Горад Крычаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Крычаў
Крычаў. Цэнтр. Уваскрасенская царква.jpg
Цэнтр горада
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
26 325 чалавек[1] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
375 2241
Паштовыя індэксы
213491-213496, 213498, 213500
Аўтамабільны код
6
Горад Крычаў (Беларусь)
Горад Крычаў
Горад Крычаў (Магілёўская вобласць)
Горад Крычаў

Кры́чаў (афіц. транс.: Kryčaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Крычаўскага раёна, на р. Сож. У 104 км ад Магілёва. Чыгуначны вузел на Оршу, Магілёў, Унечу і Рослаўль, на аўтадарозе БабруйскРослаўль (Расія). Насельніцтва 26 325 чал. (2016)[1].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Існуе некалькі версій паходжання тапоніму «Крычаў». Паводле адной з іх, ён утварыўся ад слова «крычнае» (што азначае прафесію) або «крыца», «крычнае жалеза» — назваў балотнай жалезнай руды, якой было багата ў наваколлі[2]. Іншая версія звязвае назву горада з крывічамі. Апроч таго, існуе шэраг легенд і паданняў пра назву і абставіны заснавання Крычава[3].

Варыянты напісання назвы горада ў гістарычных крыніцах: Крэчут.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняе Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўпамін пра Крычаў змяшчаецца ў статуце князя смаленскага Расціслава Мсціславіча і датуецца 1136 годам[4]. У XII — сяр. ХІV стст. горада знаходзілася ў складзе Смаленскага княства[5].

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

У 1358 Крычаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўвайшоў у склад Мсціслаўскага княства. У ХІVXVIII стст. існавалі Крычаўскія гарадскія ўмацаванні. З кан. ХV ст. горад увайшоў у склад Віленскага ваяводства, дзе стала цэнтрам воласці, уладання вялікіх князёў. У 1507 і 1508 маскоўскія захопнікі безвынікова намагаліся авалодаць Крычавам. У часы Інфлянцкай вайны (15581582) у 1564 яны зноў двойчы спрабавалі захапіць горад.

Горад на акварэлі М. Іванова, пач. XIX ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Крычаў увайшоў у склад Мсціслаўскага ваяводства. З ХVII ст. ён стаў цэнтрам староства, якое знаходзілася ў валоданні Радзівілаў. У ХVIIXVIII стст. аснову планавальнай кампазіцыі Крычава складаў замак, ад якога цягнуліся вуліцы; было 8 цэркваў, касцёл, сінагога. Сфарміраваўся другі цэнтр горада — Рынак.

У 1614 маскоўскія захопнікі спалілі Крычаў і разрабавалі староства. У 1633 ён зноў моцна пацярпеў ад нападу маскоўскіх войскаў[4]: амаль усіх жыхароў (2000 чал.) гвалтоўна вывезлі ў Маскоўскую дзяржаву, а сам горад спалілі[6]. 23 жніўня 1633 за гераізм і адданасць радзіме кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Крычаву Магдэбургскае права і герб: «у чырвоным полі залаты крыж, побач з якім срэбны меч»[7].

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) Крычаў вытрымаў 2-месячную маскоўскую аблогу, аднак потым мусіў здацца. Па вызваленні (1661) сойм Рэчы Паспалітай на пэўны час скасаваў для горада выплату падаткаў[4].

Паводле інвентару, на 1671 у Крычаве было 375 дымоў, на 1682 — 456 дымоў[4]. У Вялікую Паўночную вайну (17001721) улетку 1708 непадалёк ад горада размяшчаўся лагер расійскіх войскаў на чале з царом маскоўскім Пятром I. На 1720 у Крычаве было 233 жылыя дамы, на 1747 — 429 дымоў, на 1779 — 470 дымоў[4].

У 17431744 гадах у Крычаве і ваколіцах разгарэлася сялянскае антыфеадальнае паўстанне пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы, якое было жорстка задушанае войскам Гераніма Фларыяна Радзівіла.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Фрагмент плана Крычава 1788 года. РДВГА
Крычаўская верф, чарцёж 1785

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Крычаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Магілёўскай губерні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1776 Кацярына II падаравала Крычаўскае староства графу Р. Пацёмкіну. На 1779 у Крычаве было 470 двароў. У кан. XVIII ст. мястэчка стала важным цэнтрам мануфактурнай прамысловасці, тут працавалі суднаверф, а таксама вінакурны, цагельны, шкляны, гарбарны і медналіцейны заводы, млыны.

На 1847 у Крычаве было 630 двароў, дзейнічалі 6 цэркваў і касцёл, працавала малітоўная школа, штогод праводзіліся 3 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 972 двары, дзейнічалі 7 цэркваў, касцёл і 5 сінагог, працавалі 2 народныя вучылішча, 3 гарбарныя і мылаварны завод, 4 крупадзёркі, 4 маслабойні, паштова-тэлеграфная кантора, хлебазапасны магазін, 125 крамаў, 5 заезных двароў, штогод праводзілася 4 кірмашы.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крычаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1923 тут утварыўся чыгуначны вузел на лініі Орша — Унеча.

У 1924 Крычаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна Калінінскай, з 1927 Магілёўскай акругі, з 1938 — у Магілёўскай вобласці. На 1926 тут было 2395 двароў. У 1931 годзе Крычаў атрымаў статус горада. У 1930-я гг. тут збудавалі ЦЭЦ, цэментны, фасфарытавы, крэйдавы заводы, льнозавод.

У Другую сусветную вайну з 17 ліпеня 1941 да 30 верасня 1943 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 19621965 гадах Крычаў уваходзіў у склад Мсціслаўскага раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Крычаўцэментшыфер

З 18 ст. вядомы як цэнтр ткацтва. Прадпрыемствы будматэрыялаў, хімічнай, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Крычаў»[12].

  • ВРУП «Крычаўцэментшыфер»
  • РУВП «Крычаўскі завод гумавых вырабаў»
  • ААТ «Крычаўскі завод жалезабетонных вырабаў»
  • філіял «Крычаўскі хлебазавод» РУВП «Магілёўхлебпрам»

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначная станцыя
Аўтастанцыя

У Крычаве маецца чыгуначная станцыя і аўтобусны парк, які абслугоўвае 6 гарадскіх, 9 мясцовых і 2 міжгародныя маршруты.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічае 4 дамы культуры, 4 бібліятэкі, Крычаўскі краязнаўчы музей.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Крычаве працуюць 9 школаў і 11 дашкольных устаноў, Тэхнікум эканомікі, права і кіравання, Крычаўскі прафесійны агратэхнічны каледж, Магілёўскі абласны ліцэй № 4.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць 3 бальніцы і 6 паліклінік.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Жылы дом у Крычаве
У цэнтры горада

У Крычаве існавалі гістарычныя мясціны Забялышчын і Загарадзішча[13].

У наш час шаша Бабруйск — Масква падзяляе Крычаў на дзве часткі. Найбольш развітая з іх — паўднёвая, якая прылягае да Сожа, у ёй размяшчаюцца адміністрацыйныя, культурна-побытавыя і гандлёвыя прадпрыемствы. У паўночнай частцы забудоўваецца мікрараён Сож. Горад мае 5 паркаў і 2 скверы.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Горад Крычаў


Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.) 
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 184.
  3. Легенды і паданні пра Крычаў, Магілёўская абласная бібліятэка
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 Мяцельскі А. Крычаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 153.
  5. Principality of Smalensk in the 12th century // Шаблон:Крыніцы/Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы, 2005 С. 354.
  6. Кузьмін А. Кароткая гісторыя Крычава, Radzima.org
  7. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 178.
  8. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 793—794.
  9. Бянько У. Крычаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 279.
  10. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. С. 524.
  11. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 393.
  12. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  13. Мяцельскі А. Старадаўні Крычаў: Гіст.-археал. нарыс горада ад старажыт. часоў да канца XVIII ст. / Навук. рэд. П. Лысенка. — Мінск: Бел. навука, 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]