Лаос: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.6.5) (робат змяніў: yo:Láọ̀s
Радок 55: Радок 55:
У 1950-я гг. лясы пакрывалі 70 % краіны, але да пачатку 1990-х г. прыкладна трэцяя частка іх была высечана, і зараз яны займаюць меньш 50 % тэрыторыі Лаоса.
У 1950-я гг. лясы пакрывалі 70 % краіны, але да пачатку 1990-х г. прыкладна трэцяя частка іх была высечана, і зараз яны займаюць меньш 50 % тэрыторыі Лаоса.


На поўначы распаўсюджаныя вечназялёныя вільготныя субтрапічныя лясы з вялікім удзелам магнолій, лаўраў, ліян, папараці. Вышэй 1500 м яны змяняюцца хвойна-шырокалістнымі лясамі з дубам, хвояй, каштанам. На плато цэнтральнага і паўднёвага Лаоса дамінуюць светлыя мусонныя лістападныя лясы з цікам, шарэяй, дыптэракарпусам, зараснікамі бамбука. Даліны паўднёвага Лаоса і схілы гор Чыангшон параслі вечназялёнымі вільготнымі трапічнымі лясамі, у якіх дамінуюць дыптэракарпавыя, пальмы, пладовыя дрэвы, бамбук, дрэвападобная папараць. Буйна растуць ліяны.
На поўначы распаўсюджаныя вечназялёныя вільготныя субтрапічныя лясы з вялікім удзелам магнолій, лаўраў, ліян, папараці. Вышэй 1500 м яны змяняюцца хвойна-шырокалістнымі лясамі з дубам, хвояй, каштанам. На плато цэнтральнага і паўднёвага Лаоса дамінуюць светлыя мусонныя лістападныя лясы з цікам, шарэяй, дыптэракарпусам, зараснікамі бамбука. Даліны паўднёвага Лаоса і схілы гор Чыангшон параслі вечназялёнымі вільготнымі трапічнымі лясамі, у якіх дамінуюць дыптэракарпавыя, [[пальмы]], пладовыя дрэвы, бамбук, дрэвападобная папараць. Буйна растуць ліяны.


Найбольш каштоўныя драўняныя пароды Лаоса — ружовае, чорнае, сандалавае і жалезнае дрэвы, цік. У лясах сустракаюцца таксама дзікарослыя бананы, хлебнае дрэва і іншыя расліны, якія лаосцы ўключаюць у ежу.
Найбольш каштоўныя драўняныя пароды Лаоса — ружовае, чорнае, сандалавае і жалезнае дрэвы, цік. У лясах сустракаюцца таксама дзікарослыя бананы, хлебнае дрэва і іншыя расліны, якія лаосцы ўключаюць у ежу.

Версія ад 17:09, 4 жніўня 2011

{{{Беларуская назва}}}
Герб {{{Родны склон}}}
[[Сцяг {{{Родны склон}}}]] [[Герб {{{Родны склон}}}]]
[[Гімн {{{Родны склон}}}|Дзяржаўны гімн {{{Родны склон}}}]]
Афіцыйныя мовы Лаоская мова
Сталіца
Форма кіравання
{{{Пасады кіраўнікоў}}} {{{Кіраўнікі}}}
Валюта Лаоскі кіп
Інтэрнэт-дамен .la
Код ISO (Alpha-2) LA
Код ISO (Alpha-3) LAO
Код МАК LAO
Тэлефонны код +856
Часавыя паясы UTC+7 і Asia/Vientiane[d][1]

Шаблон:Вызнч (Lao, Sathalanalat Paxathipatai Paxaxôn Lao, Шаблон:Вызн2) — краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі, размешчаная на паўвостраве Індакітай.

На поўначы мяжуе з М'янмай і Кітаем, на ўсходзе з В'етнамам, на поўдні з Камбоджай, на захадзе з Тайландам; не мае выхаду да мора.

Гісторыя

З канца XIX ст. Лаос быў уключаны ў Французскі Індакітай, з 1930-х — у сферы японскіх інтарэсаў, у Другую сусветную вайну акупіраваны Японіяй. Пад канец вайны ўзнік антыкаланіяльны рух Лао Ісара (Вызваленне Лаоса) на чале з прынцамі Суфанувонгам (Суванавонгам) і Сувана Фумам.

Пасля капітуляцыі Японіі Лао Ісара падняло паўстанне супраць французскага панавання і абвясціла незалежнасць краіны пад назвай Патэт-Лао (Краіна Лао). Францыя разбіла армію Патэт-Лао і да 1953 захоўвала сваю ўладу над Лаосам. 22 кастрычніка 1953 Лаос атрымлівае незалежнасць, у 1954 абвяшчаецца нейтральным каралеўствам.

Важную ролю ў вызваленні Лаоса адыграў створаны 11 сакавіка 1951 Адзіны фронт супраціўлення народаў Лаоса, В'етнама і Камбоджы. Па запрашэнню кіраўнікоў лаоскага вызваленчага руху у Лаос прыбылі в'етнамскія дабраахвотнікі. Сумеснымі намаганнямі краіны Індакітая дабіліся ад Францыі прызнання іх незалежнасці.

У канцы 1950-х у Лаосе пачынаецца грамадзянская вайна, выкліканая спробамі правых сіл захапіць уладу. 7 кастрычніка 1960 кааліцыйны ўрад Сувана Фумы ўстанаўлівае дыпламатычныя адносіны з СССР і атрымлівае ад Савецкага Саюза, В'етнама, іншых сацыялістычных краін ваенную і эканамічную дапамогу.

У наступныя два гады войска Патэт-Лао з удзелам в'етнамскіх салдат займае 2/3 тэрыторыі краіны. У 1964 ЗША пачынаюць неаб'яўленыя ваенныя дзеянні ў Лаосе (так званую «Сакрэтную вайну») з мэтай разбіць Адзіны фронт трох краін Індакітая, знішчыць базы Дэмакратычнай Рэспублікі В'етнам, створаныя на тэрыторыі Лаоса для аперацый у Паўднёвым В'етнаме. Амерыканская дапамога пастаўлялася па лініі амерыканскага агенцтва міжнароднага развіцця з тэрыторыі Тайланда, амерыканскія афіцэры непасрэдна кіравалі лаоскай каралеўскай арміяй, авіяцыя ЗША вяла бамбардзіроўкі Лаоса.

21 лютага 1973 суб'ектамі грамадзянскай вайны падпісана пагадненне аб аднаўленні міру і дасягненні нацыянальнай згоды ў Лаосе. 29 лістапада 1975 кароль Лаоса адрокся ад прастола. 2 снежня 1975 абвешчана Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка.

Прырода

Горны краявід

Лаос горня краіна. Горы рэдка перавышаюць 2000 м, але маюць моцна раздзелены рэльеф. Горны рэльеф і густыя трапічныя лясы абцяжарваюць зносіны з суседнімі краінамі. Паўночную бoльшую частку краіны займаюць самыя высокія, цяжкадаступныя і маланаселеныя горы. Яны складзены гранітамі, гнейсамі і парэзаныя глыбокімі цяснінамі, па якіх працякаюць шматлікія рэкі. Горныя хрыбты чаргуюцца з плато складзенымі, пясчанікамі і вапнякамі. Паўночна-ўсходняя мяжа краіны праходзіць па хрыбтах Дэндзінь, Шамшао, Шусунгцяотай, паўднёва-ўсходняя — па гарах Чыангшон (вышынёй да 2700 м), заходняя — па хрыбце Луангпхабанг. У цэнтральнай частцы Лаоса вылучаецца плато Сіангкхуанг вышынёй каля 1200 м, акружанае больш высокімі гарамі. Да поўдня ад яго паднімаецца самая высокая гара краіны Біа (2819 м). Горы Чыангшон змяняюцца невысокімі плато, якія ўступамі абрываюцца да шырокай даліны Меконга. Найбольш шырокае базальтавае плато Балавен з сярэднімі вышынямі да 1200 м знаходзіцца на крайнім поўдні краіны.

У Лаосе маюцца значныя запасы карысных выкапняў. У цяперашні час разведаныя паклады алавянай руды (утрыманне металу да 60 %). Па адзнаках, запасы жалезнай руды (магнетыт і гематыт з утрыманнем металу да 60-65 %) у Лаосе складаюць 2/3 ўсіх рэсурсаў Паўднёва-Усходняй Азіі. Разведаныя таксама радовішчы меднай руды, каменнага вугалю, свінцу, цынку, сурмы, гіпсу, марганцу, вапняку, паташу, паваранай солі, плаціны, каштоўных камянёў (сапфіраў, рубінаў і інш.). Шматлікія алювіяльныя россыпы золата і срэбра. Вядзецца распрацоўка радовішчаў алавянай руды, золата, каштоўных камянёў.

Клімат краіны субэкватарыяльны, мусонны. Выдзяляюць тры сезоны: выразна выяўлены вільготны гарачы — з мая па кастрычнік, сухі прахладны — з лістапада па люты і гарачы сухі ў сакавіку-красавіку. Мусон урываецца практычна адначасова на ўсю тэрыторыю Лаоса. Ападкі значна вар'іруюць, ад ~3000 мм у год у гарах (максімум на паўднёвым усходзе краіны на плато Балавен — 3700 мм) да 1300—1700 мм на раўнінах (у Саванакхеце 1440 мм, ў В'енцьяне 1700 мм, у Луангпхабангу — 1360 мм). Атмасфернай вільгаці не заўсёды хапае для вырошчвання рысу. Сярэднія тэмпературы снежня-студзеня вагаюцца ад 14 да 23 °C, ліпеня — у межах 28-30 °C. Самая высокая тэмпература паветра — каля 40 °C — бывае ў даліне Меконга ў сакавіку-красавіку, а самая нізкая — меней + 5 °C — на плато Сіангхуанг на крайняй поўначы краіны.

Меконг на поўдні Лаоса

Праз тэрыторыю Лаоса працякае адна з буйных азіяцкіх рэк Меконг. Яго працягласць на тэрыторыі Лаоса 1850 км. Большасць рэк адносіцца да басейна Меконга. Найболей буйныя з іх — Тха, У, Нгум, Бангфай, Бангхианг, Дон, Конг, Тхэн. Ва ўмовах мусоннага клімату паводкі адбываюцца ўлетку, а ўзімку рэкі мялеюць і краіна адчувае недахоп у вадзе як для ірыгацыі, так і для бытавых патрэб. Рэкі з'яўляюцца асноўным сродкам зносін, аднак суднаходства на шматлікіх з іх абмежавана з-за парогаў і вадаспадаў. Меконг суднаходны на працягу 500 км ад В'енцьяна да Саванакхета, дзе шырыня ракі дасягае 1,5 км. Найбольш распаўсюджаныя сродкі руху — пласкадонныя сампаны, доўгія пірoгі і маторныя лодкі.

Рэкі Лаоса зручныя для будаўніцтва ГЭС і з'яўляюцца важным энергетычным рэсурсам. У іх водзіцца шмат рыбы, якую вылоўліваюць для ўнутранага спажывання. У даліне Меконга назапашваюцца алювіяльныя адклады і фармуюцца ўрадлівыя глебы. Да іх прымеркаваныя асноўныя сельскагаспадарчыя ўгоддзі.

У Лаосе пераважаюць чырваназёмы, чырвона-жоўтыя і чырвоныя глебы. Прыдатныя пад раллю землі займаюць каля 5 млн га, з іх у пачатку 1990-х гг. апрацоўвалася ўсяго 17 % — 850—900 тыс. га (меней 4 % плошчы краіны). Прыкладна 80 % пасяўных плошчаў адведзеныя пад рыс.

У 1950-я гг. лясы пакрывалі 70 % краіны, але да пачатку 1990-х г. прыкладна трэцяя частка іх была высечана, і зараз яны займаюць меньш 50 % тэрыторыі Лаоса.

На поўначы распаўсюджаныя вечназялёныя вільготныя субтрапічныя лясы з вялікім удзелам магнолій, лаўраў, ліян, папараці. Вышэй 1500 м яны змяняюцца хвойна-шырокалістнымі лясамі з дубам, хвояй, каштанам. На плато цэнтральнага і паўднёвага Лаоса дамінуюць светлыя мусонныя лістападныя лясы з цікам, шарэяй, дыптэракарпусам, зараснікамі бамбука. Даліны паўднёвага Лаоса і схілы гор Чыангшон параслі вечназялёнымі вільготнымі трапічнымі лясамі, у якіх дамінуюць дыптэракарпавыя, пальмы, пладовыя дрэвы, бамбук, дрэвападобная папараць. Буйна растуць ліяны.

Найбольш каштоўныя драўняныя пароды Лаоса — ружовае, чорнае, сандалавае і жалезнае дрэвы, цік. У лясах сустракаюцца таксама дзікарослыя бананы, хлебнае дрэва і іншыя расліны, якія лаосцы ўключаюць у ежу.

Месцамі ў раёнах недастатковага ўвільгатнення распаўсюджаныя высакатраўныя саваны.

Захаваліся даволі значныя статкі дзікіх індыйскіх сланоў. У лясах водзяцца малпы (гібоны, макакі і інш.) і паўмалпы, з драпежнікаў — тыгр, леапард, мармуровая пантэра, малайскі і белагруды мядзведзі. Месцамі сустракаюцца пальмавая куніца і балотная рысь. З капытных шырока распаўсюджаныя быкі (бантенг і гаял), буйвалы, алені, дзікі, з паўзуноў — яшчаркі, кобры, пітоны і іншыя змеі. Шмат птушак, з іх найболей яркія прадстаўнікі — паўліны, фазаны, а таксама галубы, качкі і інш.

У Сеціве

Шаблон:Пачатак артыкулу

Шаблон:Link FA

  1. а б в https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia