Алітус

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Алітус)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Алітус
літ.: Alytus
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Alytus del puslapio.jpg
Краіна
Статус
павятовай і раённы цэнтр, гарадское самакіраванне
Павет
Самакіраванне
Каардынаты
Мэр
Юргіс Красніцкас
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Аліта
Горад з
Плошча
48 км²
Тып клімату
Насельніцтва
57 281 чалавек (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 315
Паштовы індэкс
LT-62001
Афіцыйны сайт
alytus.lt
(літ.) (руск.) (англ.) 
Алітус на карце Літвы
Алітус (Літва)
Алітус

Алі́тус (літ.: Alytus, традыцыйная беларуская назва — Алі́та) — горад у Літве, сталіца Алітускага павета, цэнтр этнакультурнага рэгіёна Дзукія. Горад знаходзіцца на рацэ Нямунас, недалёка ад мяжы з Польшчай і Беларуссю. Насельніцтва налічвае каля 70 тыс. чалавек, з якіх 94,7 % — літоўцы. Чыгуначная станцыя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя гістарычныя звесткі аб Аліце адносяцца да 1377 года, калі яна ўзгадваецца ў хроніках Віганда Марбургскага як абарончы замак пры ўпадзенні ракі Алітупы ў Нёман. У той час Аліта мела назву Алітэн і адносілася да Тэўтонскага ордэна.

Пасля Грунвальдскай бітвы замак адышоў да Вялікага Княства Літоўскага. 15 чэрвеня 1581 года кароль Стэфан Баторы падараваў Аліце Магдэбургскае права.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай заходняя частка горада належала Прусіі, а ўсходняя Расійскай імперыі.

Пасля Напалеонаўскіх войнаў Аліта поўнасцю перайшла пад кантроль Расіі, але адміністрацыйны падзел гораду быў скасаваны толькі пасля паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1863 годзе.

У ХІХ стагоддзі Аліта ўваходзіла ў склад Царства Польскага. У канцы ХІХ стагоддзя Аліта атрымала статус абарончага горада, тут прайшла чыгунка, былі пабудаваны абарончыя пабудовы.

Пад час Першай Сусветнай вайны Аліта была занята нямецкімі войскамі. 12 лютага 1919 года ў Аліце адбыліся баі паміж літоўскім войскам і Чырвонай Арміяй.

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Аліта трапіла ў склад Літвы. У 1940 годзе Алітус апынуўся ў складзе СССР. З 1941 да 1944 года горад знаходзіўся ў нямецкай акупацыі, а потым зноў трапіў у склад СССР да 1991 года.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы машынабудавання, тэкстыльнай, камбікормавай і харчовай прамысловасці; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў[1].

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Краязнаўчы музей.

Зноскі

  1. Алітус // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]