Васіль Васілевіч Мікольскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Васілевіч Мікольскі
Род дзейнасці: дзяржаўны служачы
Дата смерці: не раней за 1511
Бацька: Васіль Паўлавіч

Васіль Васілевіч Мікольскі (сяр. XV ст. — пасля 1511) — пісар гаспадарскі за часам вял.кн. Казіміра, Аляксандра і Жыгімонта Старога.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З чарнігаўскіх баяр, сын пісара гаспадарскага Васіля Паўлавіча. Пачаў служыць у Канцылярыі пры вял.кн. Казіміры, што вядома з ліста ад 1505 года вял. кн. Аляксандра свайму пісару «Нікольскаму Васілевічу Паўлавіча» на бацькоўскі маёнтак у Дзярэчынскай воласці (частку вядомую як сяло Кочын).[1]

У 1501 годзе браў удзел у пасольстве на чале з дваранінам гаспадарскім Халецкім, сваім стрыечным братам, ад вял.кн. Аляксандра да хана Заволжскай Арды.[2]

Паміж 1500—1506 гадамі Васіль Мікольскі атрымаў ад вял. кн. Аляксандра двор Вакінікі ў Троцкім павеце, замест чарнігаўскай вотчыны, захопленай маскоўскімі войскамі, да часу яе вызвалення. У 1506 годзе часовае наданне пацвердзіў вял.кн. Жыгімонт Стары. У 1508 годзе, аднак, гэтыя тэрыторыі былі канечна страчаны ВКЛ на карысць маскоўскага боку.[1]

Узяў удзел у мецяжы Глінскага, прычыны ўчынку не вядомы, і з 1508 года ў дакументах віленскага двара завецца здраднікам. Быў даверанай асобай кн. Міхаіла Глінскага, пасыланы ім да вял.кн. маскоўскага Васіля Іванавіча. Роля Мікольскага ў мецяжы не абмяжоўвалася пасольскімі функцыямі, вядома, што летам 1508 года нейкі Курбака трымаў «ад здрадцы Мікольскага» Чачэрск, але болей нічога пэўнага.[3]

Маёмасць Васіля Мікольскага канфіскавалі, ужо жніўнем 1508 года яго дом у Вільні «супраць Святога Яна» атрымаў кн. Васіль Палубінскі, лютым 1509 года бацькоўскі маёнтак «Кочын, то бок Дзярэчын» атрымаў оўруцкі намеснік Сямён Палазовіч, двор Вакінікі атрымаў у «заставу», а ў 1510 годзе ў валоданне кн. Глеб Пронскі.[4]

Такім чынам Васіль Мікольскі апынуўся ў Маскве. Неўзабаве, напэўна, пасярэдніцтвам жонкі кн. Васіля Глінскага — Ганны, сястры сербскага ваяводы Стэфана Якшыча, трапіў да двара апошняга, але і там мог быць даверанай асобай Глінскіх.[5]

У 1511 годзе «многогрешным и хуждьшим в християнех Василием прозываемый Никольским от Дольняя Руси» на заказ Стэфана Якшыча быў напісаны палемічны твор «Сказание о исхождении Святого Духа». У пазнейшых спісках Сказання «прозываемый» скажона на «презвитером».[6]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Русина О. Василь Никольський… С. 46.
  2. Русина О. Василь Никольський… С. 50.
  3. Русина О. Василь Никольський… С. 46-47.
  4. Русина О. Василь Никольський… С. 47-48.
  5. Русина О. Василь Никольський… С. 48.
  6. Русина О. Василь Никольський… С. 44.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Русина О. Василь Никольський — невідомий книжник XVI століття і його творчість // Записки Наукового товариства імені Шевченка. Том 240 (CCXL). Праці Комісії спеціальних (допоміжних) історичних дисциплін. Львів, 2000. — С. 43—52.