Міхаіл Аляксандравіч Шолахаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Беларускія пераклады: clean up з дапамогай AWB
Artificial123 (размовы | уклад)
Радок 32: Радок 32:
{{DEFAULTSORT:Шолахаў Міхаіл}}
{{DEFAULTSORT:Шолахаў Міхаіл}}
[[Катэгорыя:Пісьменнікі СССР]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі СССР]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры]]
[[Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі]]



Версія ад 17:02, 5 верасня 2019

Міхаіл Аляксандравіч Шолахаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 (24) мая 1905[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1984(1984-02-21)[2][3][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Maria Petrovna Gromoslavskaia[d]
Дзеці Mikhail Mikhailovich Sholokhov[d] і Svetlana Mikhailovna Sholokhova[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, сцэнарыст, паэт, празаік, журналіст, палітык
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр раман, апавяданне і нарыс
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Ленінская прэмія Нобелеўская прэмія па літаратуры
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаі́л Алякса́ндравіч Шо́лахаў (руск.: Михаи́л Алекса́ндрович Шо́лохов; 11 (24) мая 1905 — 21 лютага 1984) — рускі савецкі пісьменнік. Акадэмік АН СССР (1939).

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў гімназіі (1913-18). Друкаваўся з 1923. 3 1926 жыў у станіцы Вёшанскай. У Вялікую Айчынную вайну карэспандэнт газеты «Правда».

Творчасць

Першыя зборнікі «Данскія апавяданні» і «Блакітны стан» (абодва 1926) пра грамадзянскую вайну на Доне. У рамане «Ціхі Дон» (кн. 1-2, 1928; кн. 3, 1929-32; кн. 4, 1937-40; Дзяржаўная прэмія СССР 1941; экранізацыі 1930, 1957-58) драматычны лёс данскога казацтва ў гады 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў, праблема народа і асобы ў рэвалюцыі. У рамане «Узнятая цаліна» (кн. 1-2, 1932-60; Ленінская прэмія 1960; экранізацыі 1940; серыі 1-3, 1960-61) паказ калектывізацыі адзначаны зададзенасцю ідэалагічных установак. У Вялікую Айчынную вайну выступаў з нарысамі, публіцыстычнымі артыкуламі, апавяданнямі («Навука нянавісці», 1942, і інш.). Падзеям вайны прысвечаны раздзелы рамана «Яны змагаліся за Радзіму» (няскончаны; асобныя главы 1943-44, новы варыянт 1969; экранізацыя 1975). Апавяданне «Лёс чалавека» (1956-57; экранізацыя 1959) пра суровыя выпрабаванні, сілу і нязломнасць духу чалавека. Публіцыстычныя артыкулы і выступленні склалі кнігу «Па наказе душы» (1970).

Узнагароды

Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1967, 1980). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 1965 год — «за мастацкую моц і цэльнасць эпасу аб данскім казацтве ў пераломны для Расіі час».

Бібліяграфія

  • Собр. соч. Т. 1—8. М, 1980.

Беларускія пераклады

  • Узнятая цаліна (1934),
  • Ціхі Дон (кн. 1-3, 1936, пер. У. Хадыка),
  • Лёс чалавека (1959, пер. Я. Шарахоўскі),
  • Яны змагаліся за Радзіму (1975, раздзелы з рамана, пер. М. Лужанін).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Michail Alexandrowitsch Scholochow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Mikhail Aleksandrovič Šolokhov // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.

Літаратура

  • Хватов А. И. Художественный мир Шолохова. М., 1978;
  • Мировое значение творчества Михаила Шолохова. М., 1976;
  • Бирюков Ф. Г. Художественные открытия Михаила Шолохова. М., 1980;
  • Литвинов В. Михаил Шолохов. 3-е изд. М., 1985.