Палітыка Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзяржаўны лад Беларусі)
Палітыка
Беларусь

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі


Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары

  • Палітычныя партыі
  • Рэферэндумы:
  • Парламенцкія выбары:
  • Прэзідэнцкія выбары:

Рэспубліка Беларусьунітарная дзяржава, форма кіравання — прэзідэнцкая рэспубліка.

Канстытуцыя[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 г. на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Набыла сілу 30 красавіка 1994 з моманту яе апублікавання.

24 лістапада 1996 года Канстытуцыя была абноўлена і дапоўнена паводле вынікаў рэферэндуму. Істотная частка змен - пераразмеркаванне паўнамоцтваў на карысць выканаўчай улады і прэзідэнта, у прыватнасці.

Сучасная рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь складаецца з прэамбулы, 9 раздзелаў, у якіх 8 глаў і 146 артыкулаў.

17 кастрычніка 2004 года на рэферэндуме з Канстытуцыі было выключана палажэнне, якое абмяжоўвае права адной асобы абірацца прэзідэнтам больш за на два тэрміны запар.

Глава дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Главой беларускай дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Яму дэлегаваны заканадаўчыя паўнамоцтвы на выданне дэкрэтаў і ўказаў, якія маюць сілу закона. Прэзідэнт абіраецца непасрэдна грамадзянамі на 5-гадовы тэрмін.

Выканаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Найвышэйшым органам выканаўчай улады з'яўляецца Урад — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Урад у сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і адказны перад Парламентам Рэспублікі Беларусь.

Заканадаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Найвышэйшай заканадаўчай установай Беларусі ёсць Нацыянальны сход, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. У Палаце прадстаўнікоў 110 дэпутатаў. Дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме прамым усеагульным галасаваннем. Савет Рэспублікі абіраецца мясцовымі Саветамі — ад кожнай вобласці і горада Мінска абіраюцца па 8 членаў Савета Рэспублікі. 8 членаў Савета прызначаюцца прэзідэнтам — усяго 64 чалавека. Тэрмін паўнамоцтваў Нацыянальнага сходу — 4 года.

Судовая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Судовая ўлада ажыццяўляецца Вярхоўным судом, Вышэйшым гаспадарчым судом і Канстытуцыйным судом.

Сістэма судоў будуецца на прынцыпах тэрытарыяльнасці і спецыялізацыі. Яна складаецца з:

  • Канстытуцыйнага Суда;
  • Сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі.

Утварэнне надзвычайных судоў забараняецца.

Сістэма судоў агульнай юрысдыкцыі складаецца з:

  • абласных (Мінскага гарадскога) судоў;
  • эканамічных судоў абласцей (горада Мінска);
  • раённых (гарадскіх) судоў.

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе правасуддзе і нагляд за судовай дзейнасцю агульных судоў.

Асобна вылучаецца пракуратура РБ мэта якой нагляд за дакладным і аднолькавым выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў, нарматыўных актаў:

Паколькі яна падначальваецца прэзідэнту Беларусі, то у нас яна частка выканаўчай сістэмы, хаця ёй ажыццяўляецца шэраг судовых і следчых дзеянняў: папярэдняе следства, абвінавачванне у судах і гд.

Адзіную і цэнтралізаваную сістэму органаў пракуратуры складаюць:

  • пракуратуры абласцей, горада Мінска, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі;
  • пракуратуры раёнаў, раёнаў у гарадах, гарадоў;
  • міжраённыя і прыраўнаваныя да іх транспартныя пракуратуры;
  • іншыя дзяржаўныя арганізацыі, створаныя ў сістэме органаў пракуратуры па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Палітычныя партыі[правіць | правіць зыходнік]

На 2009 год у Беларусі афіцыйна зарэгістравана 15 палітычных партый[1], з іх у Палаце Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV склікання прадстаўленыя дзве: Камуністычная партыя Беларусі і Беларуская аграрная партыя.

Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Карупцыя[правіць | правіць зыходнік]

Міжнароднае становішча і знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржава з'яўляецца членам-заснавальнікам ААН, СНД, АДКБ, ЕўрАзЭС, Саюзнай дзяржавы, а таксама членам іншых міжнародных аб'яднанняў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі