Перайсці да зместу

Юрый Радзівіл Геркулес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Радзівіл
Партрэт Юрыя Радзівіла «Геркулеса», XVII ст.
Партрэт Юрыя Радзівіла «Геркулеса», XVII ст.
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
1-ы гетман польны літоўскі
чэрвень 1521 — 1522
Пераемнік Андрэй Неміровіч
13-ы кашталян віленскі
1527 — красавік 1541
Папярэднік Станіслаў Янавіч Кезгайла
Пераемнік Рыгор Рыгоравіч Осцік
5-ы маршалак надворны літоўскі
1528 — красавік 1541
Папярэднік Юрый Іванавіч Ільініч
Пераемнік Іван Гарнастай
6-ы гетман вялікі літоўскі
20 сакавіка 1531 — красавік 1541
Папярэднік Канстанцін Іванавіч Астрожскі
Пераемнік Мікалай Радзівіл Руды
кашталян троцкі
1522 — 1527
Папярэднік Ян Радзівіл
Пераемнік Станіслаў Станіслававіч Кезгайла
староста гарадзенскі[d]
1514 — 1541
Папярэднік Станіслаў Пятровіч Кішка
Пераемнік Войцех Кімбар[d]
ваявода кіеўскі
1511 — 1514
Папярэднік Юрый Аляксандравіч Гальшанскі
Пераемнік Андрэй Неміровіч
староста лідскі
1528 — 1541
Папярэднік Юрый Іванавіч Ільініч
Пераемнік Станіслаў Скоп[d]
падчашы вялікі літоўскі
1509 — 1517
Папярэднік Альбрэхт Гаштольд
Пераемнік Ян Радзівіл

Нараджэнне 1480(1480)
Смерць красавік 1541
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл Стары[1]
Маці Соф’я з Манівідаў[d]
Жонка Барбара з Кішкаў[d][1] і Барбара з Колаў[d][1]
Дзеці Барбара Радзівіл[1], Мікалай Радзівіл Руды[1] і Ганна Альжбета з Радзівілаў[d][1]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый Радзівіл, мянушкі «Віктар», «Пераможца», «Літоўскі Геркулес» (каля 1480 — красавік 1541) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Сын канцлера Мікалая Радзівіла Старога.

Ю. Радзівіл, XVIII ст.

З 1500-х г. займаў пасады намеснікаў, у т.л. вялёнскага, мейшагольскага, мерацкага, уцянскага, мазырскага (у 1511—1514), гарадзенскага (з 1514), лідскага і беліцкага (з 1528). Падчашы ВКЛ у 1509—1517, ваявода кіеўскі ў 1511—1514, гетман надворны (польны) у 1520—23 гг., кашталян троцкі ў 1522—1527 і віленскі з 1527, адначасова маршалак надворны з 1528 і вялікі гетман ВКЛ з 1531 г. Праславіўся сваім удзелам у войнах, перамогамі ў 30 бітвах. У 1508 удзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай. У 1511 са слуцкім князем Ю. С. Алелькавічам разбіў крымскіх татараў ва ўрочышчы Рутка за 20 міль ад Кіева. 28.4.1512 удзельнічаў у пераможнай бітве з татарамі пад Лапушнай (каля Вішняўца). У Аршанскай бітве 1514 камандаваў лёгкай конніцай на левым флангу. У 1517 удзельнічаў у паходзе пад Пскоў, а ў 1519 — у баях з маскоўскім войскам каля Крэва. 27 студзеня 1527 г. разам з К. Астрожскім разбіў татараў на р. Альшаніца за г. Канеў. У 1519-21 ваяваў супраць Тэўтонскага ордэна. Камандаваў войскам ВКЛ у вайне супраць Маскоўскай дзяржавы 1534-37 гг. У 1535 г. войска на чале з Ю. Радзівілам і каронным вялікім гетманам Я. Тарноўскім узяло Гомель і Старадуб. У 1530-х гг. разам з канцлерам ВКЛ А. Гаштольдам і жамойцкім старостам Я. Радзівілам уваходзіў у магнацкі трыумвірат, які фактычна кіраваў ВКЛ у час адсутнасці вялікага князя.

Быў адным з багацейшых магнатаў ВКЛ. Валодаў маёнткамі пераважна ў Літве, на Беларусі меў маёнткі Свір, Міхалішкі, Жупраны, Баруны, Геранёны ў Ашмянскім павеце, Індура, Котра, Табола ў Гродзенскім пав., Жырмуны, Дакудава, Сялец і Збляны ў Лідскім павеце, Уселюб і Ліпск у Навагрудскім пав., Вязынь, Налібакі, Камень Харэцкі ў Мінскім пав.

Быў жанаты з Барбарай Кішкай, пасля з Барбарай Коля, з якой меў дачок Ганну і Барбару (вялікая княгіня літоўская і каралева польская), сына Мікалая. Заснавальнік біржанска-дубінкаўскай галіны роду Радзівілаў.

Зноскі