Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі

52°25′53″ пн. ш. 31°00′18″ у. д.HGЯO{{#coordinates:}}: cannot have more than one primary tag per page
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі
руск.: Институт механики металлополимерных систем
Абрэвіятура ІММС
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Гомель, Цэнтральны раён, вул. Кірава, д. 32а
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта распрацоўка кампазіцыйных матэрыялаў на аснове палімераў
Тып арганізацыі навуковая
Кіраўнікі
Кіраўнік Андрэй Грыгор'еў
Намеснік па навуковай працы Міхаіл Цалуеў
Намеснік па інавацыйнай дзейнасці Васіль Савіцкі
Навуковы сакратар Валерый Кончыц
Заснаванне
Дата заснавання 5 чэрвеня 1969
Колькасць супрацоўнікаў 174 (2018 г.)
Асноўныя асобы Мікалай Мышкін, Сцяпан Пясецкі[3]
Матчыная арганізацыя Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве[4]
Папярэднік Аддзел механікі палімераў АН БССР
mpri.org.by

Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў чэрвені 1969 года на аснове Аддзелу механікі палімераў.

На 2018 год Інстытут знаходзіўся ў складзе Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАНБ. Набор у аспірантуру і дактарантуру ажыццяўляўся па 3 спецыяльнасцях: 1) фізіка кандэнсаванага стану, 2) матэрыялазнаўства (машынабудаванне), 3) трэнне і знос у машынах. ІММС распрацоўваў палімерныя кампазіты канструкцыйнага і трыбатэхнічнага прызначэння, праводзіў механічныя і трыбатэхнічныя выпрабаванні матэрыялаў паводле стандартаў Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (Жэнева, Швейцарыя), ажыццяўляў аналіз складу і фізіка-хімічнай будовы палімерных матэрыялаў[5]. Сярод 174 супрацоўнікаў быў 1 акадэмік, 1 член-карэспандэнт, 8 дактароў і 26 кандыдатаў навук. Кожныя 2 гады Інстытут ладзіў міжнародную канферэнцыю па палімерным матэрыялазнаўстве і трыбалогіі. Выдаваліся 2 часопісы: «Трэнне і знос» (ISSN: 0202-4977) на англійскай і расійскай і «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі» па-руску (ISSN: 2415-7260)[6].

Структура

На 2018 год Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя Уладзіміра Белага ўключаў:

  • 4 аддзелы — 1) кампазіцыйных матэрыялаў і рэцыклінгу палімераў, 2) фізікі і механікі кампазіцыйных сістэм, 3) фракцыйнага матэрыялазнаўства, 4) трэння, змазкі і ўстойлівасці матэрыялаў, 5) тэхналогіі палімерных кампазітаў;
  • УП "Спецыяльнае канструктарска-тэхнічнае бюро «Металапалімер» (Гомель, вул. Фядзюнінскага, д. 4);
  • 2 цэнтры калектыўнага карыстання — 1) Беларускі рэспубліканскі цэнтр зондавай мікраскапіі, 2) Цэнтр трыбалагічных выпрабаванняў і сертыфікацыі кампазіцыйных матэрыялаў і змазачных рэчываў[5].

Гісторыя

5 чэрвеня 1969 года Савет Міністраў БССР зацвердзіў Пастанову № 201 аб стварэнні Інстытута механікі металапалімерных сістэм (ІММС) на аснове Аддзела механікі палімераў, які існаваў з 1963 года. У Інстытуце стварылі палімерныя матэрыялы, што павялічылі рэсурс і надзейнасць машын, зменшылі адмоўнае ўздзеянне вытворчасці на навакольнае асяроддзе. Таксама распрацавалі спосабы кіравання ўласцівасцямі палімераў пры дапамозе ўздзеяння электрычнага і магнітнага палёў, іанізуючага выпраменьвання і фізіка-хімічнага мадыфікавання; вырабілі арыгінальнае абсталяванне для атрымання такіх матэрыялаў. У Інстытуце працавалі акадэмікі Уладзімір Белы і А.І. Свірыдзёнак[7]. У 1970 годзе Уладзімір Белы атрымаў Ганаровы медаль Жакара за навуковыя вынікі ў галіне трыбалогіі ад Французскага таварыства інжынераў-механікаў. У 1972 годзе Дзяржаўную ўзнагароду БССР у галіне навукі і тэхнікі атрымалі 8 навукоўцаў ІММС — У.Белы, Э. Я. Канавалаў, В. Г. Карэцкі, Барыс Купчынаў, Валянцін Саўкін, Анатоль Свірыдзёнак, Сяргей Шчарбакоў і Віктар Старжынскі. У 1973 годзе ўзвялі 9-павярховы лабараторны корпус ІММС. У 1976 годзе У.Белы, А.Свірыдзёнак, Марк Петраковец і В.Саўкін выдалі па-руску манаграфію «Трэнне і знос матэрыялаў на аснове палімераў», якую перавыдалі ў 1982 годзе па-англійску ў Лондане. У 1978 годзе Дзяржаўную прэмію БССР у галіне тэхнікі атрымаў Павел Сысоеў[8].

У 1980 годзе ІММС пачаў выдаваць па-англійску і па-руску часопіс «Трэнне і знос». У 1986 годзе ў Інстытуце стварылі Савет па абароне кандыдацкіх дысертацыяў, у 1992 годзе — доктарскіх. У 1994 годзе ІММС атрымаў імя Уладзіміра Белага. З 1996 года сталі выдаваць па-руску часопіс «Матэрыялы. Тэхналогіі. Інструменты», які з 2015 года называецца «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі». На 1998 год у Інстытуце было 11 аддзелаў, аспірантура і дактарантура, савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыяў. Асноўнымі кірункамі даследаванняў былі: кіраванне трываласнымі, адгезійнымі, супрацьфрыкцыйнымі і супраць каразійнымі ўласцівасцямі кампазітаў на аснове арганічных і неарганічных палімераў з мэтай стварэння матэрыялаў для дэталяў і вузлоў машын, абсталявання і прылад; спосабы разліку дэталяў з палімерных кампазітаў. На 1998 год у Інстытуце працавалі сябры-карэспандэнты Б.І. Купчынаў і Ю.М. Плескачэўскі[7].

Кіраўнікі

Зноскі

  1. а б GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
  2. а б GRID Release 2017-07-12 — 2017-07-12 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5203408.V1
  3. "Навуковы савет"(руск.). Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя Уладзіміра Белага. 2018. Праверана 27 верасня 2018.
  4. https://nasb.gov.by/bel/about/otdeleniya-nauk/ft_nauk.php — 2024.
  5. а б Арганізацыі Аддзялення фізіка-тэхнічных навук (Інстытут механікі металапалімерных сістэм). Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (21 жніўня 2018). Праверана 27 верасня 2018.
  6. Інстытут сёння (руск.). Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя Уладзіміра Белага (24 мая 2018). Праверана 27 верасня 2018.
  7. а б Юрый Плескачэўскі. Інстытут механікі металапалімерных сістэм // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7. — С. 269-270. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  8. Гісторыя (руск.). Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя Уладзіміра Белага (24 мая 2018). Праверана 27 верасня 2018.

Спасылкі

  • Распрацоўкі (руск.). Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя Уладзіміра Белага (24 мая 2018). Праверана 27 верасня 2018.

Шаблон:Стаб