Плошча Незалежнасці (Мінск): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Belarus2578 (размовы | уклад) др Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0). з дапамогай AWB |
||
Радок 32: | Радок 32: | ||
[[Файл:Костёл Святого Симеона и Святой Елены - panoramio.jpg|міні|злева|[[Касцёл святых Сымона і Алены|Касцёл Святога Сімяона і Святой Алены (Чырвоны касцёл)]]]] |
[[Файл:Костёл Святого Симеона и Святой Елены - panoramio.jpg|міні|злева|[[Касцёл святых Сымона і Алены|Касцёл Святога Сімяона і Святой Алены (Чырвоны касцёл)]]]] |
||
[[Файл:House of Government in Minsk.jpg|thumb|[[Дом урада (Мінск)|Дом урада]]]] |
[[Файл:House of Government in Minsk.jpg|thumb|[[Дом урада (Мінск)|Дом урада]]]] |
||
На заходнім |
На заходнім боку плошчы размешчаны [[Дом урада (Мінск)|Дом урада]] (1929—1934, архітэктар [[І. Лангбард]]) з [[Помнік У. І. Леніну (Мінск)|помнікам У. І. Леніну]], [[Касцёл Святых Сымона і Алены|касцёл Святых Сімяона і Алены (Чырвоны касцёл)]] (1908—1910, архітэктар [[Т. Пайздэрскі]] пры ўдзеле архітэктараў [[У. Марконі]], [[Г. Гай|Г. Гая]]), былыя даходныя жылыя дамы [[Дом Абрампольскага|Абрампольскага]] (1912, архітэктар [[С. Гайдукевіч]]) і [[Дом Уніхоўскага|Уніхоўскага]] (пачатак XX ст., архітэктар [[Г. Гай]]), на паўночным боку знаходзіцца [[гасцініца «Мінск»]] (1958, архіт. [[Г. Баданаў]]). На ўсходнім боку [[будынак Мінскага гарвыканкама]] (1964, архітэктары [[С. Мусінскі]], [[Г. Сысоеў]]), [[інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна]] (1984, архітэктары [[Ю. Грыгор'еў]], [[Д. Кудраўцаў]]) і выхад [[Станцыя метро Плошча Леніна|станцыя метро «Плошча У. I. Леніна»]], [[галоўны корпус БДУ|галоўны корпус]] [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]] (1962, архітэктары [[А. Духан]], [[М. Бакланаў]], інжынер [[Н. Мароз]]), на паўднёвым боку знаходзіцца [[будынак Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта|будынак]] [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта]]<ref name="ЗП"/> (1931, архітэктары [[І. Запарожац]], [[Г. Лаўроў]]; 1990, архітэктары [[Г. Заборскі]], [[В. Нікіцін]], [[І. Марчанка]], інжынер [[Г. Басінкевіч]])<ref name="archives">[http://archives.gov.by/home/tematicheskie-razrabotki-arhivnyh-dokumentov-i-bazy-dannyh/kultura-belarusi/arhitekturnyj-ansambl-glavnoj-magistrali-minska-prospekta-nezavisimosti/obzornaya-spravka Архитектурный ансамбль главной магистрали Минска — проспекта Независимости]</ref>. У падземнай частцы плошчы размешчаны 3-павярховы [[гандлёвы цэнтр «Сталіца»]] і 4-павярховы паркінг на 500 месцаў. |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Радок 70: | Радок 70: | ||
{{Славутасці Мінска}} |
{{Славутасці Мінска}} |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
{{Бібліяінфармацыя}} |
||
[[Катэгорыя:Плошчы Мінска|Незалежнасці]] |
[[Катэгорыя:Плошчы Мінска|Незалежнасці]] |
||
[[Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск)]] |
[[Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск)]] |
Версія ад 13:42, 17 лютага 2021
Плошча Незалежнасці | ||
На карце населенага пункта | ||
Агульная інфармацыя | ||
---|---|---|
Горад | Мінск | |
Раён | Маскоўскі | |
Ранейшыя назвы | Плошча Леніна | |
Станцыі метро | Плошча Леніна | |
|
Плошча Незалежнасці (руск.: площадь Независимости, да 1991 года — плошча Леніна) — цэнтральная і найбуйнейшая плошча Мінска. Размешчана ў пачатку праспекта Незалежнасці.
Забудова
На заходнім боку плошчы размешчаны Дом урада (1929—1934, архітэктар І. Лангбард) з помнікам У. І. Леніну, касцёл Святых Сімяона і Алены (Чырвоны касцёл) (1908—1910, архітэктар Т. Пайздэрскі пры ўдзеле архітэктараў У. Марконі, Г. Гая), былыя даходныя жылыя дамы Абрампольскага (1912, архітэктар С. Гайдукевіч) і Уніхоўскага (пачатак XX ст., архітэктар Г. Гай), на паўночным боку знаходзіцца гасцініца «Мінск» (1958, архіт. Г. Баданаў). На ўсходнім боку будынак Мінскага гарвыканкама (1964, архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў), інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна (1984, архітэктары Ю. Грыгор'еў, Д. Кудраўцаў) і выхад станцыя метро «Плошча У. I. Леніна», галоўны корпус Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962, архітэктары А. Духан, М. Бакланаў, інжынер Н. Мароз), на паўднёвым боку знаходзіцца будынак Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта[1] (1931, архітэктары І. Запарожац, Г. Лаўроў; 1990, архітэктары Г. Заборскі, В. Нікіцін, І. Марчанка, інжынер Г. Басінкевіч)[2]. У падземнай частцы плошчы размешчаны 3-павярховы гандлёвы цэнтр «Сталіца» і 4-павярховы паркінг на 500 месцаў.
Гісторыя
Плошча пачала забудоўвацца ў пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя па праекту архітэктара І. Р. Лангбарда як галоўная плошча сталіцы і першапачаткова насіла імя Леніна. На ёй быў пабудаваны Дом Урада БССР і пастаўлены помнік Леніну. З 1934 г. на плошчы праводзіліся парады Чырвонай Арміі.
Падчас акупацыі Мінска нямецка-фашысцкімі войскамі помнік быў знішчаны (адноўлены ў 1945 г.). Дом Урада і Чырвоны касцёл апынуліся сярод нямногіх будынкаў Мінска даваеннай забудовы, не разбураных падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля вайны плошча Леніна забудоўвалася па новым генеральным плане Мінска. Ад яе пачыналася галоўная вуліца сталіцы — праспект Сталіна (пазней Ленінскі, Францыска Скарыны, цяпер праспект Незалежнасці). Пры гэтым функцыі галоўнай плошчы сталіцы перайшлі да Цэнтральнай плошчы, на ёй з 50-х гадоў праходзілі парады і дэманстрацыі.
У 1964 годзе плошча была рэканструявана па праекце архітэктара В. Анікіна, інжынераў І. Шпіта і Р. Абразцовай[3]. Плошча Леніна стала ўяўляць сабой прамавугольнік памерамі 450×160 м, вакол плошчы быў арганізаваны кругавы рух аўтатранспарту. Паўночную частку плошчы займалі сквер партэрнага тыпу і адкрытая пляцоўка перад Домам урада, якая выкарыстоўвалася для стаянкі аўтатранспарту[1].
З 1984 г., з пачаткам будаўніцтва на Кастрычніцкай плошчы Палаца Рэспублікі, плошча Леніна зноў стала месцам правядзення святочных дэманстрацый працоўных і ваенных парадаў[1].
У 1991 г. плошча перайменавана ў плошчу Незалежнасці. У 1990-я гг. была прапанавана канцэпцыя рэканструкцыі плошчы Незалежнасці. На конкурс распрацавана 12 прапаноў, з якіх выбралі два прынцыповыя кірункі. У час грамадскага абмеркавання і горадабудаўнічых саветаў гэтыя кірункі былі ўхвалены. Канцэпцыю рэканструкцыі плошчы распрацоўваў праектны інстытут «Мінскпраект» сумесна з інстытутамі «Мінскграда», «Мінскінжпраект» і «Мінскметрапраект». Першая чарга рэканструкцыі была завершана ў 2002 годзе. Зменена транспартная схема плошчы, рух аўтатранспарту быў спрамлены, два падземныя пераходы, створаныя ў час рэканструкцыі, у будучыні мусілі стаць часткай падземнага гандлёвага цэнтра. Было прадугледжана будаўніцтва некалькіх паркінгаў на прылеглай да плошчы тэрыторыі[2].
У 2006 годзе адкрыты падземны гандлёвы цэнтр «Сталіца» з паркінгам. Надземная частка плошчы стала зонай адпачынку са святломузычным фантанам.
Помнікі
Перад Домам урада ў 1933 годзе ўстаноўлены помнік Леніну (скульптар М. Манізер, архітэктар І. Лангбард), каля Чырвонага касцёла знаходзяцца Звон Нагасакі (2000), скульптура Арханёла Міхаіла (1996, скульптар І. Голубеў), памятны знак на месцы гібелі падпольшчыка У. С. Амельнюка (1980, скульптар А. Анікейчык, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін), каля дома № 19 скульптура Дойлід (2007, скульптар У. Жбанаў).
Зноскі
- ↑ а б в 142. Забудова плошчы Леніна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ а б Архитектурный ансамбль главной магистрали Минска — проспекта Независимости
- ↑ Информационно-туристский центр «Минск». Дом правительства
Літаратура
- 142. Забудова плошчы Леніна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 11. — Мн., 2000.
- Республика Беларусь. Т. 5 : энциклопедия. — Мн., 2007.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Незалежнасці (Мінск)