Лёзненскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:12, 10 лістапада 2018, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (шаблон, катэгорыі)
Лёзненскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Лёзна
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Іван Іванавіч Фёдараў[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 65,62 %, руская 33,18 %
Размаўляюць дома: беларуская 29,5 %, руская 69,81 %[2]
Насельніцтва (2009)
17 659 чал.[2] (18-е месца)
Шчыльнасць 12,45 чал./км² (14-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 86,66 %,
рускія — 10,74 %,
украінцы — 1,22 %,
іншыя — 1,38 %[2]
Плошча 1 417,63[3]
(18-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
171 м[4]
Лёзненскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лёзненскі раён — раён у складзе Віцебскай вобласці. Размешчаны на ўсходзе Віцебскай вобласці, ля дзяржаўнай мяжы з Расіяй. Раён мяжуе: з поўначы і захаду з Віцебскім раёнам; на паўднёвым усходзе з Сенненскім раёнам; на поўдні з Аршанскім і Дубровенскім; на ўсходзе з Руднянскім раёнам Смаленскай вобласці.

Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка па лініі Віцебск—Смаленск. Аўтадарогамі звязаны з Віцебскам, Смаленскам, Оршай, Янавічамі, Арэхаўскам. Цэнтр раёна — гарадскі пасёлак Лёзна — размешчаны на левым беразе ракі Мошна і за 40 км ад Віцебска, за 270 км ад Мінска і за 12 км ад мяжы з Руднянскім раёнам. Падзяляецца на 6 сельскіх саветаў: Бабінавіцкі, Веляшковіцкі, Дабрамыслянскі, Крынкаўскі, Яськаўшчынскі, Лёзненскі.

Лёзненскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года і ўключаны ў Віцебскую акругу. З 1938 г. у складзе Віцебскай вобласці.

Геаграфія

Паверхня раёна ўзгорыста-раўнінная. Паўночная частка раёна знаходзіцца ў межах Віцебскага ўзвышша, паўднёвая — у межах Лучоскай нізіны. Найвышэйшы пункт — Гаршэва гара на Віцебскім узвышшы (296 м); найбольш нізкая адзнака — урэз Лучосы на паўднёвым захадзе (142 м).

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Сучасная паверхня складзена з канцова-марэнных і флювіягляцыянальных утварэнняў паазерскага ледавіка, на поўдні па даліне Лучосы вылучаюцца азёрна-ледавіковыя адклады старажытнага прыледавіковага вадаёма; ніжэй — утварэнні сожскага, дняпроўскага, у асобных выпадках, бярэзінскага зледзяненняў. Агульная магутнасць антрапагенных адкладаў 30—60 м, на поўначы да 140 м; пад імі залягаюць дэвонскія (да 480 м) пароды.

З карысных выкапняў у Лёзненскім раёне ёсць пясок, пясчана-жвіровая сумесь, жвір, гліна, даламіт, торф, сапрапель.

Вядомы 95 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 8,7 млн т., Касцяёўскае радовішча даламіту, 8 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу і пяскоў з запасамі 34,4 млн м³ (найбольшыя Веляшковіцкае, Рубяжніцкае, Борскае, Замашанскае, Заподжанскае), 5 радовішчаў глін і суглінкаў (найбольшыя Запожанскае, Унскае, Бабінавіцкае, Веляшковіцкае).

Водныя рэсурсы:

Насельніцтва

На 2015 год у 165 населеных пунктах, размешчаных на тэрыторыі Лёзненскага раёна, пражываюць каля 15.924 тысяч чалавек, у тым ліку 6.675 чалавек — у г.п. Лёзна і 9.249 чалавек — у сельскай мясцовасці.

Асноўнае насельніцтва — беларусы (86,7 %), жывуць таксама рускія (10,7 %), украінцы (1,2 %), іншыя нацыянальнасці (1,4 %).

На долю працаздольнага насельніцтва прыпадае 55,6 % ад агульнай колькасці жыхароў раёна, пенсіянераў — 29,3 %, маладзейшых за 16 гадоў — 15,1 %.

Буйныя населеныя пункты раёна: Бабінавічы, Веляшковічы, Высачаны, Горбава, Дабрамыслі, Кавалі, Крынкі, Перамонт, Стасева, Яськаўшчына і інш.

Эканоміка

  • Дабрамыслінская ГЭС
  • Лёзненскае ПМС
  • Лёзненскі льнозавод, ААТ
  • Лёзненскі лясгас, ДЛГУ
  • Лёзненскі філіял ААТ «Малако»

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

Літаратура

  • Лёзненскі раён // Рэспубліка Беларусь : вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 137—138.
  • Лёзненскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. М. В. Біч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 1. — С. 359.
  • Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1992. — 591 с.

Спасылкі