Перайсці да зместу

Дом урада (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом урада Рэспублікі Беларусь
Дом урада Рэспублікі Беларусь на пл. Незалежнасці (Мінск)
Дом урада Рэспублікі Беларусь на пл. Незалежнасці (Мінск)
53°53′46,2″ пн. ш. 27°32′41,20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль канструктывізм[d] і канструктывізм
Архітэктар Іосіф Рыгоравіч Лангбард
Дата заснавання 1934
Будаўніцтва 19301934 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Дом урада ноччу

Дом урада ў Мінску — будынак урада РБ у Мінску. Узведзены ў 1930—1934 па праекце Іосіфа Лангбарда. Размешчана на плошчы Незалежнасці. Найбуйнейшы грамадскі будынак міжваеннага перыяду аб'ёмам 240 000 м³, адзін з лепшых помнікаў канструктывізму, паклаў пачатак фарміраванню новага цэнтра горада — б.плошчы Леніна. У будынку працуе заканадаўчы орган ніжняя палата Парламента — Палаты прадстаўнікоў; цэнтральны орган выканаўчай улады- Савет Міністраў, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя ўстановы.

Месцам для будаўніцтва Дома ўрада ў канцы 1920-х спецыяльная камісія вызначыла участак «па Савецкай вуліцы, пачынаючы з Новамаскоўскай і заканчваючы Берсана». Пад знос пайшла ўся драўляная забудова, хаатычна размешчаная па ўсім месцы будучай будаўнічай пляцоўкі. Праект Лангбарда быў прызнаны самым лепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929. Будоўля доўжылася чатыры гады (19301934).

Кампаноўка Дома ўрада засноўвалася на сімэтрычным узрастанні аб’ёмаў і вышынь ад перыфэрыі галоўнага фасаду да цэнтру. Перад галоўным фасадам быў усталяваны помнік Уладзіміру Леніну, распрацаваны Іосіфам Лангбардам разам з ленінградскім скульптарам Мацвеем Манізерам.

За ўзвядзенне Дому ўрада ў 1934 архітэктар атрымаў званне «заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».

Пад час нямецкай акупацыі 1941—1944 у Доме ўрада быў размешчаны штаб СС, гестапа, люфтвафэ і харчовыя склады. Да будынку была праведзеная нават асобная чыгуначная галіна ад станцыі Мінск-Пасажырскі для падвозу грузаў. Пры адступленні будынак гарэў і быў замінаваны, аднак узарваны не быў.

У 1984 годзе праведзена добраўпарадкаванне ўнутрыдваровай тэрыторыі (арх. Г. Аксёнава)[1].

Архітэктурнае рашэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Дом Урада — самае буйное збудаванне ў беларускай архітэктуры. Яго аб'ём роўны 240 тыс. кубаметраў. Нягледзячы на яго гэтак вялікія памеры, халодныя шэрыя тоны каменнай тынкоўкі і некаторае драбленне аб'ёмаў, будынак не здаецца грувасткім і цяжкавагавым.

Бакавыя крылы будынка ўтвараюць парадны двор, пры ўваходзе ў які ўзвышаецца помнік помнік У. І. Леніну (1934 г., скульптар М. Манізер). Помнік з'яўляецца цэнтрам архітэктурнай кампазіцыі гэтага манументальнага будынка і прылеглай да яго плошчы. У. І. Ленін выяўлены выступоўцам на трыбуне з прамовай перад чырвонаармейцамі, якія ўходзяць на Заходні фронт. На пастаменце помніка з паліраванага лабрадарыту гарэльефы з бронзы эпізоды гісторыі даваеннага часу «Кастрычніцкая рэвалюцыя», «Абарона Радзімы», «Індустрыялізацыя краіны», «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі».

Герб Беларусі на будынку выкананы ў 1997 годзе скульптарам В. Мурашовым[2].

Зноскі

  1. Аксенова Анна Алексеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. Л. Ф. Салавей. Мінскае мастацкае прадпрыемства «Скульптурны камбінат» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • С. Ф. Самбук, А. А. Воинов. Дом правительства Белорусской ССР. — Мн., 1975.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 3. — Мн., 2006.