Перайсці да зместу

Фёдар Міхайлавіч Святоша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Міхайлавіч Святоша
Нараджэнне не пазней за 1470
Смерць не раней за 1524
Жонка Ганна з Булгарынаў[d]

Фёдар Міхайлавіч Святоша (да 1470[1] — пасля 1524) — пісар гаспадарскі (да 1507—1516[2]), дваранін гаспадарскі (зг. 1524[2]).

Сын Міхаіла Васілевіча Івашкавіча, які не пазней за 1460 год[1] выехаў з Вялікага Княства Маскоўскага[3], служыў камусьці са слуцка-капыльскіх князёў і атрымаў за службу маёнтак Кісялевічы (магчыма, тоесны Кісялям[4]) «у Слуцку», на думку Фёдара Чарняўскага, ад князя Міхаіла Алелькавіча[1]. Узяў шлюб з Ганнай з Булгарынаў, наваградскіх зямян, сужэнцы мелі сыноў Фёдара, Івана і дачку Настассю[1] (пам. пасля 1556[5]), пазней у шлюбе з Васілём Пятровічам Гурыным (пам. да 1530)[6]. Таксама ў Міхаіла Івашкавіча быў сын Андрэй Святоша[5].

Упершыню Фёдар Святоша як пісар згаданы 21 красавіка 1507 года[1], апошні раз тытулуецца пісарам 13 сакавіка 1516 года[2]. На думку Фёдара Чарняўскага, Фёдар Святоша можа быць тоесны таксама пісару Фёдару Івашкавічу, які ў даведніку цэнтральных ураднікаў ВКЛ пад рэдакцыяй Анджэя Рахубы пазначаны асобна пад № 912[1].