Гарадскі пасёлак Бешанковічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гарадскі пасёлак
Бешанковічы
Views of Beshankovichy 3a.jpg
Цэнтр пасёлка
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Першае згадванне
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
142 м
Насельніцтва
6 647 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2131
Паштовы індэкс
211361
Аўтамабільны код
2
Афіцыйны сайт
http://beshenkovichi.vitebsk-region.gov.by/
(руск.)  (англ.) 
Бешанковічы на карце Беларусі ±
Гарадскі пасёлак Бешанковічы (Беларусь)
Гарадскі пасёлак Бешанковічы
Гарадскі пасёлак Бешанковічы (Віцебская вобласць)
Гарадскі пасёлак Бешанковічы

Бешанко́вічы[2] (афіц. транс.: Biešankovičy) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Бешанковіцкага раёна, прыстань на левым беразе р. Заходняя Дзвіна. За 51 км ад Віцебска, 38 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі на лініі ОршаЛепель. Вузел аўтадарог на Віцебск, Шуміліна, Лепель, Чашнікі, Сянно. Мае аўтобусную сувязь з Мінскам і Віцебскам. Насельніцтва 6 647 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў 1447 або 1460 годзе. У пачатку 16 ст. як вёска ўваходзілі ў Полацкае ваяводства ВКЛ, у сярэдзіне 16 ст. належала кн. Друцкім-Сакалінскім. У 16—17 ст. належалі Сапегам, Агінскім, Храптовічам. У 1-й палове 17 ст. пры Сапегах атрымалі статус мястэчка, з 1634 годзе магдэбургскае права. Пры Сапегах Бешанковічы разбудаваліся, у мястэчку штогод праводзіліся 2 кірмаша, самы вядомы быў Петрапаўлаўскі, які пачынаўся 29 чэрвеня (у дзень святых Пятра і Паўла) і стаяў 4 тыдні. Штогод на яго з'язджалася да 4-5 тыс. чалавек. З канца 17 ст. Бешанковічы перайшлі ва ўласнасць Агінскіх, пры якіх у мястэчку пабудаваны першыя каменныя будынкі. У Паўночную вайну (1700—1721) у 1708 тут размяшчаліся расійскія войскі, тры разы мястэчка наведаў Пётр I. З сярэдзіны 18 ст. — горад. У канцы 18 ст. мястэчка ў Лепельскім павеце. У вайну 1812 акупіраваныя французскімі войскамі, некалькі дзён тут размяшчаўся штаб Напалеона. У 1821 годзе Бешанковічы наведваў расійскі імператар Аляксандр I. У пачатку 20 ст. цэнтр воласці. З 1924 года цэнтр раёна ў Віцебскай акрузе (да 1930), з 1938 гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну Бешанковічы спаленыя акупантамі, былі акупіраваныя з 6.7.1941 да 25.6.1944 г.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1552 — 34 двары
  • 1897 — 4 423 чал.[3]
  • 1939 — 4,3 тыс. чал.[3]
  • 1969 — 4,7 тыс. чал.[3]
  • 2004 — 8,2 тыс. чал.
  • 2008 — 7,9 тыс. чал.
  • 2009 — 7,9 тыс. чал.
  • 2010 — 7,3 тыс. чал.
  • 2016 — 6 701 чал.[4]
  • 2017 — 6 647 чал.[1]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы лёгкай (ільнозавод), харчовай прамысловасці (малочны завод), камбінат будматэрыялаў. Вядомыя як цэнтр традыцыйных ганчарных вырабаў, так званай бешанковіцкай керамікі (фабрыка мастацкіх вырабаў). Гасцініца (вул. Камуністычная, 22). Дом паляўнічага.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Бешанковіцкі гісторыка-краязнаўчы музей

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя школа.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Ільінская царква
Пантонны мост

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя грамадзяне[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU, PDF).
  3. 3,0 3,1 3,2 Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 71—72. — 368 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]