Горад Заслаўе

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Заслаўе
Герб
Герб
Каардынаты Каардынаты: 54°00′29.88″ пн. ш. 27°17′04.92″ у. д. / 54.0083, 27.2847 (G) (O) (Я)54°00′29.88″ пн. ш. 27°17′04.92″ у. д. / 54.0083, 27.2847 (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Першае згадванне
1127]]—[[1128
Горад з
Плошча
14,2 км²
Насельніцтва
14 294 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
223034, 223036
Заслаўе (Беларусь)
Заслаўе
Заслаўе
Заслаўе (Мінская вобласць)
Заслаўе
Заслаўе

Заслаўе — горад у складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі, на р. Свіслач пры ўпадзенні яе ў Заслаўскае вадасховішча. У 27 км ад Мінска, чыгуначная станцыя Беларусь на лініі Мінск—Маладзечна. На аўтадарозе Мінск—Маладзечна. Насельніцтва 13,8 тыс. чал. (2006).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнік у сяр. 9 ст. на пагорку правага берагу Свіслачы, як крывіцкае паселішча на дрыгавіцкай тэрыторыі (назва невядомая), у культурных пластах таго часу трапляюцца таксама фіна-угорскія рэчы, некалькі фіна-угорскіх пахаванняў знодзейныя і ў курганным могільніку побач з паселішчам. Паселішча не мела штучных умацаванняў, ахоўвалася толькі натуральнымі перашкодамі — рэкамі Свіслач, Чарніца, Княгінька, балотам і стромкімі схіламі пагорка. Плошча паселішча 3-3,5 га, характар — ваенны. У 850-860-я на супрацьлеглым левым беразе Свіслачы ўзнікла другое паселішча, з галіцкай і валынскай керамікай, верагодна кіеўскі павост.

У 985986 паводле загаду вял. кн. кіеўскага Уладзіміра Святаславіча непадалёк ад паселішча пабудавана крэпасць Ізяслаўль, (цяпер вядомы як Замэчак), дасканалай круглай формы, плошчай ~1,5 га. У гэтым Ізяслаўлі ў 986-1000, верагодна, жыла Рагнеда.

У 1070-я воласць, цэнтрам якой быў Ізяслаўль, разам з іншымі валасцямі была дадзеная Усяславам Полацкім ва ўдзел свайму сыну Давыду. Умацаванні на Замэчаку былі закінутыя, замест іх на тэрыторыі правабярэжнага паселішча, на самым ускрайку пагорка на-над Свіслачу, быў пабудаваны дзядзінец плошчай 1,5 га. У гэты час плошча пасада дасягала 9-9,5 га. З 1101 Ізяслаўль — цэнтр удзельнага Ізяслаўльскага княства Полацкай зямлі.

Упершыню згадваецца пад 1127 у сувязі з паходам выл. кн. кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча на Полацкую зямлю. З канца 13 ст. у складзе ВКЛ. З 1345 уладанне Яўнута Гедзімінавіча, нашчадкі якога зваліся князямі Заслаўскімі. У 1433 спалены войскамі Свідрыгайлы. Належаў Глябовічам, Сапегам, Пшездзецкім. У 16 ст. была адктырая друкарня, у якой выдадзеная Біблія С. Буднага (1574). З 1569 у складзе Менскага павета. У 11—18 ст. існаваў Заслаўскі замак. У 1676 (па іншых звестках, з 1684) К. Я. Сапега і яго жонка Крысціна заснавалі ў мястэчку дамініканскі кляштар. У 17—18 ст. цэнтр Заслаўскага графства. 15 красавіка 1906 расійская паліцыя раскрыла ў Заслаўі падпольную польскую школу, ў якой Антаніна Войзбун навучала польскай мовы 25 дзецей узросту 8-17 гадоў.[1]. У 1919—1920 гады пад часовай польскай адміністрацыяй, адміністрацыйны цэнтр гміны Заслаўе ў Менскім павеце Мінскай акругі Грамадскай управы Усходніх земляў. У 1924—1959 цэнтр раёна. З 1985 — горад.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, паліграфічнай, дрэваапрацоўчай, хімічнай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Заслаўе — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 32. ISBN 978-83-227-2629-7

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Заславль // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
  • Заяц Ю. А. Заславль в эпоху феодализма. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-01350-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]