Сядзіба Ваньковічаў (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сядзіба Ваньковічаў, Мінск)
Перайсці да: рух, знайсці
Сядзібна-паркавы комплекс
Сядзіба Ваньковічаў
Manor of Wankowicz family in Minsk - 2013 AD.JPG
53°55′10″ пн. ш. 27°38′19″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Мінск Вялікая Сляпянка
Архітэктурны стыль класіцызм
Будынкі:
сядзібны дом • алея
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000261шыфр 713Г000261

Сядзіба Ваньковічаў (Мінск)
Сядзіба Ваньковічаў
Сядзіба Ваньковічаў

Сядзі́ба Ванько́вічаў у Вялі́кай Сляпя́нцы — помнік архітэктуры класіцызму ў Мінску на вул. Філімонава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Афіцына, 1920 год
1932 г.

Сляпянка з'явілася ў XVI стагоддзі. Яна размяшчалася на тым месцы, дзе сыходзіліся два гасцінцы, што вялі ў Мінск, — Гарадзішчанскі і Старабарысаўскі. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя маёнтак Сляпянка належаў князям Радзівілам. Пазней гэтыя землі перайшлі да Ваньковічаў. Ужо ў другой палове XVIII стагоддзя Аляксандр Янавіч Ваньковіч падзяліў свае вялікія ўладанні паміж двума сынамі — Станіславам (?—1812) і Мельхіёрам (1775—1842). Так на карце Мінскага павета з'явіліся адразу дзве Сляпянкі — Вялікая Сляпянка і Малая Сляпянка. Пасля смерці Станіслава Вялікая Сляпянка дасталася яго сыну Эдварду (1793—1872), стрыечнаму брату мастака Валянціна Ваньковіча.

Сядзібны комплекс сфарміраваны ў 1-й пал. XIX ст. Ансамбль уключаў мураваны сядзібны дом, драўляныя флігелі (не захаваліся) і парк, перапланаваны ў 1896 г. садаводам В. Кроненбергам. Цяпер з'яўляецца рэстаранам з закрытай тэрыторыяй.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Двухпавярховы Т-падобны ў плане палац з высокім цокалем накрыты пакатым двухсхільным дахам, закрытым парапетам. Тарцовыя сцены аформленыя трохвугольнымі франтонамі. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры шырокім рызалітам. Фасады дома дэкараваны пілястрамі, прафіляванымі карнізамі і інш. Унутраная планіроўка змененая. З аздобы інтэр'ераў захаваліся фрагменты мазаічнай падлогі і карнізаў[1][2].

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].
  2. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. У ніжнім радзе ў цэнтры сядзіць Казімір Міхалкевіч. На балконе восьмы злева Раман Скірмунт, трынаццаты — Эдвард Вайніловіч, чатырнаццаты — Пётр Зыгмунтавіч Ваньковіч, пятнаццаты — Станіслаў Костка Ваньковіч (1860—1937).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мінскія сядзібы Ваньковічаў / У. М. Дзянісаў, А. М. Кулагін // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 457.
  • 253. Сядзіба / В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. — Мінск, 1988.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Федорук Анатолий Тарасович. "Старинные усадьбы Минского края". Минск, издательство "Полифакт", 2000 год. 416 страниц. ISBN 985-6107-24-5.
  • К вопросу о реставрации памятника архитектуры начала XIX века в г. Минске / Ф. П. Босовец, А. Н. Кеда, В. С. Лещенко // Перспективы развития новых технологий в строительстве и подготовке инженерных кадров : сборник научных статей / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования "Гродненский государственный университет им. Я. Купалы". ― Гродно, 2010. ― С. 30―34. (1Н//236243К(039))
  • Тапаграфія і тапаніміка мясцін Мінска, звязаных з жыццём Валенція Ваньковіча / Іван Сацукевіч // Знакамітыя мінчане XIX — XX стст. : матэрыялы [пятай] Беларуска-Польскай навуковай канферэнцыі, Мінск, 12 лістапада 2008 г. ― Мінск, 2010. — С. 43—51.
  • Aftanazy Roman. "Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej". Wrocław, Ossolineum, 1991-97.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]