Інстытут лесу НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Інстытут лесу НАНБ)
Інстытут лесу
Адміністрацыйны цэнтр Гомель, Цэнтральны раён, вул. Пралетарская, д. 71
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта павышэнне прадукцыйнасці лясоў
Тып арганізацыі навуковая
Кіраўнікі
Кіраўнік Аляксандр Кавалевіч
Намеснік па навуковай працы Уладзімір Вусеня
Намеснік па інавацыйнай працы Ягор Чурыла
Навуковы сакратар Іван Бардок
Заснаванне
Дата заснавання 13 лістапада 1930
Папярэднік лясны аддзел БелНДІ сельскай і лясной гаспадаркі
forinst.basnet.by

Інстытут лесу — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаваная ў лістападзе 1930 года ў Гомелі.

На 2019 год Інстытут лесу ўваходзіў у склад Аддзялення біялагічных навук НАНБ. У аспірантуру набіралі па 3 спецыяльнасцях: 1) лясныя культуры (селекцыя, насенняводства); 2) лесазнаўства (лесаводства, лесаўпарадкаванне і лясная таксацыя); 3) агралесамеліярацыя (ахоўнае лесаразвядзенне і азеляненне паселішчаў, барацьба з ляснымі пажарамі). У дактарантуру набіралі па спецыяльнасці лесазнаўства. Інстытут аказваў паслугі: 1) замеру радыеактыўнага забруджвання глебы і вырабаў лясной гаспадаркі, харчавання і лекавай сыравіны, сельскагаспадарчых кармоў; 2) ацэнкі заканадаўства ў галіне лясной гаспадаркі, экалогіі і прыродакарыстання[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

13 лістапада 1930 года ў Гомелі (Беларуская ССР) быў заснаваны Інстытут лесу на аснове ляснога аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі, а таксама Цэнтральнай лясной доследнай станцыі. У 1933 годзе яго перайменавалі ў БелНДІ лясной гаспадаркі (у 1957—1961 гадах — у складзе АСГН БССР). У 1944 годзе пры інстытуце запрацавала аспірантура. За савецкім часам у інстытуце працавалі акадэмікі Анатоль Жукаў, Павел Рагавы, Вячаслаў Пераход, Уладзімір Шкатэлаў і Іван Юркевіч[2].

Паралельна ў Мінску ў 1949—1956 гг. функцыянаваў Інстытут лесу Акадэміі навук БССР.[3]

У 1992 годзе назву змянілі на Інстытут лесу. У 1996 годзе была ўтворана дактарантура. У 1998 годзе Інстытут лесу меў 8 лабараторый: 1) аднаўлення харчовых рэсурсаў лесу, 2) лесааднаўлення, 3) генетыкі лесу, 4) лясной селекцыі і насенняводства, 5) аховы і абароны лесу, 6) праблем лесазнаўства і кіравання ляснымі рэсурсамі, 7) лясной экалогіі і глебазнаўства, 8) радыяцыйнага лесаводства. Пры інстытуце працавала 6 сектараў: 1) экалогіі насякомых і біялагічнай абароны лесу, 2) лясной мікалогіі, 3) біярэгулявання вырошчавання пасадачнага матэрыялу, 4) лясной радыялогіі, 5) радыялагічнага мадэлявання лясных экасістэмаў, 6) хімічных даследаванняў глебаў і раслін. Асноўнымі кірункамі даследаванняў былі: шматмэтавае лесакарыстанне, павышэнне лесапрадукцыйнасці, чалавечае ўздзеянне на лясныя біяцэнозы, змяншэнне наступстваў радыяцыйнага забруджвання на лясныя экасістэмы. У Інстытуце лесу распрацавалі заканадаўства для лясной гаспадаркі. Правялі вырошчванне дрэваў з вызначаным назапашваннем радыенуклідаў. У інстытуце працавалі акадэмік Віктар Іпацьеў, член-карэспандэнт Рыгор Ганчарэнка і 6 дактароў навук[2].

Падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]

На 2019 год Інстытут лесу ўключаў:

  • 5 лабараторый — 1) лесазнаўства і кіравання лясамі, 2) лясной селекцыі і насенняводства, 3) праблем аднаўлення, абароны і аховы лясоў, 4) генетыкі і біятэхналогіі, харчовых і лекавых рэсурсаў лесу, 5) праблем глебазнаўства і рэабілітацыі антрапагенных парушаных лясных земляў[1];
  • 3 эксперыментальныя лясныя базы — Дзвінская (пасёлак Падсвілле, Глыбоцкі раён), Жорнаўская (Асіповічы, Магілёўская вобласць) і Каранёўская (Гомельскі раён)[4].

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктары БелНДІ лясной гаспадаркі, Інстытута лесу АН Беларусі, НАН Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктары Інстытута лесу АН БССР[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Арганізацыі Аддзялення біялагічных навук (Інстытут лесу). Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (4 лютага 2019). Праверана 7 лютага 2019.
  2. а б Інстытут лесу // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  3. История становления и развития научной лесоводственной школы в Беларуси. — С. 44
  4. Аддзяленне біялагічных навук. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (4 лютага 2019). Праверана 10 лютага 2019.
  5. История становления и развития научной лесоводственной школы в Беларуси. — С. 41

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]