Перайсці да зместу

Крупкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Крупкі
Сядзібны дом
Сядзібны дом
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1575
Горад з
Плошча
  • 276,51 км²
Вышыня цэнтра
174 ± 1 м
Насельніцтва
  • 8 410 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовы індэкс
222010
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230501000
Крупкі на карце Беларусі ±
Крупкі (Беларусь)
Крупкі
Крупкі (Мінская вобласць)
Крупкі

Кру́пкі[2] (трансліт.: Krupki) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Крупскага раёна, стаіць на Бабры. За 121 км на паўночны ўсход ад Мінска, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі на лініі Мінск — Орша, аднак у самім горадзе размешчаны прыпыначны пункт Новае Жыццё; на аўтадарозе Мінск — Масква. Насельніцтва 8 680 чал. (2017)[3].

Назва Крупкі ад назвы рэчкі Крупка (прыток бярэзінскага Бабра), якая балцкага паходжання.

Ад літоўскага krupus, kraupus «шурпаты, бугрысты (пра паверхню)», адсюль заходнелітоўскае krupė, прускае *crupeyle, латышскае kraupis «жаба» (з бугрыстай скурай)[4]. Далей да індаеўрапейскага *kreup- са значэннем няроўнай (ссохлай, патрэсканай, бугрыстай) паверхні[5].

У аднакарэннай назве дзесенскай ракі Крупела корань Krup- з тыповым балцкім гідранімічным пашыральнікам -el-[6], як у балцкіх гідронімах Зецела, Скідзела, Дрысела (: Дрыса).

Балцкія назоўныя паралелі — прускія тапонімы Craupeyne, Craupolythen, латышскі гідронім Kraupe.

Назва найверагодней характарызавала дно — няроўнае, «шурпатае», поўнае ямаў, віроў[7]. Процілеглае значэнне ў рачной назвы Ліда, ад балцкага *laidas «склізкі, гладкі», то-бок «гладкая (дном)»[8]. Менш імавернае значэнне «жаб’я (рака)».

Згодна з іншай версіяй, назва ракі Крупка магла значыць «кароткі, незамярзалы рачны прыток»[9].

З сярэдзіны XVI стагоддзя мястэчка ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належалі Сангушкам. Згадваецца ў інвентары 1653 года як мястэчка Крупка ці Сангушкаў, цэнтр аднайменнага маёнтка[10]. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, у Копыскім павеце, з 1862 года частка Сенненскага. З 31 ліпеня 1842 года ўласнасць Свяцкіх. З 1921 года ў Віцебскай губерні, з 1923 года ў Аршанскім павеце. У 1924 годзе Крупкі сталі цэнтрам Крупскага раёна. У 1926 годзе ў мястэчку пражывала 2097 жыхароў. Дзейнічалі посуда-ганчарны, лесапільны, запалкавы, маслабойны заводы, швейная арцель «Перамога».

У 1933 годзе заснаваныя дрэваапрацоўчая арцель «Ударнік», льнозавод, кавальская арцель «Чырвоны молат», пякарня, МТС, агульнаадукацыйная школа, ветэрынарны тэхнікум. 20 лютага 1938 года Крупкі ўвайшлі ў склад Мінскай вобласці, а 27 верасня гэтага ж года Крупкам прысвоены статус гарадскога пасёлка. У 1939 годзе ў Крупках пражывала 3455 жыхароў. З 1 ліпеня 1941 года па 30 чэрвеня 1944 года Крупкі былі акупаваны нацысцкімі захопнікамі. 1800 жыхароў загінулі. З 1991 года — горад.

  • 1897 год — 1523 чал.[11]
  • 1977 год — 5,5 тыс. чал.[11]
  • 1995 год — 9,1 тыс. чал.[11]
  • 2006 год — 8000 чал.
  • 2009 год — 7880 чал.
  • 2015 год — 8602 чал.[12]
  • 2016 год — 8630 чал.[13]
  • 2017 год — 8680 чал.[3]

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Крупчанка».

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Топоров В. Н. Прусский язык. K-L. Москва, 1984. С. 211—215.
  5. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 623.
  6. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 192.
  7. Топоров В. Н. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии. (из цикла «По окраинам Древней Балтии») // Res Balticae. 1995. С. 25.
  8. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 517.
  9. http://krupki.gov.by/be/regijon/geraldyka Архівавана 20 кастрычніка 2022.
  10. НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 1, с. 267
  11. а б в Беларусь 1995.
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Художественной галерее в Крупках официально присвоено имя художника Бориса Аракчеева. (руск.)