Мазурская бітва (1914)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першая Мазурская бітва
Асноўны канфлікт: Усходні фронт Першай сусветнай вайны
Усходне-Пруская аперацыя
Руска-Германскі фронт
26 верасня, 1914.
Дата 714 верасня 1914 года
Месца Усходняя Прусія (цяпер Польшча)
Вынік Перамога Германскай імперыі
Праціўнікі
 Германская імперыя  Расійская імперыя
Камандуючыя
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Паўль фон Гіндэнбург Сцяг Расійскай імперыі П. К. Рэненкампф
Сілы бакоў
8-я армія: 16 пяхотных і 2 кавалерыйскія дывізіі  — 215 000 салдат[1][2] 1-я армія: 16,5 пяхотных і 5 кавалерыйскіх дывізій
10-я армія: 6 пяхотных дывізій  — 470 000 салдат, 20 000 кавалерыстаў; усяго 490 000 салдат [3][4]
Страты
10 000 забітых, параненых і зніклых без вестак[5][6] 125 000 забітых, параненых і зніклых без вестак[7][8][9], 45 000 палонных
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мазу́рская бі́тва — бітва паміж рускімі і германскімі войскамі ў час Першай сусветнай вайны 9 — 14 верасня 1914 года, што завяршылася поспехам германскай арміі і адыходам рускіх войскаў з Усходняй Прусіі.

Ход бітвы[правіць | правіць зыходнік]

Бітва 4 верасня — 7 верасня 1914 года (крыніца: Дзяржаўны Архіў у Пазнані).
Бітва 9 верасня — 12 верасня 1914 года (крыніца: Дзяржаўны Архіў у Пазнані).

Пасля разгрому 2-й арміі генерала А. В. Самсонава ўсе сілы 8-й германскай арміі былі сканцэнтраваны супраць 1-й арміі генерала П. К. Рэненкампфа, якая займала раён на поўнач ад Мазурскіх азёр.

Германскае Вярхоўнае камандаванне загадала кінуць усе сілы, засяроджаныя ва Усходняй Прусіі, супраць 1-й рускай арміі. Армія Рэненкампфа замацавалася на дасягнутых у ходзе наступлення рубяжах, але ў яе быў расцягнуты левы фланг, які рашэннямі штаба Паўночна-Заходняга фронту павінен быў быць прыкрыты зноў створанай 10-й арміяй. Тры карпусы, якія былі прызначаныя ў склад 10-й арміі, пачалі засяроджвацца за левым флангам арміі Рэненкампфа, але германскія войскі апярэдзілі 10-ю армію ў засяроджванні і нанеслі ўдар у стык паміж 1-й і 10-й арміямі. Наступленне пачалося 25 жніўня (7 верасня), а 9 верасня 1914 года германскія войскі здолелі прарваць абарону рускіх часцей на левым флангу. Гэтым яны паставілі пад удар увесь левы фланг арміі П. К. Рэненкампфа і абыходным рухам сталі заходзіць ёй у тыл. Супраць 16 разліковых дывізій немцаў, сабраных для наступу супраць 1-й арміі, у Рэненкампфа было 10,5 дывізій у першай лініі і 3 другачарговыя дывізіі падводзіліся з тылу. Асабліва адчувальнай была перавага праціўніка ў артылерыі. Зразумеўшы, што галоўны ўдар немцаў будзе наносіцца на левым флангу, Рэненкампф прадбачліва ракіраваў на пагражальны ўчастак 20-ы армейскі корпус і ўсе свае рэзервы. Гэта дазволіла парыраваць ахопліваючы манеўр немцаў, якія кінулі ў абыход 5 пяхотных і 2 кавалерыйскіх дывізіі.

10 верасня 1914 года рускім войскам быў дадзены загад да адступлення з Усходняй Прусіі. Аднак германскія войскі таксама дзейнічалі нерашуча, адбіваючы шматлікія контратакі і баючыся контрудару рускіх. Германскія часці з вялікай цяжкасцю пераадольвалі супраціў ар’ергардаў рускіх войскаў. 13 верасня 1-й арміі быў дадзены загад адысці за Сярэдні Нёман.

Вынікі бітвы[правіць | правіць зыходнік]

14 верасня 1914 Мазурская бітва скончылася, а разам з ёй і ўся Усходне-Пруская аперацыя 1914 года. Германцы (па іх дадзеных) страцілі ў Мазурскай бітве 14 тысяч чалавек забітымі, параненымі і палоннымі, дакладныя страты 1-й рускай арміі ў гэтай бітве не ўстаноўлены, але яны былі вышэй германскіх і знаходзіліся на ўзроўні 40-45 тысяч чалавек забітымі, параненымі і палоннымі. У ходзе адступлення армія страціла звыш 80 гармат.

Гэтая бітва з’яўляецца важнай часткай Усходне-Прускай аперацыі 1914 года.

У выніку Мазурскай бітвы рускія войскі былі выцесненыя з тэрыторыі Германскай імперыі, але ім удалося пазбегнуць магчымага акружэння і разгрому па прыкладзе 2-й арміі.

Зноскі

  1. Адна дывізія налічвала ўсяго 16 000 чалавек, да 1 верасня 1914 страты склалі 30 000 чалавек плюс 20 000 хворых; такім чынам у дывізіях заставаліся менш за 14 000 чалавек
  2. Hans Niemann, Hindenburgs Siegeszug gegen Rußland, Berlin: Mittler & Sohn, 1917, p. 44.
  3. «Das Testament des grafen Schlieffen: operative studien über den Weltkrieg» by Wilhelm Groener. Mittler, 1929: 1-я армія мела 14 пяхотных дывізій у першай лініі і 2,5 рэзервовых
  4. Адна дывізія налічвала больш за 21 000 чалавек; усе дывізіі былі поўнасцю ўкамплектаваны, паколькі рускія пастаянна атрымлівалі падмацаванні
  5. David Eggenberger, An Encyclopedia of Battles: Accounts of Over 1,560 Battles, 2012, p. 270
  6. Dennis Cove, Ian Westwell, History of World War I, 2002, p. 157
  7. David Eggenberger, (2012), p. 270
  8. Christine Hatt, The First World War, 1914-18, 2007, p. 15
  9. Roger Chickering, Imperial Germany and the Great War, 1914—1918, 2004, p. 26

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Заянчкоўскі А. М. Першая сусветная вайна = Первая мировая война. — СПб.: Палігон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
  • Бэзил Лиддел Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4 300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
  • Пахалюк К. Восточная Пруссия, 1914—1915. Неизвестное об известном. Калининград, 2008
  • Пахалюк К. Боевые действия в Восточной Пруссии в Первую мировую войну. Указатель литературы. 2-е изд. Калининград, 2008