Змагары (палітычнае клішэ)
«Змагары» (руск.: змагары, англ.: zmagars, zmagary[1]) — палітычны цэтлік, спачатку ўжываны толькі сярод малазначных, маргінальных суполак антыбеларускай прарасейскай скіраванасці[2] і некаторымі расейскімі СМІ, а з 2020 года ён загучаў на дзяржаўным тэлебачанні Беларусі.
«Змагар» з’яўляецца прыкладам беларусізма ў рускай мове[3].
Значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Да 2020 года сярод прарасейскіх колаў «змагарамі» называлі збольшага беларускіх нацыяналістаў[4][5][6][7][8]. Нацыяналістам, якіх пазначаюць «змагарамі», прыпісваюцца русафобія, палонафілія ды «польскасць» беларускага нацыяналізму[9], празахаднасць ды падтрымка Захаду[6], а таксама тэрытэрыяльныя прэтэнзіі на забраныя этнічныя землі беларусаў[6]. Гэтак жа прыпісваецца «абеларушванне польскай гісторыі»[10] (паўстанне Каліноўскага[11] і інш.) ды «польскіх дзеячаў» (Тадэвуш Касцюшка, Кастусь Каліноўскі[12][10] і інш.).
Таксама за «змагара» могуць прызнаваць чалавека проста прабеларускай арыентацыі. Гэтая «прабеларускасць» для радыкальных прарасейскіх рэсурсаў можа значыць падтрымку герба Пагоні і бел-чырвона-белага сцяга як гістарычных беларускіх сімвалаў або штодзённае ўжыванне беларускай мовы[13] (хоць і не абавязкова[2]). Часам гэты цэтлік даецца людзям, якія, на думку такіх рэсурсаў, заслаба падтрымліваюць паглыбленне інтэграцыі з Расеяй[2].
У больш шырокім значэнні «змагары» — прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі, праваабаронцы, актывісты культурнай сферы[2]. Паводле Барыса Нормана, «змагар» — гэта «апазіцыяновец, які стыхійна і агульна не прымае ўсё, што звязана з уладай»[3].
У дзяржаўных СМІ Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
Беларускія дзяржаўныя тэлеканалы «змагарамі» пачалі называць любых пратэстоўцаў, нязгодных з палітыкай Лукашэнкі[2]. Сам жа Аляксандр Лукашэнка кажа пра «змагароў» як ворагаў «якія сядзяць у цёплых замежных кабінетах» і «прадаўжаюць вынаходзіць усё новыя падкопы супраць дзяржавы»[14], якім таксама «трэба процістаяць»[15].
Дыскрэдытацыя[правіць | правіць зыходнік]
Людзей, на якіх навешваюць дадзены цэтлік, звычайна дыскрэдытуюць наступным чынам:[2]
- Прыпісванне разумовай непаўнавартасці і негатыўных рысаў, генералізацыя.
- Бяздоказнае прыпісванне экстрэмісцкіх і тэрарыстычных дзеянняў, генералізацыя.
- Прыпісванне крымінальных характэрыстык праз гісторыі асобных людзей, якія нібыта прымалі ўдзел у пратэставых акцыях.
- Несвядомыя абагульняльныя паралелі з крымінальнымі суполкамі, запісванне ў шэраг нацыянальных здраднікаў.
- Несвядомыя паралелі з калабарацыяністамі, фашыстамі, нацыстамі.
Вытворныя словы[правіць | правіць зыходнік]
У расейскай мове ад цэтліка «змагар» утвараецца нямала словаў, напрыклад: «змагарски», «змагаризм», «змагарства», «незмагар», «антизмагар», «антизмагарства», «антизмагарский»[3], а таксама «змагаризация»[16], «змагарьё»[2].
Зноскі
- ↑ Andrei Yeliseyeu. “Zmagars” as a universal expression of evil: Belarusian propaganda has put a halter on a long-standing pro-Kremlin label(англ.) // International Strategic Action Network for Security. — 09.11.2020.
- ↑ а б в г д е ё Андрей Елисеев. «Змагары» как универсальное зло: беларусская пропаганда оседлала прокремлевский ярлык(руск.) // Reform.by. — 22.10.2020.
- ↑ а б в Б. Ю. Норман. 4.4. Билингвизм и многоречие в Республике Беларусь // Русский язык в многоречном социокультурном пространстве : [монография] (руск.). — Екатеринбург: Изд-во Урал. ун-та, 2014. — С. 276. — 324 с. — ISBN 978-5-7996-1083-8.
- ↑ Александр Терехов-Круглый. Всеволод Шимов: Пресс со стороны белорусского МВД может привести к полноценной городской герилье(руск.) // Украина.ру. — 17.10.2020.
- ↑ Сергей Артёменко. Жидкий слив русофобов в Белоруссии(руск.) // Regnum. — 26 декабря 2019.
- ↑ а б в Александр Носович. Беларусь пытаются стравить с Россией украинскими методами(руск.) // Rubaltic.ru. — 7 ноября 2016.
- ↑ Юрий Павловец: Кому и зачем нужен национализм в Белоруссии?(руск.) // ВМЕСТЕ С РОССИЕЙ. — 16.07.2015.
- ↑ Митя Белов. Как и зачем политизируют традиционную вышиванку?(руск.) // Чеснок. — 08.07.2016.
- ↑ Пиктаскоп: Змагары — это польские националисты в белорусских вышиванках Архівавана 4 чэрвеня 2021.
- ↑ а б Кирилл Аверьянов-Минский. Зачем белорусские националисты едут в Смоленск?(руск.) // EurAsia Daily. — 22 августа 2017.
- ↑ «Наша книга — удар по белорусским националистам и украинским самостийникам»(руск.) // EurAsia Daily. — 5 июля 2018.
- ↑ Польский бандит Калиновский оказался «гражданином Белоруссии»(руск.) // Regnum. — 17 ноября 2019.
- ↑ Андрей Геращенко: Белорусский язык нужно очистить от чужих для белорусов слов, таких как «гарбата», «шкарпэткі» и других(руск.) // Белоруссия. — 01.03.2020.
- ↑ Лукашэнка: "змагары", якія сядзяць за мяжой, прадаўжаюць вынаходзіць новыя падкопы супраць нашай дзяржавы // БЕЛТА. — 30 снежня 2020.
- ↑ Лукашэнка пра знешнія сілы: не кіем, дык палкай хочацца расхістаць Беларусь // БЕЛТА. — 25 лютага 2021.
- ↑ Вадим Сидоров. Русско-беларуский диалог: ретроспектива и перспектива(руск.). — 29.08.2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Б. Ю. Норман. 4.4. Билингвизм и многоречие в Республике Беларусь // Русский язык в многоречном социокультурном пространстве : [монография] (руск.). — Екатеринбург: Изд-во Урал. ун-та, 2014. — С. 267—286. — 324 с. — ISBN 978-5-7996-1083-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Андрей Елисеев. «Змагары» как универсальное зло: беларусская пропаганда оседлала прокремлевский ярлык(руск.) // Reform.by. — 22.10.2020.
- Андрей Елисеев. Кардинальные перемены в антибелорусской дезинформации и пропаганде: анализ количественных и качественных изменений(руск.) // Исследовательский центр EAST (Eurasian States in Transition). — Апрель 2019.