З уступленнем Італіі ў вайну, утварыўся новы фронт — Італьянскі. Тэатрам баявых дзеянняў станавіліся памежныя раёны Італіі і Аўстра-Венгрыі. Асаблівае значэнне набываў раён ракі Ізонца. Італія засяродзіла супраць Аўстра-Венгрыі да 35 дывізій, г. зн. каля 850 000 чалавек і 1200 гармат[1]. Галоўнакамандуючым італьянскай арміі быў генерал Луіджы Кадорна. Паколькі асноўныя сілы аўстра-венгерскай арміі былі задзейнічаны супраць Расіі, аўстрыйскаму камандаванню прыйшлося ў тэрміновым парадку фармаваць войскі новага фронту. Першапачаткова Аўстра-Венгрыя вылучыла 20 дывізій, перакінутыя з Сербіі і Галіцыі. Германія перакінула адзін корпус і цяжкую артылерыю, групіроўку аўстра-венгерскіх войскаў узначаліў генерал Конрад.
Нягледзячы на колькасную перавагу, італьянская армія саступала германскай у баявой падрыхтоўцы і тэхнічным стаўленні.
Наступ італьянскай арміі пачаўся 24 мая, адразу пасля абвяшчэння вайны, нягледзячы на тое, што разгортванне войскаў яшчэ не было завершана. Баі разгарнуліся адначасова на Ізонцы, у Карнійскіх і Кадорскіх Альпах, у Трэнціне. Італьянскае камандаванне, пры дапамозе раптоўнасці, хацела авалодаць панавальнымі вышынямі і пераваламі, аднак аўстра-венгерская армія без асаблівых праблем перайшла на загадзя падрыхтаваныя рубяжы абароны. Італьянцы за месяц памежных разлютаваных баёў змаглі захапіць плацдарм праз раку Ізонца ў раёне Плавы, авалодаць вышынёй Монтэ-Нера і дамагчыся нязначных поспехаў у раёне Трэнціна.
Асаблівых пладоў першае наступленне італьянцам не прынесла, і яны адразу ж перайшлі да далейшых актыўных дзеянняў.
Зноскі
↑История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 2. — С. 83.