Нельсан Мандэла
Не́льсан Раліхла́хла Мандэ́ла (Nelson Rolihlahla Mandela [xoˈliːɬaɬa manˈdeːla]; 18 ліпеня 1918, Мвеза, ПАС — 5 снежня 2013, Яганэсбург) — з 10 мая 1994 па 14 ліпеня 1999 — прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, адзін з самых вядомых актывістаў у барацьбе за правы чалавека ў перыяд існавання апартэіду, за што 27 гадоў правёў у турме, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1993.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У студэнцкія гады ўдзельнічаў у забастоўцы, пазней быў карэспандэнтам у Яганэсбургу і паступіў у Універсітэт Вітватэрсранда.
У 1944 удзельнічаў у стварэнні маладзёжнай лігі Афрыканскага нацыянальнага кангрэса (АНК). Пазней, з-за абвастрэння дужання, распрацаваў так званы «план М», паводле якога суполкі АНК сыходзілі ў падполле.
З 1948 года — нацыянальны сакратар Маладзёжнай лігі АНК.
З 1949 года — член Нацыянальнага выканкама АНК.
З 1950 года — нацыянальны прэзідэнт Маладзёжнай лігі АНК.
У 1952 годзе Мандэла сумесна са сваім сябрам Оліверам Тамба адкрыў першую легальную фірму, кіраваную чорнаскурымі.
З 1952 года — віцэ-прэзідэнт АНК.
У 1956 годзе арыштаваны, а з 1960 года знаходзіўся ў падполлі.
У 1961 годзе ўзначаліў радыкальнае крыло АНК, «Умкхонта вэ сызвэ», пачаўшы палітыку сабатажу супраць ураду. Праз год Мандэла з'ехаў у Алжыр для вербавання новых сяброў крыла, але па вяртанні быў затрыманы за нібы нелегальны выезд з краіны і за падбухторванне да пратэсту.
У лістападзе 1968 Мандэла быў арыштаваны і першапачаткова прысуджаны да пажыццёвага зняволення ў турме Робен Айленд.
18 лютага 1990 г. Мандэла быў вызвалены са зняволення, 11 лютага абвясціў аб перамір'і і спыненні ўзброенага змагання.
З 10 мая 1994 па 14 чэрвеня 1999 — прэзідэнт ПАР.
З 3 верасня 1998 па 14 чэрвеня 1999 — генеральны сакратар Руху недалучэння.
Пасля таго, як у 1999 годзе Мандэла пакінуў пост прэзідэнта ПАР, ён стаў актыўна заклікаць да больш актыўнага асвятлення праблем ВІЧ і СНІДа. Па ацэнках экспертаў, у ПАР цяпер каля пяці мільёнаў носьбітаў ВІЧ і хворых СНІДам — больш, чым у любой іншай краіне.
Калі Макгаха, старэйшы сын Нельсана Мандэлы, памёр ад СНІДу, Мандэла заклікаў змагацца з распаўсюджваннем гэтага смяротнага захворвання.
Нельсан Мандэла памёр у чацвер, 5 снежня 2013, на 96-м годзе жыцця[14]. На афіцыйнай паніхідзе 10 снежня 2013 па Нельсане Мандэле прысутнічалі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 91 краіны, а таксама 10 былых прэзідэнтаў.
Пахаванне адбылося 15 снежня 2013 ў мястэчку Куну ў правінцыі Усходні Кейп, дзе вырас і жыў Мандэла пасля зыходу з вялікай палітыкі. Прысутнічаць будуць, у асноўным, сваякі нябожчыка, бо вёска не здольна прыняць вялікі наплыў людзей[15].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]- Макгаха Мандэла — старэйшы сын — памёр ад СНІДу ў 2005 г. ва ўзросце 54 гадоў.
- Тэмбекіле, малодшы сын Мандэлы, загінуў у аўтакатастрофе. У часы рэжыму апартэіду Мандэла правёў за кратамі 27 гадоў. Калі загінуў яго малодшы сын, улады не дазволілі Нельсану Мандэле нават наведаць яго пахаванні.
- Цяпер у Мандэлы засталіся тры дочкі: адна — ад першай жонкі Эвелін, якая сканала ў 2004 годзе, і дзве — ад другой жонкі Віні.
- Эвялін была маці Макгаха. Таксама ў 2004 годзе сканала жонка Макгаха — Зондзі.[16]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Мапунгубвэ ў плаціне (1 ступень) (ПАР, 2002)[17]
- Ордэн Дружбы, Расія (1995) [18]
- Ордэн Плая Хірон (Куба, 1984)
- Зорка Дружбы народаў (НДР, 1984)
- Ордэн заслуг (Вялікабрытанія, 1995)
- Кавалер Вялікага крыжа Нацыянальнага ордэна Малі (Малі, 1996)
- Ланцуг ордэна Нілу (Егіпет, 1997)
- Кампаньён ордэны Канады (1998) [19]
- Кавалер Вялікага крыжа ордэны Святога Олафа (Нарвегія, 1998)
- Ордэн князя Яраслава Мудрага 1 ступені (Украіна, 1999)
- Кампаньён ордэны Аўстраліі (1999)
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Залатога Льва Аранскага дому (Нідэрланды, 1999)
- Прэзідэнцкі медаль волі (ЗША, 2002)
- Бальі-кавалер Вялікага крыжа ордэны Святога Іаана Іерусалімскага (Вялікабрытанія)
- Кавалер ордэна Слана (Данія)
- Ордэн «Стара Планіна» (Балгарыя)
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Прыведзеныя арыгінальныя назвы.
- англ.: «Long Walk to Freedom» (аўтабіяграфія)
- англ.: «The Struggle Is My Life»
- англ.: «Nelson Mandela Speaks: Forging a Democratic, Nonracial South Africa»
Фільмы
[правіць | правіць зыходнік]- англ.: «Mandela: Long Walk to Freedom» (2013)
- англ.: «Winnie Mandela» (2011)
- англ.: «Invictus» (2009)
- англ.: «Goodbye Bafana» (2007)
- англ.: «Mandela and de Klerk» (1997)
- англ.: «Mandela» (1987)
Зноскі
- ↑ а б в Mandela N. Long Walk to Freedom: The Autobiography of Nelson Mandela — 1 — Little, Brown, 1994. — P. 3.
- ↑ Smith D. R. Nelson Mandela, South Africa's first black president, dies aged 95 — The Guardian, 2013. Праверана 18 жніўня 2014.
- ↑ Ex-wife challenges Nelson Mandela's will, demands homestead — Los Angeles Times, 2014. Праверана 18 жніўня 2014.
- ↑ Nelson Mandela Dead: Former South African President Has Died At 95 — Business Insider, 2013. Праверана 5 снежня 2013.
- ↑ Nelson Mandela // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nelson Mandela buried at Qunu ancestral home // BBC News Online — 2013.
- ↑ Mandela N. Long Walk to Freedom: The Autobiography of Nelson Mandela — 1 — Little, Brown, 1994. — P. 6.
- ↑ а б в г Smith D. R. Nelson Mandela, South Africa's first black president, dies aged 95 — The Guardian, 2013. Праверана 17 жніўня 2014.
- ↑ http://www.slate.fr/story/81127/winnie-mandela
- ↑ Graca Machel, a first lady twice over: The woman by Nelson Mandela’s side — Washington Post, 2013. Праверана 18 жніўня 2014.
- ↑ Mandela N. Long Walk to Freedom: The Autobiography of Nelson Mandela — 1 — Little, Brown, 1994. — P. 119.
- ↑ Mandela's Son Dies Of AIDS — CBS News, 2005. Праверана 17 жніўня 2014.
- ↑ Nelson Mandela's family begins exhuming remains of children — The Daily Telegraph, 2013. Праверана 18 жніўня 2014.
- ↑ http://nekrolog.pro/world/africa/10182-skonchalsya-nelson-mandela Архівавана 30 снежня 2014.
- ↑ http://nekrolog.pro/world/africa/10183-ofitsialnaya-panikhida-po-nelsonu-mandela-zavershilas Архівавана 30 снежня 2014.
- ↑ Сын Мандэлы памёр ад СНІДу
- ↑ The Order of Mapungubwe. List of Recipients.(недаступная спасылка) (англ.)
- ↑ Указ прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 24.08.1995 № 871 «Аб узнагароджанні ордэнам Дружбы Мандэлы Н. Р.» Архівавана 1 жніўня 2013.
- ↑ Order of Canada. Nelson Mandela, C.C Архівавана 20 снежня 2008. (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Кто есть кто в мировой политике / Редкол.: Кравченко Л. П. (отв. ред.) и др. — М.: Политиздат, 1990. ISBN 5-250-00513-6
- Ливанова, Марина (2015). "Нельсон Мандела: Black & white". Личности(руск.) (4 (80)): 6–23. ISSN 1819-6268.
- Прэзідэнты ПАР
- Нарадзіліся 18 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Памерлі 5 снежня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Гаўтэнгу
- Пахаваныя ў ПАР
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Выпускнікі Вітватэрсрандскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Універсітэта Паўднёвай Афрыкі
- Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём Залатога юбілею каралевы Лізаветы II
- Кавалеры ордэна «Зорка дружбы народаў» (ГДР)
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры Залатога Алімпійскага ордэна
- Кавалеры ордэна «Нішан-е-Пакістан»
- Кавалеры ордэна Зоркі Ганы
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
- Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
- Кавалеры Нацыянальнага ордэна Плая-Хірон
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Свабоды
- Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
- Кавалеры ордэна «Каралі Ніла»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ацтэкскага арла
- Кавалеры Бхарат Ратна
- Кавалеры ордэна Ямайкі
- Кавалеры Вялікага Крыжа Нацыянальнага ордэна Малі
- Лаўрэаты прэміі імя Сахарава
- Кавалеры чэхаславацкага ордэна Дружбы
- Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
- Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
- Кавалеры ордэна Усмешкі
- Кавалеры ордэна Агастынью Нету
- Асобы
- Чалавек года па версіі часопіса «Time»
- Палітыкі ПАР