Сейшэльскія Астравы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22: Радок 22:
|Найбуйнейшы горад=[[горад Вікторыя|Вікторыя]]
|Найбуйнейшы горад=[[горад Вікторыя|Вікторыя]]
|Пасады кіраўнікоў=[[Прэзідэнт]]<br />[[Віцэ-прэзідэнт]]
|Пасады кіраўнікоў=[[Прэзідэнт]]<br />[[Віцэ-прэзідэнт]]
|Кіраўнікі=[[Джэймс Алікс Мішэль]]<br />[[Дэні Фор]]
|Кіраўнікі=[[Дэні Фор]]<br />[[Джозеф Бельмонт]]
|Дзяржаўная рэлігія=
|Дзяржаўная рэлігія=
|Месца па тэрыторыі=180
|Месца па тэрыторыі=180

Версія ад 09:57, 15 мая 2017

Рэспубліка Сейшэльскія Астравы
фр.: République des Seychelles
англ.: Republic of Seychelles
сейш.: Repiblik Sesel
Герб Сейшэльскіх Астравоў
Сцяг Сейшэльскіх Астравоў Герб Сейшэльскіх Астравоў
Дэвіз: «Finis Coronat Opus (лац.: Канец — справе вянок
Гімн: «Koste Seselwa»
Дата незалежнасці 29 чэрвеня 1976 года (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовы французская і англійская
Сталіца Вікторыя
Найбуйнейшы горад Вікторыя
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Дэні Фор
Джозеф Бельмонт
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
180-я ў свеце
455 км²
малаважны
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

87 476 чал. (198-я)
193 чал./км²
ВУП
  • Разам (2006)
  • На душу насельніцтва

$1404 млн.  (165-ы)
$25990
Валюта Сейшэльская рупія
Інтэрнэт-дамен .sc
Код ISO (Alpha-2) SC
Код ISO (Alpha-3) SYC
Код МАК SEY
Тэлефонны код +248
Часавыя паясы +4
Пляж на сейшэльскім востраве Ла Дыг

Сейшэ́льскія Астравы (фр.: Seychelles, па-крэольску: Sesel) — астраўная дзяржава ў Індыйскім акіяне, за 1600 км на ўсход ад узбярэжжа Афрыкі, на поўнач ад Мадагаскару. Самы вялікі востраў — Маэ, дзе знаходзіцца сталіца краіны Вікторыя і міжнародны аэрапорт. Афіцыйная валюта — сейшэльская рупія.

Дзяржаўны лад

Сейшэльскія Астравы — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1993 года. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца насельніцтвам на 5 гадоў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму Нацыянальнаму сходу (34 дэпутаты; 25 выбіраюцца ўсеагульнымі галасаваннем, 9 назначаюцца прэзідэнтам).

Гісторыя

Сэйшэльскія астравы былі вядомы арабскім і індыйскім мараплаўцам. Першымі людзьмі на астравах былі арабы. Яны з'явіліся тут у Х стагоддзі. У 1505 г. тут высадзіліся партугальцы. У 1609 г. тут высадзіліся англійскія маракі. У 1742 г. годзе французскі губернатар Маўрыкію Бертран Франсуа Мах дэ Ла Бурданэ, выслаў на астравы даследчую экспедыцыю. Некаторыя час Сейшэлы былі пірацкай базай, да 1756 г., калі другая французская экспедыцыя не далучыла астравы да сваіх каланіяльных уладанняў. Назва астравоў мае паходжанне ад імя французскага міністра фінансаў пры двары караля Людовіка ХV, Жана Марэ дэ Сейшэле. З 1794 г. Сейшэлы былі акупаваныя брытанцамі, а пасля заканчэння напалеонаўскіх войнаў, перайшлі ў іх поўнае ўладанне. Пачаткова Сейшэлы ўваходзілі ў склад калоніі Маўрыкій, але з 1903 г. сталі асобнай брытанскай калоніяй. Унутраную аўтаномію астравы атрымалі ў 1975 г. у выніку чаго была створана Заканадаўчая Асамблея. 29 чэрвеня 1976 г. Вялікабрытанія прызнала незалежнасць Рэспублікі Сэйшэльскія Астравы, яе прэзідэнтам стаў лідар Дэмакратычнай партыі Дж. Мэнчэм, прэм'ер-міністрам — кіраўнік Аб'яднанай партыі Сейшэлаў (АПС, з 1978 г. Прагрэсіўны фронт народа Сейшэлаў, ПФНС) Ф. А. Рэнэ. У чэрвені 1977 г. АПС здзейсніла дзяржаўны пераварот, прэзідэнтам краіны стаў Ф. А. Рэнэ. У 1979 г. прынята новая канстытуцыя, якая абвясціла краіну «суверэннай сацыялістычнай рэспублікай», а адзінай дазволенай партыяй — ПФНС. З пачатку 1990-х гадоў пачалася дэмакратызацыя палітычнага жыцця. Канстытуцыя 1993 г. замацавала шматпартыйнасць. На выбарах 1993 г. і 1998 г. перамог ПФНС, а Ф. А. Рэнэ двойчы абраны прэзідэнтам краіны.

Дыпламатычныя адносіны з Беларуссю ўстаноўлены ў кастрычніку 2001 г.

Літаратура

  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa