Астафій Багданавіч Валовіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др clean up using AWB (7893) |
|||
Радок 18: | Радок 18: | ||
| папярэднік = |
| папярэднік = |
||
| пераемнік = |
| пераемнік = |
||
| тытул_2 = [[Падканцлер вялікі літоўскі]] |
| тытул_2 = [[Падканцлер вялікі літоўскі]] |
||
Радок 104: | Радок 103: | ||
}}'''Астафій (Яўстафій) Багданавіч ВАЛОВІЧ''' (~[[1520]], Гарадзенскі пав. — кан. [[1587]]/пач. [[1588]]) — [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] дзяржаўны і грамадскі дзеяч, мецэнат-асветнік. Займаў высокія дзяржаўныя пасады — ад вялікага пісара (1552), маршалка дворнага (1552), земскага падскарбія (1561) да падканцлера (1566), канцлера (1579—1584), [[Кашталяны троцкія|троцкага кашталяна]] (1569), [[Кашталяны віленскія|віленскага кашталяна]] (1579) і віленскага ваяводы (1584). [[Дзяржаўца, ВКЛ|Дзяржаўца]] медніцкі, староста магілёўскі, езярышчанскі, брэсцкі, кобрынскі, рэчыцкі, падстароста брэсцкі. |

Паходзіў з баярскага роду [[Род Валовічаў|Валовічаў]]. Атрымаў хатнюю адукацыю, магчыма, вучыўся ў адным з нямецкіх пратэстанцкіх універсітэтаў<ref>Саверчанка І. Астафей Валовіч…</ref>, ёсць звесткі, што А. Валовіч скончыў Падуанскі |
Паходзіў з баярскага роду [[Род Валовічаў|Валовічаў]]. Атрымаў хатнюю адукацыю, магчыма, вучыўся ў адным з нямецкіх пратэстанцкіх універсітэтаў<ref>Саверчанка І. Астафей Валовіч…</ref>, ёсць звесткі, што А. Валовіч скончыў Падуанскі ўніверсітэт. У 1540-я служыў сакратаром віленскага ваяводы [[Ян Юр'евіч Глябовіч|Я. Ю. Глябовіча]]. У 1540-я ажаніўся з Фядорай Паўлаўнай Сапяжанкай, з якою меў дачку Рэгіну. Пасада маршалка дворнага (1552) дала права ўвайсці ў склад [[Паны-рада|паноў-рады]]. |
||
Некалькі разоў ездзіў у пасольствах да [[Масква|Масквы]], у т.л. у [[1553]] г. разам з полацкім намеснікам [[С. С. Давойна]]м і крамянецкім старостам, пісарам [[Пётр Сямашка|П. Сямашкам]] для заключэння мірнага пагаднення, калі адмовіўся назваць [[Іван IV|Івана IV]] «царом усяе Русі». Перамір’е было падпісанае 12.9.1553 г. тэрмінам да 25.3.1556 г., ва ўзнагароду А. Валовіч атрымаў ад [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] магілёўскае староства. |

Радок 110: | Радок 109: | ||
У 1558 г. разам з ваяв. віленскім [[Мікалай Радзівіл Чорны|Мікалаем Радзівілам Чорным]], А. Валовіч вёў перамовы з маскоўскім паслом Алфёравым, пра мір паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, саюз супраць Крымскага ханства і Турцыі. Пасля пачатку [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]], калі ў 1560 г. паўстала пытанне пра шлюб Івана IV з адной з сясцёр Жыгімонта Аўгуста, А. Валовіч адзін з тых, хто выказаўся «за», праўда абумовіўшы шлюб «вечным мірам» і захаваннем [[Інфлянты|Інфлянтаў]] за ВКЛ. |

Побач з Мікалаем Радзівілам Чорным і [[Рыгор Хадкевіч|Рыгорам Хадкевічам]], А. Валовіч адзін з |
Побач з Мікалаем Радзівілам Чорным і [[Рыгор Хадкевіч|Рыгорам Хадкевічам]], А. Валовіч адзін з лідараў апазіцыі [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]]. Разам з віленскім ваяводам і канцлерам [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалаем Радзівілам Рудым]], жамойцкім старостай [[Ян Хадкевіч|Янам Хадкевічам]], падскарбіем [[Мікалай Нарушэвіч|Мікалаем Нарушэвічам]], прапанаваў г.зв. «Праект уніі» з 15 артыкулаў, які гарантаваў Княству адносную незалежнасць, аднак праект не быў прыняты. Разам з іншымі магнатамі — праціўнікамі аб'яднання ВКЛ з Каронаю — пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на [[Падляшша]] і [[Валынь]] адозвы з заклікам змагацца супраць уніі. |
||
Прымаў актыўны ўдзел у [[Валочная памера|аграрных рэформах 1550-1560-х гадоў]], за гэтыя службы ад [[Бона Сфорца|Боны Сфорцы]] А. Валовіч атрымаў Усвяцкае і Езярышчанскае староствы. Разам з юрыстамі [[Аўгусцін Ратундус|Аўгусцінам Ратундусам]] і [[Пётр Раізій|Пятром Раізіям]] А. Валовіч рыхтаваў [[Статут 1566|2-е выданне Статута ВКЛ]], які быў зацверджаны 1.3.1566 на Віленскім сойме. Паводле прапановы А. Валовіча ў Статут быў уключаны артыкул, паводле якога «загранічнікам» забаранялася набываць землі і займаць урады ў ВКЛ. Удзельнік Варшаўскай канфедэрацыі (1573). |

Радок 127: | Радок 126: | ||
* [[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А. П.]] Астафі Валовіч // {{крыніцы/ЭГБ|2}} — С. 208—209.; |
* [[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А. П.]] Астафі Валовіч // {{крыніцы/ЭГБ|2}} — С. 208—209.; |
||
* Падокшын С. А. Астафій Валовіч — палітык і асветнік (до 475-годдзя з дня нараджэння) // Адукацыя і выхаванне. 1995. № 6. С. 102—104. |
* Падокшын С. А. Астафій Валовіч — палітык і асветнік (до 475-годдзя з дня нараджэння) // Адукацыя і выхаванне. 1995. № 6. С. 102—104. |
||
* Падокшын С. А. Валовіч Астафій Багданавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларуси. Х — ХІХ стагаддзі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1995. — С. 60-63 |
* Падокшын С. А. Валовіч Астафій Багданавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларуси. Х — ХІХ стагаддзі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1995. — С. 60-63. |
||
* Саверчанка І. Астафей Валовіч (Гісторыка-біяграфічны нарыс). — Мн., 1992. |
* Саверчанка І. Астафей Валовіч (Гісторыка-біяграфічны нарыс). — Мн., 1992. |
||
Версія ад 23:50, 24 чэрвеня 2012
Астафій Валовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Крыштоф Радзівіл Пярун | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Радзівіл «Руды» | ||||||
Пераемнік | Леў Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Хадкевіч | ||||||
Пераемнік | Крыштоф Радзівіл Пярун | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Хадкевіч | ||||||
Пераемнік | Ян Кішка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1520 | ||||||
Смерць |
20 лістапада 1587 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Валовічы | ||||||
Бацька | Багдан Валовіч | ||||||
Маці | Таміла з Міцутаў[d][2] | ||||||
Жонка | Фядора Паўлаўна Сапяжанка | ||||||
Дзеці | Рэгіна | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе[3], лютэранства[3], кальвінізм[3] і антытрынітарызм[d][3] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Астафій (Яўстафій) Багданавіч ВАЛОВІЧ (~1520, Гарадзенскі пав. — кан. 1587/пач. 1588) — вялікалітоўскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, мецэнат-асветнік. Займаў высокія дзяржаўныя пасады — ад вялікага пісара (1552), маршалка дворнага (1552), земскага падскарбія (1561) да падканцлера (1566), канцлера (1579—1584), троцкага кашталяна (1569), віленскага кашталяна (1579) і віленскага ваяводы (1584). Дзяржаўца медніцкі, староста магілёўскі, езярышчанскі, брэсцкі, кобрынскі, рэчыцкі, падстароста брэсцкі.
Паходзіў з баярскага роду Валовічаў. Атрымаў хатнюю адукацыю, магчыма, вучыўся ў адным з нямецкіх пратэстанцкіх універсітэтаў[4], ёсць звесткі, што А. Валовіч скончыў Падуанскі ўніверсітэт. У 1540-я служыў сакратаром віленскага ваяводы Я. Ю. Глябовіча. У 1540-я ажаніўся з Фядорай Паўлаўнай Сапяжанкай, з якою меў дачку Рэгіну. Пасада маршалка дворнага (1552) дала права ўвайсці ў склад паноў-рады.
Некалькі разоў ездзіў у пасольствах да Масквы, у т.л. у 1553 г. разам з полацкім намеснікам С. С. Давойнам і крамянецкім старостам, пісарам П. Сямашкам для заключэння мірнага пагаднення, калі адмовіўся назваць Івана IV «царом усяе Русі». Перамір’е было падпісанае 12.9.1553 г. тэрмінам да 25.3.1556 г., ва ўзнагароду А. Валовіч атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста магілёўскае староства.
У 1558 г. разам з ваяв. віленскім Мікалаем Радзівілам Чорным, А. Валовіч вёў перамовы з маскоўскім паслом Алфёравым, пра мір паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, саюз супраць Крымскага ханства і Турцыі. Пасля пачатку Лівонскай вайны, калі ў 1560 г. паўстала пытанне пра шлюб Івана IV з адной з сясцёр Жыгімонта Аўгуста, А. Валовіч адзін з тых, хто выказаўся «за», праўда абумовіўшы шлюб «вечным мірам» і захаваннем Інфлянтаў за ВКЛ.
Побач з Мікалаем Радзівілам Чорным і Рыгорам Хадкевічам, А. Валовіч адзін з лідараў апазіцыі Люблінскай уніі. Разам з віленскім ваяводам і канцлерам Мікалаем Радзівілам Рудым, жамойцкім старостай Янам Хадкевічам, падскарбіем Мікалаем Нарушэвічам, прапанаваў г.зв. «Праект уніі» з 15 артыкулаў, які гарантаваў Княству адносную незалежнасць, аднак праект не быў прыняты. Разам з іншымі магнатамі — праціўнікамі аб'яднання ВКЛ з Каронаю — пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на Падляшша і Валынь адозвы з заклікам змагацца супраць уніі.
Прымаў актыўны ўдзел у аграрных рэформах 1550-1560-х гадоў, за гэтыя службы ад Боны Сфорцы А. Валовіч атрымаў Усвяцкае і Езярышчанскае староствы. Разам з юрыстамі Аўгусцінам Ратундусам і Пятром Раізіям А. Валовіч рыхтаваў 2-е выданне Статута ВКЛ, які быў зацверджаны 1.3.1566 на Віленскім сойме. Паводле прапановы А. Валовіча ў Статут быў уключаны артыкул, паводле якога «загранічнікам» забаранялася набываць землі і займаць урады ў ВКЛ. Удзельнік Варшаўскай канфедэрацыі (1573).
Разам з Янам Геранімам Хадкевічам выступіў супраць кандыдатуры Стэфана Баторыя на каралеўскі сталец, быў прыхільнікам абрання аўстрыйскага эрцгерцага Эрнста, але пасля абрання С. Баторыя перайшоў на яго бок. Прымаў актыўны ўдзел у Лівонскай вайне, у т.л. у вызваленні Полацка (1579) і ўзяцці Вялікіх Лук (1580).
Паводле веравызнання кальвініст, разам з Мікалаем Радзівілам Чорным, Мікалаем Радзівілам Рудым, Янам Кішкам быў апекуном рэфармацыйнага руху ў ВКЛ. У канцы жыцця прыхільна ставіўся да антытрынітарызму. Падтрымліваў гуманістаў В. Цяпінскага, Якуба з Калінаўкі і С. Буднага. На сродкі А. Валовіча ў 1559 г. быў перакладзены твор швейцарскага тэолага-кальвініста Генрыха Булінгера «Пра праўдзівае прыняцце цела і крыві Ісуса Хрыста», з Г. Булінгерам перапісваўся С. Будны. Сам С. Будны прысвяціў А. Валовічу кнігу «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (Нясвіж, 1562).
Пахаваны у Сідранах, у мураваным склепе побач з рэфармацкім зборам.
Зноскі
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 183. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 34–35. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ а б в г Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 53. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Саверчанка І. Астафей Валовіч…
Літаратура
- Астафій Валовіч // Падокшын С. А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. — Мн., 2003. — С. 247—252.
- Галенчанка Г. Астафій Валовіч (1520—1587) // Славутыя імёны Бацькаўшчыны: Зборнік. — Вып. 1 / Уклад. У. Гілеп і інш. — Мн., 2000. — С. 28-38.
- Грыцкевіч А. П. Астафі Валовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 208—209.;
- Падокшын С. А. Астафій Валовіч — палітык і асветнік (до 475-годдзя з дня нараджэння) // Адукацыя і выхаванне. 1995. № 6. С. 102—104.
- Падокшын С. А. Валовіч Астафій Багданавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларуси. Х — ХІХ стагаддзі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1995. — С. 60-63.
- Саверчанка І. Астафей Валовіч (Гісторыка-біяграфічны нарыс). — Мн., 1992.
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 1587 годзе
- Памерлі ў Сандомежы
- Пахаваныя ў Сакульскім павеце
- Асобы
- Род Валовічаў
- Падстаросты брэсцкія
- Маршалкі дворныя літоўскія
- Старосты магілёўскія
- Старосты азярышчанскія
- Старосты берасцейскія
- Старосты кобрынскія
- Старосты рэчыцкія
- Падскарбіі земскія літоўскія
- Падканцлеры літоўскія
- Вялікія канцлеры літоўскія
- Кашталяны троцкія
- Кашталяны віленскія
- Вялікія пісары літоўскія