Бенін
| |||||
Дэвіз: «фр.: Fraternité, Justice, Travail» | |||||
Гімн: «L'Aube Nouvelle» | |||||
Дата незалежнасці | 1 жніўня 1960 (ад Францыі) | ||||
Афіцыйная мова | Французская | ||||
Сталіца | Порта-Нова, Катану[1] | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Катану | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт | Патрыс Талон | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
101-я ў свеце 112,622 км² 0.02 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2012) • Перапіс (2002) • Шчыльнасць |
9.598.787 чал. (89-я) 8.500.500 чал. 78.1 чал./км² (120-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$14.683 млрд $$1,481 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$7.306 млрд $736 | ||||
ІРЧП (2007) | ▬ 0.492 (161-ы) | ||||
Валюта | Франк КФА | ||||
Інтэрнэт-дамен | .bj | ||||
Код ISO (Alpha-2) | BJ | ||||
Код ISO (Alpha-3) | BEN | ||||
Код МАК | BEN | ||||
Тэлефонны код | +229 | ||||
Часавыя паясы | +1 | ||||
|
Бені́н (фр.: Bénin), Рэспу́бліка Бені́н (фр.: République du Bénin) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Мае выхад да заліва Бенін Гвінейскага заліва. На поўначы мяжуе з Буркіна-Фасо і Нігерам, на ўсходзе — з Нігерыяй, на захадзе — з Тога.
Афіцыйная сталіца — Порта-Нова, дзе працуе парламент краіны. Рэзідэнцыі прэзідэнта і ўрада находзяцца ў Катану — эканамічным і палітычным цэнтры краіны.
Афіцыйная мова — французская.
Прэзідэнт — Патрыс Талон.
Грашовая адзінка — франк КФА.
Час адстае ад мінскага ўлетку на 2 гадзіны, узімку — на 1 гадзіну.
Святочныя і непрацоўныя дні — 1 студзеня, 1 мая, 1 чэрвеня, 1 жніўня, 25 снежня, мусульманскія і каталіцкія святы.
Клімат на поўдні краіны — экватарыяльны, з высокай вільготнасцю, у паўночнай зоне — трапічны.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Падчас французскага каланіяльнага панавання і пасля здабыцця незалежнасці 1 жніўня 1960 года Бенін атрымаў назву Дагамея ў гонар Каралеўства Дагамея. 30 лістапада 1975 года, пасля ваеннага перавароту 1972 года, краіна была перайменавана ў Бенін у гонар Бенінскага заліва.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Бенін мяжуе з Тога на захадзе, Буркіна-Фасо і Нігерам — на поўначы, Нігерыяй — на захадзе. На поўдні прыморская нізіна Бенінскага заліва. Тэрыторыя галоўным чынам плато, перакрытых на поўдні і поўначы пясчанікамі. На паўночным захадзе размешчаны горы Атакора (вышыня да 635 м), на поўдні — прыморская нізіна (шырыня 50—100 км).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дакаланіяльны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Першыя паселішчы чалавека на тэрыторыі Беніна вядомы з часоў неаліту. Археалагічныя помнікі сведчаць аб даволі высокім узроўні матэрыяльнай культуры старажытнага насельніцтва. У XV стагоддзі на тэрыторыі Беніна з’явіліся партугальцы, у XVII стагоддзі — галандскія, французскія і англійскія купцы і гандляры рабамі.
Каланіяльны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Французскай Дагамеі было дадзена права на прадстаўніцтва ў парламенце Францыі і стварэнне ўласнай Нацыянальнай асамблеі.
Перыяд незадежнасці
[правіць | правіць зыходнік]1 жніўня 1960 года Францыя дала поўную незалежнасць Дагамеі. Першае дзесяцігоддзе новай рэспублікі адзначана шэрагам ваенных і дзяржаўных пераваротаў — 4 разы (1963,1965, 1967, 1969 гадах). Першапачаткова палітычную нестабільнасць ў краіне выкарыстаў палкоўнік Крыстаф Сагла, які двойчы здзейсніў пераварот у кастрычніку 1963 і лістападзе 1965 гадоў. Усклаўшы ў 1965 годзе на сябе прэзідэнцкія паўнамоцтвы, ён не змог вырашыць складаныя эканамічныя праблемы краіны і забяспечыць яе палітычную стабільнасць. У снежні 1967 года яго скінула група маладых афіцэраў. У маі 1968 года праваліліся выбары прэзідэнта краіны. Каля 74% выбаршчыкаў адмовіліся падтрымаць кандыдатаў ваеннай хунты, і тады афіцэры прызначылі прэзідэнтам краіны былога міністра замежных спраў Эміля Зінсу, даручыўшы яму сфарміраваць грамадзянскі ўрад. У 1969 годзе з Дагамеі адбыўся чарговы ваенны пераварот, у выніку якога Э. Зінсу быў зняты са сваёй пасады. Пасля таго як вясной наступнага года зноў былі правалены прэзідэнцкія выбары, Юбер Мага, Суран Міньян Апіці і Жустэн Ахамадэгбе, якія вярнуліся з-за мяжы, дамовіліся сфарміраваць урад нацыянальнага адзінства — Прэзідэнцкі савет, у якім кожны з іх, пачынаючы з Ю. Мага, павінен быў выконваць функцыі кіраўніка дзяржавы і ўрада па чарзе цягам двух гадоў.
У 1973 годзе, праз некалькі месяцаў пасля таго, як наступіла чарга Ахамадэгбе ўзначаліць краіну, у Дагамеі адбыўся ваенны пераварот, арганізаваны маёрам Мацье Керэку. Керэку стаў прэзідэнтам і ўзначаліў урад, які складаўся з вайскоўцаў. У 1975 годзе М. Керэку заявіў аб прыхільнасці ідэям сацыялізму і аб намеры стварыць «марксісцка-ленінскую дзяржаву». Неўзабаве былі нацыяналізаваны многія банкі і прамысловыя прадпрыемствы. Значна ўмацаваліся сувязі Дагамеі з сацыялістычнымі краінамі, перш за ўсё з Кітайскай Народнай Рэспублікай. У 1975 годзе было прынята рашэнне аб змене ранейшай назвы краіны і перайменаванні яе ў Народную Рэспубліку Бенін. У 1977—1989 гадах М. Керэку ўзначальваў дзяржаву, дзе існавала адзіная партыя. Ухваленая выбаршчыкамі ў 1990 годзе новая канстытуцыя зацвердзіла назву краіны Рэспубліка Бенін, легалізавала дзейнасць палітычных партый і праклала шлях да шматпартыйных выбараў, першыя з якіх адбыліся ў 1991 годзе. Канстытуцыя прадугледжвала прамыя выбары прэзідэнта на пяцігадовы тэрмін і прызначэнне прэм'ер-міністра кіраўніком дзяржавы.
Бенін у XXI стагоддзі
[правіць | правіць зыходнік]На прэзідэнцкіх выбарах у сакавіку 2016 года, на якіх канстытуцыя забараніла Яі Боні балатавацца на трэці тэрмін, бізнесмен Патрыс Талон выйграў другі тур, набраўшы 65,37% галасоў, перамогшы інвестыцыйнага банкіра і былога прэм'ер-міністра Ліянэля Зінсу. У красавіку 2021 года на прэзідэнцкіх выбарах у Беніне прэзідэнт Патрыс Талон быў пераабраны, набраўшы больш за 86,3% пададзеных галасоў.
У лютым 2022 года ў Беніне адбыўся найбуйнейшы ў гісторыі краіны тэракт.
З прычыны значнай інфляцыі на сацыяльна значныя тавары ў краіне ў красавіку 2024 года пачаліся пратэсты прафсаюза супраць росту кошту жыцця. Паліцыя прымяніўшы слёзатачывы газ разагнала пратэст арыштаваўшы некалькі высокапастаўленых прафсаюзных дзеячаў[1].
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Рэспубліка Бенін — унітарная рэспубліка, найбуйнейшая адміністрацыйная адзінка — дэпартамент. Рэспубліка Бенін падзяляецца на 12 дэпартаментаў, дэпартаменты падзяляюцца на камуны. Агульны лік камун ва ўсіх дэпартаментах складае 77.
Нумар на мапе | Дэпартамент | Адміністрацыйны цэнтр[2][3] | Насельніцтва (2013) | Плошча(км2)[4] | Дата заснавання | Былы дэпартамент |
Карта |
---|---|---|---|---|---|---|---|
2 | Алібары | Канды[5] | 868,046 | 26,242 | 1999 | Баргу | |
1 | Атакара | Натытынгу | 769,337 | 20,499 | |||
10 | Атлантыка | Алада | 1,396,548 | 3,233 | |||
4 | Баргу | Параку | 1,202,095 | 25,856 | |||
5 | Калін | Даса-Зума | 716,558 | 13,931 | 1999 | Зу | |
6 | Куфо | Аплауэ | 741,895 | 2,404 | 1999 | Мано | |
3 | Данга | Джугу | 542,605 | 11,126 | 1999 | Атакара | |
11 | Літараль | Катану | 678,874 | 79 | 1999 | Атлантыка | |
9 | Мано | Лакоса | 495,307 | 1,605 | |||
12 | Уэмэ | Порта-Нова | 1,096,850 | 1,281 | |||
8 | Плато | Пабэ | 624,146 | 3,264 | 1999 | Уэмэ | |
7 | Зу | Абамэй | 851,623 | 5,243 |
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Эканоміка Беніна грунтуецца на натуральнай сельскай гаспадарцы, вырошчванні бавоўны і рэгіянальным гандлі. Бавоўна складае 40 % ВУП і каля 80 % афіцыйных экспартных даходаў[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Неабходна задаць archiveurl= і archivedate= для шаблона {{cite web}}. Police fire tear gas to disperse Benin wage protest (англ.). Telegram-канал «Africa Intel» (28 красавіка 2024). [ Архівавана] з першакрыніцы 12 мая 2024. Праверана 12 мая 2024.
- ↑ Communiqué du Conseil des Ministres du 22 Juin 2016 (фр.). Portail Officiel du Gouvernement Béninois. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2019. Праверана 12 мая 2024.
- ↑ Bénin : liste des 12 nouveaux préfets et des chefs-lieux de départements (фр.). Lanouvelletribune.info. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2016. Праверана 12 мая 2024.
- ↑ Benin (фр.). Geohive.com. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2016. Праверана 12 мая 2024.
- ↑ Бенін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 90—100. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- ↑ Бенин, Африка (Путеводитель по 2024 г.) - Travel S Helper (руск.) (6 снежня 2021). Праверана 2 лютага 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).