Вядомыя асобы Масквы
Вядомыя ўраджэнцы Масквы:
А[правіць | правіць зыходнік]
- Міхаіл Абаленскі (1805—1873) — расійскі гісторык, археограф.
- Андрэй Абломскі (1957—2023) — расійскі гісторык.
- Зыгмунт Абрамовіч (1892—1988) — беларускі акцёр.
- Людвік Абрамовіч (1879—1939) — польскі гісторык, грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец.
- Аляксей Абрыкосаў (нар. 1928) — савецкі і амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2003).
- Патрыярх Адрыян (1636—1700) — 10-ы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (1690—1700).
- Патрыярх Алексій I (1877—1970) — 13-ы Патрыярх Маскоўскі і всея Русі (1945—1970).
- Алена Іванаўна (1476—1513) — дачка вялікага князя маскоўскага Івана III і візантыйскае прынцэсы Сафіі Палеалог; Вялікая княгіня літоўская (1495—1506).
- Аляксандр Алумона (нар. 1983) — расійскі футбаліст нігерыйскага паходжання.
- Аляксандр II (1818—1881) — імператар Расійскай імперыі (1855—1881).
- Аляксей Міхайлавіч (1629—1676), другі цар і вялікі князь усяе Русі з дынастыі Раманавых (1645—1676).
- Аляксей Пятровіч (1690—1718) — царэвіч, спадчыннік расійскага прастолу, старэйшы сын Пятра I.
- Кацярына Андрэева (нар. 1961) — тэлевядучая, актрыса.
- Вадзім Андрэевіч Анішчанка (нар. 1938) — беларускі энергетык, спецыяліст у галіне электрычных станцый, сетак, электраэнергетычных сістэм і кіравання імі.
- Мітрапаліт Антоній (1924—1986) — епіскап Рускай Царквы; Мітрапаліт Мінскі і Беларускі.
- Ян Арлазораў (1947—2009) — расійскі тэатральны і эстрадны акцёр.
- Вольга Аросева (1925—2013) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно.
- Валянцін Міхайлавіч Арцем’еў (нар. 1934) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічных навук.
- Леў Арцымовіч (1909—1973) — савецкі фізік; Герой Сацыялістычнай Працы.
Б[правіць | правіць зыходнік]
- Барыс Барысавіч Багаслоўскі (1916—1989) — гідролаг, возеразнавец. Доктар геаграфічных навук (1962), прафесар (1964).
- Сямён Багданаў (1894—1960) — савецкі ваенны дзеяч, маршал бранетанкавых войскаў, двойчы Герой Савецкага Саюза
- Анатоль Байдачны (нар. 1952) — савецкі футбаліст, трэнер
- Аляксандр Балашоў (1770—1837) — рускі дзяржаўны дзеяч, генерал-ад’ютант
- Аляксандр Баркашоў (нар. 1953) — расійскі палітык
- Анатоль Баркоўскі (нар. 1921) — савецкі дыпламат
- Міхаіл Барсукоў (1890—1974) — дзяржаўны дзеяч БССР
- Міхаіл Баршч (1904—1976) — савецкі архітэктар і педагог
- Арыстарх Белапольскі (1854—1934) — рускі і савецкі астраном
- Барыс Беразоўскі (1946—2013) — расійскі прадпрымальнік і палітычны дзеяч
- Міхаіл Бонч-Бруевіч (1870—1956) — рускі і савецкі геадэзіст, военачальнік, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў
- Уладзімір Бонч-Бруевіч (1873—1955) — рускі бальшавік, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, доктар гістарычных навук, этнограф, пісьменнік
- Сяргей Брын (нар. 1973) — амерыканскі мільярдэр, прадпрымальнік і распрацоўшчык расійскага паходжання
- Міхаіл Пятровіч Брэнч (нар. 1936) — беларускі спецыяліст у галіне энергетычнага машынабудавання.
- Мікалай Бухарын (1888—1938) — савецкі эканаміст, палітычны, дзяржаўны і партыйны дзеяч
- Міхаіл Быкоўскі (1801—1885) — рускі архітэктар, рэстаўратар, грамадскі дзеяч
- Сяргей Бязрукаў (нар. 1973) — расійскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст Расіі
- Марына Бяльзацкая (1913—2004) — беларуская савецкая артыстка балета і балетмайстар, народная артыстка БССР
В[правіць | правіць зыходнік]
- Мікалай Вавілаў (1887—1943) — расійскі і савецкі вучоны-генетык, батанік, селекцыянер, географ, акадэмік АН СССР
- Сяргей Вавілаў (1891—1951) — савецкі фізік
- Аляксандр Ваейкаў (1842—1916) — рускі метэаролаг, кліматолаг і географ
- Андрэй Вазнясенскі (1933—2010) — рускі паэт, празаік
- Сяргей Валконскі (1788—1865) — рускі генерал-маёр; герой Айчыннай вайны 1812 года
- Канстанцін Ваншэнкін (1925—2012) — савецкі і расійскі паэт, аўтар слоў да песні «Я люблю цябе, жыццё»
- Уладзімір Клаўдзіевіч Вараб’ёў (нар. 1945) — палкоўнік унутранай службы. Кандыдат хімічных навук, прафесар.
- Аляксандр Васілеўскі (1895—1977) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза
- Віктар Анатолевіч Васільеў (нар. 1956) — расійскі вучоны-матэматык
- Уладзімір Васільеў (нар. 1940) — савецкі і расійскі артыст балета, балетмайстар, харэограф, тэатральны рэжысёр і акцёр, народны артыст СССР
- Станіслаў Ваўпшасаў (1899—1976) — савецкі разведчык, Герой Савецкага Саюза, палкоўнік
- Уладзімір Вафіядзі (1911—1986) — беларускі фізік, член-карэспандэнт АН БССР
- Аляксандр Весялоўскі (1838—1906) — рускі гісторык літаратуры
- Васіль Вільямс (1863—1939) — рускі і савецкі глебазнавец-аграном, акадэмік АН СССР
- Георгій Волкаў (нар. 1922) — беларускі і рускі акцёр і рэжысёр, народны артыст БССР
- Уладзіслаў Волкаў (1935—1971) — лётчык-касманаўт СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза
- Галіна Волчак (нар. 1933) — расійская актрыса, рэжысёр, народная артыстка СССР
- Уладзімір Высоцкі (1938—1980) — акцёр, паэт, аўтар сотняў песень
- Міхаіл Вярбіцкі (нар. 1969) — расійскі матэматык, публіцыст, інтэрнэт-актывіст
Г[правіць | правіць зыходнік]
- Фёдар II Гадуноў (1589—1605) — цар і вялікі князь усяе Русі з 13 красавіка па 1 чэрвеня 1605 года
- Ягор Гайдар (1956—2009) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст
- Рубэн Гальега (нар. 1968) — расійскі пісьменнік і журналіст
- Ганна Іванаўна (1693—1740) — расійская імператрыца (1730—1740)
- Мікалай Гастэла (1907—1941) — савецкі ваенны лётчык, удзельнік трох войнаў, капітан, герой Савецкага Саюза
- Валерый Гергіеў (нар. 1953) — савецкі і расійскі дырыжор
- Аляксандр Герцэн (1812—1870) — рускі пісьменнік, публіцыст, філосаф
- Віталь Гінзбург (1916—2009) — савецкі і расійскі фізік-тэарэтык, акадэмік АН СССР і РАН, лаўрэат нобелеўскай прэміі па фізіцы (2003)
- Яўген Міхайлавіч Глінскіх (1922—1985) — беларускі артыст балета.
- Дзмітрый Глухоўскі (нар. 1979) — расійскі карэспандэнт, журналіст, радыёвядучы, тэлевядучы і пісьменнік
- Аляксандр Грыбаедаў (1795—1829) — рускі пісьменнік, дыпламат, стацкі саветнік
- Леў Гумілеўскі (нар. 1930) — беларускі скульптар, народны мастак Беларусі
- Леанід Гурвіч (1917—2008) — амерыканскі эканаміст расійскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2007)
Д[правіць | правіць зыходнік]
- Зара Далуханава (1918—2007) — савецкая, расійская і армянская спявачка.
- Аляксандр Дугін (нар. 1962) — рускі філосаф, палітолаг, сацыёлаг, ідэолаг неаеўразійства
- Іван Дыхавічны (1947—2009) — савецкі і расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст
- Антон Дэльвіг (1798—1831) — рускі паэт, крытык, журналіст
Е[правіць | правіць зыходнік]
- Віктар Ерафееў (нар. 1947) — расійскі пісьменнік
Ж[правіць | правіць зыходнік]
З[правіць | правіць зыходнік]
- Вольга Зайцава (нар. 1978) — расійская біятланістка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка, трохразовая чэмпіёнка свету
- Георгій Залашка (нар. 1954) — беларускі археолоаг
- Андрэй Залізняк (нар. 1935) — расійскі лінгвіст, акадэмік РАН
- Андрэй Зубаў (нар. 1952) — расійскі гісторык
- Людміла Зыкіна (1929—2009) — руская народная і эстрадная спявачка
І[правіць | правіць зыходнік]
- Іван V (1666—1696), рускі цар і вялікі князь усяе Русі (1682—1696)
- Ігар Іваноў (нар. 1945) — расійскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, былы міністр замежных спраў
- Руф Ігнацьеў (1829—1886) — гісторык, археолаг, этнограф, музыказнавец
- Аляксандр Ізвольскі (1856—1919) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, дыпламат, міністр замежных спраў (1906—1910)
К[правіць | правіць зыходнік]
- Андрэй Кабякоў (нар. 1960) — беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь
- Аўген Кавалеўскі (1921—1963) — беларускі тэатральны дзеяч, драматург
- Юрый Канстанцінавіч Казлоў (1928—2016) — беларускі эканаміст, доктар эканамічных навук (1968), прафесар (1971).
- Іван Каліта (1288—1340), князь маскоўскі з 1325 да 1340, Вялікі князь уладзімірскі да 1340, князь наўгародскі c 1328 па 1337
- Марыя Уладзіміраўна Кажына (нар. 1965) — урач-акушэр-гінеколаг. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар.
- Уладзімір Камароў (1927—1967) — савецкі лётчык-касманаўт, інжынер-палкоўнік, двойчы Герой Савецкага Саюза
- Васіль Кандзінскі (1866—1944) — расійскі мастак, графік і тэарэтык выяўленчага мастацтва
- Марк Майсеевіч Канэ (нар. 1939) — спецыяліст у галіне машынабудавання.
- Юлія Канэ (нар. 1931) — беларускі літаратуразнавец, перакладчыца
- Андрэй Каратаеў (нар. 1961) — расійскі навуковец
- Яўгенія Каратыгіна (нар. 1993) — расійская баскетбалістка.
- Паўль Карэр (1889—1971) — швейцарскі хімік-арганік, матэматык і біяхімік
- Раман Качанаў (нар. 1967) — расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр
- Ігар Кваша (1933—2012) — савецкі і расійскі акцёр і рэжысёр тэатра і кіно, тэлевядучы, народны артыст Расіі
- Навум Кіслік (1925—1998) — беларускі пісьменнік і перакладчык
- Дзмітрый Кісялёў (нар. 1954) — расійскі журналіст, тэлевядучы
- Яўген Клумаў (1876—1944) — беларускі акушэр-гінеколаг, Герой Савецкага Саюза, кандыдат медыцынскіх навук, прафесар
- Кацярына Кобра (1898—1951) — польская авангардная скульптарка
- Уладзімір Корш-Саблін (1900—1974) — савецкі беларускі кінарэжысёр, акцёр кіно
- Аляксандр Аляксандравіч Краўцоў (1874—1967) — беларускі спецыяліст у галіне будаўнічай механікі. Прафесар (1920).
- Веньямін Рыгоравіч Кротаў (нар. 1949) — беларускі матэматык.
- Мая Крысталінская (1932—1985) — савецкая эстрадная спявачка, заслужаная артыстка РСФСР
- Анатоль Ктораў (1898—1980) — савецкі акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР
- Раіса Кудашава (1878—1964) — савецкая паэта, пісьменніца
- Аляксандр Пятровіч Кузняцоў (нар. 1951) — беларускі спецыяліст у галіне аўтаматычнага кіравання.
- Уладзімір Кузьмін (нар. 1955) — расійскі рок-музыкант
- Аляксей Елісеевіч Кулакоўскі
- Ігар Курбатаў (1905—1969) — беларускі савецкі вучоны, фізіёлаг раслін, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР
- Сяргей Кургінян (нар. 1949) — савецкі і расійскі палітолаг, грамадскі і палітычны дзеяч
- Ганна Курнікава (нар. 1981) — расійская тэнісістка і фотамадэль
- Міхаіл Нічыпаравіч Каткоў (1818—1887) — рускі публіцыст і літаратурны крытык.
Л[правіць | правіць зыходнік]
- Сяргей Лаўроў (нар. 1950) — расійскі дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі (з 2004)
- Арцемій Лебедзеў (нар. 1975) — расійскі дызайнер
- Міхаіл Лермантаў (1814—1841) — рускі паэт, празаік, драматург, мастак, афіцэр
- Васіль Ліванаў (нар. 1935) — савецкі і расійскі кінаакцёр, сцэнарыст, пісьменнік, рэжысёр, мультыплікатар, народны артыст РСФСР
- Мікалай Ліпаткін (нар. 1986) — расійскі футбаліст
- Рузанна Лісіцыян (нар. 1945) — савецкая, расійская і армянская спявачка
- Рэната Літвінава (нар. 1967) — расійская актрыса, рэжысёр, сцэнарыст і тэлевядучая
- Юрый Лужкоў (нар. 1936) — расійскі палітык, мэр Масквы (1992—2010)
- Яўген Лявонаў (1926—1994) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР
М[правіць | правіць зыходнік]
- Алена Уладзіміраўна Макарава (нар. 1947) — беларуская мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1977), прафесар (1992).
- Андрэй Макарэвіч (нар. 1953) — савецкі і расійскі музыкант
- Яўген Маркелавіч Макушок (нар. 1928) — металазнавец. Доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1972).
- Леанід Маркелаў (нар. 1963) — расійскі палітык, прэзідэнт рэспублікі Марый Эл (з 2001)
- Станіслаў Маркелаў (1974—2009) — расійскі адвакат
- Анатоль Махнач (нар. 1951) — беларускі геолаг
- Яўген Мачулін (1939—2006) — беларускі савецкі хірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар
- Леў Мей (1822—1862) — рускі паэт
- Аляксандр Меншыкаў (1673—1729) — расійскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч
- Аляксандр Мень (1935—1990) — святар Рускай праваслаўнай царквы, багаслоў, прапаведнік, аўтар кніг па багаслоўі
- Усевалад Мілер (1848—1913) — рускі мовазнавец, фалькларыст, этнограф і археолаг
- Андрэй Міронаў (1941—1987) — савецкі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр-пастаноўшчык, эстрадны спявак, народны артыст РСФСР
- Георгій Мірчынк (1889—1942) — беларускі і савецкі геолаг
- Мікіта Міхалкоў (нар. 1945) — савецкі і расійскі акцёр і кінарэжысёр, народны артыст РСФСР
- Міхаіл Мураўёў-Віленскі (1796—1866) — расійскі ваенны, дзяржаўны дзеяч, граф, генерал-губернатар Паўночна-Заходняга края
- Іван Міхайлавіч Масквін (1874—1946) — савецкі акцёр. Народны артыст СССР (1936).
Н[правіць | правіць зыходнік]
- Віктар Нагін (1878—1924) — расійскі рэвалюцыянер
- Мікалай Найдзёнаў (1886—1945) — беларускі вучоны-заолаг, член-карэспандэнт АН БССР
- Наталля Нарышкіна (1651—1694) — руская царыца, другая жонка цара Аляксея Міхайлавіча
- Леанід Ніканаў (1872—1952) — вучоны-батанік, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР
- Мікалай Нікольскі (1877—1959) — беларускі гісторык, усходазнавец, акадэмік АН БССР
О[правіць | правіць зыходнік]
П[правіць | правіць зыходнік]
- Міхаіл Мікалаевіч Пакроўскі (1868—1932) — гісторык
- Міхаіл Паруснікаў (1893—1968) — рускі і беларускі савецкі архітэктар, правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР, акадэмік АН БССР
- Уладзімір Патанін (нар. 1961) — расійскі прадпрымальнік і палітычны дзеяч
- Таццяна Пельтцэр (1904—1992) — расійская актрыса
- Пётр I (1672—1725) — 9-ы Цар і Вялікі князь Усяя Русі (з 1682) і першы імператар (20 студзеня 1721) Расійскай імперыі
- Мікалай Пірагоў (1810—1881) — расійскі хірург і анатам
- Мая Плісецкая (1925—2015) — савецкая і расійская артыстка балета, харэограф, пісьменнік, актрыса, народная артыстка СССР
- Яўген Постнікаў (нар. 1986) — расійскі футбаліст
- Міхаіл Прохараў (нар. 1965) — расійскі прадпрымальнік і кіраўнік, мільярдэр
- Ілля Прыгожын (1917—2003) — бельгійскі і амерыканскі фізік і хімік расійскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1977)
- Ала Пугачова (нар. 1949) — савецкая і расійская эстрадная спявачка, народная артыстка СССР
- Аляксандр Пушкін (1799—1837) — расійскі паэт, драматург і празаік; член Расійскай акадэміі
- Віталь Пяскоў (1944—2002) — савецкі і расійскі мастак-карыкатурыст
Р[правіць | правіць зыходнік]
- Эдвард Радзінскі (нар. 1936) — савецкі і расійскі тэлевядучы, пісьменнік
- Аляксандр Радзішчаў (1749—1802) — рускі пісьменнік, філосаф, паэт
- Ірына Радніна (нар. 1949) — савецкая фігурыстка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, дзесяціразовая чэмпіёнка свету
- Рыгор Рапота (нар. 1944) — расійскі палітычны дзеяч, генерал-лейтэнант запасу
- Аляксей Рыбнікаў (нар. 1945) — расійскі кампазітар, народны артыст Расіі
С[правіць | правіць зыходнік]
- Святлана Савіцкая (нар. 1948) — савецкі касманаўт, другая жанчына-касманаўт ў свеце
- Сяргей Салаўёў (1820—1879) — расійскі гісторык
- Уладзімір Салаўёў (нар. 1963) — расійскі журналіст, тэле- і радыё вядучы, публіцыст, спявак і грамадскі дзеяч
- Андрэй Сахараў (1921—1989) — савецкі фізік, праваабаронца і палітычны дзеяч
- Яўген Святланаў (1928—2002) — савецкі расійскі дырыжор, кампазітар і піяніст
- Тамара Сіняўская (нар. 1943) — савецкая і расійская оперная спявачка (мецца-сапрана), педагог, народная артыстка СССР
- Андрэй Сіняўскі (1925—1997) — рускі літаратуразнаўца, пісьменнік, літаратурны крытык
- Аляксандр Скрабін (1872—1915) — рускі кампазітар і піяніст
- Соф’я Аляксееўна (1657—1704) — руская царэўна, у 1682—1689 гадах рэгент
- Сяргей Старасцін (1953—2005) — расійскі лінгвіст, паліглот
- Ігар Старыгін (1946—2009) — савецкі і рускі акцёр тэатру і кіно
- Васіль Стасаў (1769—1848) — рускі архітэктар, прадстаўнік класіцызму
- Ігар Стралкоў (нар. 1970) — адзін з лідараў непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі
- Аляксандр Сувораў (1730—1800) — расійскі палкаводзец
- Сяргей Мікалаевіч Сувораў (1918—1963) — Герой Савецкага Саюза.
- Аляксандр Сумарокаў (1717—1777) — рускі паэт, пісьменнік і драматург
- Уладзімір Суслаў (1857—1921) — рускі архітэктар, рэстаўратар
- Вера Васілеўна Сяргеенка (нар. 1954) — вучоны, гісторык
- Сямён Горды (1317—1353) — князь Маскоўскі і вялікі князь Уладзімірскі, князь Наўгародскі
Т[правіць | правіць зыходнік]
- Дзмітрый Талстой (1823—1889) — рускі граф, дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, обер-пракурор Свяцейшага Сінода, міністр унутраных спраў і шэф жандармаў
- Павел Траццякоў (1832—1898) — расійскі прадпрымальнік, мецэнат, заснавальнік Траццякоўскай галерэі
У[правіць | правіць зыходнік]
- Сяргей Увараў (1786—1855) — рускі дзяржаўны дзеяч, граф
Ф[правіць | правіць зыходнік]
- Павел Фельгенгаўэр (нар. 1951) — расійскі біёлаг, журналіст, незалежны ваенны аглядальнік
- Мікалай Фёдараў (1829—1903) — рускі філосаф, адзін з аснавальнікаў рускага касмізма
- Мітрапаліт Філарэт (нар. 1935) — архірэй Рускай праваслаўнай царквы, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі
- Ігар Фісенка (нар. 1970) — беларускі дыпламат, правазнавец
- Ілля Франк (нар. 1963) — рускі філолаг, перакладчык, паліглот, паэт
Х[правіць | правіць зыходнік]
- Міхаіл Хадаркоўскі (нар. 1963) — расійскі прадпрымальнік, грамадскі дзеяч, публіцыст
- Уладзіслаў Хадасевіч (1886—1939) — рускі паэт, літаратурны крытык і гісторык літаратуры, мемуарыст
- Ірына Хакамада (нар. 1955) — расійскі палітык
Ц[правіць | правіць зыходнік]
- Марына Цвятаева (1892—1941) — руская паэтэса, празаік, перакладчык
- Уладзімір Іванавіч Цярноў (нар. 1937) — беларускі гігіеніст, радыебіёлаг, радыетаксіколаг. Доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (1988).
Ч[правіць | правіць зыходнік]
- Пётр Чаадаеў (1794—1856) — рускі філосаф
- Аляксей Чарамухін (1895—1958) — расійскі навуковец
- Фёдар Чарных (нар. 1991) — літоўскі футбаліст
- Тамара Чарняўская (нар. 1934) — беларускі гісторык архітэктуры
Ш[правіць | правіць зыходнік]
- Мікалай Шчакаціхін (1896—1940) — беларускі мастацтвазнавец, гісторык і тэарэтык мастацтва
- Аляксей Шэін (1662—1700) — рускі ваявода, баярын, дзяржаўны дзеяч, першы рускі генералісімус
Э[правіць | правіць зыходнік]
- Раіса Этуш (нар. 1955) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка Расіі
- Уладзімір Этуш (нар. 1922) — расійскі і савецкі акцёр
Ю[правіць | правіць зыходнік]
Я[правіць | правіць зыходнік]
- Барыс Ягораў (1937—1994) — савецкі касманаўт, герой Савецкага Саюза, прафесар
- Раман Якабсон (1896—1982) — расійскі і амерыканскі лінгвіст і літаратуразнаўца
- Юрый Якаўлеў (1928—2013) — расійскі акцёр, народны артыст СССР
- Леў Яшын (1929—1990) — савецкі футбаліст, брамнік