Светлагорскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Светлагорскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Уключае Сцяг г. Светлагорска г. Светлагорск,
Сцяг г. п. Парычы г. п. Парычы,
Сцяг р. п. Сасновы Бор р. п. Сасновы Бор,
8 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Герб г. Светлагорск Светлагорск
Дата ўтварэння 29 ліпеня 1961
Старшыня райсавета дэпутатаў Людміла Піліпаўна Вялічка
Старшыня райвыканкама Дзмітрый Вадзімавіч Алейнікаў
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 58,54%, руская 39,04%
Размаўляюць дома: беларуская 22,95%, руская 72,79%[1]
Насельніцтва (2018)
83 200 чал.[2] (4-е месца)
Шчыльнасць 43,81 чал./км² (3-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 88,62%,
рускія — 8,68%,
украінцы — 1,73%,
іншыя — 0,97%[1]
Канфесійны склад Хрысціянскі крыж хрысціянеправаслаўныя, католікі, інш.
Плошча 1 899,91[3]
(11-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
128 м[4]
Светлагорскі раён на карце
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Светлагорскі раён (трансл.: Svietlahorskі Rajon[5]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласці, Рэспубліка Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — г. Светлагорск.

Геаграфія

Размешчаны на поўначы вобласці, на раўніне Гомельскае Палессе, паўночная частка — на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Клімат — умерана-кантынентальны. Працякае рака Бярэзіна з прытокамі. У раёне знаходзіцца Саснаваборскае вадасховішча.

Мяжуе з раёнамі: на поўначы — з Бабруйскім (Магілёўскай вобласці), на ўсходзе — са Жлобінскім, на паўднёвым усходзе — з Рэчыцкім, на паўднёвым захадзе — з Калінкавіцкім, на захадзе — з Акцябрскім. У раёне — горад Светлагорск, гарадскі пасёлак Парычы, рабочы пасёлак Сасновы Бор, 101 сельскі населены пункт; 8 сельскіх Саветаў: Асташкавіцкі, Баравікоўскі, Давыдаўскі, Краснаўскі, Мікалаеўскі, Парыцкі, Сасноваборскі, Чыркавіцкі[6].

Гісторыя

Паводле вопісу 1639 г. вядомы Парыцкі двор — тэрыторыя, якая ўключала ў сябе большую частку сучаснага Светлагорскага раёна, у тым ліку с. Шацілавічы (цяпер г. Светлагорск). Цэнтрам Парыцкага двара было с. Парычы (цяпер гарадскі пасёлак). Парыцкі двор знаходзіўся ў складзе Бабруйскага староства, якое ўваходзіла ў Рэчыцкі павет Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (Рэч Паспалітая)[7].

У вопісу 1684 г. маецца Парыцкае войтаўства Бабруйскага староства[8].

Пасля 22 ліпеня 1793 г., у выніку II-га падзелу Рэчы Паспалітай і ўключэння Менскага ваяводства ў Расійскую Імперыю, утворана Парыцкая воласць Бабруйскага павета Мінскай губерні17951796 гг. — Мінскае наместніцтва).

З 25 сакавіка 1918 г. Парыцкая воласць — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 31 ліпеня 1920 — зноў у адноўленай БССР, якая ўваходзіла з 30 снежня 1922 да 26 снежня 1991 ў СССР, з 19 верасня 1991 — Рэспубліка Беларусь.

У 1921 г. Мінская губерня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. 20 жніўня 1924 г. воласці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны.

17 ліпеня 1924 г. ўтвораны Парыцкі раён, які ўваходзіць у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 года), а затым: з 20 лютага 1938 года — у Палескую, з 20 красавіка 1944 — у Бабруйскую, з 8 студзеня 1954 — у Гомельскую вобласць.

9 чэрвеня 1960 г. цэнтр раёна перанесены ў г. п. Шацілкі. 29 ліпеня 1961 года г. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, а Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[9].

Эканоміка

Асноўнай галіной развіцця ў Светлагорскім раёне з’яўляецца прамысловая вытворчасць. У 2017 годзе ў структуры эканомікі галіна займае 74,2 %, працуе больш за 40 % агульнай колькасці занятых.

Амаль палова вырабленай прадукцыі рэалізуецца на экспарт.

На тэрыторыі маецца спецыяльная эканамічная зона Гомель-Ратон.

Малы і сярэдні бізнес

На 1 кастрычніка 2018 налічвалася 2011 огранизаций малога і сярэдняга бізнесу, у тым ліку 509 адзінак — мікра — і малыя арганізацый, 15 адзінак — сярэдніх арганізацый і 1487 індывідуальных прадпрымальнікаў. Удзельная вага падаткаў, якія паступілі за студзень-верасень 2018 гадоў ў раённы бюджэт складала 17,1 % ад агульных падатковых паступленняў.

Структура прадпрыемстваў малога бізнэсу: гандаль, будаўніцтва, паслугі, вытворчая дзейнасць, транспарт, іншае — 4

Так паказальным з’яўляецца прадпрыемства з замежным капіталам — Светлагорскі завод зварачных электродаў.

Гандаль

Гандлёвая інфраструктура раёна ўключае ў сябе 407 крам гандлёвай плошчай 37,1 тыс. квадратных метраў.

Сетка агульнадаступнага грамадскага харчавання складаецца з 69 прадпрыемстваў на 3742 пасадачных месцаў, 7 прадпрыемстваў гандлю, якія маюць статус фірмовай гандлёвай сеткі, 12 аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу, 5 рынкаў.

Раён характарызуецца канцэнтрацыяй разнастайнасці гандлёвых аб’ектаў непасрэдна ў горадзе Светлагорску. Так у горадзе прадстаўлены гандлёвыя сеткі Еўраопт, Рублёўскі, Веста, Міла, Востраў чысціні і інш. У пасёлках Парычы і Сасновы Бор гандлёвая сетка прадстаўлена ў асноўным малым бізнесам і гандлёвымі аб’ектамі райпо.

У сельскай мясцовасці назіраецца тэндэнцыя па ліквідацыі стацыянарных гандлёвых кропак і пашырэнні працы аўтакрам.

Прамысловасць

У Светлагорскім раёне працуюць прадпрыемствы хімічнай, цэлюлозна-папяровай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці, цеплаэлектрацэнтраль і інш.

Доля прамысловых прадпрыемстваў раёна ў аб’ёме вытворчасці Гомельскай вобласці складае каля 2,3 %. Асноўнымі прадпрыемствамі з’яўляюцца Хімвалакно і ЦКК, якімі вырабляецца каля 74 % ад агульнага аб’ёму выпускаемай у раёне прамысловай прадукцыі.

Асноўныя прадпрыемствы раёну:

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка раёна спецыялізуецца на малочна-мясным кірунаку з развітай вытворчасцю збожжа, бульбы, садавіны, гародніны, кармоў.

Плошча сельгасугоддзяў складае 58,0 тысячы гектар, у тым ліку ворыва 29,4 тысячы гектар. З іх 24 малочнатаварныя фермы, 1 свінагадоўчы комплекс, 1 комплекс па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі раёна па кадастравай ацэнцы маюць — 24,3 бала, ворныя землі ацэньваюцца ў 26,5 бала. У асноўным пераважаюць пясчаныя (80 %) і тарфяна-балотныя (18 %) глебы, супясчаныя складаюць 2 %

У Светлагорскім раёне функцыянуе 12 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў:

  • 6 камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў,
  • 4 прадпрыемствы іншых формаў уласнасці,
  • 1 дапаможная гаспадарка прамысловага прадпрыемства,
  • Светлагорскі цэх ААТ "Птушкафабрыка «Рассвет»,
  • 15 фермерскіх гаспадарак.

Транспарт і сувязь

Чыгунка

Даўжыня чыгунак — 38 км Праз раён праходзіць, не электрыфікаваная аднашляхавая чыгуначная лінія Жлобін — Калінкавічы, са станцыямі: Светлагорск, (ст. ГРЭС, ст. Корд — грузавыя станцыі, для обслужования прадпрыемстваў горада) Жэрдзь, п.п. Узнаж, Астанкавічы, п.п. Плудзім

З 2018 у рамках праграмы мадэрнізацыі чыгункі, пачалася электрыфікацыя ўчастка Жлобін — Калінкавічы на тэрыторыі Светлагорскага раёна.

Аўтатранспарт

Даўжыня аўтамабільных дорага раёна — 760,7 км. Па Светлагорскай раёну праходзяць аўтадарогі рэспубліканскага значэння: Р31 · Р82 · Р149. Ад паромнай пераправы на Бярэзіне ў п. Парычы бярэ свой пачатак дарога Р90 (адзіная ў раёне траса рэспубліканскага значэння у якой грунтавая дарога). Дарогі мясцовага значэння Светлагорскага раёна маю пачатак у назве Н50**

Частка раёна на левым беразе Бярэзіны, з вёскамі Іскра і Дзеднае, злучае аўтамабільны мост, у раёне Чыркавічаў, трасы Р149.

Адзіным транспартным прадпрыемствам у раёне з’яўляецца — філіял «Аўтобусны парк № 5» ААТ «Гомельаблаўтатранс».

Маршрутная сетка складаецца з 13 гарадскіх, 28 прыгарадных, 3 міжгародніх і 1 міжнароднага маршруту.

Транспартным ядром рэгулярных пасажырскіх перавозак з’яўляецца Светлагорск з аднайменнай аўтастанцыяй. Ранняе аўтастанцыя былі і ў пасёлку Парычы, але была зачыненая ў замен на аўтакасы.

Большая частка населеных пунктаў раёна з’ядналіся рэгулярным транспартным (аўтобусным) паведамленнем з раённым цэнтрам акрамя вёсак: Астанкавічы, Берлаж, Высокі Барок, Дзеднае, Ельнічкі, Завічча, Затон, Мартынаўка, Пагонцы, Прытыка, Церабуліны.

Вёскі Мядкоў, Расава, Рудня, Якімава Слабада — уключаныя ў сетку гарадскіх аўтобусных маршрутаў.

Сувязь

Праца сістэмы сувязі у раёне прадстаўлена Светлагорскім вузлом электрычнай сувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам», Светлагорскім раённым вузлом паштовай сувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта». У раёне — працуе 21 аддзяленне паштовай сувязі.

Будаўніцтва

Будаўнічая галіна прадстаўленая прадпрыемствамі:

  • Будаўнічы трэст № 20
  • Светлагорскі домабудаўнічы камбінат
  • Светлагорскае мантажнае ўпраўленне
    • Трэст Белсантэхмантаж № 1
  • Дарожна-рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 207
  • Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 44
  • Светлагорскпрамбуд
  • Светлагорскае ПМС

Адукацыя і культура

Адукацыя

Сістэма адукацыі і спорту раёна ўключае ў сябе 70 устаноў, у якіх навучаецца і выхоўваецца больш як дванаццаць тысяч дзяцей. Сістэма складаецца з 70 устаноў: 27 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (1 гімназія, 17 сярэдніх школ, 3 базавыя школы, 6 вучэбна-педагагічных комплексаў «яслі-сад-школа»), 30 устаноў дашкольнай адукацыі (з іх 2 цэнтра развіцця дзіцяці), 1 цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 1 социально-педагагічны цэнтр, 6 устаноў дадатковай адукацыі, 4 спартыўныя школы, 1 Светлагорскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб).

Адукацыйны працэс у 2017/2018 навучальным годзе ажыццяўляюць 1726 педагагічных работнікаў.

Установы дашкольнай адукацыі раёна
Сярэдняя адукацыя

Установы сярэдняй адукацыі раёна прадстаўлены школамі, гімназіяй. У раёне рэалізуецца праграма па профільным навучанні, якім прадугледжаныя вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні. Установы сярэдняй адукацыі:

Школы дадатковай адукацыі
  • Светлагорская дзіцячая школа выяўленчага мастацтва
  • Светлагорская дзіцячая школа мастацтваў — пры школе працуе 31 творчы калектыў, з іх 8 са званнем «узорны», «народны».
  • Дзіцячая музычная школа мастацтваў (Парычы)
  • Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Светлагорскага раёна № 1, 2
  • Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы № 3 г. Светлагорск
  • Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 4 Светлагорскага раёна (Парычы)
  • Светлагорская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа «Хімік»
Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя

Культура

Галіна складаецца з дзяржаўных устаноў культуры:

  • Светлагорскі цэнтр народнай творчасці — метадычны цэнтр народнай творчасці і клубнай работы. Аб’ядноўвае 22 сельскіх клубных ўстановы, у тым ліку аўтаклуб, з іх 8 клубных фарміраванняў маюць ганаровае званне «народны» і «ўзорны».
  • Светлагорскі цэнтр культуры — галоўная пляцоўка Светлагорскага раёна. У цэнтры працуе каля 50 творчых калектываў, гурткоў і студый, 12 з якіх носяць ганаровае званне «Народны» і «Узорны».
  • Светлагорскі дом культуры энергетыкаў — на базе ДКЭ працуюць 30 клубных фарміраванняў, з іх 9 аматарскіх аб’яднанняў і 21 творчы калектыў. 7 творчых калектываў ДКЭ маюць званне «народны» і «ўзорны».
  • Светлагорскі цэнтр вольнага часу «Тандэм» — у цэнтры створана і працуе 24 клубных фарміравання, з іх 15 клубаў па інтарэсах.
  • Светлагорская раённая сетка бібліятэк — складаецца з 26 бібліятэк, у ліку якіх 7 гарадскіх, 2 гарпасялковай, 17 сельскіх. Працуюць 22 па-застацыянарных бібліятэчных пункта, з дапамогай бібліобусаў абслугоўваецца 27 населеных пунктаў.
  • Светлагорская карцінная галерэя «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава
  • Светлагорскі раённы дом рамёстваў — складаецца з выставачнай залы і салон-крамы
  • Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей
    • філіял Музей агр. Чыркавічы — музей баявой і працоўнай славы
    • філіял Памятны знак у гонар аперацыі «Баграціён» часоў Вялікай Айчыннай вайны — уключае ў сябе памятны знак, капліцу, акопы, бліндажы, ўзоры ваеннай тэхнікі і ўзбраення.
  • Светлагорсккінавідэасетка — складаецца з 9 кінаўстановак ў сельскай мясцовасці, 4 відэастацыянарных установак і кінаперасоўка
  • Музей чарапах (Парычы)

Славутасці

Сярод старадаўніх славутасцей — Здудзіцкі каменны крыж. У 17 ст. на тэрыторыі раёна знаходзіўся г. Казімір, які меў Магдэбургскае права. Гл. таксама раздзелы аб славутасцях у артыкулах пра населеныя пункты раёна.

Вядомыя асобы

Гл. таксама раздзелы аб вядомых асобах у артыкулах пра населеныя пункты раёна.

Галерэя

Зноскі

  1. а б Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак belstat2009 няма тэксту
  2. Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и посёлков городского типа. // Национальный статистический комитет Республики Беларусь. — Мн., 2018. (руск.)]
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Постановление Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь от 11.06.2007 № 38 «О внесении изменений и дополнений в Инструкцию по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита» // Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь. (руск.)
  6. Населеныя пункты Светлагорскага раёна // Рэгіянальны партал — Светлагорск
  7. Кернажыцкі К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. Мн., 1931.
  8. Рассадзін С. Я., Рызнаокі Г. М., Петухоў А. В. Надваконныя ўпрыгожванні ў мястэчку Парычах: сімволіка драўляных кружаваў // Рэгіянальны партал — Светлагорск. 2009. 30 кастрычніка.
  9. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».

Літаратура

Спасылкі