Справа «0 праміле»
Справа «0 праміле» — крымінальная справа супраць журналіста TUT.BY Кацярыны Барысевіч і доктара хуткай дапамогі Арцёма Сарокіна ў сувязі з апублікаваннем інфармацыі, што ў крыві Рамана Бандарэнкі было знойдзена 0 праміле алкаголю.
Пасля таго як А. Сарокін перадаў К. Барысевіч медыцынскую інфармацыю, што забіты Р. Бандарэнка быў абсалютна цвярозы (пацверджана даведкай, падпісанай 12.11.2020 года біёлагам Куравай[1]), і Барысевіч апублікавала гэтыя звесткі, фактычна абвергла заявы А. Лукашэнкі і Н. Качанавай, што Бандарэнка быў п’яны, Барысевіч і Сарокіна затрымалі 19 лістапада 2020 года ў Мінску[2].
2 сакавіка 2021 года суд Маскоўскага раёна горада Мінска (суддзя — Святлана Бандарэнка) абвясціў прысуд: Кацярыну Барысевіч прызналі вінаватай у падбухторванні да выдавання медыцынскай таямніцы і прысудзілі 6 месяцаў калоніі, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь[3]. Урач Арцём Сарокін быў прызнаны вінаватым у выдаванні медыцынскай таямніцы журналістцы і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 1 год, а таксама пакараны штрафам у памеры 50 базавых велічынь[3].
Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 20 красавіка 2021 года, задаволена не была[4].
19 мая 2021 года Кацярына Барысевіч выйшла на волю.
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]24 лістапада 2020 года міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала К. Барысевіч вязнем сумлення па справе Бандарэнкі[2]. У гэты ж дзень сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, яна таксама была прызнана палітычнай зняволенай[5][6][7]. Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі сказаў, што ўлады змагаюцца не з праблемай, а са СМІ: «Яны думаюць, што калі прэса не будзе пісаць пра Бандарэнку, то людзі не даведаюцца пра гэта. Яны, вядома ж, усё пазнаюць, але СМІ ўсё адно трапляюць пад удар»[8].
Беларускія праваабаронцы назвалі Барысевіч «Журналістам года» (2020) (разам з Дар’яй Чульцовай ды Кацярынай Андрэевай)[9][10][11].
16 снежня 2020 года шэфства над палітычнай зняволенай узяў Джэм Эздэмір, дэпутат Бундэстага[12].
У адкрытай заяве рэдакцыі «TUT.BY» ад 2 сакавіка 2021 года прыгавор Барысевіч быў названы незаконным і несправядлівым, «помстай ёй персанальна за яе працу і спробай аказаць ціск на „TUT.BY“ і іншыя незалежныя медыя», у той час як усе журналісты, рэдактары і супрацоўнікі сайта падпісаліся пад тым, каб Кацярына Барысевіч была неадкладна вызвалена[13]. З крытыкай судовага рашэння таксама выступілі прадстаўнікі Нямецкай асацыяцыі журналістаў , «Рэпарцёраў без межаў», Джэм Эздэмір[14]. Святлана Ціханоўская назвала судовыя рашэнні ў дачыненні да ўрача і журналісткі доказам таго, што «для рэжыму праўда стала крымінальна каральным злачынствам», аналагічна выказалася і капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна[14]. Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама асудзіла турэмны прысуд у дачыненні да Кацярыны Барысевіч за яе працу[15].
Сярод іншых арганізацый, якія асудзілі зняволенне і прысуд Барысевіч, былі Еўрапейская федэрацыя журналістаў , Камітэт абароны журналістаў, Міжнародны інстытут прэсы[16][17][18]. Міс Беларусь, журналіст паводле адукацыі Вольга Хіжынкова пракаментавала прысуд: «Радуюся адносна „мяккаму“ прысуду для зусім невінаватых людзей. Што гэта не пяць, не дзесяць гадоў калоніі. Вось да чаго мы дажыліся»[19]. Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Тэрэза Рыбейру назвала прысуд Барысевіч чарговым ударам па свабодзе СМІ ў Беларусі[20]. Палітолаг Вольф Рубінчык напісаў у сакавіку 2021 года: «абвінаваўчы прысуд для супрацоўніцы тутбая Кацярыны Барысевіч і ўрача Арцёма Сарокіна даказвае, што дэградацыя працягваецца»[21].
Блогер А. Чэрвонец з Мінска ў дзень вынясення прысуду зазначыў яшчэ адзін этычны аспект справы: «аб якім разгалашэнні ідзе гаворка, калі маці і сваякі загінулага не перашкаджалі разгалашэнню медыцынскіх заключэнняў, калі таямніцы, як такой, проста не было. Кожны разважны чалавек разумее, што калі Бандарэнка цвярозы, то гэта не з’яўляецца і не можа з’яўляцца медычнай таямніцай»[22].
9 красавіка 2021 года Барысевіч стала лаўрэаткай прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (разам з Дар’яй Чульцовай ды Кацярынай Андрэевай)[23]. 14 ліпеня 2021 года Барысевіч стала лаўрэаткай Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы ад Камітэта абароны журналістаў[24]. 12 жніўня 2021 года Барысевіч прысуджана Прэмія імя Герда Буцэрыўса «Вольная прэса Усходняй Еўропы » (разам з іншымі)[25].
Зноскі
- ↑ https://belisrael.info/?p=26110
- ↑ а б Гуштын, Адар'я. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели в СИЗО на Володарского. Письма ей почти не доходят (руск.). TUT.BY (27 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
- ↑ а б Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (2 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 2 сакавіка 2021.
- ↑ Русецкая, Анастасія. Суд не задаволіў апеляцыю пракурораў у справе Кацярыны Барысевіч . Белсат (20 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
- ↑ Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову (руск.). naviny.by (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
- ↑ Правозащитники признали журналисток Катерину Борисевич, Катерину Андрееву и Дарью Чульцову политзаключенными (руск.)(недаступная спасылка). Медиазона. Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
- ↑ Журналисток TUT.BY и «Белсат» правозащитники назвали политзаключенными (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
- ↑ Александровская, Богдана. Ходьба по минному полю. Как в Беларуси сейчас работают журналисты (руск.). Deutsche Welle (25 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 4 снежня 2020.
- ↑ Названы лауреаты Национальной правозащитной премии (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
- ↑ Есть такая профессия! "Журналистами года" правозащитники пр (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
- ↑ «Журналистами года» правозащитники назвали трех арестованных по уголовным делам журналисток, в том числе и Катерину Борисевич (руск.). TUT.BY (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
- ↑ 100 Paten für politische Gefangene in Belarus: Cem Özdemir wird Pate der Journalistin Katsiaryna Barysevich (ням.). Libereco – Partnership for Human Rights (16 снежня 2020). — «Es ist von unschätzbarem Wert, dass mutige Journalist*innen wie Katsiaryna Barysevich die Wahrheit ans Licht bringen. ... Katsiaryna Barysevich ist eine von vielen beeindruckenden Frauen, die den Wandel in Belarus vorangetrieben haben.» Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2021. Праверана 2 лютага 2021.
- ↑ Редакция TUT.by назвала приговор Борисевич незаконным (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (2 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2021. Праверана 2 сакавіка 2021.
- ↑ а б Мороз, Янина. В Германии осудили приговоры по делу о "ноль промилле" . Deutsche Welle (2 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 3 сакавіка 2021.
- ↑ Belarus journalist sentenced for report on protester’s death (англ.). Associated Press (2 сакавіка 2021). Праверана 4 сакавіка 2021.
- ↑ EFJ demands the immediate release of Belarusian reporter Katsiaryna Barysevich (англ.)(недаступная спасылка). Еўрапейская федэрацыя журналістаў (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2020. Праверана 4 сакавіка 2021.
- ↑ CPJ condemns sentencing of Belarus journalist Katsiaryna Barysevich to 6 months in jail (англ.). Камітэт абароны журналістаў (2 сакавіка 2021). Праверана 4 сакавіка 2021.
- ↑ IPI denounces conviction of Belarus journalist Katsiaryna Barysevich (англ.)(недаступная спасылка). Міжнародны інстытут прэсы (3 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 4 сакавіка 2021.
- ↑ Колб, Аксана (2021-03-05). "Мы не маем права спыняцца". Новы Час (9 (717)): 1. ISSN 2218-2244.
{{cite journal}}
: Праверце значэнне|issn=
(даведка) - ↑ ОБСЄ засудила вирок журналістці TUT.BY у «лікарській справі» (укр.). Укрінфарм (4 сакавіка 2021). Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ https://belisrael.info/?p=27174
- ↑ Дело о «ноль промилле», chervonec_001 у Жывым Журнале
- ↑ Катерина Борисевич, Катерина Андреева и Дарья Чульцова удостоены премии «Гонар журналістыкі» (руск.). Брестская газета (9 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
- ↑ Журналістка Кацярына Барысевіч узнагароджаная прэміяй "За свабоду прэсы 2021" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (14 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2021. Праверана 14 ліпеня 2021.
- ↑ Кепински, Ольга. Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (руск.). euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.