Ян Шымкавіч
Ян Шымкавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Андрэй Іванавіч Абрынскі[d] | ||||||
|
|||||||
Смерць | не пазней за 1 мая 1569 | ||||||
Род | Шымкавічы[d] | ||||||
Бацька | Шымка Мацкавіч[1] | ||||||
Маці | Соф’я Паўлаўна[d][1] | ||||||
Жонка | Аляксандра з Вішнявецкіх[2][3] |
Ян Шымкавіч (? — 1569) — маршалак гаспадарскі, вялікі пісар літоўскі. Дзяржаўца каняўскі, староста тыкоцінскі.[4]
Сын віленскага цівуна і гараднічага Шымкі Мацкавіча. З дзіцячых гадоў служыў пры двары Жыгімонта Аўгуста, што спрыяла кар’ернаму росту. Удзельнік палітычных падзей, сярод іншага, сустракаў маскоўскія пасольствы ў 1555 і 1567 гадах, быў сярод паслоў у Маскву ў 1556, 1561 гадах.[4]
Па канчатковым падзеле бацькоўскай спадчыны ў 1556 годзе, Ян атрымаў Мажэйкава[5]. Таксама ён у 1558 годзе купіў у Міхайлы Кузьміча Лецкага дворац Абрамоўскі Грынішкі (Васілішскі павет)[4], раней маёнтак быў застаўлены Лецкім яшчэ Шымку Мацкавічу, таму Ян толькі даплаціў 70 коп грошаў, Грынішкі знаходзіўся каля Забалоцця, аднаго з родавых маёнткаў Шымкавічаў, то гэта было ўдалы набытак[6]. Атрымаў Вялікае Мажэйкава ад Марыны Львоўны, спадчынніцы князя Васіля Палубінскага[6].
Узяў шлюб з княжной Аляксандрай Іванаўнай Вішнявецкай. Пасля шлюбу яна падарыла мужу пасаг і вена (1555). Ён запісаў жонцы 1 500 коп літоўскіх грошаў пажыццёва на маёнтках Гарадное і Казакоўшчына (Лідскі павет) у 1567 годзе.[6]
Пасля смерці Яна Шымкавіча Аляксандра выйшла замуж за Мікалая Радзівіла і запісала яму грошы ад першага мужа. Сваім тастаментам яна прызначыла другому мужу маёмасць, якую атрымала ад Яна ў пажыццёвае карыстанне (1573). Філіп Шымкавіч выкупіў маёмасць за 2 000 коп. Дзяцей не было ў Аляксандры ў абодвух шлюбах. Спадчына па Яне была падзелена паміж братамі. Пляменнік -- Фёдар Іванавіч Скленскі, адмовіўся ад правоў на Забалоцце і Мажэйкава на карысць дзядзькаў Філіпа і Калістрата пасля выплаты яму 1 060 коп літоўскіх грошаў у 1570 годзе. Акрамя таго, яму было запісана Філіпам 1 200 коп на палове маёнткаў Гарадное і Казакоўшчына. Пасля кампенсацыі Фёдар адмовіўся ад прэтэнзій на спадчыну па дзядзьках (1580).[6]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Сліж Н. З дакументальнай спадчыны сям’і віленскага цівуна Шымка Мацковіча і Зафеі Паўлаўны: ад сямейных адносін да гісторыі дома Багдана Онкавіча ў Вільні // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2018. — вып. 49. — С. 239. — ISSN 1232-7468
- ↑ Сліж Н. З дакументальнай спадчыны сям’і віленскага цівуна Шымка Мацковіча і Зафеі Паўлаўны: ад сямейных адносін да гісторыі дома Багдана Онкавіча ў Вільні // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2018. — вып. 49. — С. 243. — ISSN 1232-7468
- ↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 45. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ а б в Сліж 2018, с. 242.
- ↑ Сліж 2018, с. 241.
- ↑ а б в г Сліж 2018, с. 243.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сліж Н. З дакументальнай спадчыны сям’і віленскага цівуна Шымка Мацковіча і Зафеі Паўлаўны: ад сямейных адносін да гісторыі дома Багдана Онкавіча ў Вільні // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2018. — В. 49. — ISSN 1232-7468.