Стакгольм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Стакгольм)
Горад
Стакгольм
Stockholm
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Лен
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1187[1]
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Агнафіт
Плошча
188 км²
Вышыня цэнтра
102 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 984 748 чал. (31 снежня 2022)[2][3]
Шчыльнасць
4,160 чал./км²
Агламерацыя
2 084 526 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
08
Паштовыя індэксы
100 00–200 00
Афіцыйны сайт
stockholm.se
(шведск.)(англ.)
Гарады-пабрацімы
Стакгольм на карце Швецыі
Стакгольм (Швецыя)
Стакгольм

Стакго́льм (шведск.: Stockholm ; шведскае вымаўленнеˈstɔkːˈhɔlm, ˈstɔkːˈɔlm, ˈstɔkːɔlm[4]) — сталіца і найбуйнейшы горад Швецыі. Размешчаны на ўсходзе краіны, паміж возерам Меларэн і Балтыйскім морам. Гістарычна істотным аказалася геаграфічнае размяшчэнне горада на 14 астравах паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Швецыі.

Стакгольм з’яўляецца культурным, палітычным і эканамічным цэнтрам Швецыі. Тут знаходзяцца галоўная рэзідэнцыя шведскага караля, шведскага ўрада і парламента. У горадзе пражывае каля 22 % насельніцтва краіны. У 2008 годзе амерыканскі часопіс Foreign Policy склаў спіс гарадоў, якія іграюць найбольш значную ролю ў міжнародных інтэграцыйных адносінах, — «Global Cities Index» — у якім Стакгольм займаў 24-е месца ў свеце, 10-е ў Еўропе і першае ў Скандынавіі[5]. Размешчаны на радзе астравоў, горад вядомы сваёй прыгажосцю, выдатнай архітэктурай і шматлікімі паркамі[6]. Гэтыя і іншыя фактары далі падставу назваць Стакгольм «Паўночнай Венецыяй»[7] і «Каралевай Меларэна».

У горадзе знаходзіцца вялікая колькасць музеяў, шэраг тэатраў і вышэйшых навучальных устаноў. Тут праводзяцца шматлікія фестывалі і спартыўныя спаборніцтвы як нацыянальнага, так і міжнароднага ўзроўню. Стакгольм — другі пасля Капенгагена горад Скандынавіі па колькасці наведвальнікаў (каля 1 млн турыстаў штогод).

На гербе Стакгольма адлюстрован заступнік горада Эрык IX Святы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ад Ледніковага перыяду да XII стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

Месца сучаснага Стакгольма ў 3000 годзе да н.э.
Узровень мора на месцы сучаснага Стакгольма ў мінулыя эпохі.

18 000 гадоў назад ляднік на тэрыторыі Еўропы пачаў таяць, і прыкладна 11 500 гадоў назад яго мяжой становіцца, між іншым, месца, дзе цяпер знаходзіцца Стакгольм[8]. На працягу наступнага тысячагоддзя гэта месца заставалася дном мора. Прыкладна ў той самы час пачынаецца працэс гляцыяізастазіі (узняцця сушы), які працягваецца дагэтуль (з хуткасцю 3,8 мм у год у раёне Стакгольма)[9]. Мяркуецца, што чалавек на тэрыторыі сучаснага Вялікага Стакгольма з’явіўся ў эпоху мезаліту, каля 6 000 гадоў да н.э. (да гэтага часу адносіцца стаянка, знойдзеная на тэрыторыі Гудынгэ)[10].

З сярэдзіны жалезнага веку і да часоў вікінгаў (5001100 гады н.э.) узровень мора быў прыкладна на 5 м вышэйшым за сучасны. У часы вікінгаў у раёне возера Меларэн ужо ўзніклі гарады Бірка і Сігтуна. На тэрыторыі сучаснага Стакгольма таксама існавалі невялічкія населеныя пункты — найчасцей гэта былі хутарападобныя пасяленні, аднак мяркуецца, што сярод іх была і больш буйная вёска — Агнефіт, якая імаверна, дала пачатак Стакгольму[11]. Знаходзілася яна ў цэнтры сучаснага Стакгольма: альбо на востраве Рыдархольмен, альбо на Стадсхольмене.

XIII—XV стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

Самая ранняя маляўнічая выява Стакгольма (20 красавіка 1535 г.)

Стакгольм упершыню згадваецца ў двух дакументах 1252 года: першы датуецца ліпенем, другі — 19 жніўня. Гэта адзіныя на цяперашні момант крыніцы, якія дакладна пазначаюць дату афіцыйнага заснавання горада. Зрэшты, у хроніцы Вісбю Стакгольм згадваецца яшчэ раней — у 1187 годзе. Аднак гэтыя звесткі выклікаюць сумненні сярод гісторыкаў, бо першы подпіс на гэтым дакуменце датуецца толькі 1410 годам.[12]. Між іншым, існуе і іншая, легендарная дата, паводле якой Стакгольм быў заснаваны ў сярэдзіне XIII стагоддзя Ярлам Біргерам як умацаванае паcелішча пры ўваходзе з Балтыйскага мора ў возера Меларэн для абароны гандлёвых гарадоў ад замежных захопнікаў.

Вялікая плошча (Стурторгет) у Старым горадзе

Ужо ў канцы 1250-х гадоў стакгольмцы заключылі гандлёвае пагадненне з Любекам, а ў 1261 — з Гамбургам, што значна паўплывала на яго развіццё як гандлёвага горада ў другой палове XIIIXIV стагоддзях[13]. У пачатку XV стагоддзя насельніцтва Стакгольма складала каля 5 тысяч чалавек, у ім пражывалі шведы, фіны і немцы. Апошнія мелі значны ўплыў на жыццё горада: у прыватнасці, існаваў закон, згодна з якім палову членаў гарадской рады павінны складаць немцы, а палову — шведы[14]. У гэты час Стакгольм становіцца важным гандлёвым цэнтрам Ганзы: горад імпартуе соль, спецыі, піва, віно, вопратку, зброю. На экспарт ішлі жалеза і медзь з Бергслагена, вэнджаная рыба, масла, скуры.

1 мая 1436 года Стакгольм атрымаў гарадскія прывілеі — гэту дату прынята лічыць пачаткам гісторыі Стакгольма ў якасці сталіцы Швецыі[15]. Вынікам дацкага панавання, пад якім Стакгольм, як і ўся Швецыя, аказаўся пасля Кальмарскай уніі стала Бітва пры Брункебергу, якая адбылася 10 кастрычніка 1471 года, і скончылася перамогай шведаў.

XVI—XVII стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку XVI стагоддзя яшчэ большае значэнне сярод жыхароў горада набывае нямецкая мова (ніжненямецкія дыялекты). У 1520 годзе Швецыя зноў была захоплена датчанамі на чале з Крысціянам II. Абарону Стакгольма трымала ўдава Стэна Стурэ Малодшага Крысціна Нільсдотэр (Юленшэрна). Крысціян II не хацеў доўгай аблогі і вырашыў атакаваць. 7 верасня 1520 Стакгольмскі замак быў пакінуты датчанам, а 4 лістапада Крысціян II каранаваўся шведскім каралём. Ужо 8 лістапада 1520 года шэраг удзельнікаў супраціўлення (кіраўнікі горада, прадстаўнікі дваранства, два біскупы) былі забіты у час так званай Стакгольмскай крывавай лазні[16]. Аднак ужо летам 1523 года Густаў Ваза, які раней падняў у правінцыі Даларна паўстанне супраць дацкага панавання, вызваліў Стакгольм. Пасля прыходу да ўлады, Густаў Ваза ўзяў курс на стварэнне моцнай цэнтралізаванай улады, цэнтрам якой стаў Стакгольм. У гэты час насельніцтва горада пачало расці і ў 1600 годзе складала каля 9 000 жыхароў[17].

Стакгольмскі замак Трэ Крунур у 1661 годзе. З малюнка нідэрландскага мастака Говерта Кампхёйзена.

У лістападзе 1592 года памірае шведскі кароль Юхан III. Яго сын, кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза цяпер меў права спадчыны на шведскі прастол[18]. Атрымаўшы дазвол сойма наведаць Швецыю, Жыгімонт прыбыў у верасні 1593 года ў Стакгольм, і ўжо ў лютым 1594 года стаў каралём Швецыі (яго каранацыя адбылася ў Упсальскім саборы). Аднак палітыка караля-каталіка незадавальняла шведскую эліту, якая прытрымлівалася лютэранскага веравызнання, у выніку чаго ўжо праз год уладу ў Швецыі захапіў суродзіч Жыгімонта — сын Густава Вазы і брат Юхана III, герцаг Карл. У 1604 годзе ён афіцыйна стаў каралём Швецыі. Гэтыя падзеі паклалі пачатак Першай Паўночнай вайне, альбо Бітве за Інфлянты — шматгадоваму ваеннаму канфлікту паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй.[19] Гэты канфлікт выявіў сур’ёзныя разыходжанні паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай і прывёў да сепаратнага дагавора ВКЛ са Швецыяй, падпісанага ў 1627 годзе, які пазбаўляў юрыдычнай сілы Люблінскую унію.[20] У гэты час Стакгольм становіцца сталіцай магутнай імперыі, якая ўключала ў сябе тэрыторыю сучасных Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі, частак Латвіі, Польшчы, Расіі, Германіі і Нарвегіі[21]. Нягледзячы на войны (Першая Паўночная вайна, Трыццацігадовая вайна) і на Вялікі пажар 1625 года, з 1610 да 1680 года колькасць насельніцтва Стакгольма павялічылася ў 6 разоў.[22] 17 чэрвеня (27 па новым стылі) 1682 года ў Стакгольмскім замку Трэ Крунур (даслоўна «Тры кароны») нарадзіўся будучы кароль Швецыі Карл XII — чалавек, які пакінуў след у гісторыі рада еўрапейскіх краін, у тым ліку Беларусі. Шмат падзей пабачыў Стакгольм у 1697 годзе: 5 красавіка памёр кароль Карл XI, 7 мая згарэў стары замак (пазней, на тым месцы быў пабудаваны новы замак), а 14 снежня ў Стакгольмскім саборы каранаваўся сын Карла XI — пятнаццацігадовы Карл XII.

Краявід Старога горада з альбома гравюр Швецыя старажытная і сучасная (XVII стагоддзе).
Краявід Старога горада з альбома гравюр Швецыя старажытная і сучасная (XVII стагоддзе).


XVIII—XIX стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

У 1700 годзе пачалася Вялікая Паўночная вайна: сярод краін, якія яе пачалі, выступіўшы супраць Швецыі, была і Рэч Паспалітая. Аднак частка вялікалітоўскай шляхты на чале з Сапегамі падтрымала шведаў. У сакавіку 1702 года Казімір Ян Сапега і Карл XII дамовіліся аб ваенным саюзе, а ў кастрычніку 1703 года Казімір Сапега выдаў маніфест, згодна з якім перадаў усе свае маёнткі пад шведскі пратэктарат і прыняў шведскае падданства. Тэкст гэтага маніфеста быў надрукаваны ў Стакгольме 3 лістапада 1703 года[23]. За гэта Сапегі былі канчаткова пазбаўленыя ўсіх пасад.

Саму шведскую сталіцу Вялікая Паўночная вайна даволі доўга не закранала. Аднак на яе заканчэнні, у 1719 годзе, калі ўсё ўсходнешведскае ўзбярэжжа цярпела ад расійскіх нападаў, пагроза навісла і над Стакгольмам. У пачатку жніўня расіяне атакавалі абаронцаў горада, на чале якіх стаяў Бальтзар фон Дальхайм. Колькасная перавага была за расіянамі, сітуацыя для шведаў была ўжо вельмі сур’ёзнай, аднак дзякуючы Сёдэрманландскаму палку Рутгера Фукса, які своечасова прыйшоў на дапамогу, яны ўсё ж здолелі адкінуць ворага і адстаяць горад[24].

У XVIII стагоддзі Стакгольм становіцца значным індустрыяльным цэнтрам[25]. У гэты перыяд цэнтр горада знаходзіцца ў раёне Нармальм (шведск.: Norrmalm). Але XVIII стагоддзе — гэта яшчэ і Век Асветніцтва і Век Волі. Імкненне да сістэматызацыі — тыповая для гэтага часу з’ява — знайшло адлюстраванне, у прыватнасці, у зробленай у 17311733 гадах картографам Петрусам Тылаусам карце Стакгольма, на якой былі пазначаныя не толькі вуліцы і плошчы, але і назвы гарадскіх кварталаў, аптэкі і школы[26]. У час кіравання караля Густава III (1771—1792) Стакгольм становіцца значным культурным цэнтрам: у ім, між іншым, былі заснаваныя Музычная Акадэмія, Акадэмія мастацтваў (малявання і скульптуры), Шведскі тэатр, Опера Густава III, Каралеўскі балет, Шведская Акадэмія і іншыя.

Дамы, пабудаваныя ў 1880-х гг. у Стакгольмскім раёне Эстэрмальм.

Першая палова XIX стагоддзя была перыядам стагнацыі горада і Швецыі ў цэлым. У гэты час актуальнымі праблемамі былі галеча, голад, хваробы. Акрамя таго, многія сяляне імкнуліся перасяліцца ў сталіцу ў пошуках лепшага жыцця: насельніцтва горада расло, адчуваўся недахоп жылля. Вельмі кепскай была санітарная сітуацыя. Сярэдняя працягласць жыцця была ўсяго 20 гадоў для мужчын і 26 гадоў для жанчын[27]. Але пачынаючы з 1860-х гадоў, горад перажывае сапраўдны бум: ствараюцца новыя працоўныя месцы, прыцягваецца капітал, павялічваецца колькасць насельніцтва (136 000 у 1870 годзе[28], 246 000 чалавек у 1890 годзе)[29]. Яшчэ ў 1853 годзе ў горадзе з’явіўся першы вулічны газавы ліхтар, у 1861 — першая помпавая і першая электрастанцыі, а таксама чыгунка і грамадскі транспарт: конныя трамваі і аўтобусы. У 1880—1890-я гады вырас новы раён горада — Эстэрмальм, дзе будаваліся каменныя дамы́ для заможных класаў грамадства. У 1890-я гады Стакгольм ужо меў найбольшую, у параўнанні з іншымі буйнымі гарадамі свету, колькасць тэлефонаў[30].

XX і XXI стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак XX стагоддзя — час пратэстаў працоўных і шматлікіх стачак, найбольш значнай з якіх была т.зв. Вялікая стачка 1909 года. У 1912 Стакгольм прымаў V Летнія Алімпійскія гульні. Горад працягваў расці, дасягнуўшы ў 1920 годзе колькасці насельніцтва ў 420 000 чалавек, што адлюстравалася на катастрафічным недахопе жылля[31]. Гэта прывяло да ўзнікнення Руху за ўласнае жыллё, мэтай якога было забяспечванне сямей рабочых уласнымі, хай і невялікімі па памерах, хатамі. У 1923 годзе, да 400-га юбілею ўзяцця Стакгольма Густавам Вазам была пабудавана Стакгольмская ратуша — сучасны сімвал горада.

У цэнтры Стакгольма ў дзень пераходу Швецыі на правабаковы рух 3 верасня 1967

У 1930 годзе ў Стакгольме праводзілася Шведская нацыянальная выстаўка архітэктуры і мастацтва, якая стала штуршком для папулярызацыі функцыяналізму. У гэты час праводзіцца сацыяльная палітыка, развіваецца інфраструктура, будуецца жыллё, уводзіцца цэнтралізаванае ацяпленне. У 1940 годзе колькасць насельніцтва Стакгольма дасягнула 590 000 чалавек. Падчас Другой сусветнай вайны адчуваўся недахоп бензіну, а ў незвычайна халодную зіму 19411942 гадоў — яшчэ і харчавання. 22 лютага 1944 года савецкая авіяцыя скінула на горад тры бомбы: ці была гэта памылка, застаецца невядома[32].

У 1950—1970 гадах, згодна з новым планам развіцця горада, частка старых раёнаў была знесена, а на іх месцы ўзніклі новыя канторы і гандлёвыя цэнтры. У 1950 годзе ўводзіцца ў эксплуатацыю першая частка Стакгольмскага метро, з 1960-х гадоў пачынаюць хутка расці прадмесці. З верасня 1967 года Швецыя перайшла на левабаковы рух, у сувязі з чым трамвайны рух у цэнтры горада быў скасаваны. 28 лютага 1986 года ў цэнтры Стакгольма быў забіты прэм’ер-міністр Швецыі Улаф Пальмэ.

У XXI стагоддзі быў распрацаваны новы план развіцця горада, адаптаваны да хуткага яго росту. 3 студзеня 2006 года была ўведзена гэтак званая «Стакгольмская спроба» — увесці падаткі на аўтамабільны транспарт у цэнтры шведскай сталіцы з адначасовым павелічэннем колькасці грамадскага транспарту з мэтай паляпшэння экалогіі горада. Пасля рэферэндума верасня 2006 года гэтыя правілы сталі пастаяннымі з 1 жніўня 2007 года. У 2010 годзе Стакгольм стаў першай Экалагічнай сталіцай Еўропы.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Стакгольмская ратуша

Stock азначае драўляныя ўмацаванні ў выглядзе паль, а holme — (невялічкі) востраў, што асэнсоўваецца як «востраў, умацаваны палямі». Па іншай этымалогіі, назва ад шведск.: stack — заліў, гэта значыць «востраў у заліве».

Мянушкі і слоган[правіць | правіць зыходнік]

Паколькі Стакгольм маляўніча размешчаны на шэрагу астравоў, а таксама таму што Стакгольмская ратуша была пабудавана паводле прыкладу венецыянскіх Палаца Дожаў і царквы Святога Марка, яго называюць «Паўночнай Венецыяй». Іншая мянушка горада — «каралева Меларэна»[33].

Сучасным слоганам горада з’яўляецца «Сталіца Скандынавіі».

Прырода і клімат[правіць | правіць зыходнік]

У Стакгольмскіх шхерах

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Стакгольм — зялёны горад, каля 40 % яго плошчы займаюць паркі і зялёныя зоны[34]. Нягледзячы на тое, што чалавек тут жыве ўжо больш за 1000 гадоў, недалёка ад цэнтра Стакгольма можна знайсці некранутую прыроду. Першы Нацыянальны парк паблізу шведскай сталіцы — Энгшо — з’явіўся ў 1909 годзе. Сёння на тэрыторыі Стакгольмскага лена два нацыянальныя паркі і каля 240 прыродных рэзерватаў, 7 з якіх знаходзяцца ў межах горада.

У 1994 годзе на тэрыторыі камун Стакгольм, Лідынгё і Сульна быў створаны першы ў свеце Нацыянальны гарадскі парк — Каралеўскі Нацыянальны гарадскі парк, у які ўваходзяць шэраг астравоў Стакгольмскіх шхераў і паркаў горада. Але ў межах гэтага Нацыянальнага парку знаходзяцца і забудаваныя тэрыторыі, у тым ліку жылыя кварталы, прадпрыемствы, Стакгольмскі ўніверсітэт, пралягаюць чыгункі і аўтабаны.

На тэрыторыі Стакгольма знаходзяцца шмат азёр, рэк і ручаёў. Важная частка Стакгольмскай прыроды — шхеры, у якіх налічваецца каля 30 000 астравоў[35].

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Назіранні за тэмпературай і ападкамі вядуцца ў Старой Стакгольмскай Абсерваторыі з 1756 года — адзіным у свеце месцы, дзе падобныя назіранні вядуцца больш за 250 гадоў[36].

Нягледзячы на тое, што Стакгольм ляжыць на той самай шыраце, што і самы паўднёвы пункт Грэнландыі, горад мае ярка выражаныя чатыры сезоны. Галоўная прычына — ва ўплыве Гальфстрыма. З канца чэрвеня да пачатку жніўня Стакгольм з’яўляецца адным з найцяплейшых месцаў Швецыі[37][38][39]. Летам у Стакгольме звычайна цёпла, сярэднія тэмпературы складаюць +20…+23°, а ўначы — +11…+13°. Зімы халодныя, з сярэднімі тэмпературамі −3°. Гадавая колькасць ападкаў складае 539 мм, колькасць дзён у годзе з ападкамі — 173, з якіх 16 дзён — са снегам. Колькасць сонечных гадзін у Стакгольме перавышае 1800 у год[40].

Найвышэйшая тэмпература (+36°) у Стакгольме была зарэгістравана 3 ліпеня 1811 года, у бліжэйшы да нас час — +35,4° — у пачатку жніўня 1975 года. Найніжэйшая тэмпература (-31°) — 20 студзеня 1814 года. З 10 студзеня 1987 года тэмпература ў горадзе не апускалася ніжэй за −25,1°[41].

Клімат Стакгольма
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 11,5 12,2 17,8 26,1 29,0 32,2 34,2 35,4 27,9 20,2 13,2 12,4 35,4
Сярэдні максімум, °C −1 −1 3 9 16 21 22 20 15 10 5 1 10,3
Сярэдняя тэмпература, °C −2,6 −2,7 0,5 5,0 11,1 15,3 17,6 16,6 11,7 7,2 2,5 −1,3 6,7
Сярэдні мінімум, °C −5 −5 −3 1 6 11 13 13 9 5 1 −3 3,6
Абсалютны мінімум, °C −25,1 −25,5 −23,5 −10 −3,8 2,0 6,0 2,7 −4 −8,7 −14 −24 −25,5
Норма ападкаў, мм 39 27 26 30 30 45 72 66 55 50 53 46 539
Крыніца: Яндэкс Надвор'е, Надвор'е і Клімат

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дакладна невядома, колькі чалавек пражывала ў межах гарадскіх сцен Стакгольма ў раннім сярэдневякоўі, бо статыстыка ў той час не вялася, аднак, абапіраючыся, між іншым, на кнігі падаткаў, гісторыкі мяркуюць, што ў час заснавання Стакгольма (1252) яго насельніцтва складала прыкладна 100 чалавек, а ў 1290 годзе — ужо каля 3000[42].

Асабліва насельніцтва Стакгольма павялічвалася ў наступныя перыяды: у час Шведскага Вялікадзяржаўя (XVII — пачатак XVIII стагоддзя), Індустрыяльнай рэвалюцыі і пасля Другой сусветнай вайны.

Паводле Шведскага статыстычнага бюро, насельніцтва камуны Стакгольм складае 855 361 жыхар (30 чэрвеня 2011)[43]. Калі гэтая тэндэнцыя захаваецца, то да канца 2019 года яно можа дасягнуць 950 500 чалавек, а насельніцтва лена Стакгольм можа скласці 2,4 мільёна чалавек[44][45].

Насельніцтва ўрбаністычнай адзінкі (то бок шчыльназабудаванай тэрыторыі, у якой адлегласць паміж будынкамі не перавышае 200 м) — 1 372 565 жыхароў[46] (такім чынам, гэта найбольш населеная ўрбаністычная адзінка не толькі Швецыі, але і ўсёй Паўночнай Еўропы). Варта адзначыць, што з-за вышэйпрыведзеных крытэрыяў некаторыя прадмесці Стакгольма не ўваходзяць ва ўрбаністычную адзінку нягледзячы на непасрэдную блізкасць да цэнтральных раёнаў горада: гэта тычыцца найперш вострава Лідынгё і камуны Тэбю. Урбаністычную адзінку не варта блытаць з паняццем Вялікі Стакгольм — агламерацыяй, межы якой з 2005 года цалкам адпавядаюць Стакгольмскаму лену, а насельніцтва складае на 30 чэрвеня 2011 года 2 073 952 чалавека[43].

Ніжэй у табліцы прыведзеныя звесткі пра колькасць насельніцтва Стакгольма з 1900 па 2010 гады з 10-гадовымі інтэрваламі:
Крыніца: Stockholms Stads Utrednings- och Statistikkontor AB: Rapporten befolkningen i Stockholm 1252—2005

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Горад (камуна) Стакгольм падзяляецца на 14 раёнаў:

Цэнтр горада Поўдзень Захад

Варта заўважыць, што кожны з гэтых адміністрацыйных раёнаў складаецца з некалькіх гістарычных раёнаў. Напрыклад, у склад Сёдэрмальма ўваходзіць не толькі гістарычны Сёдэрмальм, але і Стары горад, Рыдархольмен і інш.

Архітэктура і планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква Рыдархольмсчуркан
Стары горад у Стакгольме (Гамла стан)

У архітэктурным абліччы Стакгольма знайшлі адлюстраванне розныя эпохі і стылі: эпоха Ганзы, шведскага Вялікадзяржаўя (XVII — пачатак XVIII стагоддзя, Індустрыяльная рэвалюцыя, функцыяналізм. Адным з найбольш старажытных захаваных будынкаў Стакгольма з’яўляецца царква Рыдархольмсчуркан (літаральна «Царква Рыцарскага вострава»), узведзеная ў канцы XIII стагоддзя[47]. Найстарэйшым будынкам з’яўляецца царква ў раёне Брума (1160-я гады).

У XV стагоддзі Стакгольм і ў тым ліку, яго архітэктура, аказаліся пад моцным нямецкім уплывам. У гэты час быў пабудаваны Дом нямецкай купецкай гільдыі, які ў 1570-я гады быў перабудаваны ў царкву, вядомую цяпер як «Нямецкая кірха» (шведск.: Tyska kyrkan). Ужо ў XV стагоддзі Стакгольм выйшаў за свае першапачатковыя межы, гэта значыць за межы Старога горада, а з XVII стагоддзя Стакгольм становіцца значным еўрапейскім горадам: ён хутка расце, таму ўзнікла неабходнасць у гарадской планіроўцы. Яе ажыццявіў архітэктар Клас Флемінг  (руск.), які, натхняючыся ідэямі рэнесансу, стварыў сетку з прамавугольных кварталаў. З сярэдзіны XVII стагоддзя ў шведскую сталіцу сталі запрашаць архітэктараў з замежжа, сярод якіх былі французы Сімон дэ ла Вале і яго сын Жан, немец Нікадэмус Тэсін Старэйшы і інш. Апошні ў 1661 годзе становіцца першым у гісторыі Стакгольма ды і ўсёй Швецыі гарадскім архітэктарам.

Каралеўскі палац у Стакгольме

У 1697 годзе згарэў сярэдневяковы замак Трэ Крунур (Тры Кароны). На яго месцы Нікадэмус Тэсін Малодшы (сын Старэшага) пабудаваў каралеўскі палац (завершаны ў 1750 годзе), які па архітэктуры з’яўляецца сумессю рымскага палацавага барока і французскага рэнесансу[48]. Замкі будаваліся ў гэты час і па-за межамі горада, сярод якіх — сучасная рэзідэнцыя шведскай каралеўскай сям’і Дротнінгхольм і Скуклостэрскі замак. Стурчурка (літаральна «Вялікая царква»), якая з’яўляецца Саборам дыяцэзіі Стакгольма, першапачаткова была пабудавана ў XIII стагоддзі, але мае барочны экстэр’ер XVIII-га, яна знаходзіцца побач з каралеўскім палацам.

У Густавіянскую эпоху (то бок у канцы XVIII стагоддзя, у час кіравання Густава III) у Стакгольме з’явіўся шэраг будынкаў культурнага значэння, напрыклад, будынкі Оперы Густава III і Тэатра ў Дротнінгхольме. Пачынаючы з сярэдзіны XVIII стагоддзя сярод заможных стакгольмцаў становіцца модным будаваць сабе сядзібы. У наш час у шведскай сталіцы захавалася 38 такіх сядзіб, большасць з якіх сканцэнтравана ў раёне Сёдэрмальм (адразу на поўдзень ад Старога горада)[49].

Вуліца ў Старым горадзе Стакгольма

Хутка горад рос і ў XIX стагоддзі, у перыяд індустрыялізацыі. Прыкладам для гарадскога планавання і архітэктуры Стакгольма былі ў гэты час Санкт-Пецярбург, Берлін, Вена. У першай палове стагоддзя будаваліся пераважна службовыя будынкі: бальніцы, казармы, турмы. У 1866 годзе архітэктар Альберт Ліндхаген  (англ.) распрацаваў генеральны план развіцця горада, згодна з якім у Стакгольме павінны былі з’явіцца шырокія бульвары і эспланады, з вялікай колькасцю зялёных насаджэнняў, асноўным з якіх мусіў стаць бульвар Свеавэген  (англ.), шырынёй у 70 метраў, створаны па прыкладзе Елісейскіх палёў у Парыжы[50].

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя ў горадзе было ўзведзена шмат манументальных будынкаў, такіх як: Цэнтральнай чыгуначнай станцыі, Каралеўскай бібліятэкі, Драматычнага тэатра. Стакгольмская ратуша была пабудавана ў 1911—1923 гадах архітэктарам Рагнарам Эстбергам  (руск.). У той самы час узніклі Алімпійскі стадыён (архітэктар Торбен Грут  (балг.)), будынак Стакгольмскай гарадской бібліятэкі (архітэктар Гунар Асплунд) і Лясныя могілкі (архітэктар Сігурд Леверэнц  (руск.)). Праведзеная ў 1930 годзе Нацыянальная выстаўка архітэктуры, на якой галоўным архітэктарам быў Гунар Асплунд, стала пачаткам прарыву функцыяналізму, які задаваў тон у шведскай архітэктуры і дызайну не адно дзесяцігоддзе.

Skatteskrapan — другі па вышыні будынак у Стакгольме

Пасля Другой сусветнай вайны, у сувязі з увядзеннем у эксплуатацыю Стакгольмскага метро, пабачылі свет новыя прадмесці горада: Орста, Велінгбю, Фарста. Была цалкам перабудавана і адна з цэнтральных частак горада: Ніжні Нормальм. Так з’явілася плошча Сергеля  (руск.) і Гётаргсіці  (англ.). У 1960-я гады будавалася шмат жылля, узнікалі новыя раёны (Рынкебю, Тэнста, Шэрхольмен). Адным з найбольш характэрных будынкаў таго часу стаў Wenner-Gren Center  (англ.) — 25-павярховы стальны небаскроб, размешчаны ў паўночнай частцы бульвара Свеавэген  (англ.). Пабудаваны ён быў у 1959—1961 гадах як інтэрнацыянальны цэнтр для вучоных, якія наведвалі Стакгольм. Фінансаваў праект былы віцэ-дырэктар Electrolux Аксель Венер-Грэн  (англ.). Яшчэ адзін небаскроб — 26-павярховы Skatteskrapan  (англ.) — з’явіўся ў 1959 годзе ў раёне Сёдэрмальм.

Небаскробы на плошчы Гёторгет
Від на Сергельсторг

У 1970-я гады настае час постмадэрнізму: у моду ўваходзяць экалагічна чыстае жыллё, раёны з абмежаванай колькасцю аўтамабіляў. У Стакгольме першым такім раёнам становіцца Чыста (шведск.: Kista), пабудаваны ў 19751980 гадах; за ім з’явіліся Скарпнекс горд  (англ.) і Дален. 1989 год быў азначаны з’яўленнем у шведскай сталіцы сферычнага будынка арэны Глобен-Арэна (літаральна, «Глобус») у якім праводзіцца шэраг значных спартыўных і музычных мерапрыемстваў.

У 1990-я гады жылля ў Стакгольме будавалася мала[51]. Затое, у горадзе з’явіліся некалькі пабудоў культурнага значэння: Музей карабля Ваза  (англ.) (1990), будынкі Музея сучаснага мастацтва і Архітэктурнага музея (абодва ў 1998 годзе).

У пачатку XXI стагоддзя быў прапанаваны шэраг планаў развіцця горада. Прадугледжваецца, што да 2030 года Стакгольму спатрэбіцца 80 000 адзінак жылля. Магчымымі раёнамі для іх будаўніцтва называюцца Ліндгаген, Лільехольмен, Паўночны Юргордстадэн  (англ.) і раён на поўнач ад галоўнага вакзала. Адным з праектаў, якія пакуль знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі, з’яўляецца будаўніцтва т.зв. Заходняга горада  (шведск.) (шведск.: Västra City) з канторамі, гасцініцамі, крамамі і жылымі дамамі. З найбольш характэрных будынкаў, якія з’явіліся ў вышэйазначаны перыяд, варта назваць пабудаваны ў 2002 годзе 32-павярховы Kista Science Tower  (англ.), вышыня якога 117 метраў, а з антэнаю — 156 м. Такім чынам, гэта трэці па вышыні будынак у Скандынавіі (ён саступае толькі Turning Torso у Мальмё і Victoria Tower  (шведск.) у тым самым стакгольмскім раёне Чыста).

Вуліцы і кварталы[правіць | правіць зыходнік]

Шыльда з назвай квартала (уверсе) і вуліцы (унізе)

Назвы Стакгольмскім вуліцам пачалі даваць у 1637 годзе, калі было вырашана пазначыць галоўны шлях раёна Нармальм, на захад ад Брункебергскага ўзгорка — яго назвалі Вялікай Каралеўскай вуліцай (у тагачаснай шведскай арфаграфіі Stoore Konnungz gatun). Ужо ў 1639 годзе яна змяніла назву на вуліцу Каралевы  (англ.) (шведск.: Drottninggatan; імаверна ў гонар будучай каралевы Крысціны, якая на той час была непаўналетняй[52]). У наш час яна стала галоўнай турыстычна-гандлёвай вуліцай горада. На ўсход ад Брункебергскага ўзгорка была пракладзена вуліца Урада  (шведск.) (шведск.: Regeringsgatan). Да пачатку XVIII стагоддзя якога-небудзь парадку ў назвах стакгольмскіх вуліц не было, але са з’яўленнем у 1733 годзе карты Стакгольма Петрусам Тылаусам вызначыўся пэўны парадак. У 1885 годзе ў ходзе Рэвізіі назваў, у значнай часткі вуліц і плошчаў Стакгольма назвы былі заменены на новыя.

Гісторыя назваў стакгольмскіх кварталаў бярэ пачатак у 1650-я гады, калі згодна з планам горада, ініцыятарам якога быў Клас Флемінг  (руск.), Стакгольм складаўся з сеткі прамавугольных кварталаў. У той самы час было вырашана катэгарызаваць іх па назвах. У дачыненні да Старога горада (Gamla Stan) было выкарыстана каля 90 назваў з грэчаскай і рымскай міфалогіі, а назвы астатніх раёнаў больш датычыліся іх гісторыі. Сёння ў межах Вялікага Стакгольма налічваецца каля 6500 назваў кварталаў, у тым ліку 1200 — у межах былых мытняў[53].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Stockholm Waterfront Congress Centre
Будынак кампаніі Ericsson у Стакгольме

У мінулым Стакгольм быў важным прамысловым цэнтрам, аднак цяпер пераважная большасць насельніцтва горада (85 %) занята ў сферы паслуг. Горад забяспечвае трэцюю частку эканамічнага росту Швецыі, шэраг найбуйнейшых шведскіх і замежных прадпрыемстваў маюць свае галоўныя канторы ў Стакгольме. Гэта напрыклад, канцэрн па продажы адзежы H&M, медыяканцэрн Bonnier  (англ.), а ў галіне тэлекамунікацый гэта Ericsson, Nokia, TeliaSonera  (руск.), IBM. Акрамя іх, існуе шэраг дробных прадпрыемстваў у гэтай галіне, якіх з цягам часу становіцца ўсё больш.[54]

Стакгольм — гэта таксама фінансавы цэнтр Швецыі, большасць банкаў мае тут свае галоўныя канторы. Сярод іх: Swedbank  (руск.), Handelsbanken  (англ.), Nordea  (руск.) і SEB  (руск.), а таксама канторы найбуйнейшых шведскіх страхавых фірмаў: Folksam  (англ.), Skandia  (англ.), TryggHansa  (шведск.). У Стакгольме знаходзіцца і галоўная біржа Швецыі.

Стакгольм з’яўляецца папулярным і паспяховым горадам кангрэсаў: напрыклад у 2008 годзе тут адбылося 150 кангрэсаў, гэта паставіла яго на восьмае месца ў свеце, паводле класіфікацыі International Congress and Convention Association (ICCA).[55] Адным з найбуйнейшых кангрэс-цэнтраў з’яўляецца Стакгольмскі кірмаш  (англ.) у Эльвсьё. У студзені 2011 у цэнтры гораду адкрыўся яшчэ адзін падобны цэнтр — Stockholm Waterfront  (англ.).

Шведская сталіца мае добры патэнцыял для міжнароднай канкурэнцыі ў галіне інавацый, значная частка насельніцтва горада — людзі высокаадукаваныя. Адначасова ў Стакгольме пакуль існуюць такія праблемы як выкарыстанне кампетэнцый той часткі насельніцтва горада, якая нарадзілася за мяжай (інакш кажучы, замежнікаў), а таксама пэўныя праблемы з жыллём.[56]

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Каралеўская гвардыя перад Стакгольмскім каралеўскім палацам

Важнай часткай эканомікі Стакгольма з’яўляецца турызм: сярод рэгіёнаў Швецыі ён прыцягвае найбольшую колькасць турыстаў, абыходзячы Вестра-Гёталанд.[57] У 2000 годзе ў Стакгольме налічвалася 82 гасцініцы з агульнай колькасцю ў 8663 пакоі (у Стакгольмскім лене гэтыя лічбы былі адпаведна 174 і 17 058)[58], а таксама 12 хостэлаў  (руск.) і 20 кемпінгаў (апошнія размешчаны па-за межамі горада). У 2009 у Стакгольме было зарэгістравана 6,28 мільёна гасцінічных начлегаў і 180 000 начлегаў у кемпінгах. Усяго ў лене было 8,6 мільёна начлегаў рознага тыпу — толькі на гэта было выдаткавана звыш 6 мільярдаў шведскіх крон.[59]

Сярод летніх турыстаў, які наведалі Стакгольм у 2004 годзе, наперадзе — шведы (1 223 394 чалавека), немцы (116 786) і амерыканцы ЗША (106 422).[60] У сярэднім кожны турыст расходуе 1000 шведскіх крон у час свайго знаходжання ў Стакгольме.[61]

Паводле «Visitors Board», сярод 10 найпапулярнейшых славутасцей Стакгольма знаходзяцца Стары горад, Стакгольмскі каралеўскі палац, Музей карабля Ваза, Стакгольмская ратуша, Музей сучаснага мастацтва, Скансен.[62]

Універмагі і гандлёвыя цэнтры[правіць | правіць зыходнік]

Універмаг NK на вуліцы Гамнгатан

У Стакгольме ёсць шырокі выбар буйных гандлёвых цэнтраў і ўнівермагаў. Напрыклад, ва ўнівермагу NK, які адчыніў свае дзверы яшчэ 22 верасня 1915 па вуліцы Хамнгатан  (англ.), можна знайсці найбуйнейшыя гандлёвыя маркі. Яшчэ адзін універмаг — Åhléns  (англ.) Söder (Аленс Паўднёвы) — быў адчынены прадпрымальнікам Юханам Петэрам Аленам  (англ.) у тым самым 1915 годзе на вуліцы Одэнгатан  (шведск.). 50 гадамі пазней быў адчынены Åhléns City, на скрыжаванні вуліц Дротнінгатан  (англ.) і Кларабергсгатан  (шведск.) у самым цэнтры горада.

Бізнес-ідэя прадаваць шырокі выбар тавараў і паслуг пад адным дахам была ўведзена ў Стакгольме ў 1898 годзе з адкрыццём універмагу K.M. Lundbergs varuhus  (шведск.) на плошчы Стурэплан  (англ.). Дагэтуль у шведскай сталіцы існаваў базар, па якім любіў прагульвацца «вытанчаны народ», а каля кніжнай крамы Альберта Баньера сустракаліся мастакі, пісьменнікі, вучоныя, артысты.[63] Пасля Другой сусветнай вайны з’явіўся шэраг гандлёвых цэнтраў у стакгольмскіх прадмесцях, як напрыклад цэнтры ў Велінгбю і Фарста. Найнавейшым гандлёвым цэнтрам з’яўляецца Bromma Blocks, узведзены ў 2006 годзе на месцы старых ангараў аэрапорта Брума.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дом культуры і Шкляны абеліск на плошчы Сергеля
Карлсан, які жыве на даху ў Юнібакене (Музеі казак Астрыд Ліндгрэн)
Музей карабля Ваза

Стакгольм — гэта буйны горад з актыўным культурным жыццём. Паколькі ён з’яўляецца сталіцай краіны, ў ім размешчаны шэраг культурных устаноў нацыянальнага значэння, сярод якіх — Дом Культуры  (англ.) (шведск.: Kulturhuset) на плошчы Сергеля ў цэнтры горада.[64] Тры аб’екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА знаходзяцца ў раёне Стакгольма: два з якіх (Бірка і Дротнінгхольм — у камуне Экеро  (англ.), і адзін (Лясныя могілкі) — у камуне Стакгольм. Адным з найпапулярнейшых турыстычных атракцыёнаў Стакгольма з’яўляецца шведская каралеўская гвардыя  (руск.), якая нясе службу каля каралеўскіх палацаў у цэнтры Стакгольма і Дротнінгхольме. У 1998 годзе Стакгольм быў культурнай сталіцай Еўропы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Стакгольм натхняў такіх пісьменнікаў як скальда Карла Мікаэля Бельмана  (руск.), Юхана Аўгуста Стрындберга, Яльмара Сёдэрберга і іншых. Астрыд Ліндгрэн пражыла тут большую частку жыцця і напісала шэраг сваіх твораў. Пер Андэрс Фогельстром  (англ.) стварыў серыю раманаў пра Стакгольм, дзеянне якіх адбываецца з пачатку XIX да сярэдзіны XX стагоддзя. Са Стакгольмам звязаны і шэраг сусветнавядомых літаратурных персанажаў: Карлсан, Марцін Бек, Доктар Глас і іншыя.

Музеі[правіць | правіць зыходнік]

Стакгольм — горад з адной з найвышэйшых у свеце шчыльнасцю музеяў: агулам іх налічваецца каля 70. Штогод Стакгольмскія музеі наведваюць 9 мільёнаў чалавек.[65] Найбольш папулярнымі з’яўляюцца Скансен і Музей карабля Ваза (у абодвух больш за мільён наведвальнікаў штогод).[66]

Этнаграфічны музей Скансен — першы ў свеце музей пад адкрытым небам, ён быў адчынены ў 1891 годзе шведскім філолагам Артурам Хазеліусам  (англ.). Музей карабля Ваза прысвечаны вельмі добра захаванаму галіёну XVII стагоддзя — адзінаму ў свеце. На востраве Юргордэн  (англ.) знаходзяцца яшчэ два музеі: Тэхнічны і Марской гісторыі. У 1926 годзе на востраве Шэпсхольмен адкрыты Музей Усходняй Азіі.

У Нацыянальным музеі знаходзіцца найбуйнейшая ў Швецыі калекцыя мастацкіх твораў: малюнкаў, скульптур, графікі, дызайну. Сярод іншых музеяў горада можна ўзгадаць Музей Паўночных краін (шведск.: Nordiska museet), Гістарычны, Каралеўская скарбніца (шведск.: Livrustkammaren), Прыродна-Гістарычны, Паліцыі, Пошты, Музей Горада, Сярэдневечча, Нобелеўскі, Юнібакен (па казках Астрыд Ліндгрэн), Каралеўскі нумізматычны кабінет і інш.

Мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя Музея Сучаснага мастацтва і Нацыянальнага музею розныя кірункі мастацтва шырока прадстаўлены таксама і ў іншых музеях, галерэях і парках Стакгольма: у Парку скульптураў Карла Мілеса, размешчаным на востраве Лідынгё, у Тыльскай галерэі  (англ.), у Вальдэмарсудэ, у прыватнай калекцыі партрэтаў, якая належыць сям’і Баньераў, і інш. Музей паўночных краін таксама валодае значнай калекцыяй твораў мастацтва, у тым ліку, карцінамі Юхана Аўгуста Стрындберга: з 16 студзеня 2012 года ў музеі адкрылася пастаянная выстаўка, прысвечаная творчасці гэтага славутага шведскага пісьменніка, мастака і фатографа.[67]

Тэатры[правіць | правіць зыходнік]

Каралеўскі драматычны тэатр («Драматэн»)

Стакгольм мае шэраг тэатраў, сярод якіх знакаміты Каралеўскі драматычны тэатр (скарочана шведск.: Dramaten), у якім доўгі час працаваў Інгмар Бергман (у тым ліку ў якасці дырэктара з 1963 да 1966)[68], Каралеўская Опера, Стакгольмскі гарадскі тэатр  (англ.), Народная опера, Тэатр сучаснага танцу, тэатр Göta Lejon  (англ.) (літаральна «Гёцкі (з Гёталанда) Леў»), Тэатр Вазы  (англ.), Тэатр Оскара  (англ.) (названы ў гонар шведскага караля Оскара II) і іншыя.

Кінатэатры і кінастужкі[правіць | правіць зыходнік]

Першы кінасалон з’явіўся ў шведскай сталіцы падчас Стакгольмскай выстаўка 1897 года  (англ.). Ужо ў 1905 годзе ў горадзе налічвалася 10 кінатэатраў, у 1909 — 25, а ў 1943 — 110.[69]

Найстарэйшым кінатэатрам горада, які працуе з часу яго адкрыцця ў 1913 годзе, з’яўляецца Zita  (шведск.). Найпрыгажэйшым лічыцца Skandia-Teatern  (ням.), адчынены ў 1923. Шэраг сучасных кінатэатраў з’явіўся ў 1990-я гады.

З 1990 года штогод восенню ладзіцца Стакгольмскі кінафестываль  (англ.). Пра падзеі ў горадзе канца 18 стагоддзя зняты мастацкі фільм «Год 1790».

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

Каралеўская опера. Фае і парадная лесвіца

Каралеўская опера з’яўляецца нацыянальнай сцэнай для оперы і балету. Яе будынак, размешчаны паміж плошчай Густава Адольфа  (шведск.) і Каралеўскім садам  (руск.), быў пабудаваны ў стылі неабарока архітэктарам Акселем Андэрбергам  (англ.) у 1898 годзе.

Стакгольмская канцэртная зала знаходзіцца ў самым цэнтры горада, на плошчы Хётаргет  (англ.). Ён быў пабудаваны ў 19241926 гадах паводле плана архітэктара Івара Тэнгбама  (англ.) і з’яўляецца адным з найлепшых узораў шведскага класіцызму. Пачынаючы з 1926 года, штогод 10 снежня ў Стакгольмскай канцэртнай зале ўручаюцца Нобелеўскія прэміі па літаратуры, медыцыне, фізіцы і хіміі[70].

Пачынаючы з 1980 года, у Стакгольме штогод ладзіцца Джазавы фестываль  (англ.). Сярод іншых музычных фестываляў варта адзначыць Фестываль ранняй музыкі  (шведск.) (Stockholm Early Music Festival), на якім прадстаўлена музыка ад антычнага перыяду да барока, фестываль Popaganda  (шведск.) і інш.

Вышэйшую музычную адукацыю можна атрымаць у Каралеўскай Вышэйшай Музычнай школе Стакгольма і ў Вышэйшай Опернай школе.

Стакгольм — гэта таксама месцазнаходжанне шматлікіх фірмаў звуказапісу і месца пражывання зорак шведскай і сусветнай велічыні, як: E-Type, Доктар Албан, Vacuum, Army of Lovers, у мінулым таксама ABBA, Secret Service (некаторыя ўдзельнікі гэтых гуртоў дагэтуль жывуць у Стакгольме альбо яго прадмесцях) і інш.

Рэстараны[правіць | правіць зыходнік]

Рэстаран Stallmästaregården

У Стакгольме налічваецца больш за 1000 рэстаранаў[71]. Сярод найбольш вядомых і дарагіх варта назваць Edsbacka krog  (англ.), Esperanto  (шведск.), Fredsgatan 12, Leijontornet, Lux, Mathias Dahlgren, Operakällaren. Класічнымі стакгольмскімі рэстаранамі з’яўляюцца таксама Gondolen, Ulla Winbladh, Wedholms fisk, Ulriksdals Wärdshus і Stallmästaregården. Апошні (у народзе скарочана «Stallis») з’яўляецца таксама найстарэйшым ва ўсім наваколлі Стакгольма і мае тыя самыя функцыі з сярэдзіны XVII стагоддзя.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Хакей з мячом

У 1912 годзе Стакгольм прымаў Летнія Алімпійскія гульні. З гэтай нагоды ў горадзе быў пабудаваны Алімпійскі стадыён, які і дагэтуль выкарыстоўваецца для правядзення розных спартыўных мерапрыемстваў (пераважна матчаў па футболе, які разам з хакеем з’яўляецца адным з найпапулярнейшых відаў спорту сярод стакгольмцаў). Найбольш значнымі клубамі з’яўляюцца АІК, «Юргордэн» і «Гамарбю».

Глубен (больш вядомы ў свеце як Stockholms Globe Arena) — спартыўная арэна, якая знаходзіцца ў стакгольмскім раёне Юханесгоў  (англ.). Яна была здадзена ў эксплуатацыю 19 лютага 1989 і з’яўляецца найбуйнейшай у свеце пабудовай сферычнага тыпу[72]. Акрамя спартыўных, у ёй праводзяцца таксама канцэрты і іншыя мерапрыемствы. Іншай значнай арэнай з’яўляецца стадыён «Расунда  (руск.)», які аднак неўзабаве будзе заменены Сведбанк Арэна  (руск.) i Stockholmsarenan  (англ.), якія цяпер знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва.

Стакгольмскі марафон

Сярод найважнейшых спартыўных мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў Стакгольме, варта адзначыць наступныя:

  • Стакгольмскі марафон, найбуйнейшы ў Швецыі марафон, у якім прымае ўдзел больш за 15 000 чалавек.
  • DN-Galan (спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы на прыз газеты Dagens Nyheter).
  • Так званая «Дзявочая міля» (шведск.: Tjejmilen) — забег на 10 км сярод жанчын.
  • Midnattsloppen (літаральна «паўночны забег») — мерапрыемства, якое ладзіцца таксама ў Гётэбаргу і Капенгагене.
  • Спаборніцтва па плаванні ў заліве Рыдарф’ердэн (праходзіць штогод у пачатку жніўня).

Мас-медыя[правіць | правіць зыходнік]

У Стакгольме выдаюцца ранішнія газеты Dagens Nyheter, Svenska Dagbladet i Dagens Industri, вячэрнія Aftonbladet i Expressen, а таксама бясплатныя Metro і Stockholm City.

Свае галоўныя канторы маюць у Стакгольме тэлеканцэрн TV4  (англ.), Шведскае тэлебачанне (SVT), свае базы ў шведскай сталіцы маюць таксама MTG, ProSiebenSat.1 Media і інш.

У Стакгольме размешчана таксама галоўная рэдакцыя Радыё Швецыі, якое вяшчае не толькі па-шведску, але на шэрагу іншых моў, сярод якіх — руская. Некаторы час існавала і беларуская рэдакцыя, але з 1 верасня 2009 яна была скасавана.[73]

Дэмаграфія і мова[правіць | правіць зыходнік]

Стакгольмскі лен мае найніжэйшы сярэдні ўзрост насельніцтва сярод ленаў Швецыі — 39 гадоў. Гэта таксама найбольш населены лен — яго насельніцтва складае 21,5 % ад насельніцтва краіны, аднак яго плошча займае толькі 1,5 % плошчы Швецыі. 49 % стакгольмцаў — мужчыны і 51 % — жанчыны.[74] Галоўная мова ў Стакгольме, як і ва ўсёй Швецыі — шведская, акрамя таго, значная частка насельніцтва валодае англійскай.

Дыялекты[правіць | правіць зыходнік]

Стакгольмскі дыялект (шведск.: Stockholmska) — гэта агульная назва дыялектаў і сацыялектаў на якіх размаўляюць у Стакгольме. Яны адрозніваюцца ў залежнасці ад пакаленняў, паходжання і іншых фактараў. Тыповым для стакгольмскага дыялекту з’яўляецца, напрыклад, вымаўленне гуку «ä» як «e», а кароткага «ö» як «u». Тыповам з’яўляецца таксама скарачэнне слоў: напрыклад, «bibblan» замест «biblioteket» (бібліятэка), і псеўдалацінскі канчатак «is» — «dagis» замест «daghem» (дзіцячы садок). Важна заўважыць, што ў адрозненні ад шэрагу іншых моў, стакгольмскі дыялект не з’яўляецца асновай для норм літаратурнай шведскай мовы (шведск.: Rikssvenska, літаральна «Дзяржаўная шведская») нягледзячы на тое, што ён сталічны. У найбагатейшых раёнах горада (Эстэрмальм, Лідынгё, Дандэруд існуе свой дыялект — эстэрмальмскі, а ў прадмесцях з вялікай колькасцю іншаземцаў ужываецца так званы «Miljonsvenskan» (літаральна «мільённы шведскі дыялект», ад назвы праграмы, згодна з якой у прадмесцях планавалася пабудаваць 1 000 000 кватэр).

Этнічныя меншасці[правіць | правіць зыходнік]

73 % жыхароў лена Стакгольм маюць шведскае паходжанне, а 27 % — замежнае (па краіне гэтыя лічбы адпаведна 84,5 % і 15,5 %).[74]

У горадзе Стакгольме 10 % насельніцтва належаць да адной з нацыянальных меншасцей, якія традыцыйна пражываюць у Швецыі: саамы, шведскія фіны, турнедальцы, яўрэі і цыганы (рома).[75] У школах горада існуе выкладанне на мовах вышэйпералічаных меншасцей.[76] Усяго ў Стакгольмскіх школах выкладаецца 60 розных моў.[77]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшая школа гандлю, 1911

Адукацыя ў Стакгольме бярэ пачатак ад дзвюх сярэдневяковых кляштарных школ: адна пры францысканскім кляштары Ордэна шэрых братоў на Рыцарскім востраве, другая — пры кляштары Чорных братоў ордэна дамініканцаў[78].

Ранняй формай пачатковай адукацыі былі Трывіяльныя школы — адна з падобных школ, «Nicolai skola», ужо існавала ў 1315 годзе (мяркуецца, што яна з’явілася яшчэ ў канцы XIII стагоддзя)[79]. У 1576 кароль Юхан III заснаваў вышэйшую школу «Collegium regium Stockholmense», аднак у 1593 яна была пераведзена ва Упсальскі ўніверсітэт.

У XVIII стагоддзі былі заснаваныя шэраг Вышэйшых школ і акадэмій, у тым ліку Каралеўская акадэмія свабодных мастацтваў (1735), Каралеўская акадэмія навук (1739), Каралеўская вышэйшая школа музыкі (1771) і інш.

Заснаваная ў 1818 «Sofia folkskola» стала першай народнай школай, пабудаванай па ініцыятыве горада. Да ўвядзення ў 1842 закону аб абавязковай пачатковай адукацыі, у Стакгольме ўжо існавала каля 40 школ як для дзетак з сярэдняга і працоўнага класаў грамадства.

З 1882 абавязковым з’яўлялася ўжо шасцігадовае навучанне. У гэты час у Стакгольме быў пабудаваны шэраг школ. У 1909 была заснавана Стакгольмская школа эканомікі  (руск.).

Найважнейшым цэнтрам вышэйшай адукацыі горада з’яўляецца Стакгольмскі ўніверсітэт (заснаваны ў 1878 як Стакгольмская вышэйшая школа, якая ў 1960 атрымала статус універсітэта). У 2009 у ім навучалася больш за 27 400 студэнтаў[80].

Акрамя вышэй згаданага, Стакгольм мае яшчэ два буйныя ўніверсітэта: Каралінскі інстытут (у галіне медыцыны) і Каралеўскі тэхналагічны інстытут. Горад мае таксама шэраг вышэйшых школ, сярод якіх: Вышэйшая школа дызайну Бекмана, Вышэйшая школа танцу і цырку, Вышэйшая школа Чырвонага крыжа, Сёдэрторнскі ўніверсітэтГудынгэ; яго таксама называюць Універсітэт Паўднёвага Стакгольма) і іншыя.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Стакгольм — найбуйнейшы ў Швецыі транспартны вузел. Большая частка аўтамабільнага руху (як легкавога, так і грузавога) паміж паўднёвай і паўночнай часткамі Швецыі праходзяць праз Стакгольм. Горад таксама з’яўляецца натуральным портам на возеры Меларэн. Паміж Стакгольмам і Упсалай знаходзіцца найбуйнейшы ў Швецыі Аэрапорт Стакгольм-Арланда, а ў самім Стакгольме — аэрапорт Брума. У межах Вялікага Стакгольма шырока развіта сетка аўтабанаў. Горад таксама мае добра развітую сетку чыгунак.

Сетка дарог[правіць | правіць зыходнік]

Эсінская шаша

Геаграфічнае становішча Стакгольма на некалькіх астравах паміж возерам Меларэн і Балтыйскім морам спрыяла перавозу людзей і тавараў па вадзе. Аднак у адрозненні ад водных шляхоў, на сушы была доўгі час іншая сітуацыя: да 1670 адзіны Гёцкі шлях звязваў Стакгольм з Гёталандам на поўдні Швецыі. Першую «сучасную» сетку дарог спланаваў у сярэдзіне XVII стагоддзя Клас Флемінг  (руск.). Новыя правілы гарадскога планавання ўводзіліся пазней у канцы XIX, у пачатку XX стагоддзя і ў 1930-я гады.

У 1960-я гады было вырашана стварыць шырокую сетку аўтабанаў. Яшчэ з 1920-х гадоў вяліся дыскусіі аб стварэнні кальцавой дарогі, аднак гэты праект канчаткова незавершаны і ў нашыя дні: Паўночнае звяно знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва (яго здача плануецца ў 20152017 гадах)[81], а Усходняе звяно пакуль толькі ў праекце. Плануецца таксама пачаць у 2012 годзе аб’яздны шлях на захадзе ад горада.

Найважнейшымі шляхамі на поўдзень цяпер (2011) з’яўляюцца Эсінская шаша (шведск.: Essingeleden) і Сёдэртэльскі шлях (шведск.: Södertäljevägen; частка Еўрапейскіх шляхоў E4 і E20), на захад — Дротнінгхольмскі шлях і Бергслагенскі шлях, на поўнач — Упсальскі шлях (Е4) і Руслагенскі шлях (Е18), на паўночны ўсход Лідынгёйскі шлях (Е20), а на ўсход і паўднёвы ўсход вядуць Вермдойская шаша  (шведск.) і Нюнескі і Гудынгскі шляхі.

Па Эсінскай шашы штодзённа праходзіць у сярэднім 160 000 адзінак аўтатранспарту (звесткі 2007)[82].

Грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

У Стакгольмскім метро

Грамадскі транспарт Стакгольма складаецца з цягнікоў мясцовага значэння, метро, трамваяў, аўтобусаў і цеплаходаў.

Сетка метро знаходзіцца цалкам у межах гарадской агламерацыі. Па працягласці (каля 105 км і 100 станцый) яно знаходзіцца на дваццаць пятым месцы ў свеце.[83] Стакгольмскае метро было заснавана ў 1950 і дагэтуль з’яўляецца адзіным у Швецыі, яно падзелена на сем ліній трох колераў (чырвоны, зялёны і блакітны).

Чыгунка[правіць | правіць зыходнік]

Работы па будаўніцтве тунэля для Гарадской чыгункі ў цэнтры Стакгольма, снежань 2010

Стакгольм Цэнтральны — найважнейшы чыгуначны вузел Швецыі, 80 % цягнікоў у краіне праходзяць праз гэту станцыю, у тым ліку шэраг рэгіянальных, напрыклад, на Упсалу, Эскільстуну, Еўле, Лінчэпінг, Арбугу. На большыя адлегласці ходзяць у тым ліку, хуткасныя цягнікі X2000 (на Гётэбарг, Капенгаген). Начныя цягнікі са спальнымі вагонамі ходзяць на поўнач Швецыі, на яе поўдзень і ў Осла.

На паўднёвы ўваход станцыі Стакгольм Цэнтральны штодзень прыходзяць каля 600 цягнікоў. Але ў гэтым месцы маецца толькі дзве каляі, на якіх праходзяць як таварныя, так і пасажырскія цягнікі, таму непаладкі на іх могуць прывесці да праблем і спазненняў па ўсёй Швецыі, з-за чаго гэта месца атрымала мянушку «асінай таліі». Каб пазбегнуць магчымых праблем у будучыні, з 2009 пачалося будаўніцтва некалькіх новых каляін, т. зв. Гарадской чыгункі (шведск.: Citybanan), якая дазволіць аддзяліць праход пасажырскіх цягнікоў ад іншых. Яна будзе пабудавана ў выглядзе шасцікіламетровага тунэля пад цэнтральнымі раёнамі Стакгольма. На ёй плануецца адкрыць дзве новыя станцыі. Гэты праект з’яўляецца вельмі складаным, бо ён патрабуе між іншым, падрыўныя работы пад старой часткай горада, што можа быць небяспечным для старых будынкаў і інфраструктуры.[84] Завершыць будаўніцтва Citybanan плануецца да 2017 года.

Авіятранспарт[правіць | правіць зыходнік]

Найбуйнейшы Стакгольмскі аэрапорт Арланда знаходзіцца прыкладна за 40 км на поўнач ад цэнтра горада, у камуне Сігтуна. Ён абслугоўвае як унутрышведскія, так і міжнародныя напрамкі. У межах самога Стакгольма (прыкладна за 10 км ад цэнтра) знаходзіцца яшчэ адзін аэрапорт — Брума. Ён значна саступае Арландзе, аднак таксама мае некалькі міжнародных ліній (Брусель, Орхус). Яшчэ два аэрапорты — Скаўста пад Нючэпінгам, за 110 на паўднёвы захад ад Стакгольма, і Вестэрос, за 105 км на захад, злучаюць шведскую сталіцу з шэрагам еўрапейскіх гарадоў. Яны абслугоўваюцца пераважна авіякампаніямі танных перавозак (Ryanair, Easyjet, Berlinair і інш). Спецыяльныя аўтобусы звязваюць гэтыя аэрапорты з цэнтрам Стакгольма.

Водны транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Юргордэнскі паром

Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу паміж возерам Меларэн і Балтыйскім морам, Стакгольм заўсёды быў важным партовым горадам. У 1670-я гады ў горадзе было зарэгістравана 28 буйных караблёў, калі ў той самы час ва ўсіх астатніх гарадах Швецыі, якія мелі права весці гандаль з замежжам, было толькі 22 такія караблі.[85] Аднак у другой палове XIX стагоддзя набывае важнасць гандаль праз Паўночнае мора, і Стакгольм саступае свой статус найбуйнейшага порта краіны Гётэбаргу.[86]

Пачынаючы з 1960-х гадоў адначасова з паніжэннем грузаперавозак, пачалі павялічвацца пасажыраперавозкі: спачатку круізныя цеплаходы звязвалі Стакгольм з Фінляндыяй, а пасля развалу СССР — яшчэ і з краінамі Балтыі. У 2009 Стакгольмскі порт наведалі 274 круізныя судны з агульнай колькасцю 430 000 пасажыраў. Мяркуецца, што ў 2011 Стакгольм наведаюць 300 такіх суднаў.[87]

Часткай Стакгольмскага пейзажу з’яўляюцца таксама паромы, якія забяспечваюць сувязь паміж астраўкамі Стакгольмскіх шхераў, а таксама з адным з цэнтральных і папулярных у турыстычным плане Стакгольмскіх астравоў Юргордэн. Яны належаць фірме Waxholmsbolaget. Штогод гэтыя паромы перавозяць 1,8 мільёна пасажыраў у шхерах і 2,5 мільёна на Юргордэн.[88] Акрамя таго, у Стакгольме маецца шэраг турыстычных і чартарных суднаў.

Міжнародныя адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Будынак пасольства Іспаніі

Паколькі Стакгольм з’яўляецца шведскай сталіцай, ён мае значную колькасць замежных пасольстваў і іншых дыпламатычных прадстаўніцтваў. Па стане на 2008 Стакгольм мае 103 пасольствы, а яшчэ 64 краіны маюць акрэдытаваных паслоў, з якіх многія маюць, аднак, рэзідэнцыі ў іншых гарадах Еўропы (Берлін, Брусель, Капенгаген, Лондан).[89]

Большая частка пасольстваў знаходзіцца ў раёне Эстэрмальм, частка з якіх — у так званым «Горадзе дыпламатаў» (квартале на паўднёвым усходзе вышэйназванага раёна): гэта, напрыклад, прадстаўніцтвы ЗША, Нарвегіі, Германіі, Вялікабрытаніі. Шэраг пасольстваў знаходзіцца яшчэ ў адным Эсэрмальмскім квартале — Леркстадэн, напрыклад, Эстоніі, Латвіі, Швейцарыі, Бразіліі, Нігерыі і інш. Значную канцэнтрацыю пасольстваў мае так званы «Горад віл» (шведск.: Villastaden), таксама ў Эстэрмальме, напрыклад, Чэхіі, Польшчы, Румыніі, Калумбіі, Тайланду. Раней тут жа знаходзілася і пасольства Расіі, але цяпер яна пераехала ў Марыеберг на востраве Кунгсхольмен.[90] Пасольства Беларусі знаходзіцца на Лідынгё[91].

Стакгольм і Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

На працягу стагоддзяў у Стакгольме не аднойчы адбываліся падзеі, якія непасрэдна тычыліся Беларусі (падрабязней пра гэта глядзіце ў раздзеле Гісторыя). У нашыя дні ў шведскай сталіцы жывуць і працуюць некаторыя вядомыя беларусы, сярод якіх гісторык Андрэй Катлярчук, журналіст і пісьменнік Дзмітрый Плакс, два з трох удзельнікаў гурта Dreamgale — Міхаіл Сендэр і Дзмітрый Палагін. Дарэчы, у адной з іх песень гучыць рэп па-беларуску, а яшчэ адна — Апошняе сонца — напісана цалкам па-беларуску для сайта Будзьма![92]. Акрамя таго, у Стакгольме рэгулярна ладзяцца культурныя і палітычныя мерапрыемствы, звязаныя з Беларуссю[93][94][95].

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная (2007) афіцыйная палітыка Стакгольма — лічыць усе Еўрапейскія сталіцы гарадамі-пабрацімамі, аднак без падпісання афіцыйных пагадненняў.[96] Выключэнне складаюць тыя гарады, з якімі пагадненні ўжо былі падпісаны раней:

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Visby Franciscan chronicles
  2. https://www.scb.se/hitta-statistik/statistik-efter-amne/befolkning/befolkningens-sammansattning/befolkningsstatistik/pong/tabell-och-diagram/folkmangd-och-befolkningsforandringar---helarsstatistik/folkmangd-topp-50/
  3. https://www.citypopulation.de/en/sweden/cities/mun/
  4. Per Hedelin. Svenska uttals-lexikon. — Stockholm, 1997.
  5. Архіўная копія(недаступная спасылка). Foreign Policy. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2010. Праверана 4 лютага 2012.
  6. Stockholm facts
  7. Adventures in the 'Venice of the North', CNN.com June 5, 2009
  8. Музей лена Стакгольм
  9. Baltiska issjön
  10. Olle Magnusson. Huddinge till fots — Stockholm: Huddinge kommun, 2008. — S. 20. ISBN 978 91 977210 3 5
  11. Паводле некаторых версій Historia Norvegiæ, твора, напісанага паміж 1160 і 1170 гадамі, Агнефіт была тым, што крыху пазней стане Стакгольмам. Аднак атаясамленне Агнефіта са Стакгольмам было імаверна зроблена нарвежскім гісторыкам Густавам Стормам у яго выданні гэтага твора ў 1880 годзе. Глядзіце Faulkes & Perkins (2001). A History of Norway and the passion and miracles of the blessed Olafr. Text Series Volume XIII. Viking Society for Northern Research.
  12. Åke Abrahamsson. Stockholm: en utopisk historia. — Stockholm: Bokförlaget Prisma, 2004. — С. 8. — ISBN 91-518-4264-5.
  13. Henrik Höjer. Stockholm anno 1252 (шведск.). «Forskning och framsteg» №3.
  14. Helena Friman, Göran Söderström. Stockholm: en historia i kartor och bilder. — Stockholm: Wahlström & Widstrand, 2008. — С. 28. — ISBN 978-91-46-21843-2.
  15. Helena Friman, Göran Söderström. Stockholm: en historia i kartor och bilder. — Stockholm: Wahlström & Widstrand, 2008. — С. 31. — ISBN 978-91-46-21843-2.
  16. Lars Ericson Wolke. Stockholms blodbad. — Stockholm: Prisma, 2006. — С. 137-143. — ISBN ISBN 9151843803.
  17. Åke Abrahamsson. Stockholm: en utopisk historia.. — Stockholm: Prisma, 2004. — С. 47. — ISBN ISBN 91-518-4264-5.
  18. Åke Andrén. del 3 // Sveriges kyrkohistoria. Reformationstid. — Stockholm: Verbum, 1999. — С. 223.
  19. Андрэй Котлярчук. Швэды ў гісторыі і культуры беларусаў. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2002. — С. 69. — ISBN 985–6599–58–Х.
  20. Там жа, с.70, 73
  21. Robert I. Frost. The Northern Wars. War, State and Society in Northeastern Europe 1558-1721.. — Longman, 2000. — С. 133-134. — ISBN ISBN 978-0-582-06429-4..
  22. Sven Lilja. Städernas folkmängd och tillväxt, Sverige (med Finland) ca 1570-tal till 1810-tal. Historisk tätortsstatistik, del 2. — Stockholm, 1996. — С. 70.
  23. Андрэй Котлярчук. Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў. — Менск: Энцыклапедыкс, 2002. — С. 91. — ISBN 985–6599–58–Х.
  24. Lars Ericson. Svenska slagfält. — Wahlström & Widstrand, 2003. — С. 352.
  25. Nilsson, Lars. Архіўная копія (шведск.)(недаступная спасылка). Cybercity. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2010. Праверана 4 лютага 2012.
  26. Tillaeus, Petrus // Nordisk familjebok. — 1919. — 50 с.
  27. Ann Katrin Pihl Atmer. Sommarnöjet i Skärgården: sommarbebyggelse i Stockholms inre skärgård 1860-1915.. — Stockholm: Kommittén för Stockholmsforskning., 1987. — 43 с.
  28. Nilsson, Lars (2008). Alla svenska städer: befolkning
  29. Statistiska Centralbyrån (1969). Historisk statistik för Sverige: Del 1. Befolkning. Andra upplagan, 1720—1967
  30. Lasse Brunnström. Telefonen: en designhistoria. — Stockholm: Atlantis, 2006. — 16 с.
  31. Helge, Marina. Stigtunahem «Framväxten av allmännyttan — krigsåren»
  32. En tidstypisk dementi Umebladet, KB
  33. Mälardrottningen: En skildring i ord och bild af Sveriges hufvudstad och dess omgifningar : Med inemot 400 illustr. 1:a-4:e hft.. — 1895.
  34. Stockholms stad: Parker och grönområden.
  35. Det totala antalet öar med någon form av beväxtlighet har uppskattas till över 200 000. Ref. Hydrographica AB.
  36. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2010. Праверана 4 лютага 2012.
  37. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2008. Праверана 4 лютага 2012.
  38. klimatnoteringstabell från SMHI, «Geografiska tabeller» Almkvist&Wiksell best.nr. för läromedel 21-04935-1 B, art nr 21-04935-1, ISBN saknas märkligt nog
  39. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2007. Праверана 4 лютага 2012.
  40. Soltimmar.
  41. Архіўная копія (шведск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2012. Праверана 4 лютага 2012.
  42. Utrednings- och statistikkontoret. BEFOLKNINGEN I STOCKHOLM 1252—2005, старонка 55
  43. а б «Folkmängd i riket, län och kommuner 30 juni 2011»
  44. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2010. Праверана 4 лютага 2012.
  45. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2014. Праверана 4 лютага 2012.
  46. «Tätorter; arealer, befolkning 2010»
  47. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2008. Праверана 4 лютага 2012.
  48. Bedoire 1977, sida 71
  49. Birgit Lindberg. 9789127354272/ Malmgårdarna i Stockholm. — 1985. — ISBN 9789127354272.(недаступная спасылка)
  50. Gösta Selling. Esplanadsystemet och Albert Lindhagen: stadsplanering i Stockholm åren 1857-1887.. — Stockholm, 1970. — ISBN 9789149029530.
  51. Olof Hultin. Guide till Stockholms arkitektur. — Stockholm: Arkitektur Förlag, 2002. — С. 263. — ISBN 91 86050-58-3.
  52. Nils-Gustaf Stahre, Per Anders Fogelström. Stockholms gatunamn: innerstaden. — Stockholm, 1986. — С. 8. — ISBN 91-38-90777-1.
  53. Björn Hasselblad, Frans Lindström. Stockholmskvarter: vad kvartersnamnen berättar. — Stockholm: Almqvist & Wiksell, 1979. — С. 5. — ISBN 91-20-06252-4.
  54. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2010. Праверана 4 лютага 2012.
  55. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2012. Праверана 4 лютага 2012.
  56. Ny rapport visar: Stark innovationsförmåga i Stockholmsregionen (шведск.). Праверана 17 студзеня 2012.
  57. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 4 лютага 2012.
  58. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2010. Праверана 4 лютага 2012.
  59. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2009. Праверана 4 лютага 2012.
  60. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2009. Праверана 4 лютага 2012.
  61. Uppgift enligt Sveriges Radio den 14 april 2009.
  62. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2009. Праверана 4 лютага 2012.
  63. Dagens Nyheter om Norrbrobasaren, 2010-01-08.
  64. 100 Kulturhusdagar.
  65. Hitta lågprisflyg.(недаступная спасылка)
  66. Museibesökarna blev fler 2008.
  67. Nordiska Museet - Strindberg (шведск.). — Пра адкрыццё выстаўкі, прысвечанай Стрындбергу на сайце Музею паўночных краін. Праверана 3 лютага 2012.(недаступная спасылка)
  68. Архіўная копія (шведск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 4 лютага 2012.
  69. Kurt Berglund. Stockholms alla biografer: ett stycke Stockholmshistoria från 90-tal till 90-tal.. — Stockholm: Svenska turistföreningen, 1993. — С. 170. — ISBN 91-7156-113-7.
  70. Архіўная копія (шведск.)(недаступная спасылка). — Аб Нобелеўскіх урачыстасцях. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 4 лютага 2012.
  71. У 1997 іх налічвалася 1123. Глядзіце Архівавана 7 ліпеня 2007.
  72. Globen — världens största sfäriska byggnad Архівавана 12 лістапада 2013.
  73. Radio Swedens webbplats, праверана 23 ліпеня 2009
  74. а б Bakgrund(недаступная спасылка)
  75. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2010. Праверана 4 лютага 2012.
  76. Stockholm.se.
  77. Stockholm.se Språkcentrum.
  78. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2011. Праверана 4 лютага 2012.
  79. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2011. Праверана 4 лютага 2012.
  80. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2010. Праверана 4 лютага 2012. ISSN 1400-948X
  81. Архіўная копія (шведск.)(недаступная спасылка). — Артыкул аб Паўночным звяне. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 4 лютага 2012.
  82. Архіўная копія (шведск.)(недаступная спасылка). — Пра Стакгольмскі аб'яздны шлях. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2010. Праверана 4 лютага 2012.
  83. World Metro List.
  84. Uppgift enligt Markkontorets tjänsteutlåtande av den 2006-05-03, kapitel "Risker och osäkerhetsfaktorer".
  85. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2012. Праверана 4 лютага 2012.
  86. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2012. Праверана 4 лютага 2012.
  87. Sveriges Radio, 14 juli 2010.
  88. Waxholmsbolagets webbplats
  89. Параўнайцеen:List of diplomatic missions in Sweden, 2008-12-10
  90. Diplomatlistan.
  91. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 4 лютага 2012.
  92. Сяргей Будкін. Архіўная копія(недаступная спасылка). Тузін гітоў. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 4 лютага 2012.
  93. Архіўная копія(недаступная спасылка). Наша Ніва. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2014. Праверана 4 лютага 2012.
  94. Алег Грузьдзіловіч. Пікеты за Бяляцкага ў Вільні і Стакгольме. Радыё «Свабода». Праверана 30 студзеня 2012.
  95. Літаратурны марафон салідарнасці з Беларусьсю ў Стакгольме. «Беларускія навіны». Праверана 30 студзеня 2012.
  96. Stockholms stad, Internationell strategi
  97. Сайт «Забытая гісторыя» (польск.). — Гісторыя «Стакгольмскага рулона». Праверана 3 лютага 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]