Courage (фільм)
| Адвага | |
|---|---|
| Courage | |
| |
| Жанр | дакументальны фільм |
| Рэжысёр | Аляксей Палуян |
| Прадзюсары |
Ёрн Мёленкамп Мікалай Лаўранюк |
| Сцэнарыст | Аляксей Палуян |
| Аператары |
Таццяна Гаўрыльчык Джэсі Мацух |
| Працягласць | 90 хв. |
| Краіны |
|
| Мовы |
беларуская руская |
| Год | 2021 |
| IMDb | ID 14035258 |
«Courage» — дакументальны фільм беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна пра падзеі лета-восені 2020 года ў Беларусі[1].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Кінакарціна дэманструе кадры, зробленыя на рэпетыцыях і выступах акцёраў «Свабоднага тэатра», на масавых пратэстах у канцы лета і пачатку восені 2020 года ў Мінску, на акцыі ў памяць забітага сілавікамі Аляксандра Тарайкоўскага, а таксама каля ізалятара на Акрэсціна. У працы ёсць таксама архіўныя кадры з 1990-х гадоў — дэманстрацый пратэсту і акцый у памяць пра зніклых апазіцыянераў.
Прэм’ера
[правіць | правіць зыходнік]Прэм’ера фільма адбылася 5 сакавіка 2021 года на Берлінскім міжнародным кінафестывалі ў рамках пазаконкурснай праграмы — секцыі «Berlinale Special».
Здымкі
[правіць | правіць зыходнік]
Здымкі былі пачаты яшчэ ў канцы 2018 года. Першапачаткова планавалася расказаць пра тое, як жывецца і працуецца незалежным мастакам, якія кажуць тое, што яны лічаць праўдай, і закранаюць палітычныя тэмы ў сваім мастацтве.
Зноскі
- ↑ Мороз, Янина. Фильм, который не покажут в Беларуси Лукашенко (руск.). Deutsche Welle (5 сакавіка 2021). Праверана 23 верасня 2021.
