Аляксей Іванавіч Якімаў
Аляксей Іванавіч Якімаў | |
---|---|
руск.: Алексе́й Ива́нович Еки́мов | |
![]() | |
Дата нараджэння | 28 лютага 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка цвёрдага цела |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
R. W. Wood Prize[d] (2006) ![]() |
![]() |
Аляксей Іванавіч Якімаў (руск.: Алексе́й Ива́нович Еки́мов; нар. 28 лютага 1945, Ленінград) — савецкі і амерыканскі вучоны, спецыяліст у галіне фізіка цвёрдага цела і оптыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2023; сумесна з Муні Бавендзі і Луісам Брусам).
Першаадкрывальнік нанакрышталічных паўправадніковых квантавых кропак, які выканаў піянерскія даследаванні іх электронных і аптычных уласцівасцяў[1][2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1967 годзе скончыў фізічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (кафедра малекулярнай фізікі). У 1974 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па тэме «Аптычная арыентацыя спіноў носьбітаў у паўправадніках»[3]. У 1989 годзе абараніў дысертацыю на ступень доктара фізіка-матэматычных навук па тэме «Квантавыя размерные з’явы ў паўправадніковых мікракрышталях»[4].
Працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Іофэ і ў Дзяржаўным аптычным інстытуце імя С. І. Вавілава. З 1999 года[5] працуе ў ЗША ў кампаніі Nanocrystals Technology Inc, штат Нью-Ёрк, у якасці Chief Scientist[6].
Быў запрошаным прафесарам у Політэхнічнай школе ў Парыжы, у Ліёнскім універсітэце імя Клода Бернара, ў Інстытуце Макса Планка і ва Універсітэце Осакі[6].
Аўтар больш за сто навуковых прац і некалькіх вынаходак[6].
У 2023 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі[7].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1970-х гадах удзельнічаў у даследаваннях аптычнай арыентацыі спіноў электронаў і ядраў ў паўправадніках.
У канцы 1970-х і пачатку 1980-х гадоў, працуючы ў Дзяржаўным інстытуцке імя С. І. Вавілава, распрацаваў і рэалізаваў метад атрымання крышталяў нанаметровых памераў у шклопадобных матрыцах[8][9]. Ужываючы дадзены метад, з дапамогай выбару тэмпературы і часу тэрмаапрацоўкі шкла, актываваных паўправаднікамі, стала магчымым атрымліваць крышталі з памерамі, якія ляжаць у шырокіх межах: ад адзінак да дзясяткаў і больш нанаметраў[10]. Пазней аб гэтым этапе работ А. Якімава акадэмік Ж. І. Алфёраў пісаў: «Першыя паўправадніковыя кропкі-мікракрышталі злучэнняў AIIBVI, сфармаваныя ў шкляной матрыцы, былі прапанаваны і рэалізаваны А. І. Якімавым і А. А. Анушчанка»[8].
Далей А. Якімаў даследаваў аптычныя і электрычныя ўласцівасці шкла, якія змяшчаюць нанакрышталі паўправаднікоў CdS, CdSe, CuCl і CuBr. Ён вызначыў ўзаемасувязь паміж памерамі гэтых крышталяў і спектраскапічныя параметрамі іх паглынання. Сумесна з А. Эфрасам, тэарэтыкам з ФТІ імя А. Ф. Іофэ, даў тлумачэнне назіральным аптычным уласцівасцям шкла з нанакрышталямі. У прыватнасці, былі вызначаны прычыны залежнасці аптычных уласцівасцяў нанакрышталяў ад іх памераў і ўстаноўлена, што нанакрышталі праяўляюць квантавыя ўласцівасці і паводзяць сябе падобна «штучным атамам»[11][12].
Пазней паўправадніковыя нанакрышталі і ім падобныя аб’екты сталі называць «квантавымі кропкам»; пачатак іх даследаванню ў свеце было пакладзена працамі, выкананымі А. Якімавым[12].
Прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія СССР 1976 года — за цыкл прац «Выяўленне і даследаванне новых з’яў, звязаных з аптычнай арыентацыяй спіноў электронаў і ядраў у паўправадніках» (1970—1974);
- Прэмія Вуда 2006 года (сумесна з Л. Брусам І А.Эфрасам). Прысуджана Аптычным таварыствам (OSA) за «адкрыццё нанакрышталічных квантавых кропак і піянерскія даследаванні іх электронных і аптычных уласцівасцяў»[13].
- Нобелеўская прэмія па хіміі 2023 года
Артыкулы пра нанакрыўталях
[правіць | правіць зыходнік]- Екимов А. И., Онущенко А. А., Цехомский В. А. Экситонное поглощение кристаллами CuCl в стеклообразной матрице // Физика и химия стекла. — 1980. — Т. 6. — № 4. — С. 511—512.
- Голубков B. B., Екимов А. И., Онущенко A. A., Цехомский В. А Кинетика роста микрокристаллов CuCl в стеклообразной матрице // Физика и химия стекла. — 1981. — Т. 7. — № 4. — С. 397—401.
- Екимов А. И., Онущенко А. А. Квантовый размерный эффект в трёхмерных микрокристаллах полупроводников // Письма в ЖЭТФ. — 1981. — Т. 34. — № 6. — С. 363—366.
- Екимов А. И., Онущенко А. А. Исследование образования микрокристаллов CuHal в стеклах методом экситонной спектроскопии // Физика и химия стекла. — 1982. — Т. 8. — № 5. — С. 635—637.
- Екимов А. И., Онущенко А. А. Размерное квантование энергетического спектра электронов в микрокристаллах полупроводников // Письма в ЖЭТФ. — 1984. — Т. 40. — № 8. — С. 337—340.
- Ekimov A. I., Efros Al. L., Onushchenko A. A. Quantum size effect in semiconductor microcrystals(англ.) // Solid State Communications. — 1985. — Vol. 56. — № 11. — P. 921—924.
- Екимов А. И., Онущенко А. А., Эфрос Ал. Л. Квантование энергетического спектра дырок в адиабатическом потенциале электрона // Письма в ЖЭТФ. — 1986. — Т. 43. — № 6. — С. 292—294.
- Вандышев Ю. В., Днепровский В. С., Екимов А. И., Окороков Д. К., Попова Л. Б., Эфрос Ал. Л. Нелинейные оптические свойства полупроводниковых микрокристаллов // Письма в ЖЭТФ. — 1987. — Т. 46. — № 10. — С. 393—396.
- Ekimov A. I., Efros Al. L, Ivanov M. G., Onushchenko A. A., Shumilov S. K. Donor-like exciton in zero-dimension semiconductor structures(англ.) // Solid State Communications. — 1989. — Vol. 69. — № 5. — P. 565—568.
- Ekimov A. I., Efros Al. L, Shubina T. V., Skvortsov A. P. Quantum-size stark effect in semiconductor microcrystals(англ.) // Journal of Luminescence. — 1990. — Vol. 46. — № 2. — P. 97—100.
- Chepic D. I., Efros Al. L, Ekimov A. I, Ivanov M. G., Kharchenko V. A, Kudriavtsev I. A., Yazeva T. V. Auger ionization of semiconductor quantum drops in a glass matrix(англ.) // Journal of Luminescence. — 1990. — Vol. 47. — № 3. — P. 113—127.
- Ekimov A. I., Hache F., Schanne-Klein M. C, Ricard D., Flytzanis C., Kudryavtsev I. A., Yazeva T. V., Rodina A. V., Efros Al. L. Absorption and intensity-dependent photoluminescence measurements on CdSe quantum dots: assignment of the first electronic transitions(англ.) // Journal of the Optical Society of America B. — 1993. — Vol. 10. — № 1. — P. 100—107. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2023.
- Itoh T., Nishijima M., Ekimov A. I., Gourdon C., Efros Al. L., Rosen M. Polaron and Exciton-Phonon Complexes in CuCl Nanocrystals(англ.) // Physical Review Letters. — 1995. — Vol. 74. — № 6. — P. 1645—1648.
- Ekimov A. I. Growth and optical properties of semiconductor nanocrystals in a glass matrix(англ.) // Journal of Luminescence. — 1996. — Vol. 70. — № 1—6. — P. 1—20.
- Статья «Quantum size effect in semiconductor microcrystals», вышедшая в 1985 году, была опубликована повторно в 1993 году в специальном юбилейном выпуске журнала «Solid State Communications», посвящённом его тридцатилетию[14].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Nanotechnology Timeline (англ.). National Nanotechnology Initiative (26 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2016. Праверана 9 снежня 2016.
- ↑ Discovery of Quantum Dots (1981) (англ.). Jeremy Norman & Co., Inc. (2004—2016). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 14 снежня 2016.
- ↑ Екимов А. И. Оптическая ориентация спинов носителей в полупроводниках. Архівавана 30 снежня 2016. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук : 01.04.10. Академия наук СССР. Физико-технический институт имени А. Ф. Иоффе. — Ленинград, 1974. — 18 с.
- ↑ Екимов А. И. Квантовые размерные явления в полупроводниковых микрокристаллах. Архівавана 30 снежня 2016. Автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора физико-математических наук : 01.04.10. Академия наук СССР. Физико-технический институт имени А. Ф. Иоффе. — Ленинград, 1989. — 34 с.
- ↑ Aleksey Ekimov | Optica . Optica. Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ а б в Alexei Ekimov Ph.D. (англ.). Bloomberg. Праверана 9 снежня 2016.
- ↑ The Nobel Prize in Chemistry 2023 (англ.) . NobelPrize.org. Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ а б Алфёров Ж. И. История и будущее полупроводниковых гетероструктур // Физика и техника полупроводников. — 1998. — Т. 32. — № 1. — С. 12. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020.
- ↑ Супольна з Онушчанка.
- ↑ Екимов А. И., Онущенко А. А. Квантовый размерный эффект в трёхмерных микрокристаллах полупроводников // Письма в ЖЭТФ. — 1981. — Т. 34. — № 6. — С. 363—366. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2014.
- ↑ Dr. Alexander Efros Receives the E.F. Gross Medal for Pioneering Nanocrystal Research (англ.)(недаступная спасылка). Naval Research Laboratory (26 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2016. Праверана 9 снежня 2016.
- ↑ а б Editorial. Nanocrystals in their prime (англ.). Nature Nanotechnology. Macmillan Publishers Limited (7 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 9 снежня 2016.
- ↑ Twenty attain 2006 top honors from the OSA (англ.). Laser Focus World (30 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 9 снежня 2016.
- ↑ Ekimov A. I., Efros Al. L., Onushchenko A. A. Quantum size effect in semiconductor microcrystals(англ.) // Solid State Communications. — 1993. — Vol. 88. — № 11—12. — P. 947—950. — DOI:10.1016/0038-1098(93)90275-R
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Супрацоўнікі ДАІ імя С. І. Вавілава
- Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Ф. Іофэ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі фізічнага факультэта СПбДУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі СССР