Спіс загінулых падчас пратэстаў у Беларусі (з 2020)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Спіс загінулых падчас пратэстаў у Беларусі — пералік загінулых і памерлых пры нявысветленых абставінах падчас акцый пратэсту ў Беларусі (2020) напярэдадні, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[1]. Пры гэтым рэжым Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. ні разу не прызнаў, што людзі загінулі ад дзеянняў яго сілавых структур[2].

Фота забітых дэманстрантаў пад помнікам каля касцёла Святога Сымона і Святой Алены. Мінск, 2020 г.
Царква Уваскрасення Хрыстова. Развітанне з Раманам Бандарэнкам. 20 лістапада 2020 года.

Спіс[правіць | правіць зыходнік]

Імя, прозвішча Пра асобу Дата смерці Акалічнасці смерці
1 Аляксандр Тарайкоўскі 34 гады, загінуў на месцы ад стрэлу з боку сілавікоў 10 жніўня 2020 Загінуў каля 23:00 побач станцыі метро «Пушкінская» ў Мінску. Ішоў у бок сілавікоў, падняўшы рукі ўгору, побач праляцела святлошумавая граната, але не зачапіла яго. Праз яшчэ два метры наперад, зноў стрэлілі з боку сілавікоў, ад гэтага траплення ён загінуў на месцы[3]. Па першай рэжымавай версіі, спрабаваў кінуць выбуховае прыстасаванне ў сілавікоў і яно выбухнула ў яго руках[4].
2 Аляксандр Віхор 25 гадоў, памёр у шпіталі пасля збіцця сілавікамі ў аўтазаку 12 жніўня 2020 Быў затрыманы ў Гомелі ў дзень выбараў 9 жніўня, калі ішоў на спатканне з дзяўчынай. Пасля збіцця ў аўтазаку яму стала блага. Хлопца адвезлі ў псіхіятрычную бальніцу, дзе яго адмовіліся прымаць. Адтуль у стане клінічнай смерці даставілі ў шпіталь, дзе ён неўзабаве памёр. 13 жніўня, са слоў сястры памерлага Вольгі, следчы паведаміў сям’і, што Аляксандр памёр ад перадазіроўкі. Сваякі не пагадзіліся з такой заявай, бо Аляксандр нават не курыў. У заключэнні аб смерці, якое аддалі 15 жніўня, напісана «прычына смерці высвятляецца»[5][6].
3 Канстанцін Шышмакоў 29 гадоў, знойдзены павешаным 18 жніўня 2020 15 жніўня знік на шляху дадому, калі вяртаўся з працы. Быў членам выбарчай камісіі і адмовіўся падпісваць выніковы пратакол з укінутымі, паводле яго слоў, 500 бюлетэнямі за Аляксандра Лукашэнку. 18 жніўня яго цела выявілі ў лесе ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці[7][8].
4 Генадзь Шутаў 44 гады, памёр у шпіталі пасля стрэлу ў галаву сілавіка ў цывільным 19 жніўня 2020 11 жніўня ў Брэсце атрымаў стрэл у галаву ад сілавіка ў цывільным. Паранены быў дастаўлены ў ваенны шпіталь у Мінск, але кулявая рана пашкодзіла мозг непапраўна. Памёр 19 жніўня[9][10][11].

У лютым 2021 года высвятлілася, што ў патыліцу Шутаву стрэліў вайсковец 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, капітан Раман Гаўрылаў, які быў у цывільным і меў пры сабе пісталет Макарава[12][13][14].

5 Мікіта Крыўцоў 28 год, знойдзены павешаным 22 жніўня 2020 Знік па дарозе на працу 12 жніўня. Раней ён удзельнічаў у мірнай акцыі пратэсту ў Маладзечне. 22 жніўня быў знойдзены павешаным у Мінску. Паводле версіі следства, ён скончыў жыццё самагубствам[15], аднак некаторыя з блізкіх не паверылі ў гэтую версію[16].
6 Аляксандр Будніцкі 53 гады, знойдзены мёртвым 1 верасня 2020 Знік 11 жніўня ў Мінску. Знойдзены мёртвым 1 верасня (як мяркуецца, у парку каля ўнівермага «Рыга»), дзе праходзілі сутыкненні пратэстуючых з сілавікамі. Па папярэдняй версіі, памёр ад сардэчнага прыступу[17].
7 Раман Бандарэнка 31 год, памёр у рэанімацыі пасля збіцця людзьмі ў цывільным з маскамі на тварах 12 лістапада 2020 Калі Раман падыйшоў на мурала ў Мінску на «Плошчы Перамен», на яго каля 22.00 напалі невядомыя, якія яго моцна збілі і даставілі ў Цэнтральнае РУУС Мінска(бел. (тар.)) бел.[18] Паступіў у рэанімацыйнае аддзяленне мінскай БХМП 12 лістапада ў 00.05 з вялікім ацёкам мозга, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ушыбамі, драпінамі[19], дзе неўзабаве памёр.
8 Вітольд Ашурак 50 год, памёр у Шклоўскай калоніі ПК № 17 21 мая 2021 Ашурка судзілі па двух артыкулах: 364 «Гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў» і 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У адным з апошніх лістоў Ашурак заявіў, што турэмнае начальства прымусіла яго і іншых палітычных зняволеных насіць жоўтую бірку, каб вылучацца сярод вязняў[20]. 21 мая 2021 года памёр у Шклоўскай калоніі ПК № 17[21].
9 Дзмітрый Стахоўскі 18 гадоў, самагубства 25 мая 2021 Стахоўскі праходзіў па крымінальнай справе за ўдзел у «масавых беспарадках» 9–11 жніўня 2020 года (арт. 293 КК). Пасля допыту 25 мая 2021 года юнак спрыгнуў з 16-павярховага будынка[22]. У перадсмертнай запісцы ён усклаў віну за сваю гібель на Следчы камітэт[23].
10 Андрэй Зельцэр 32 года, перастрэлка, у выніку якой загінулі 31-гадовы супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Дзмітрый «Нірвана» Федасюк і Андрэй Зельцэр 28 верасня 2021 Па рэжымавай версіі, 28 верасня сілавікі «адпрацоўвалі» адрасы, па якіх маглі знаходзіцца людзі, «дачынныя тэрарыстычнай дзейнасці». Жыхар адной з кватэр адмовіўся адкрыць дзверы невядомым, заблакіраваўся ўнутры разам з жонкай. Пры гэтым абодва бакі рабілі відэаздымку. Пасля ўварвання ў кватэру сілавікоў, мужчына стрэліў з паляўнічай стрэльбы ў іх бок. У выніку аднаму з іх прычынены пашкоджанні, ад якіх ён памёр у бальніцы. Агнём у адказ мужчына забіты.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

  • На месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага ўзнік народны мемарыял, які ўлады рэгулярна знішчаюць, а людзі аднаўляюць наноў.
  • Увечары 12 лістапада 2020 года, пасля з’яўлення навіны пра смерць Рамана Бандарэнкі, на Плошчы Перамен узнік народны мемарыял, які быў знішчаны ўладамі 15 лістапада.
  • 20 лістапада 2020 года ў Кіеве насупраць будынка Пасольства Беларусі ва Украіне ўсталяваны помнік ахвярам рэжыму Лукашэнкі[24][25].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

17 верасня 2020 года Еўрапейскі парламент у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасцю дэпутатаў, заклікаў да правядзення «незалежнага і эфектыўнага расследавання» звязаных з пратэстамі смерцяў Аляксандра Тарайкоўскага, Аляксандра Віхора, Арцёма Парукава, Генадзя Шутава і Канстанціна Шышмакова[26].

26 лістапада 2020 года Еўрапейскі парламент у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасцю дэпутатаў, заклікаў да «хуткага, дбайнага, бесстаронняга і незалежнага расследавання» забойстваў падчас пратэстаў у Беларусі[27].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. JOINT MOTION FOR A RESOLUTION on the continuous violations of human rights in Belarus, in particular the murder of Raman Bandarenka(англ.) . Еўрапейскі парламент (25 лістапада 2020). Праверана 21 снежня 2020.
  2. Радыё Свабода Відавочцу сьмерці Генадзя Шутава абвінавацілі ў замаху на забойства. Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2020. Праверана 28 снежня 2020.
  3. svabod1.azureedge.net Радыё Свабода
  4. Гункель, Елена В Минске при взрыве погиб демонстрант(руск.) . Deutsche Welle (10 жніўня 2020). Праверана 29 верасня 2020.
  5. Родным памерлага ў Гомелі пратэстоўца аддалі заключэнне аб яго смерці. Радыё Свабода (15 жніўня 2020). Праверана 29 верасня 2020.
  6. Борисевич, Катерина «Мой сын не умер, он погиб ни за что». В Гомеле скончался 25-летний парень, которого задержали на улице(руск.) . TUT.BY (15 жніўня 2020). Праверана 29 верасня 2020.
  7. Пропавшего директора музея из Волковыска, который отказался подписывать протокол голосования на выборах, нашли мертвым
  8. 29-гадовы дырэктар музея з Ваўкавыска, які адмовіўся падпісаць пратакол на выбарах, знойдзены мёртвым
  9. TUT.BY В госпитале умер мужчина из Бреста, в которого силовики выстрелили на протестах. Ему было 44 года(нявызн.) .
  10. Шунтов, Алексей Выстрел на Московской улице. Что мы знаем о смерти Геннадия Шутова(руск.) . Медиазона (3 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2020. Праверана 5 кастрычніка 2020.
  11. Шунтов, Алексей Убийство Геннадия Шутова в Бресте. Что мы узнали из записи камеры видеонаблюдения(руск.) . Медиазона (21 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2020. Праверана 5 кастрычніка 2020.
  12. Служба информации «БГ» В Бресте судят Александа Кордюкова, который был вместе с Геннадием Шутовым, когда того смертельно ранили(руск.) . Брестская газета (16 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2021. Праверана 17 лютага 2021.
  13. На судзе ў справе Шутава стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў. Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (17 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2021. Праверана 18 лютага 2021.
  14. «Хацеў стрэліць у перадплечча». На судзе ў Берасьці стала вядома, хто забіў Генадзя Шутава. Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (16 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2021. Праверана 18 лютага 2021.
  15. В Молодечно простились с найденным мертвым участником протестов Никитой Кривцовым
  16. Слезы на глазах Молодечненских фанатов — они не верят, что Никита Кривцов покончил с собой
  17. Пропавшего 11 августа минчанина нашли мёртвым в парке
  18. Загінуў збіты Раман Бандарэнка з плошчы Перамен
  19. «В операционную привезли уже в коме». Неизвестные во дворе снимали ленты, избили парня, он в реанимации
  20. Активист БНФ Ашурок написал из колонии в Шклове, что «политических» заключённых обязали носить желтые бирки. Это законно? (руск.) 
  21. У шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Наша Ніва (21 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2021. Праверана 21 мая 2021.
  22. В Минске 18-летний парень покончил жизнь самоубийством из-за преследования за массовые беспорядки(руск.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2021.
  23. Williams, Matthias; Polityuk, Pavel Belarus teenager investigated over protests kills himself, rights group says(англ.) . Reuters (26 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2021. Праверана 13 кастрычніка 2021.
  24. Под посольством Беларуси в Киеве активисты установили памятный крест жертвам режима Лукашенко
  25. Установка креста в память о погибших от режимом Лукашенко напротив посольства в Киеве
  26. Европарламент принял резолюцию по Беларуси и вмешательству России(руск.) . Міжнароднае французскае радыё (17 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020. Праверана 17 лютага 2021.
  27. Санкции, международное расследование преступлений. Европарламент принял новую резолюцию по Беларуси(руск.) . TUT.BY (26 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 26 лістапада 2020.