Лагойск: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Культура: вікіфікацыя |
testing, replaced: = }} → = |OpenStreetMap = 242978939 }} using AWB |
||
Радок 76: | Радок 76: | ||
|add2 = |
|add2 = |
||
|add3n = |
|add3n = |
||
|add3 = |
|add3 = |
||
|OpenStreetMap = 242978939 |
|||
}} |
}} |
||
'''Лаго́йск''' ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Lahojsk'') — горад у [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтр [[Лагойскі раён|Лагойскага раёна]], на [[рака Гайна|р. Гайна]]. У 40 км ад [[Мінск]]а, 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск—[[Орша]]. Аўтадарогі на Мінск, [[Лепель]], [[Смалявічы]], [[Барысаў]], [[Маладзечна]]. Насельніцтва 12,3 тыс. чал. (2015). |

Радок 87: | Радок 88: | ||
Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск змяшчаецца ў «Павучанні» [[Уладзімір Манамах|Уладзіміра Манамаха]] і датуецца [[1078]]: «''Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя''». У кан. [[XI стагоддзе|XI ст.]] паселішча далучылася да [[Полацкае княства|Полацкага княства]]. У [[1127]] князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч у часе выправы на Полацк разрабаваў Лагойск, узяў у палон жыхароў і перадаў яго [[Ізяслаў Мсціславіч|Ізяславу Мсціславічу]]. У [[1180]] горад зрабіўся сталіцай [[Лагойскае княства|удзельнага княства]]. |

[[Выява:Łahojsk, |
[[Выява:Łahojsk, Pleščanickaja. Лагойск, Плешчаніцкая (J. Tyškievič, XIX).jpg|thumb|злева|180px|[[Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра, Лагойск|Касцёл Св. Казіміра]], [[XIX стагоддзе|XIX ст.]]]] |
||
У 1-й чвэрці [[XIV стагоддзе|XIV ст.]] Лагойск далучыўся да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. У [[1387]] [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Ягайла]] надаў яго ў валоданне свайму брату [[Скіргайла Альгердавіч|Скіргайлу]], з [[1392]] — уладанне вялікага князя [[Вітаўт]]а. У «Спісе [[замак|гарадоў]] далёкіх і блізкіх» (кан. [[XIV стагоддзе|XIV ст.]]) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў<ref>[[Валерый Пазднякоў|Пазднякоў В.]] Лагойск // {{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 177.</ref>. У [[1413]] мясцовасць увайшла ў склад [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]]. З часоў княжання [[Казімір Ягелончык|Казіміра]] Лагойскам валодалі [[Чартарыйскія]]. У [[1505]] крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка. |

Версія ад 00:24, 1 снежня 2015
Горад
Лагойск
| ||||||||||||||||||||||||||||
Лаго́йск (афіц. транс.: Lahojsk) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лагойскага раёна, на р. Гайна. У 40 км ад Мінска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск—Орша. Аўтадарогі на Мінск, Лепель, Смалявічы, Барысаў, Маладзечна. Насельніцтва 12,3 тыс. чал. (2015).
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск змяшчаецца ў «Павучанні» Уладзіміра Манамаха і датуецца 1078: «Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя». У кан. XI ст. паселішча далучылася да Полацкага княства. У 1127 князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч у часе выправы на Полацк разрабаваў Лагойск, узяў у палон жыхароў і перадаў яго Ізяславу Мсціславічу. У 1180 горад зрабіўся сталіцай удзельнага княства.
У 1-й чвэрці XIV ст. Лагойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1387 вялікі князь Ягайла надаў яго ў валоданне свайму брату Скіргайлу, з 1392 — уладанне вялікага князя Вітаўта. У «Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (кан. XIV ст.) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў[2]. У 1413 мясцовасць увайшла ў склад Віленскага ваяводства. З часоў княжання Казіміра Лагойскам валодалі Чартарыйскія. У 1505 крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка.
У пач. XVI ст. дзякуючы шлюбу Лагойск перайшоў да Тышкевічаў, якія ўладкавалі тут сваю рэзідэнцыю. З гэтага часу мястэчка зрабілася цэнтрам графства. У 1532 тут адбудавалі спаленую татарамі замкавую Богаяўленскую царкву, пры царкве існаваў манастыр. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Лагойск увайшоў у склад Менскага павета Менскага ваяводства. У часы войнаў Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522, 1534—1537), і ў Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) мястэчка пэўны час (у 1519, 1535, 1654[3]) знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй.
У 1609 вядомы навуковец Аляксандр Тышкевіч фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, у якім праводзілася пахаванне тутэйшай лініі роду. У 1673 кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў мястэчку прывілей на штотыднёвы гандаль і 2 рэгулярныя кірмашы.
У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) 6 мая 1708 шведскае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У 1752[3] на месцы зруйнавага замка А. Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў кляштар базылянаў. У 1787 ён жа распачаў будову мураванага касцёла, асвечанага ў 1793[3].
-
Уезд у мястэчка з боку Мінска
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лагойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Станам на 1795 тут было 90 хрысціянскіх і 26 іўдзейскіх двароў, каталіцкі касцёл, грэка-каталіцкая царква ў гонар Св. Міколы і базылянскі кляштар; 9 мая, 6 жніўня і 6 снежня праводзіліся кірмашы. Мястэчка было цэнтрам маёнтку, якім супольна валодалі былы рэферэндар і канцлер Вінцэнт Тышкевіч і кашталян жамойцкі Станіслаў Тышкевіч. У 1809—1860 гг. у мястэчку дзейнічала Лагойская палатняна-папяровая мануфактура. Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У 1859 г. мела 12 станкоў і 2 машыны. У 1860 г. працавала каля 60 чалавек. Выпускала да 50 і больш тысяч аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў Мінску і Рызе[4].
У 1814—1819 тут збудавалі 2-павярховы палац (будынак падарвалі ў канцы апошняй вайны). У 1837 пачала працаваць ткацкая фабрыка, таксама дзейнічала невялікая фабрыка сельскагаспадарчых прылад з жалезаплавільнай майстэрняй. К. Тышкевіч заснаваў у мястэчку банк для мяшчан і сялян, але праз пэўны час фабрыку і банк зачынілі. У 1842 браты Канстанцін і Яўстах Тышкевічы стварылі музей старажытнасцей, на аснове калекцыі якога ў 1855 заснавалі Віленскі музей старажытнасцей. Станам на 1861 у Лагойску працавалі шкіпінарны і медны заводы. З 1897 — цэнтр воласці Барысаўскага павета. Паводле вынікаў перапісу (1897) — народнае вучылішча, гарбарны завод, вадзяны млын, 14 крамаў, рэгулярна адбываліся 3 кірмашы.
У 1919 Лагойск увайшоў у БССР, дзе 17 ліпеня 1924 стаў цэнтрам раёна. 27 верасня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 2 ліпеня 1941 да 2 ліпеня 1944 пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1998 Лагойск атрымаў статус горада.
-
Парк і палац
-
Царква Св. Мікалая
Эканоміка
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Алімп». Лагойск — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.
Культура
Гісторыка-краязнаўчы музей імя К. і Я. Тышкевічаў.
Славутасці
- парк Тышкевічаў (1-я пал. 19 ст.)
- Лагойская Мікалаеўская царква (1824)
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра
- Лагойскія гарадзішчы
-
Мікалаеўская царква
-
Руіны сядзібы Тышкевічаў
-
Парк Тышкевічаў
-
Памятны знак у парку
Вядомыя асобы
- К. П. Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф 19 ст.
- Я. П. Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф 19 ст.
- В. А. Селях-Качанскі (1885—1976), спявак, тэатральны дзеяч, педагог
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 177.
- ↑ а б в Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 178.
- ↑ Лагойская палатняна-папяровая мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулівін — Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 91.
Літаратура
- Логойск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;