Крыштаф Стэфан Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыштаф Стэфан Сапега
Krzysztof Stefan Sapieha
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Староста лідскі
1614 — 1627
Папярэднік Аляксандр Галоўчынскі
Пераемнік Станіслаў Нарушэвіч

Нараджэнне 1590(1590)
Смерць 9 красавіка 1627(1627-04-09)
Дубраўляны
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Рыгор Сапега
Маці Соф'я Стравінская
Жонка Ганна Галоўчынская
Дзеці Мікалай Крыштаф
Веравызнанне каталіцтва
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыштаф Стэфан Сапега (1590 — 9 красавіка 1627, Дубраўляны) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар літоўскі (з 1621).

Біяграфія

Разам са стрыечным братам Янам Станіславам вучыўся ў 1603—1605 гадах у езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу (Браневе). Пасля вучыўся ў Вюрцбургу, Франкфурце, Парыжы.

Удзельнічаў у баях за Смаленск у час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618. Быў паслом на соймы 1613 і 1616, а ў 1617 стаў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У 1614 атрымаў лідскае староства, у 1621 — мсціслаўскае. Таксама з 1621 быў вялікім літоўскім пісарам.

Сям'я

Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Рыгора і Соф'і Стравінскай, пляменнік вялікага літоўскага канцлера Льва Сапегі. Меў брата Аляксандра.

Ажаніўся у 1619 годзе з Ганнай Галоўчынскай (памерла ў 1643), дачкой мсціслаўскага ваяводы Аляксандра Галоўчынскага. Меў сына Мікалая Крыштафа, польнага літоўскага пісара.

Зноскі

Спасылкі