Валожын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:26, 23 верасня 2017, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычны перанос катэгорыі)
Горад
Валожын
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 7,6832 км²[1]
Вышыня цэнтра
203 м[2]
Насельніцтва
10 276 чалавек[3] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Паштовы індэкс
222340
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220501000
Афіцыйны сайт
Валожын на карце Беларусі ±
Валожын (Беларусь)
Валожын
Валожын (Мінская вобласць)
Валожын

Вало́жын[4] (афіц. транс.: Valožyn) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Валожынскага раёна, на рацэ Валожынцы. У 75 км ад Мінска, 17 км ад чыгуначнай станцыі Валожын на лініі МаладзечнаЛіда, каля аўтастрады Мінск—Гродна. Насельніцтва 10 276 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Вядомы з 14 ст. Паводле Хронікі Быхаўца, у 1440-я г. Валожын належаў невядомым з крыніц князям Валожынскім і быў канфіскаваны ў іх за ўдзел у змове супраць вялікага князя Казіміра Ягелончыка ў 1445 г. Каля 1450 г. Казімір Ягелончык даў Валожын віленскаму ваяводу Я. Манівідавічу, у 1484 г. — В. М. Вярэйскаму. У 1492 г. упершыню ўпамінаецца валожынскі касцёл. У пач. 16 ст. належаў С. В. Вярэйскай і яе мужу А. Гаштольду; у Валожыне дзейнічалі Спаская і Пятніцкая цэрквы. З 1549 г. уласнасць вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, кіраўваўся дзяржаўцамі. З 1551 г. — мястэчка. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 г. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1582 г. маёнтак Валожын — уласнасць вялікага гетмана літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога. У 1614 г. вялікі гетман літоўскі К. Радзівіл прадаў Валожын з маёнткам кашталяну менскаму і жамойцкаму А. Служку. У 1681 г. маршалак надворны Ю. Б. Служка заснаваў у Валожыне касцёл і манастыр бернардзінцаў (скасаваны ў 1864), пры манастыры дзейнічала школа. У 1683 г. заснавана праваслаўнае брацтва. З канца 17 ст. цэнтр староства. У пач. 18 ст. у Валожыне 107 двароў, 5 вуліц, 2 царквы, 2 касцёлы. У 1710 г. узведзена драўляная уніяцкая царква. З 1738 г. Валожын уладанне князёў Чартарыйскіх, з канца 18 ст. — Радзівілаў, Чартарыйскіх і Тышкевічаў. У 1790 г. у мястэчку 186 двароў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. у складзе Расійскай імперыі.

Валожынская ешыва

У 1806—1892 г. у Валожыне дзейнічала яўрэйская духоўная акадэмія (Валожынская ешыва).

З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Валожынскага павета. З 1939 у БССР, з 15 студзеня 1940 г. цэнтр раёна ў складзе Баранавіцкай вобласці, з 20 верасня 1944 г. — у складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 г. — у складзе Мінскай вобласці.

Насельніцтва

Эканоміка

Аснову эканомікі складаюць прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Валожын».

Культура

Валожынскі краязнаўчы музей.

У 2000 і 2007 гадах горад быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[6][7].

Славутасці

Вядомыя асобы

Цікавыя звесткі

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б https://web.archive.org/web/20211005105835/https://kodeksy-by.com/norm_akt/source-%D0%9C%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D1%82/type-%D0%A0%D0%B5%D1%88%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5/54-19.09.2018.htm
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. «Адна зямля» – заўсёды свята//«Рэгіянальная газета», 30 чэрвеня 2000 г., № 26 (271)
  7. «Адна зямля» – звонкагалосая песня//«Рэгіянальная газета», 6 ліпеня 2007 г., № 27 (633)

Літаратура

  • Воложин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
  • Города, местечки и замки Великого княжества Литовского: Энциклопедия. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 312 с. — 3000 экз. — ISBN 978-985-11-0432-7.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі