Перайсці да зместу

Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі

Гэта старонка ўваходзіць у лік выдатных спісаў
Інфармацыйныя спісы
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА у Рэспубліцы Беларусь значацца 4 аб’екты, гэта складае 0,4 % ад агульнага ліку (1052 на 2016 год). 3 аб’екты ўлучаны ў спіс па культурным крытэрыям і 1 аб’ект улучаны па прыродным крытэрыям, прытым ён прызнаны прыродным феноменам вылучнага хараства і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Апроч гэтага, па стане на 2016 год, 10 аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1]. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які на той момант уваходзіла БССР, ратыфікаваў Канвенцыю пра ахову сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 12 кастрычніка 1988 года[2]. Аднак першы аб’ект, што знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, быў занесены ў спіс у 1992 годзе на 16-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА  (руск.), калі краіна здабыла незалежнасць.

У дадзенай табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадавання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год занясення ў спіс Крытэрыі
1 Белавежская пушча Бліжэйшы горад: Каменец
Вобласць: Брэсцкая
(Супольна з Польшчай )
1992, 2014 33 vii
2 Мірскі замак Гарадскі пасёлак: Мір
Вобласць: Гродзенская
XVIXVII стст. 2000 год 625 ii, iv
3 Геадэзічная дуга Струвэ
(5 пунктаў)
Вобласці: Гродзенская, Брэсцкая
(Супольна з Латвіяй , Літвой , Малдовай , Нарвегіяй , Расіяй , Фінляндыяй , Украінай , Швецыяй , Эстоніяй )
XIX ст. 2005 год 1187 ii, iii, vi
4 Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс Горад: Нясвіж
Вобласць: Мінская
XVI ст. 2005 год 1196 ii, iv, vi

Геаграфічнае размяшчэнне аб’ектаў

[правіць | правіць зыходнік]

Папярэдні спіс

[правіць | правіць зыходнік]

У табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадавання ў папярэдні спіс. У гэтым спісе паказаны аб’екты, прапанаваныя ўрадам Рэспублікі Беларусь як кандыдаты на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год унясення ў спіс Крытэрыі
1 Аўгустоўскі канал Бліжэйшае пасяленне: Сапоцкін
Вобласць: Гродзенская
XIX ст. 2004 год 1892 i, iii
2
Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку Горад: Полацк
Вобласць: Віцебская
11281156 і
10301060 гг.
поўная рэканструкцыя — 1738—1750 гг.
2004 год 1893 i, ii
3 Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне Горад: Гродна
Вобласць: Гродзенская
1183 год 2004 год 1895 i, ii
4

Культавыя збудаванні абароннага тыпу ў Беларусі, Польшчы і Літве:
Царква Раства Багародзіцы ў Мураванцы, Царква Святога Міхаіла ў Сынкавічах і Касцёл Яна Хрысціцеля ў Камаях
Вобласць: Віцебская, Гродзенская XVI — пачатак XVII ст. 2004 год 1899 i
5 Драўляныя цэрквы Палесся: Свята-Мікіцкая царква ў Здзітаве і інш. Вобласці: Гомельская, Брэсцкая З XVI ст. 2004 год 1901 i, ii, iii
6 Мемарыялы героям Вялікай Айчыннай вайны: Брэсцкая крэпасць і Мамаеў курган Горад: Брэст
Вобласць: Брэсцкая
(Супольна з Расiяй )
18331842 гг. 2024 год 6771 ii, iv, vi

Геаграфічнае размяшчэнне аб’ектаў

[правіць | правіць зыходнік]
Кандыдаты, якія ўвайшлі ў Папярэдні спіс

Выключаныя аб’екты

[правіць | правіць зыходнік]

Частка аб’ектаў была раней выключана ЮНЕСКА з Папярэдняга спіса па той ці іншай прычыне.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год унясення ў спіс
1 Бярэзінскі біясферны запаведнік Вобласці: Віцебская, Мінская 1991 год 628
2 Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны Святой Ефрасінні Полацкай Вобласць: Віцебская XII ст. 2008 год 1316
3 Камянецкая вежа Горад: Каменец
Вобласць: Брэсцкая
12711288 гг. 2004 год 1894
4 Свята-Мікольскі жаночы манастыр у Магілёве Горад: Магілёў
Вобласць: Магілёўская
XVII ст. 2004 год 1896
5 Брэсцкая крэпасць Горад: Брэст
Вобласць: Брэсцкая
18331842 гг. 2004 год 1897
6 Гомельскі палацава-паркавы ансамбль Горад: Гомель
Вобласць: Гомельская
XVIIIXIX стст. 2004 год 1898
7 Архітэктурны ансамбль Праспекта Незалежнасці ў Мінску)[3] Горад: Мінск
Вобласць: Мінская
1940-я1950-я гг. 2004 год 1900

Геаграфічнае размяшчэнне аб’ектаў

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Tentative (англ.). UNESCO World Heritage Centre. — Список кандидатов в объекты всемирного наследия ЮНЕСКО в Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 2 декабря 2010.
  2. The States Parties - Belarus. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2012. Праверана 2 декабря 2010.
  3. У спіс ЮНЕСКА быў улучаны ўчастак працягласцю каля 2900 метраў — ад скрыжавання з Бабруйскай вуліцай да скрыжавання з праспектам Машэрава і вул. Казлова, змесцаваным адразу за плошчай Перамогі