Шклоўскі раён
Шклоўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Магілёўская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Шклоў | ||||
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 | ||||
Кіраўнік | Аляксандр Іванавіч Ціток | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 75,31 %, руская 23,22 % Размаўляюць дома: беларуская 34,2 %, руская 63,09 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
30 802 чал.[1] (6-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 23,1 чал./км² (4-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 93,97 %, рускія — 4,44 %, іншыя — 1,59 %[1] |
||||
Плошча |
1 334,17[2] (11-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
148 м[3] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шкло́ўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Шклоў.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працягласць раёна з усходу на захад — 52 км, з поўначы на поўдзень — 38 км. Мяжуе з Горацкім, Дрыбінскім, Магілёўскім, Круглянскім, Бялыніцкім раёнамі Магілёўскай вобласці, Талачынскім і Аршанскім раёнамі Віцебскай вобласці. У складзе раёна 8 сельсаветаў і 1 горад.
Раён размешчаны ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, заходзяць адгор’і Аршанскага ўзвышша.
Асноўныя рэкі — Дняпро з прытокамі Бярозаўка, Чарніцы, Арціслаўка; а таксама Бася і Аўчоса.
Радовішча торфу Смятанка, 6 радовішчаў цагельнай сыравіны, 3 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу, 3 радовішчы будаўнічых пяскоў. На Шклоўшчыне існуе цэлая сетка глыбока ўрэзаных яроў, у якіх агаляюцца ледавіковыя і міжледніковыя пароды — Ніжнінскі роў. Па дну яго выяўляецца старажытнаазёрная тоўшча. Гэтае месца дэталёва даследавана беларускімі вучонымі і аб’яўлена помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Другі разрэз, больш старажытны, Александрыйскага межледнікоўя, вядомы беларускім вучоным з 1929 года — Мацвееў роў. Ён побач з вёскай Александрыя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Шклоў. 20 жніўня 1924 года падзелены на 19 сельсаветаў: Акунёўскі, Ардацкі, Высокаўскі (Высоцкі), Вялікалазіцкі, Гарадзецкі, Гарадзішчанскі, Зарэчна-Шклоўскі, Каменналаўскі, Княжыцкі, Навабрашчынскі, Падгайцаўскі, Рыжкавіцкі, Старавадвянскі, Таўкачоўскі, Уланаўскі (Велікаўланаўскі), Фашчаўскі, Чарнаруцкі, Чорненскі (Велікачорненскі) і Шклоўскі. 3 ліпеня 1925 года Шклоў набыў статус горада. У 1925 годзе Акунёўскі сельсавет перайменаваны ў Сліжоўскі сельсавет. 24 верасня 1926 года скасаваны Шклоўскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 2 сакавіка 1931 года да раёна далучаны Еганоўскі, Заходскі і Нічыпаравіцкі сельсаветы скасаванага Лупалаўскага раёна, 8 ліпеня 1931 года — Александрыйскі, Мікіцініцкі, Славенскі (Вялікаславенскі) сельсаветы скасаванага Копыскага раёна, Загаранкаўскі (Загаранскі), Комсеніцкі сельсаветы скасаванага Круглянскага раёна, 5 снежня 1931 года — Старасельскі сельсавет Талачынскага раёна. 12 лютага 1935 года Еганоўскі сельсавет перададзены ў склад Дрыбінскага раёна, Загаранкаўскі (Загаранскі), Комсеніцкі — у склад адноўленага Круглянскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Вялікалазіцкі, Зарэчнашклоўскі, Княжыцкі, Мікіцініцкі, Навабрашчынскі, Нічыпаравіцкі, Сліжоўскі і Чорненскі сельсаветы, 21 кастрычніка 1957 года — Ардацкі сельсавет. 16 верасня 1959 года да раёна далучаны Еганоўскі, Чэрнеўскі сельсаветы і частка Бельскага сельсавета скасаванага Дрыбінскага раёна. 11 сакавіка 1960 года скасаваны Высокаўскі, Гарадзецкі, Еганоўскі, Падгайцаўскі, Старавадвянскі сельсаветы. 22 лістапада 1963 года ўтвораны зноў Гарадзецкі сельсавет, скасаваны Уланаўскі сельсавет. 15 студзеня 1965 года ўтвораны зноў Ардацкі сельсавет. 28 снежня 1989 года ў склад адноўленага Дрыбінскага раёна перададзены Чэрнеўскі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года Шклоўскі раён і горад Шклоў аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 22 лютага 2012 года скасаваны Ардацкі сельсавет[4]. 20 лістапада 2013 года скасаваны Заходскі, Старасельскі і Чарнаруцкі сельсаветы, Рыжкавіцкі сельсавет перайменаваны ў Старашклоўскі[5].
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна паводле перапісу 2019 года складае 26,0 тыс. чалавек. Усяго акрамя Шклова ў складзе раёна налічваецца 202 населеныя пункты.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз раён праходзяць чыгунка і аўтатраса Орша — Магілёў, Шклоў звязаны аўтадарогамі з Круглым і Горкамі, ёсць дарога на Бялынічы.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. У музея два філіялы — Дом-музей Пятра Алейнікава (вёска Крывель) і музей працоўнай і баявой славы «Сельгастэхніка» (Шклоў).
Дзейнічаюць Дом культуры, бібліятэка.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Помнікі архітэктуры горада — будынак сінагогі (2-я палова 17 ст.), Ратуша (18 ст.), жылыя дамы 18 і канца 19 ст., будынак папяровай фабрыкі (1898 год), касцёл канца 19-пачатку 20 ст., Праабражэнская царква і асабняк пачатку 20 ст.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Генадзь Іосіфавіч Вялічка
- Ніна Васільеўна Галіноўская
- Яўген Міхайлавіч Крупенька
- Павел Васілевіч Масленікаў
- Міхаіл Герасімавіч Голчанка
- Фрол Акулаў (1912, в. Кішчыцы, Шклоўскі раён) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- П. М. Алейнікаў (1914, в. Крывель — 1965) — савецкі кінаакцёр
- М. А. Карначонак (1922, Баркі 1 — 1942) — Герой Савецкага Саюза
- Н. М. Баранава (1922, в. Акунёўка) — Герой Сацыялістычнай Працы, Маці-гераіня
- Уладзімір Ільіч Міхасёў (нар. 1949) — беларускі палітык
- Анатолій Мікалаевіч Аладзьеў (нар. 1935) — горны інжынер-механік. Кандыдат тэхнічных навук (1967), дацэнт
- Анатоль Сербантовіч (1941, в. Ордаць — 1970) — беларускі паэт
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.