Перайсці да зместу

Эстонія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эстонская Рэспубліка
эст.: Eesti Vabariik
Герб Эстоніі
Сцяг Эстоніі Герб Эстоніі
Гімн: «Mu isamaa, mu õnn ja rõõm
(Мая Айчына, маё шчасце і радасць)»
Дата незалежнасці 20 жніўня 1991 (ад СССР)
Афіцыйная мова Эстонская
Сталіца Талін
Найбуйнейшыя гарады Талін, Тарту, Нарва, Кохтла-Ярвэ, Пярну
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Старшыня Рыйгікогу
Алар Карыс
Кая Калас
Юры Ратас
Насельніцтва
• Ацэнка (2015)
• Перапіс (2011)
Шчыльнасць

1.313.271[1] чал. (154-я)
1.294.486[2] чал.
28 чал./км²  (181-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2016)
  • На душу насельніцтва

$39,431 млрд[3]
$30.038[3]
ВУП (намінал)
  • Разам (2016)
  • На душу насельніцтва

$24,224 млрд[3]
$18.453[3]
ІРЧП (2014) 0,861[4] (вельмі высокі) (30-ы)
Этнахаронім Эстонцы
Валюта Еўра (€, EUR)
Інтэрнэт-дамены .ee, .eu
Код ISO (Alpha-2) EE
Код ISO (Alpha-3) EST
Код МАК EST
Тэлефонны код +372
Часавыя паясы +2

Эсто́нія (эст.: Eesti), афіцыйная назва — Эсто́нская Рэспу́бліка (эст.: Eesti Vabariik) — дзяржава ў Паўночнай Еўропе, на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора, абмываецца водамі Фінскага і Рыжскага заліваў. На ўсходзе мяжуе з Расіяй (працягласць мяжы 294 км), на поўдні з Латвіяй (339 км). На поўначы, у Фінскім заліве, праходзіць марская мяжа з Фінляндыяй. Член Еўрапейскага саюза, Еўразоны, НАТА і ўдзельнік Шэнгенскага пагаднення.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У старажытныя часы Эстонія была заселена плямёнамі фіна-уграў. Хрысціянства прыйшло на эстонскую зямлю, калі нямецкія крыжакі і датчане заваявалі краіну ў 1227 годзе. Буйнейшае выступленне эстаў супраць іншаземцаў вядомае пад назвай Паўстанне Юр’евай ночы (1343—1345). За сваю гісторыю Эстонія знаходзілася пад уладай розных замежных захопнікаў: крыжакоў, Даніі, Швецыі, Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, і ўрэшце рэшт Расійскай Імперыі. Да 1918 года пануючым класам заставаліся остзейскія немцы, рэшткі якіх з'ехалі ў Германію пасля Другой Сусветнай Вайны.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 і распаду Расійскай імперыі, Эстонія 24 лютага 1918 года абвясціла незалежнасць. У чэрвені 1940 года краіна была гвалтоўна інкарпараваная ў Савецкі Саюз згода з савецка-германскім дагаворам. З 1941 па 1944 год Эстонія была пад нямецкай акупацыяй, потым — зноў у складзе СССР. Незалежнасць Эстонія аднавіла 20 жніўня 1991 года.

Пасля канчатковага вываду расійскіх войск 31 жніўня 1994 года Эстонія змагла развіваць актыўныя сувязі з Заходняй Еўропай. 29 сакавіка 2004 года Эстонія далучылася да НАТА, а 1 мая 2004 года — да Еўрапейскага Саюза.

Палітыка і дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Эстонія — унітарная дэмакратычная рэспубліка. Прэзідэнт Эстоніі абіраецца аднапалатным парламентам на пяць гадоў. Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца ўрадам, які фарміруецца прызначаным прэзідэнтам прэм'ер-міністрам і складаецца з 14 міністраў. Урад прызначаецца прэзідэнтам са згоды парламента.

Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму Рыйгікогу («Дзяржаўная Асамблея»), які складаецца са 101 дэпутата і абіраецца на 4 гады.

Судовая ўлада прадстаўлена Вярхоўным Судом (эст.: Riigikohus), які складаецца з 19 судзей. Старшыня Вярхоўнага Суда пажыццёва прызначаецца парламентам з намінацыі Прэзідэнта.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел Эстоніі

Эстонія мае ў сваім складзе 15 адміністрацыйных адзінак — паветаў (эст.: маакондаў).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Эстонія ляжыць на ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора на паўночна-ўсходняй частцы Усходне-Еўрапейскай платформы, паміж 57,3 і 59,5° паўночнай шыраты; і 21,5 і 28,1° заходняй даўгаты. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 50 метраў.

Прыродныя рэсурсы Эстоніі складаюць гаручыя сланцы (або кукерсіт) і вапняк, а таксама лясы, якія займаюць 47 % тэрыторыі краіны. Эстонія мае больш 1400 азёр (самае вялікае — Чудска-Пскоўскае возера мае плошчу 3555 км²), шмат балот, і ўзбярэжжа даўжынёй 3 794 км з шматлікімі залівамі, пралівамі, бухтамі. Колькасць астравоў раўняецца прыкладна 1500, самыя вялікія (якія таксама з'яўляюцца асобнымі акругамі) — Саарэмаа і Хіюмаа.

Найвышэйшы пункт Эстоніі — Суур Мунамягі на паўднёвым усходзе краіны (318 м).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Эстонія — член Еўрапейскага Саюза, буйнейшай у свеце эканамічнай зоны. Пасля аднаўлення незалежнасці краіны ў 1991 годзе адбылася прыватызацыя большасці энергетыкі, тэлекамунікацый, чыгункі і іншых прадпрыемстваў.

Эстонія стала адной з найбольш дынамічных эканомік усходняй Еўропы і свету. Яна першай з былых рэспублік СССР выйшла на ўзровень вытворчасці 1990 года і перавысіла яго. Самым цяжкім з эканамічнага пункту гледжання годам для краіны быў 1999, пад уплывам фінансавага крызісу ў Расіі 17 жніўня 1998. Эстонія стала другой балтыйскаю краінай, якая далучылася да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (у лістападзе 1999 года). Ужо да канца 2002 года Эстонія выканала большасць патрабаванняў для членства ў Еўрапейскім Саюзе, і 1 мая 2004 года стала членам ЕС.

У 1994 годзе Эстонія стала першай у свеце краінай, якая перайшла на плоскую шкалу падаткаў, пры якой прыбытак любога памеру абкладаецца па адзіным тарыфе (26 %). У студзені 2005 года падатак на даходы фізічных асоб быў зменшаны да 24 %.

Важная прычына росту эканомікі Эстоніі — інвестыцыі фінляндскіх прадпрыемстваў, што пераносяць шмат вытворчасці на тэрыторыю краіны.

Валавы ўнутраны прадукт на асобу складае $18.453 і з'яўляецца найвышэйшым сярод краін Балтыі.

Моцна развіты сектар інфармацыйных тэхналогій. Эстонія займае першыя месцы ў свеце па карыстанні Інтэрнэтам і выкарыстанні найноўшых сродкаў сувязі.

Лічбавае рэзідэнцтва Эстоніі, запушчанае ў 2014 годзе, дае замежным грамадзянам абаронены доступ да электронных паслугаў краіны. Як гаворыцца ў інфармацыі на партале па рэгістрацыі электронных рэзідэнтаў, з электронным эстонскім ID можна падпісваць дакументы лічбавым подпісам. E-рэзідэнт Эстоніі можа праз інтэрнэт засноўваць у краіне камерцыйнае аб'яднанне, дыстанцыйна ўдзельнічаць у яго кіраванні без прызначэння дырэктарам грамадзяніна краіны, рабіць анлайн-плацяжы, і, у адрозненне ад іншых замежнікаў, весці спрошчаны дакументаабарот і дэклараваць выплачаныя ў краіне падаткі. 10% эстонскіх электронных рэзідэнтаў — грамадзяне Фінляндыі[5]. Буйныя кампаніі: BLRT Grupp, Eesti Energia, Eesti Gaas, Eesti Telekom.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Амаль семдзесят працэнтаў насельніцтва складаюць этнічныя эстонцы, астатнія — пераважна рускія, якія жывуць галоўным чынам у прамысловым паўночным рэгіёне краіны ці ў сталіцы Таліне.

Нацыянальнасць Колькасць, чал. Адсотак
Эстонцы 907.937 69,14 %
Рускія 330.258 25,15 %
Украінцы 22.562 1,72 %
Беларусы 12.215 0,93 %
Фіны 7.321 0,56 %
Яўрэі 2.042 0,16 %
Татары 1.982 0,15 %
Латышы 1.840 0,14 %
Літоўцы 1.757 0,13 %
Палякі 1.643 0,13 %
Немцы 1.552 0,12 %
Іншыя 10.844 0,83 %[6]

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Як і ў Латвіі, вернікамі сябе вызначае даволі малая частка насельніцтва Эстоніі (каля 1/3). Большасць вернікаў Эстоніі належаць да лютэранскай канфесіі. Руская мяншыня спаведуе праваслаўе. Пры гэтым традыцыйна высокая пашана аддаецца традыцыйным паганскім вераванням.

Прыкладна 32 % насельніцтва залічвае сябе да пэўнае рэлігіі:

Таксама маюцца больш дробныя групы пратэстанцкіх і іўдзейскіх вернікаў.

Сродкі масавай інфармацыі[правіць | правіць зыходнік]

Eesti Rahvusringhääling

У 2002 годзе ў Эстоніі выдавалася 127 газет, у тым ліку 16 агульнанацывянальных. Найбольш тыражныя «Postimees» (з 1857), «Õhtuleht» (з 1944), «Eesti Ekspress» (з 1989), «Maaleht» (з 1987), «Eesti Päevaleht» (з 1995). Найбуйнейшае інфармацыйнае агенцтва — Эстонскае бюро Балтыйскай службы навін (з 1991). Радыёвяшчанне з 1926 года. Дзейнічаюць 30 радыёстанцый. Грамадская радыёвяшчальная арганізацыя «Эстонскае радыё» працавала самастойна з 1990 па 2007 год, потым аб’ядналася з Эстонскім тэлебачаннем у кампанію «Eesti Rahvusringhääling». Тэлебачанне з 1955 года. Агульнанацыянальныя вядуць 4 кампаніі: грамадская «Эстонскае тэлебачанне», прыватныя ТБ-1, канал-2, ТБ-3. Дзейнасць грамадскага тэлерадыёвяшчання кантралюе Савет па тэлерадыёвяшчанні, прыватныя ўстановы ліцэнзуе міністэрства культуры. У 1991 годзе створаны Савет грамадскай інфармацыі для абароны правоў сродкаў масавай інфармацыі і ўрэгулявання скаргаў.

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

нацыянальная опера «Эстонія»

У старажытнай эстонскай народнай музыцы пераважалі аднагалосыя рунічныя песні (працоўнцыя, каляндарна- і сямейна-абрадавыя, лірычныя, ліра-эпічныя). Нацыянальныя музычныя інструменты 5-7-струнны канель (род гусляў), 3-4-струнны хіюканель, кар’япасун, сарв, вілепіль, тарупіль (эстонская валынка). З 2-й паловы 18 стагоддзя развівалася аматарскае музыцыраванне, харавыя спевы. У 2-й палове 19 стагоддзя на музычнае развіццё паўплывалі выданне нацыянальнага паэтычнага эспасу «Калевіпаэг», збіранне фальклору, традыцыйныя пеўчыя святы (з 1869 года ў Тарту, з 1896 года ў Таліне). Асновай развіцця харавых спеваў і прафесійнай музыкі стала пеўча-тэатральнае таварыства «Эстонія» (заснавана ў 1865 годзе). На мяжы 19-20 стагоддзя арганізаваны першы аматарскі сімфанічны аркестр (1900, Тарту), напісаны першыя нацыянальная опера («Дачка Лембіту» Артура Лембы, пастаноўка 1908 года), музычныя творы буйной формы (Рудольф Тобіяс). Сярод эстонскіх кампазітараў другой паловы 19 стагоддзя Аляксандр Кунілейд, Аляксандэр Томсан і іншыя. Оперныя спектаклі выконваліся ў Таліне (з 1918 года), Тарту (з 1933 года). Першы нацыянальны балет «Дамавік» Эдуарда Тубіна. У 1920-30-я гады развіваліся сімфанічныя жанры, у 1940-50-я гады зарадзіліся вакальна-сімфанічная музыка для выканання на пеўчых святах (Эўген Кап, Густаў Эрнесакс), створаны оперы на гістарычныя сюжэты (Артур Кап, Эрнесакс). У 1926 годзе заснаваны сімфанічны аркестр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Лідзія Койдула

Вытокі эстонскай літаратуры ў фальклоры (рунічныя песні, казкі, прыказкі). Першая кніга, частка на эстонскай мове, выйшла ў 1525 годзе (не збераглася). Захаваліся фрагменты лютэранскага катэхізіса 1535 года. У 16-18 стагоддзях друкаваліся народныя календары і мастацка-павучальныя творы, у канцы 18 — пачтаку 19 стагоддзя — свецкія дыдактычныя кнігі. У сярэдзіне 19 стагоддзя зарадзілася нацыянальная мастацкая літаратура. Першы эстонскі паэт — Крысцьян Яак Петэрсан. У традыцыях народнага фальклору працавалі асветнкі Фрыдрых Роберт Фельман і Фрыдрых Крэйцвальд (на аснове народных паданняў стварыў нацыянальны эпас «Калевіпаэг»). Літаратура перыяду нацыянальнага руху (2-я палова 19-га стагоддзя) пераважна рамантычная (паэзія Лідзіі Койдула, проза Эдуарда Борнхёэ). У 1890-я гады развіваўся крытычны рэалізм (проза Эдуарда Вільдэ, Оскара Лутса, Карла Эрнста Сяргавы, паэзія Юхана Лійва, Ганны Хаава, драматургія Аўгуста Кіцберга).

Напярэдадні і ў час Рэвалюцыі 1905—1907 гадоў сфарміраваўся культурна-літаратурны рух «Маладая Эстонія», узніклі неарамантычныя кірункі (у паэзіі Вілема Грунтал-Рыдала, Густава Суйтса, у прозе Фрыдэберта Тугласа).

Беларуска-эстонскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 6 красавіка 1992 года[7].

У сакавіку 1994 года было афіцыйна адкрыта Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Таліне, якое ў чэрвені 2010 года было рэарганізавана ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавіка 2010 г. № 599).

Генеральнае консульства Эстонскай Рэспублікі ў Мінску было адкрыта ў ліпені 1995 года, а пасля ў кастрычніку 2009 года было пераўтворана ў Пасольства Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Атрымала развіццё міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. У прыватнасці такія сувязі ўстаноўлены паміж такімі гарадамі / рэгіёнамі Беларусі і Эстоніі: Фрунзенскі раён г. Мінска — горад Маарду, Барысаў — горад Нарва, Пастаўскі раён — Йыхвіская воласць, Салігорск — Кохтла-Ярвэ, Мсціслаў — Сілламяэ, Браслаўскі раён — павет Рапла, Валожынскі раён — павет Йыгева.

Беларуская літаратура прадстаўлена ў Эстоніі дзякуючы дзейнасці перакладчыка Олева Йыгі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
  • Плаканс, А. Краткая история стран Балтии: [перевод с английского] / А. Плаканс. — Москва : Весь Мир, 2016. — 478 с.