Гісторыя Беларусі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Радок 216: | Радок 216: | ||
* Археалогія і нумізмптыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., 1993. |
* Археалогія і нумізмптыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., 1993. |
||
* [http://knihi.com/10viakou/ Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. Мн, 1997.] |
* [http://knihi.com/10viakou/ Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. Мн, 1997.] |
||
* [http://www.belhistory.eu Беларускі Гістарычны Агляд. Незалежны навуковы перыёдык, прысвечаны гісторыі Беларусі.] |
|||
* Беларускія летапісы i xpoнікі: Пераклад са старажытнарускай, старажытнабеларускай i польскай / Уклад. У. Арлова; прадм. В. Чамярыцкага. Мн., 1997. |
* Беларускія летапісы i xpoнікі: Пераклад са старажытнарускай, старажытнабеларускай i польскай / Уклад. У. Арлова; прадм. В. Чамярыцкага. Мн., 1997. |
||
* Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945: Энцыклапедыя. Мн., 1990. |
* Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945: Энцыклапедыя. Мн., 1990. |
Версія ад 16:04, 10 снежня 2010
Беларусь — краiна ва Усходняй Еўропе, мяжуе з Расіяй, Украінай, Польшчай, Літвою, Латвіяй.
Старажытная Беларусь
Засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалося каля 100—35 тыс. гадоў таму. Лічыцца, што першымі насельнікамі на тэрыторыі Беларусі былі неандэртальцы, якія апынуліся тут у час кароткіх пацяпленняў у перыяд так званага Рыжскага абледзянення, ці яшчэ перад ім. На тэрыторыі Беларусі пакуль што не было знойдзена аніводнага шкілету гэтага перыяду, рэшткі дзейнасці былі знойдзены на стаянках Юравічы і Бердыж, якія датуюцца прыкладна 26—23 тыс. гадоў таму. Нарэшце, гэтыя даты дазваляюць у любым выпадку аднесці з'яўленне першага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі да верхняга палеаліта, якое магло жыць тут толькі пасля адступлення ці зыходу ледавіка. Колькасць насельніцтва ў верхнім палеаліце не перавышала некалькіх сотняў[1]. Каля 16 тыс. гадоў таму адбылося новае моцнае пахаладанне, і гэтая мясціны былі зноў пакінутыя.
Мезаліт
Апошні ледавік зышоў прыблізна 13-8 тыс. гадоў таму, пасля чаго на тэрыторыі Беларусі пачаўся мезаліт. Па меры таяння і адступлення ледавіка клімат рабіўся ўсё больш цёплым, тэрыторыя паступова пакрывалася лесам. Пераходзячы з месца на месца, чалавек паступова рухаўся на поўнач. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Пачалося інтэнсіўнае асваенне новых тэрыторый. На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак трох асноўных археалагічных культур (грэнскай, свідэрскай і сожскай), а агульная колькасць насельніцтва складала каля 4,5 - 6 тыс. чалавек.
Неаліт
У эпоху неаліту (4-3 тыс. гадоў да н.э.) клімат стаў яшчэ цяплейшым. Прысвойваючая гаспадарка дасягнула свайго росквіту. На Беларусі да неаліту адносяцца плямёны нёманскай, днепра-данецкай, нарвенскай і верхнедняпроўскай культур. Вывучэнне могілак днепра-данецкай культуры на Украіне даказалі, што прадстаўнікі гэтай культуры належалі да паўночных еўрапеоідаў ці позніх краманьёнцаў. Асноўным заняткам неалітчных плямёнаў было рыбалоўства, усе астатнія заняткі не былі так распаўсюджаныя.
Бронзавы век
Каля 2000 гадоў да н.э. пачаўся бронзавы век, спачатку на поўдні сучаснай Беларусі. Бронза выкарыстоўвалася не так часта як камень, таму што матэрыялаў для стварэння бронзавых прыладаў працы - медзі і волава - тут не было. Але ж медныя і бронзавыя рэчы знаходзяць на тэрыторыі Беларусі, што сведчыць аб гандлёвых сувязях тагачаснага насельніцтва. Асноўныя культуры гэтага часу - сярэднедняпроўская, вісла-нёманская, тшцінецкая. Паступова Беларусь засялялі індаеўрапейцы, з прыходам якіх пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі (асноўным заняткам індаеўрапейцаў была жывёлагадоўля). З канца бронзавага веку большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі была заселеная балтамі (гл. Культура штрыхаванай керамікі).
Жалезны век
Жалезны век на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачаўся ў 8-7 ст. да н.э. У адрозненне ад медзі, на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца радовішчы жалеза (у выглядзе так званых "балотных руд" або "лугавых руд"). Мясцовыя майстры пачалі вырабляць жалезныя прылады працы. З дапамогай жалезных тапароў чалавек паступова засвоіў новы метад земляробства - падсечна-агнявы (лядны). Дрэвы зрубалі, спальвалі і попелам угнойвалі глебу. У яе высявалі зерне і баранавалі "сукаваткай", якую рабілі з верхавіны дрэва. Некалькі гадоў атрымлівалі добрае збожжа. Калі ўраджай рэзка зніжаўся, пераходзілі на новую дзялянку. Вырошчвалі проса, пшаніцу, бабы.
Ранняе сярэднявечча
Дагэтуль застаецца адкрытым пытанне, калі ўзнікла дзяржаўнасць у народаў Усходняй Еўропы. Гэта абумоўлена недастатковасцю дайшоўшых да нашага часу пісьмовых крыніц. Вынікам гэтага стала шматлікасць тэорый, распрацаваных навукоўцамі розных гістарычных перыядаў, якія называюць свае даты і прычыны паходжання дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі. У адпаведнасці з нарманскай тэорыяй, якая доўгі час панавала ў дарэвалюцыйнай гістарычнай навуцы, першыя дзяржавы ва Усходняй Еўропе былі ўтвораны замежнымі князямі-варагамі ў IX ст. Аднак гэта тэорыя аспрэчвалася многімі навукоўцамі. Першым антынарманістам быў Міхаіл Ламаносаў, які звяртаў увагу на тое, што запрошаныя ў Расію нямецкія вучоныя ў значнай ступені прыдумалі гэтую тэорыю. У савецкі перыяд нарманскую тэорыю крытыкавалі С.У.Юшкоў, Б.Д.Грэкаў, Б.А.Рыбакоў і іншыя. Так, па меркаванні Б.А.Рыбакова, дзяржаўнасць у славян паўстала на мяжы старой і новай эры. Ён адзначаў, што археалагічныя крыніцы сведчаць аб значным эканамічным развіцці ўсходнеславянскага грамадства ўжо ў V - III ст да н.э., які ў гэты перыяд дайшоў "да ўзроўню дзяржаўнасці", аднак быў прыпынены сармацкім нашэсцем у II ст. да н.э.[2]
У 9 - 10 ст. на тэрыторыі Беларусі рассяліліся славяне. Некаторыя іх племянныя саюзы ператварыліся ў дзяржаўныя ўтварэнні — княствы, з адпаведнымі цэнтрамі — гарадамі. У крывічоў вылучыўся Полацк, у дрыгавічоў — Тураў. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў адбываўся складаны працэс уваходжання гэтых уладанняў у склад Кіеўскай дзяржавы. Аднак падпарадкаванне Полацкага і Тураўскага княстваў Кіеву не было пастаянным.
Знаходзячыся на ажыўленым гандлёвым шляху, Полацкае княства хутка ператварылася ў адно з вялікіх і моцных, а Полацк стаў буйным палітычным і гандлёва-рамесным цэнтрам. Найбольшага росквіту Полацкае княства дасягнула ў XI — XII ст. пры княжанні тут Усяслава Брачыславіча (1044 — 1101) і Барыса Усяславіча (1101 — 1128). Аднак у гэты час з яго раздрабілася на ўдзелы — Менскі (кан. XI — пач. XII ст.), Віцебскі (пач. XII ст.), Друцкі, Лагожскі (Лагойск, другая пал. XII ст.), утварылася Полацкая епархія.
Тураўскае княства — буйнейшае пасля Кіева, Ноўгарада і Полацка, займала вялікую тэрыторыю ў басейне ракі Прыпяць, знаходзілася ў залежнасці ад Кіева, звычайна вял.кн. кіеўскія давалі Тураў сваім трэцім сынам. 3 другой паловы XII ст. Тураўскае княства набыла незалежнасць ад Кіева і хутка раздрабілася на ўдзелы, якія трапілі ў кола інтарэсаў уладзіміра-валынскіх князёў: Пінскае, Клецкае, Слуцкае, Дубровіцкае, Сцяпанскае княствы. У XIII ст. у залежнасці ад Турава-Пінскага княства былі такія княствы, як Капыльскае, Брагінскае, Клецкае, Нясвіжскае, Мазырскае, Рэчыцкае.
Лёс тэрыторый заходняй часткі Беларусі быў не менш складаным і супярэчлівым. Буйнейшым княствам тут з'яўлялася Гарадзенскае, з якога пазней вылучыліся Новагародскае, Ваўкавыскае. У сяр. XIII ст. гэтыя землі ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага.
Згадкі гарадоў
Першыя згадкі пра гарады Беларусі:
- Полацк - 862,
- Віцебск - 947, 1021,
- Тураў - 980,
- Заслаўе - 986,
- Друцк - 1001 (?), 1078,
- Бярэсце - 1017, 1019,
- Копысь - 1059, 1060,
- Браслаў - 1065,
- Мінск - 1067,
- Лагойск - 1078, 1127,
- Лукомль - 1078,
- Пінск - 1097
- Барысаў - 1102, 1127,
- Орша - 1116,
- Слуцк - 1116,
- Новагародак - па ўскосных даных 1228, 1235,
- Гродна - 1127,
- Клецк - 1127,
- Мсціслаў - 1135,
- Слаўгарад (Прупой, Прапошаск, Прапойск) - 1136,
- Крычаў (Крэчут) - 1136,
- Гомель - 1142,
- Рагачоў - 1142,
- Брагін - 1147,
- Мазыр - 1155,
- Чачэрск - 1159,
- Рэчыца - 1213/14,
- Слонім - 1252,
- Ваўкавыск - 1252,
- Здзітаў - 1252,
- Турыйск - 1253,
- Магiлёў - 1267,
- Капыль - 1274,
- Камянец - 1276,
- Кобрын - 1287.
Вялікае княства Літоўскае
У пач. XIII ст. было ўтворана Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ), якое ўлучыла значную частку этнічных беларускіх земляў (Гл. таксама: Утварэнне Вялікага княства Літоўскага).
3 сярэдзіны XIII ст. ў дзяржаўнай пабудове зямель, адпаведных тэрыторыі сучаснай Беларусі, адбыліся кардынальныя змены. Землі Полацкага княства (на той час у яго ўваходзілі буйныя ўдзелы) былі ўключаны ў склад Вялікага княства Літоўскага. У аснове гэтага паступовага працэсу было мноства прычын, аднак галоўныя падпарадкаваліся мэце стварэння палітычнага, ваеннага і эканамічнага саюзу паміж Полацкай і Літоўскай землямі супраць крыжакоў, галіцка-валынскіх князёў, татара-манголаў. Канчаткова Полацкая зямля ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага на правах аўтаноміі, паводле дагавора, у 1307. У 1320 туды ўвайшло Віцебскае княства.
Працэс фарміравання Вялікага княства Літоўскага быў працяглым. Дынастычныя шлюбы, пагадненні (у рэдкіх выпадках захоп) паміж асобнымі княствамі прывялі да ўзнікнення федэратыўнага аб'яднання. Вядучую ролю ў ім адыгрывалі старажытнарускія формы кіравання дзяржавай з адпаведнымі законамі, мовай, рэлігіяй.
Пасля смерці вялікага князя Гедыміна (1341) і адносна кароткага перыяду адасаблення некаторых тэрыторый на чале дзяржавы стаў сын Гедыміна Альгерд (час княжання 1345—1377). Яго намаганнямі ўладанні Вялікага княства Літоўскага пашырыліся і ўключалі Чарнігава-Северскія, Валынскія, Пераяслаўскія землі, Смаленскае княства, а таксама тэрыторыі ў басейнах Днястра, Паўднёвага Буга, паўднёвага Дняпра. Пасля перамогі войск Вялікага княства Літоўскага на чале з князем Альгердам над войскамі Залатой Арды ў, 1363 былі поўнасцю далучаны землі паўднёва-ўсходніх раёнаў Беларусі, у тым ліку і ўладанні Тураўскага княства. У выніку ваенных дзеянняў з Маскоўскім княствам у 1368—1372 да княства былі далучаны значныя раёны на паўночным усходзе да Мажайска і Каломны.
У 1377 на княжацкі прастол узыходзіць сын Альгерда Ягайла. 3 гэтага часу пачынаецца складаны перыяд барацьбы за ўладу ў княстве паміж братам Альгерда Кейстутам, яго сынам Вітаўтам і Ягайлам. Але яна спынілася ў сувязі з узмацненнем агрэсіі Тэўтонскага ордэна. Такая ж небяспека пагражала і Польскаму каралеўству. Таму ў 1385 ў Крэўскім замку быў заключаны саюз (унія), паводле якога Ягайла быў абвешчаны польскім каралём і атрымаў новае імя Уладыслаў I. Пасля шлюбу з польскай каралевай Ядвігай ён павінен быў далучыць да Польшчы Вялікае княства Літоўскае і ўвесці ў ім каталіцкую рэлігію (гл.далей Крэўская унія). Гэта паслужыла пачаткам вострай унутрыдзяржаўнай барацьбы, якую ўзначаліў гродзенскі князь Вітаўт (брат Ягайлы). Ягайла і польскія магнаты вымушаны былі змяніць умовы Крэўскай уніі. 5 жніўня 1392 было заключана Востраўскае пагадненне, паводле якога за Вялікім княствам Літоўскім захоўвалася самастойнасць (незалежны ўрад, казна, войска), а вялікім князем быў абвешчаны Вітаўт. Пагадненне таксама забараняла палякам набываць ці атрымліваць у спадчыну землі ў Вялікім княстве Літоўскім. Вітаўт, абапіраючыся на сваіх намеснікаў, імкнуўся да поўнай незалежнасці дзяржавы. 3 гэтай мэтай ён збіраўся стаць каралём. Але ажыццявіць задумы перашкодзіла заўчасная смерць, магчыма, і забойства.
З кан. 14 ст. вярхі ВКЛ узялі курс на саюз з Польшчай. Да 1430, падчас княжання Вітаўта, княства дасягнула максімальна вядомай магутнасці і тэрытарыяльнага пашырэння [3], аднак, хутка пачало страчваць тэрыторыі, найперш на карысць Польшчы (паўднёва-заходнія рускія землі), а з кан. 15 ст. на ўсходзе на карысць Масквы.
Пасля Крэўскай уніі ВКЛ і Польшча аб'ядналiся на аснове дынастычна-персанальнай унii пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палiтыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне унiй (у 1401, 1413, 1446, 1501) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое, аб наяўнасці ў жыццi абедзвюх дзяржаў такiх фактараў, якiя падштурхоўвалi iх да зблiжэння. У XV-XVI стст. вызначылася трывалая тэндэнцыя: чым больш абвастралiся адносiны Вiльнi з Масквой, тым больш ВКЛ схiлялася да аб'яднання з Польшчай. Няўдачы ў Лiвонскай вайне, захоп войскам Iвана Грознага Прыбалтыкi i Полацка адсекла ўсходнюю i цэнтральную часткі Беларусi ад мора, што было цяжкiм ударам па гандлi. Сiлы дзяржавы былi на мяжы магчымага. Гэта вайна, як адзначалi пазней палiтыкi, прыгнала ВКЛ да новай унii з Польшчай.
Рэч Паспалітая
У 1569 годзе Вялікае княства Літоўскае і Каралеўства Польскае аб'ядналіся на федэратыўнай аснове ў новую дзяржаву — Рэч Паспалітую.
Новая дзяржава, створаная ў выніку падпісання Люблінскай уніі, была федэратыўным аб'яднаннем. У ім суіснавалі колішнія землі Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства. Кардынальныя змены адбыліся пасля прыняцця Брэсцкай царкоўнай уніі (1596). Паводле яе каталіцкая і праваслаўная цэрквы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай аб'ядноўваліся ва уніяцкую (ад уніі Брэсцкага царкоўнага сабора). Новая царква была падпарадкавана папу рымскаму.
У XVII ст. адбылося інтэнсіўнае распаўсюджанне каталіцкай і уніяцкай цэркваў па усёй тэрыторыі Беларусі, якія (асабліва уніяцкая) у хуткім часе сталі дамінуючымі (пераважна для вясковага насельніцтва). Суіснаванне трох канфесій (каталіцызму, уніяцтва і праваслаўя) вызначалася не толькі канфрантацыяй або адкрытай варожасцю, але і пэўнымі рысамі спаборніцтва, імкненнем пашырыць уплыў кожнай з цэркваў на як мага большае кола жыхароў. На культурнае жыццё Беларусі ў XVII ст. значнае ўздзеянне аказала Контррэфармацыя, носьбітам якой стаў ордэн езуітаў. Дзейнасць ордэна была неадназначнай, але ў асноўным яна спрыяла бурнаму ўздыму ў той час асветніцтва, адукацыі, літаратуры, тэатра, музыкі, архітэктуры, выяўленчага мастацтва. Менавіта ў асяроддзі езуітаў разгарнулася творчасць выдатных майстроў, палемістаў, пісьменнікаў, прапаведнікаў. Рух Контррэфармацыі спрыяў уваходжанню і засваенню беларускім мастацтвам і архітэктурай стылю барока.
XVII ст. на землях Беларусі было часам няспынных ваенных дзеянняў. Асабліва значнымі былі войны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай у 1609—1634 і 1654—1667 за землі на паўночным усходзе і поўдні Беларусі, за тэрыторыі Украіны. Толькі перамір'е, заключанае ў Андрусаве (1667), спыніла гэтае супрацьстаянне. Але ўжо ў канцы XVII ст. узрасла напружанасць паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Гэта вылілася ў Паўночную вайну 1700—1721. Рэч Паспалітая выступала ў саюзе з Расіяй, але ваенныя дзеянні адбываліся галоўным чынам на тэрыторыі Беларусі. Складаныя знешнія абставіны, няспынныя аблогі гарадоў, пажары рабілі невыносным становішча насельніцтва Беларусі, якое выступала са зброяй супраць улад ці ратавалася уцёкамі за межы дзяржавы.
Беларусь, знясіленая Паўночнай вайной, з бязлюднымі і разбуранымі гарадамі, спаленымі вёскамі ўяўляла жахлівае відовішча. Невыпадкова, на працягу XVIII ст. тут адбыліся моцныя сялянскія выступленні. Разам з анархічнай палітыкай магнатаў, вольнасцю шляхты гэта стварала ўмовы для правядзення буржуазна-дэмакратычных рэформ. У 1764 на каралеўскі прастол уступіў Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (Аўгуст IV). Яго спробы па ўдасканаленні сістэмы кіравання дзяржавай не мелі поспеху. Шляхта па-ранейшаму не жадала бачыць той бездані, перад якой апынулася краіна. Паказальным у гэтым плане з'яўляецца ўтварэнне так званай Барскай канфедэрацыі. Штуршком для яе сталі пастанова сейма 1768 аб свабодзе веравызнання, раўнапраўя рэлігій у Рэчы Паспалітай, забарона смяротнай кары прыгонных, якая выклікала аб'яднанне рэакцыйных магнатаў і шляхты, узброенае паўстанне. Рускі стаўленік Аўгуст IV звярнуўся за дапамогай да Расіі, што і было зроблена. Мяцеж быў падаўлены, але гэта наблізіла крах краіны. У 1772 адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, затым — яшчэ два (у 1793 і 1795). У выніку Рэч Паспалітая перастала існаваць як дзяржава. Землі Беларусі далучыліся да Расійскай імперыі.
Беларусь у складзе Расійскай Імперыі
Па выніках падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя сучаснай Беларусі увайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1772 была створана Беларуская губерня, на базе якой ў 1802 было створана Беларускае генерал-губернатарства з Віцебскай і Магілёўскай губерній, якое праіснавала да 1856. У тым жа 1802 з Літоўскай і Мінскай губерній было створана Літоўскае генерал-губернатарства, якое праіснавала да 1812. Насельніцтва Беларусі на пачатак ХІХ ст. складала прыкладна 3,3 млн. чалавек.
Уключэнне Беларусі ў моцны расійскі рынак спрыяла ажыўленню вытворчасці, развіццю прамысловасці і гандлю, сельскай гаспадаркі. Разам з тым у XIX ст. пачаўся перыяд гвалтоўнай русіфікацыі, ушчамлення ў правах насельніцтва каталіцкага і уніяцкага веравызнання.
Гл. таксама Паўстанне 1863-1864
Барацьба за незалежнасць
На момант Лютаўскай рэвалюцыі тэрыторыя сучаснай Беларусі была падзелена лініяй расійска-германскага фронту на ўсходнюю (да 75% сучаснай тэрыторыі) і заходнюю часткі.
На ўсходняй частцы тэрыторыі пасля Лютаўскай рэвалюцыі і адрачэння Мікалая II дзейнасць старога дзяржаўнага апарату была паралізаваная, як паўсюль у Расійскай імперыі. Пачалася палітызацыя, стыхійная дэмакратызацыя і анархізацыя жыцця.
Незалежніцкія настроі ў беларускім руху 1917 — пач. 1918 былі ў значнай ступені выкліканы палітыкай Часовага ураду Расіі, які не хацеў лічыцца з патрабаваннямі беларускіх арганізацый аб наданні Беларусі статуса аўтаноміі ў складзе Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, а таксама палітыкай Савета Народных Камісараў Расіі, які вёў перагаворы з Германіяй аб лёсе Беларусі без удзелу ў іх прадстаўнікоў беларускага народу. Незалежніцкія тэндэнцыі ўзмацніліся пасля разгону Усебеларускага з'езду і пасля таго, як 3-і Усерасійскі з'езд Саветаў (студзень 1918) ухваліў гэты разгон.
25 сакавіка 1918 Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага кангрэсу абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку (БНР).
Уздым нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, абвяшчэнне БНР і дзейнасць яе кіруючых органаў падштурхнулі бальшавіцкі ўрад у Маскве да фармальнага прызнання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць. Пасля ліквідацыі войскамі Чырвонай Арміі БНР у снежні 1918 ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пра стварэнне беларускай савцкай рэспублікі. 30-31 снежня 6-я Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б) (гл. Першы з'езд КП(б)Б), якая адбылася ў Смаленску, прыняла рэзалюцыю пра абвяшчэнне самастойнай Савецай Рэспублікі Беларусі. У склад гэтага ўтварэння ўвайшлі Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская губерні, заходнія паветы Смаленскай, беларускія паветы Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў. Сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі (старшыня З. Жылуновіч), маніфестам якога 1 студзеня 1919 Беларусь абвешчана Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай, а Рада і ўрад БНР аб'яўлены па-за законам. Такім чынам, партыйная канферэнцыя ўзяла на сябе функцыі ўстаноўчага сходу і парламента Беларусі.
Існаванню беларускай дзяржаўнасці працівіліся прыхільнікі ідэі унітарнай камуністычнай дзяржавы, як у Маскве, гэтак і на месцах.
На Першым Усебеларускім з'ездзе Саветаў, які адбыўся ў Мінску 2-3 лютага 1919, была прынята Канстытуцыя ССРБ, выбраны Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР, з'езд пацвердзіў адрыў ад ССРБ тэрыторый Смаленскай, Магілёўкай і Віцебскай губерняў, якія перайшлі ў склад РСФСР. Старшыня ВЦВК Я. Свярдлоў, што прыбыў на з'езд, патрабаваў аб'яднання Беларусі з савецкім урадам Паўднёвай Літвы, каб "засцерагчы гэтыя рэспублікі ад ад небяспекі праяўлення ў іх нацыяналістычных імкненняў". Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў і гэта патрабаванне.
27 лютага 1919 на аб'яднаным пасяджэнні ЦВК Літоўскай ССР і ЦВК БССР у Вільні было аформлена стварэнне Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялітычнай Рэспублікі (Літбел) у складзе Мінскай і Віцебскай губерняў. Фактычна ССРБ — БССР перастала існаваць.
Услед за наступам Польшчы ў 1919 і польска-савецкай вайной у 1920 Беларусь была ізноў падзеленая паводле Рыжскага мірнага дагавору (18.3.1921). Каля 100 тыс. км² тэрыторыі Беларусі адышло да Польшчы, на астатняй тэрыторыі (107 тыс. км²), дзе пражывалі каля 5 млн. беларусаў, была абвешчаная Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР), якая ў 1922 увайшла ў СССР.
Заходняя Беларусь
Заходняя Беларусь адышла да Другой Рэчы Паспалітай паводле Рыжскага мірнага дагавору паміж Другой Рэччу Паспалітай з аднаго боку і Расіяй і Украінаю з другога. Сучасныя Брэсцкая, Гродзенская, часткі Мінскай і Віцебскай абласцей знаходзіліся ў складзе Другой Рэчы Паспалітай да 17 верасня 1939 года.
БССР у складзе СССР (міжваенны час)
У канцы 1920-х праводзіўся курс саветызацыі Беларусі, індустрыялізацыя і калектывізацыя ў 1930-я адарвалі ад зямлі сотні тысяч беларусаў, якія перасяліліся ў гарады Беларусі і на ўсход СССР.
Другая сусветная вайна
Другая сусветная вайна (1939—1945) пачалася для Беларусі 1 верасня 1939, калі нямецкія войскі атакавалі Другую Рэч Паспалітую (гл. Польская абарончая вайна 1939), у склад якой уваходзіла Заходняя Беларусь. Беларусаў з першага дня вайны прыняла удзел у змаганні – у шэрагах арміі Другой Рэчы Паспалітай.
17 верасня 1939 Другая Рэч Паспалітая была атакаваная войскамі СССР, што цалкам перакрэсліла надзеі на працяг адкрытага вайсковага змагання. Згодна з Пактам Молатава-Рыбентропа Заходняя Беларусь была уключаная у склад СССР і далучаная да БССР. Гл. таксама: Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
22 чэрвеня 1941 пачалася вайна паміж Германіяй і СССР. Нямецкія войскі менш чым праз тыдзень баёў дайшлі да Мінску і ўзялі яго. Шмат у якіх мясцінах нямецкія войскі прымаліся як вызваліцелі. Гл. таксама: Абарончая аперацыя на Беларусі, 1941.
У выніку вайны і акупацыі Беларусь панесла вялікія страты, амаль усё гарады былі зруйнаваныя, прамысловыя прадпрыемствы разбураныя, загігула 2,225 млн. жыхароў краіны.
БССР у другой палове XX ст.
У 1950 колькасць беларусаў у гарадах Беларусі перавысіла ўдзельную вагу іншых этнічных груп (рускіх, палякаў і яўрэяў). Да 1970-х рэспубліка ператварылася ў развіты эканамічны раён СССР. Па меры ўрбанізацыі і росту прамысловасці ўзмацніўся працэс асіміляцыі беларусаў. Дзяржаўная палітыка асветы і адукацыі спрыяла гэтаму працэсу, т.к. тыражы рускамоўных выданняў узрасталі, а ў пераважнай большасці школ руская мова стаў асноўнай мовай навучання.
На выбарах 1990 камуністычнай партыі атрымала большасць месцаў у Вярхоўным Савеце. Аднак удзел іншых сіл раскалоў парламент на тры блокі: камуністычна-наменклатурны; антыкамуністычны; умераных па поглядах інтэлігентаў і шэраговых членаў кампартыі. Падчас агульнасаюзнага рэферэндуму ў сакавіку 1991 каля 83% жыхароў Беларусі прагаласавалі за захаванне СССР. Становішча змянілася ў выніку спробы дзяржаўнага перавароту ў Маскве ў жніўні 1991. Кіраўніцтва рэспублікі і ЦК Камуністычнай партыі Беларусі не выступілі з асуджэннем перавароту, але пасля яго падаўлення змушаныя былі рэагаваць на перамены і распачаты распад Савецкага Саюза. Лідэр камуністычна-наменклатурнга блоку ў ВС БССР Мікалай Дземянцей быў вымушаны сыйсці ў адстаўку з пасады старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета, яго месца заняў лідэр умераных Станіславаў Шушкевіч.
Рэспубліка Беларусь
27 ліпеня 1990 года Беларусь аб'вясціла сваю незалежнасць: Вярхоўны Савет БССР была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. 25 жніўня Дэкларацыі быў нададзены кансцітуцыйны статус.
Прымаецца закон "Аб забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР" і пастанова аб спыненні дзейнасці КПБ.
На пасаду старшыні Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь узышоў Станіслаў Шушкевіч. 19 верасня 1991 года краіна атрымала новую назву — Рэспубліка Беларусь. Былі зацверджаны новыя дзяржаўныя сімвалы - герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг.
10 ліпеня 1994 года першым прэзыдэнтам краіны быў абраны Аляксандр Лукашэнка. Ён захаваў за сабой пасаду Прэзідэнта па выніках выбараў у 2001 і ў 2006 годзе.
24 лістапада 1996 года па ініцыятыве прэзідэнта і Вярхоўнага Савета прашоў рэферэндум. Яго вынікам стала прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт выступае кіраўніком дзяржавы і гарантам Канстытуцыі. Яму нададзена права заканадаўчай ініцыятывы. Згодна новай рэдакцыі Канстытуцыі створаны двухпалатны парламент – Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў – 110 дэпутатаў – і Савета Рэспублікі. Выканаўчая ўлада належыць Савету Міністраў.
На падставе зменаў Канстытуцыі краіны Вярхоўны Савет быў рэарганізаваны, з ягоных дэпутатаў была створана Палата прадстаўнікоў першага склікання. Частка дэпутатаў адмовілася працаваць у Палаце.
2 красавіка 1997 года быў створаны Саюз Беларусі і Расіі. Яго неад'емнай часткай стаў Статут Саюза Беларусі і Расіі, якім прадугледжваецца забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і Расіі, іх бяспекі, абароназдольнасці, узаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінмі Еўропы і свету. Працэс будаўніцтва саюзнай дзяржавы ідзе вельмі марудна, што звязана з эканамічнымі і палітычнымі супярэчнасцямі паміж краінамі.
У Сеціве
Гістарычныя карты
-
814.
-
1340.
-
1370.
-
1462.
-
1466.
-
1586.
-
1600.
-
1658.
-
1772.
-
1795.
-
1835.
-
1882.
-
1891.
-
1897.
-
1902.
-
1918.
-
1918.
-
1919.
-
1920.
-
1920.
-
1940.
-
1943.
-
1945.
-
1997.
Зноскі
- ↑ Загорульский Э.М. Начало формирования населения Белоруссии (дославянский период). –Мн., 1996.
- ↑ Рыбаков Б.А. Киевская Русь и русские княжества XII - XIII вв. – М., 1982. С. 30.
- ↑ R. Bideleux. A History of Eastern Europe: Crisis and Change. Routledge, 1998. p.122
Літаратура
- 100 пытанняў i адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. i прадмова І. Саверчаны, З. Санько. Мн., 1994.
- Археалогія і нумізмптыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., 1993.
- Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. Мн, 1997.
- Беларускі Гістарычны Агляд. Незалежны навуковы перыёдык, прысвечаны гісторыі Беларусі.
- Беларускія летапісы i xpoнікі: Пераклад са старажытнарускай, старажытнабеларускай i польскай / Уклад. У. Арлова; прадм. В. Чамярыцкага. Мн., 1997.
- Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945: Энцыклапедыя. Мн., 1990.
- Белоруссия в эпоху капитализма. Сборник документов и материалов. Мн., 1983. T. I; Мн., 1990. Т. ІІ.
- Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. В 4-х книгах. Мн., 1959-1979.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі-Кадэнцыя/Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш./Мн.: БелЭн, 2005.
- Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі ў дакументах i матэрыялах. Мн., 1998.
- Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік. / У.Р.Казлякоў, У.А.Марозава і інш. / Пад рэд. Л.В.Лойкі. Мн., 2003.
- Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. Мн., 1994.
- Гісторыя Беларусі: у 2-х ч. Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. Мн., 1998.
- Гісторыя Беларусі: у 2-х ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.: Курс лекцый / І.П.Крэнь, І.І.Коўкель і інш. Мн., 2000.
- Ермаловіч М. І. Старажытная Беларусь. Полацкі і Навагародскі перыяд. Мн., 1990.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора. Мн., 1982-1988. [па абласцях]
- Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі: Ад старажытнасці да пачатку XX ст. Мн., 1995.
- Луцкевіч А. За 25 гадоў (1903-1928). Мн., 1991.
- Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі, Беласток, 2000.
- Мысліцелі i асветнікі Беларусi. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995.
- Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Даведнік Каментарыі. Мн., 1989.
- Эканамічная гісторыя Беларусі. Курс лекцый. / Пад рэд. В. І. Галубовіча. Мн., 1999.
- Марцуль Г. С., Сташкевіч М. С. Гісторыя Беларусі: насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў, беларускае замежжа. Мн., 1997.
- Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мн., 2001.
- Францыск Скарына i яго час: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1988.
- Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В. В. Гетад, M. I. Калінскі. 3 - е выд. Мн., 1992.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Мн., 1993-2003.