Гаўрыіла (Глухава)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ігумення Гаўрыіла
Дзейнасць манахіня, ігумення
Нараджэнне 12 чэрвеня 1958(1958-06-12) (64 гады)
Прыняцце манаства 22 снежня 1988

Узнагароды

Ігумення Гаўрыіла (свецкае імя — Марыя Мікалаеўна Глухава; нар. 12 чэрвеня 1958, Саратаў, РСФСР) — настаяцельніца гродзенскага Свята-Раства-Багародзіцкага жаночага манастыра.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Расіі ў сям’і служачых. У 1965 годзе сям’я пераехала ў вёску Жыровіцы Слонімскага раёна. Скончыла Жыровіцкую сярэднюю школу (1975), Ленінградскае медыцынскае вучылішча № 8. Працавала ў траўматалагічнай і нейрахірургічнай клініках пры Першым Ленінградскім медыцынскім інстытуце імя І. П. Паўлава.

У 1981 годзе прынята ў лік насельніц Рыжскага Свята-Троіцка Сергіева манастыра. 22 снежня 1988 пастрыжана ў мантыю з нарачэннем імя ў гонар архангела Гаўрыіла мітрапалітам Мінскім і Беларускім Філарэтам.

У 1988 годзе яна была накіравана ў Іерусалім для нясення паслушэнства ў Горненскім жаночым манастыры, дзе два гады выконвала абавязкі ігуменні. Потым несла паслушэнства ў сакратарыяце Аддзела знешніх царкоўных сувязяў у Маскве ў мітрапаліта Смаленскага і Калінінградскага Кірыла.

10 мая 1992 года прызначана настаяцельніцай адроджанага Свята-Раства-Багародзіцкага стаўрапігійнага жаночага манастыра ў Гродне.

23 ліпеня 1995 года ўзведзена ў годнасць ігуменні Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем.

У верасні 2020 года ініцыявала збор подпісаў за адхіленне ад пасады архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, які асудзіў гвалт сілавых структур супраць пратэстуючых[1]. 17 верасня 2020 года выступіла з прамовай на жаночым форуме ў «Мінск-Арэне», куды прывезлі з усёй Беларусі больш за 10 тысяч прыхільніц А. Лукашэнкі. У час прамовы ігуменя Гаўрыіла назвала ўдзельнікаў пратэстаў пасля шостых прэзідэнцкіх выбараў «раз’юшаным статкам»[2]. Кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы адмежавалася ад выступу ігумені. Пасля Глухава папрасіла прабачэнне ва ўсіх, каго абразіў яе выступ. Настаяцельніца патлумачыла свае эмацыйныя выказванні перажываннямі за лёс Радзімы і заклікала ўсіх імкнуцца да міру, згоды і любові[3].

Ігумення Гаўрыіла — аўтар чатырох кніг пра гісторыю гродзенскага Свята-Раства-Багародзіцкага і Жыровіцкага манастыроў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана нанедранікам (1993), крыжом з упрыгажэннямі (2001), медалём Францыска Скарыны (2019)[4], ордэнам Францыска Скарыны (2020)[5], ордэнам прападобнай Ефрасінні Полацкай (БПЦ), ордэнам прападобнага Сергія Раданежскага (РПЦ, 1998), ордэнам святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены (Польская аўтакефальная праваслаўная царква, 2007), ордэнам прападобнай княгіні Ефрасініі Маскоўскай (РПЦ, 2008), медалём свяшчэннамучаніка Іаана Рыжскага (Латвійская праваслаўная царква, 2010). Лаўрэатка прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2013)[4].

Зноскі

  1. Аказваецца, ігуменя Гаўрыіла яшчэ подпісы супраць а.Ацемія збірала. Новы Час (22 верасня 2020). Праверана 24 снежня 2020.
  2. Комягина, Ольга. «О политике я не помышляла». Игуменья Гавриила — о своем выступлении на провластном форуме и ситуации в стране(руск.) . TUT.by (24 снежня 2020). Праверана 24 снежня 2020.(недаступная спасылка)
  3. Комягина, Ольга. ИГУМЕНИЯ ГАВРИИЛА ИЗВИНИЛАСЬ ПЕРЕД ВСЕМИ, КОГО ЗАДЕЛО ЕЕ ВЫСТУПЛЕНИЕ НА ЖЕНСКОМ ФОРУМЕ «ЗА БЕЛАРУСЬ»(руск.) . Официальный портал Белорусской православной церкви (22 верасня 2020). Праверана 24 снежня 2020.
  4. 4,0 4,1 Ігумення гродзенскага манастыра нараджэння Багародзіцы ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны // Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.
  5. «Новость взволновала». Игуменья Гавриила о награждении орденом Франциска Скорины(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.by (23 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2020. Праверана 24 снежня 2020.