Лагойскі раён: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: вікіфікацыя
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
др →‎Геаграфія: Спасылка
Радок 72: Радок 72:
Пад лясамі каля 50% тэрыторыі раёна, лясы ў асноўным [[Хваёвыя лясы|хваёвыя]].
Пад лясамі каля 50% тэрыторыі раёна, лясы ў асноўным [[Хваёвыя лясы|хваёвыя]].


У раёне размешчаныя 2 ландшафтныя заказнікі дзяржаўнага значэння: «[[Белая Русь (заказнік)|Белая Русь]]» (4460 га), «[[Заказнік Купалаўскі|Купалаўскі]]» (2000 га). 3 помнікаў прыроды мясцовага значэння можна вылучыць: [[Лагойскі парк]] (помнік садова-паркавага мастацтва 1-й паловы [[19 стагоддзе|XIX ст.]]), [[Лагойская крыніца|Лагойскую крыніцу]], [[Паграбішчанскія крыніцы]], 4 заказнікі мясцовага значэння.
У раёне размешчаныя 2 ландшафтныя заказнікі дзяржаўнага значэння: «[[Белая Русь (заказнік)|Белая Русь]]» (4460 га), «[[Купалаўскі (заказнік)|Купалаўскі]]» (2000 га). 3 помнікаў прыроды мясцовага значэння можна вылучыць: [[Лагойскі парк]] (помнік садова-паркавага мастацтва 1-й паловы [[19 стагоддзе|XIX ст.]]), [[Лагойская крыніца|Лагойскую крыніцу]], [[Паграбішчанскія крыніцы]], 4 заказнікі мясцовага значэння.


== Насельніцтва ==
== Насельніцтва ==

Версія ад 00:46, 25 лютага 2020

Лагойскі раён
Герб
Герб
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Лагойск
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Аляксандр Георгіевіч Ласевіч[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 80,83 %, руская 17,0 %
Размаўляюць дома: беларуская 55,48 %, руская 40,26 %[1]
Насельніцтва (2009)
35 957 чал.[1] (13-е месца)
Шчыльнасць 15,3 чал./км² (19-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 92,79 %,
рускія — 5,09 %,
іншыя — 2,12 %[1]
Плошча 2 365,02[2]
(5-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
276 м[3]
Лагойскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 17 74
Паштовыя індэксы 223 1xx
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаго́йскі раё́н — раён у складзе Мінскай вобласці. Плошча раёна складае 2,4 тыс. км². Насельніцтва — 38,3 тыс. чалавек (2008). Адміністрацыйны цэнтр — горад Лагойск.

Гісторыя

Раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). 20 жніўня 1924 года быў падзелены на 10 сельсаветаў: Бясядскі, Гайненскі, Калачоўскі, Коранскі, Кузевіцкі, Лагойскі, Падонкаўскі, Слабадскі і Янушкавіцкі.

22 верасня 1927 года да раёна быў далучаны Швабскі сельсавет ліквідаванага Зембінскага раёна.

18 студзеня 1931 года да раёна былі далучаныя Астрошыцкi, Бяларуцкі і Прудзішчанскі сельсавет ліквідаванага Астрашыцка-Гарадоцкага раёна.

3 20 лютага 1938 года раён у Мінскай вобласці. На 1 студзеня 1941 года раён уключаў Лагойск і 13 сельсаветаў.

У Вялікую Айчынную вайну ў пачатку ліпеня 1941 быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія знішчылі тут каля 6 тысяч чалавек; разам з жыхарамі вёскі Асавіно, Баравыя, Гані, Дальва, Ідаліна, Мыльніца, Слабада, Трысцень, Тхарніца, Хатынь (не адрадзіліся). У раёне дзейнічалі партызанскія брыгады «Жалязняк», 1-я антыфашысцкая, «Дзядзькі Колі», Лагойская, «Бальшавік», «Народныя мсціўцы», імя Варанянскага, імя Фрунзе, «Смерць фашызму», «Штурмавая», асобны партызызанскі атрад «Мясцовыя»; Лагойскія падпольныя райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ. Выдавалася падпольная газета «За Савецкую Беларусь». Вызвалены ў пачатку ліпеня 1944 года войскамі 3-га Беларускага фронту ў ходзе Мінскай аперацыі.

25 снежня 1962 года да раёна далучаны Акалоўскі, Акцябрскі, Задор’еўскі, Зарэцкі, Ізбішчанскі, Каменскі, Крайскі, Нястанавіцкі, Плешчаніцкі і Прусевіцкі сельсаветы ліквідаванага Плешчаніцкага раёна.

Геаграфія

Паўднёвая частка раёна размешчаная ў межах Лагойскага і Плешчаніцкага ўзвышшаў і мае буйнаўзгорысты градавы рэльеф. Абсалютныя вышыні вагаюцца ад 240 да 310 м, паўночна-заходняя частка — на Нарачанска-Вілейскай нізіне. Па тэрыторыі раёна працякае рака Чарніца.

Раён мае запасы торфу і пяскова-жвіровых сумесяў.

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −7 °C, ліпеня +17,6 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 630 мм. Працягласць вегетацыйнага перыяду складае 188 дзён.

Пад лясамі каля 50% тэрыторыі раёна, лясы ў асноўным хваёвыя.

У раёне размешчаныя 2 ландшафтныя заказнікі дзяржаўнага значэння: «Белая Русь» (4460 га), «Купалаўскі» (2000 га). 3 помнікаў прыроды мясцовага значэння можна вылучыць: Лагойскі парк (помнік садова-паркавага мастацтва 1-й паловы XIX ст.), Лагойскую крыніцу, Паграбішчанскія крыніцы, 4 заказнікі мясцовага значэння.

Насельніцтва

Касцёл Св. Казіміра ў Лагойску

Агульная колькасць насельніцтва Лагойскага раёна на 1 студзеня 2008 г. складае 38,4 тыс. чалавек (у 2006 — 38,9 тыс.). Шчыльнасць насельніцтва — 16 чал/км². У раёне 318 населеных пунктаў, г. Лагойск і г.п. Плешчаніцы.

Ахова здароўя

У структуру ДУЗ «Лагойская ЦРБ» уваходзяць: цэнтральная раённая бальніца, 2 паліклінікі, Плешчаніцкая 2-ая раённая бальніца, 1 участковая бальніца, 7 бальніц сястрынскага дагляду, 24 ФАПы, 2 цэладзённыя пасты хуткай медыцынскай дапамогі.

Адукацыя

Рэалізацыю права грамадзян на атрыманне паўнавартаснай адукацыі ажыццяўляюць розныя тыпы навучальных устаноў: 23 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, 1 гімназія, 15 сярэдніх агульнаадукацыйных школаў, 5 вучэбна-педагагічных комплексаў, 7 базавых агульнаадукацыйных школ, 1 вучэбна-педагагічны комплекс, 3 вучэбна-педагагічныя комплексы, 1 вячэрняя (зменная) агульнаадукацыйная школа, 2 дамы дзіцячай творчасці, дзіцячы сацыяльны прытулак, 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, 2 прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, УКК.

Агульнаадукацыйныя ўстановы наведваюць 4618 вучняў, дашкольныя — 1138 дзяцей.

Ахоп навучэнцаў раёна рознымі тыпамі дыферэнцыяванага навучання склаў: у 1—11 кл. — 49 %, 8—11 кл. — 72,5 %. 85 % школаў надаюць адукацыйныя паслугі на падвышаным і паглыбленым узроўні. Установы адукацыі раёна падтрымліваюць сувязі з 7 вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.

Культура

У раёне ёсць неабходная база для арганізацыі вольнага часу, задавальнення запатрабаванняў і развіцці творчых здольнасцяў жыхароў: 2 дзіцячыя школы мастацтваў, дом рамёстваў, ганчарная майстэрня, 42 бібліятэкі, 29 клубных устаноў, раённы гісторыка-краязнаўчы музей, раённы Цэнтр культуры.

Памятныя мясціны

На тэрыторыі раёна захаваліся архітэктурныя помнікі: Свята-Мікалаеўская царква ў Лагойску (1824), помнікі народнага драўлянага дойлідства другой паловы Х1Х стагоддзя — касцёл у в. Амнішава і царква ў в. Ізбішча, капліца ў в. Жардзяжжа — помнік эклектычнай архітэктуры (другая палова Х1Х-пачатак ХХ стст).

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура