Перайсці да зместу

Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 3

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:44, 25 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Славутасць
Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 3
53°54′28″ пн. ш. 27°33′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map

Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 3 — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Дом № 3 уяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з рызалітам у дваровай частцы накрыты двухсхільным дахам. Галоўны тарцовы фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Паверхі падзелены карнізным поясам. Вуглавыя часткі ўмацаваны плоскімі лапаткамі. Аконныя праёмы на першым паверсе лучковыя, на другім — прамавугольныя. У цэнтры 2-га паверха невялікі балкон. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам, у тымпане якога прарэзана лучковае акно.