Крыштыяну Раналду

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Крыштыяну Раналду
Cristiano Ronaldo, 2012.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Крыштыяну Раналду душ Сантуш Авейру
Мянушкі Роні[1], КрыРа, CR, CR7
Машына, Крыс[2]
Нарадзіўся 5 лютага 1985(1985-02-05) (31 год)
Фуншал, Мадэйра, Партугалія
Грамадзянства Сцяг Партугаліі Партугалія
Рост 185 см
Вага 80 кг
Пазіцыя крайні паўабаронца
нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
Нумар 7
Кар'ера
Моладзевыя клубы
1993 — 1995 Сцяг Партугаліі Андарынья
1995 — 1997 Сцяг Партугаліі Насьянал
1997 — 2002 Сцяг Партугаліі Спортынг (Лісабон)
Клубная кар'ера*
2002 — 2003 Сцяг Партугаліі Спортынг (Лісабон) 25 (3)
2003 — 2009 Сцяг Англіі Манчэстэр Юнайтэд 196 (84)
2009 — Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 236 (260)
Нацыянальная зборная**
2001 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 15) 9 (7)
2001 — 2002 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 17) 7 (5)[3]
2002 — 2003 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 21) 10 (3)
2003 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 20) 5 (1)
2004 Сцяг Партугаліі Партугалія (алімп.) 3 (2)
2003 — Сцяг Партугаліі Партугалія 125 (56)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Партугалія 2004
Бронза Польшча/Украіна 2012
Дзяржаўныя ўзнагароды
Кавалер ордэна Бязгрэшнага зачацця Дзевы Марыі Віла-Вікозскай

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 мая 2016.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 мая 2016.

Cristiano Ronaldo and Lionel Messi - Portugal vs Argentina, 9th February 2011.jpg

Крыштыя́ну Рана́лду душ Са́нтуш Аве́йру (парт.: Cristiano Ronaldo dos Santos Aveiro; 5 лютага 1985 года ў Фуншал, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Партугаліі, капітанам якой з'яўляецца. Самы дарагі футбаліст у свеце за ўсю гісторыю футбола — за яго пераход з «Манчэстэр Юнайтэд» у «Рэал» абышоўся мадрыдскаму клубу больш за 83 млн фунтаў стэрлінгаў. Лічыцца адным з лепшых футбалістаў сучаснасці[4][5][6].

Раналду быў прызнаны лепшым маладым іграком чэмпіянату Еўропы 2004. Крыштыяну з'яўляецца чэмпіёнам англійскай Прэм'ер-лігі сезонаў 2006/07, 2007/08 і 2008/09 гадоў. Некалькі разоў станавіўся лепшым іграком англійскай лігі. У сезоне 2006/07 дайшоў з «Манчэстэр Юнайтэд» да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, а ў наступным сезоне выйграў у фінале ў лонданскага «Чэлсі». У 2008 годзе быў прызнаны лепшым футбалістам года ў клубным еўрапейскім футболе паводле версіі УЕФА і лепшым іграком Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы «Залаты мяч» як лепшы футбаліст Еўропы і ўзнагароду «Ігрок года ФІФА» як лепшы футбаліст свету.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Крыштыяну нарадзіўся ў сям'і Марыі Далорэш душ Сантуш Авейру і Жазэ Дыніша Авейру, ён быў чацвёртым дзіцем у сям'і пасля старэйшага брата Угу, які нарадзіўся ў 1975 годзе, і дзвюх сясцёр, Эльмы (нарадзілася ў 1974 годзе) і Ліліяны Каці (нарадзілася ў 1976 годзе). Ліліян Каця — спявачка, якая выступае ў Партугаліі пад сцэнічным імем «Ronalda». Другое імя, дадзенае Крыштыяну пры нараджэнні, Раналду, для Партугаліі досыць рэдкае. Бацькі назвалі хлопчыка ў гонар Рональда Рэйгана, бо бацька Крыштыяну быў прыхільнікам былога амерыканскага прэзідэнта.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцінстве любімай камандай Раналду была «Бенфіка». У васьмігадовым узросце ён гуляў за аматарскую каманду «Андарынья», у якой працаваў яго бацька. У 1995 годзе Крыштыяну падпісаў кантракт з мясцовым клубам «Насьянал». Пасля пераможнай кампаніі ў «Насьянал» Раналду адправіўся на трохдзённы прагляд у «Спортынг», па выніках якога заключыў кантракт з лісабонскім клубам[7].

«Спортынг»[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 годзе Раналду перайшоў у моладзевую акадэмію «Спортынга». Ён стаў адзіным футбалістам у гісторыі клуба, якія згулялі за ўсе склады «Спортынгу» — да 16, да 17, да 18 гадоў, рэзервовую і асноўную каманды — на працягу аднаго сезона[8]. Ён дэбютаваў за дарослы склад «Спортынгу» 15 жніўня 2001 года ў таварыскім матчы супраць лісабонскага «Атлетыка», выйшаўшы на замену ў другім тайме і вызначыўшыся забітым мячом[9]. У гэты ж час ён згуляў за зборную Партугаліі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы для футбалістаў да 17 гадоў[10].

«Манчэстэр Юнайтэд»[правіць | правіць зыходнік]

У футболцы «Манчэстэр Юнайтэд»

Раналду стаў першым партугальскім іграком у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд», заключыўшы кантракт з клубам пасля заканчэння сезону 2002/03. Сума трансферу склала 12,24 млн фунтаў[11]. Раналду папрасіў для сябе нумар «28» (свой нумар у «Спортынгу»), бо не хацеў дадатковага ціску, звязанага з нумарам «7», які раней належаў такім легендарным ігракам «Юнайтэд», як Джордж Бест, Браян Робсан, Эрык Кантана і Дэвід Бекхэм.

Раналду дэбютаваў за «Юнайтэд» у хатнім матчы з клубам «Болтан Уондэрэрс» на стадыёне «Олд Трафард» 16 жніўня 2003 года, выйшаўшы на замену. Сустрэча завяршылася перамогай гаспадароў з лікам 4:0. Першы гол за «чырвоных д'яблаў» партугалец забіў 1 лістапада 2003 года ў матчы з «Портсмутам», які скончыўся з лікам 3:0.

У лістападзе і снежні 2006 года Раналду атрымаў званне іграка месяца Прэм'ер-лігі, стаўшы трэцім у гісторыі гэтага турніру футбалістам, якому атрымалася ўзяць дзве ўзнагароды запар, пасля Дэніса Бергкампа ў 1997 годзе і Робі Фаўлера ў 1996 годзе[12][13]. 5 мая 2007 года Раналду забіў свой 50 гол за «Юнайтэд» у дэрбі з «Манчэстэр Сіці», пасля якога клуб заваяваў тытул чэмпіёнаў Прэм'ер-лігі сезону 2006/07. Нягледзячы на чуткі, што з'явіліся ў сакавіку 2007 года, пра тое, што «Рэал Мадрыд» гатовы заплаціць за Раналду 80 млн еўра (54 млн фунтаў)[14], 13 красавіка партугалец падпісаў 5-гадовы кантракт з клубам, які прадугледжваў таксама павелічэнне зарплаты да 120 тысяч фунтаў у тыдзень, што зрабіла яго самым высокааплатным футбалістам у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд»[15][16].

«Рэал Мадрыд»[правіць | правіць зыходнік]

Летам 2009 года Раналду перайшоў у стан «Рэал Мадрыда». У ходзе перамоў Фларэнціна Перэс і Дэвід Гіл сышліся на суме ў 93,4 млн еўра, што адпавядала на той момент каля 80 млн фунтаў стэрлінгаў. Партугальскі паўабаронца стаў самым дарагім іграком у гісторыі сусветнага футбола, пабіўшы рэкорд Зідана, які перайшоў з турынскага «Ювентуса» ў мадрыдскі «Рэал» у 2001 годзе за прыкладна 76 млн еўра.

Першы гол за «Рэал» Раналду забіў у матчы з эквадорскім ЛДУ, вызначыўшыся з пенальці. Першы гол у афіцыйным матчы за «Рэал Мадрыд» Раналду забіў 29 жніўня 2009 года ў сустрэчы з «Дэпартыва», вызначыўшыся на 35 хвіліне з пенальці, той матч скончыўся з лікам 3:2 на карысць «Рэалу». Другі гол ён забіў 12 верасня ў матчы з «Эспаньёлам» (3:0) у дададзены арбітрам час.

Міжнародная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Крыштыяну Раналду ўпершыню на міжнароднай арэне заявіў пра сябе на хатнім для партугальцаў Еўра-2004. На гэтым чэмпіянаце Крыштыяну некалькі разоў выступаў якасці аўтараў галоў і галавых перадачаў, выйшаўшы разам з каманд у фінал, але атрымаўшы паражэнне ў ім ад грэкаў. У адборачным цыкле да чэмпіянату свету 2006 найбольш яскрава Крыштыяну згуляў у матчы супраць зборнай Расіі, забіўшы 2 галы. У тым цыкле Крытыяну агулам забіў 7 мячоў, але ў фінальнай частцы дайшлі толькі да паўфіналу і ў выніку занялі чацвёртае месца.

На Еўра-2008 на партугальцаў ускладалі вялікія надзеі, бо Крыштыяну правёў фантастычны сезон за «Манчэстэр Юнайтэд», пры гэтым ён забіў 8 галоў у адборачным турніры. Ён правёў выдатны матч супраць каманды Чэхіі, забіўшы гол і аддаўшы галавы пас на Рыкарду Куарэжму. У чвэрцьфінале, нягледзячы на ўсе намаганні Раналду, партугальцы саступілі немцам з лікам 2:3. На чэмпіянаце свету 2010 года Крыштыяну таксама быў адным з лідараў зборнай, якая выйшла ў наступны раўнд без прапушчаных мячоў. Аднак ужо ў 1/8 фіналу партугальская каманды атрымала паражэнне ад чэмпіёнаў таго спаборніцтва зборнай Іспаніі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Персанальныя[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Англіі Манчэстэр Юнайтэд

Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Партугаліі Партугалія

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ronny bound to be great (англ.) . ManUtd.com (2013-02-11). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2013.
  2. Мянушкі ігракоў «Рэала»
  3. Cite error: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named matches
  4. Ronaldo best in world, says Terry. BBC Sport (англ.) 
  5. He’s got the world at his feet, The Guardian (англ.) 
  6. Роналду поможет «Реалу» побороться за титулы — Кака. РИА Новости (руск.) 
  7. Profile of Ronaldo at about.com. About.com. (англ.) 
  8. Clash of the titans. ManchesterEveningNews.com. (англ.) 
  9. Пратакол сустрэчы"Спортынг" — «Атлетыка» (парт.) 
  10. Famous players featured in U17 c’ships. UEFAU17.com. (англ.) 
  11. Cristiano Ronaldo. Sky Sports. (англ.) 
  12. Ronaldo lands back-to-back accolades. Inthenews.com. (англ.) 
  13. Ronaldo wins monthly award again. BBC Sport. (англ.) 
  14. Real ready to offer £54m to secure Ronaldo. The Guardian. 12.04.2007. (англ.) 
  15. Ferguson lets rip at Madrid after Ronaldo signs £31m deal. The Times. 14.04.2007. (англ.) 
  16. Ronaldo signs new deal at Man Utd. BBC Sport. 13.04.2007. (англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]