Васіль Дарашковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Васіль Дарашковіч, Васька Дарашкевіч (? — ?) — пісар вял.кн. Казіміра (1482—1488), падканюшы (1486—1489), падканюшы віленскі (узг. 1494, 1507), пасол у Маскву (1500), дваранін каралеўскі (узг. 1504), ляснічы гарадзенскі (1502—1506). Праваслаўны.

Паходзіў з баяраў Гарадзенскага павету, верагодна, сын невядомага з крыніц Дарошкі (або Дарафея). У 1504 г. вял.кн. Аляксандр Ягелончык надаў Ваську правы на лес над рэчкай Ласасянкай пад Гродна. Меў сыноў Богухвала (Боўфала) і Пракопа-Хваліміра Васілевічаў Дарашкевічаў, вядомых з кнігах гродзенскага земскага суда 16 ст., якім пакінуў маёнтак Ласосна ў Гродзенскім павеце. Ад Богухвала (Боўфала, Багухвала) пайшоў род Боўфалаў (Багуфалаў) вядомы да 18 ст.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзееў Ю. Матэрыялы да генеалогіі і эпіграфікі ў гарадзенскім Фарным касцёле // Герольд Litherland 1-2(13-14)2004. С. 27.