Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 11
Выгляд
Славутасць | |
Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 11 | |
---|---|
53°54′30″ пн. ш. 27°33′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001 |
Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 11 — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Дом № 11 уяўляе сабой трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак, у дваровай частцы — рызаліт. Накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад падзелены карнізамі па вертыкалі на 3 часткі. Выкарыстанне белай лепкі на каляровай плоскасці сцяны падае збудаванню выразнасць і вытанчанасць. Аконныя праёмы 1-га і 3-га паверхаў прамавугольнай формы, на 2-м паверсе вокны маюць лучковы абрыс.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх