Тагалендская кампанія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тагалендская кампанія
Асноўны канфлікт: Афрыканскі тэатр Першай сусветнай вайны
Брытанскія войскі ў Тога
Дата 926 жніўня 1914
Месца Тагаленд
Вынік Перамога брытанскіх і французскіх войскаў
Праціўнікі
Сцяг Вялікабрытаніі Брытанская імперыя

Сцяг Францыі Францыя

 Германская імперыя
Камандуючыя
Сцяг Вялікабрытаніі Чарлз Добел Германская імперыя Георг Пфалер
Сілы бакоў
Сцяг Вялікабрытаніі 600
Францыя 500
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тагале́ндская кампа́нія (926 жніўня 1914) — кароткачасовая ваенная кампанія, якая пачалася з уварвання франка-брытанскіх войскаў на тэрыторыю нямецкай афрыканскай калоніі Тагаленд, што доўжылася на захадзе Афрыканскага кантынента ў часы Першай сусветнай вайны.

Нямецкія каланіяльныя войскі адступілі з сталіцы горада Ламэ і прыбярэжных правінцый, дзе стаялі гарнізонамі, на поўнач да Каміна. Паблізу гэтага населенага пункта, цэнтра тэлеграфнай сувязі паміж Берлінам і германскай калоніяй, а таксама Паўднёвай Амерыкай, разыграліся асноўныя падзеі гэтага канфлікту. Невялікія сутыкнення адбыліся паблізу Агбелювгое і Чра. Але ўжо 26 жніўня нямецкія войскі капітулявалі.

Пасля завяршэння сусветнага канфлікту, у ліпені 1922 года, былая нямецкая калонія была пераўтвораная ў мандат Лігі Нацый, і стала Брытанскім і Французскім Тога.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Пратэктарат Германскай імперыі над землямі Тога быў усталяваны ў 1884 годзе. Тэрыторыя, якой авалодала Германская імперыя складала вузкую паласу зямель, якія распасціраліся ўглыб Заходняй Афрыкі на адлегласць некалькіх сотняў кіламетраў. З поўначы і усходу з ей суседнічала Французская Дагамея, з захаду — брытанскі Залаты Бераг.

Узбярэжжа нямецкай калоніі ў Тагалендзе

Нямецкая ўлада прыкладала шмат намаганняў у развіццё гэтай калоніі, паўднёвы рэгіён пратэктарату быў адным з самых развітых у Афрыцы. У Тагалендзе была пабудавана адносна развітая сетка дарог і магістраляў, якія злучалі сталіцу — Ламэ — з найбуйнейшымі партамі і гарадамі краіны.

Узброеных фарміраванняў на тэрыторыі калоніі немцы напярэдадні вайны ў Тагалендзе не ўтрымлівалі, прысутнічалі толькі 693 прадстаўнікоў паліцэйскіх сіл пад камандаваннем гауптмана Георга Пфалера і каля 300 каланістаў, якія ўтваралі парамілітарныя падраздзяленні самаабароны. Усё фарміраванні дыслакаваліся толькі ў Ламэ і на тэлеграфнай станцыі ў Каміна, блізу горада Атакпаме, на адлегласці 100 км ад узбярэжжа. Радыётэлеграфны вузел сувязі гуляў важную ролю ў забеспячэнні кіравання нямецкімі каланіяльнымі ўладаннямі і імперскім флотам, які дзейнічаў у Паўднёвай Атлантыцы.

Напярэдадні ліпеньскага крызісу губернатар Тагаленда, герцаг Адольф Фрыдрых Мекленбургскі знаходзіўся ў Германіі, яго абавязкі выконваў намеснік, маёр Ганс-Георг фон Дорынг.

Радыётэлеграфны вузел сувязі ў пасёлку Каміна паблізу горада Атакпаме. 1914

Войскі саюзнікаў[правіць | правіць зыходнік]

Летам 1914 года на тэрыторыі Залатога Берага дыслакаваўся невялікі кантынгент брытанскіх войскаў, які меў у сваім складзе полк з сямі пяхотных, узброеных кулямётамі, і адной сапёрнай рот. Артылерыя налічвала батарэю з чатырох 2,95-цалевых горных гармат. У цэлым Брытанская імперыя пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Чарлза Добела ўтрымлівала ў сваёй калоніі 1 595 ваеннаслужачых. Дапаможную ролю гуляў Добраахвотніцкі корпус з 900 мужчын-добраахвотнікаў і 1200 паліцэйскіх і работнікаў мытні.

Згодна з планамі вайны, гэтаму кампаненту вызначалася ўтрымліваць тэрыторыю Залатога Берага ад замахаў Францыі з Берага Слановай косці і немцаў з Тагаленда. У выпадку ўварвання нямецкіх войскаў, брытанцы разлічвалі весці абарончыя дзеянні па мяжы возера Вольта і паўночна-ўсходніх межаў. Адначасова, існавалі планы правядзення рэйдавых дзеянняў у паўночную частку суседняга Тагаленда, адкуль наносіўся ўдар на поўдзень да сталіцы і марскога ўзбярэжжа нямецкай калоніі.

29 ліпеня Каланіяльны Офіс даслаў тэлеграму з загадам прывесці войскі ў стан падвышанай баявой гатоўнасці. 31 ліпеня 1914 года адмабілізаваны полк быў прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць.

Пачатак ваенных дзеянняў[правіць | правіць зыходнік]

5 жніўня 1914 года, на наступны дзень пасля аб’явы Аб’яднаным Каралеўствам вайны Германскай імперыі, англічане перарэзалі падводны тэлефонны кабель паміж Манровіяй і Тэнэрыфэ. Такім чынам, адзіным дзеючым камунікацыйным вузлом, што забяспечваў сувязь паміж метраполіяй і калоніямі ў Афрыцы засталася тэлеграфная станцыя ў Каміне. Дарэчы, Брытанскае Адміралцейства планавала нейтралізаваць гэтую станцыю з агульнай сістэмы, яшчэ да пачатку сусветнага канфлікту.

У той жа дзень, выконваючы абавязкі губернатара Тагаленда, маёр фон Дорынг накіраваў тэлеграму на імя Робертсана з прапановамі прытрымлівацца нейтралітэту ў адпаведнасці з артыкуламі X і XI Акта Конга. Гэты міжнародны дагавор агаворваў непрымяненні сілы ў басейне ракі Конга ў выпадку ўзнікнення канфлікту на тэрыторыі Еўропы. Фон Дорынг таксама згадваў пра ўзаемазалежнасці ў эканамічным плане ўсіх калоній у Заходняй Афрыцы і недапушчэння развязвання ваенных дзеянняў, якія пацягнуць страты сярод мірнага насельніцтва.

Аднак, 6 жніўня лонданскі ўрад адкінуў прапановы аб нейтралітэце, і Браян дасягнуўшы паразумення з кіраўніцтвам Французскай Дагамеі аб гатоўнасці сумесна дзейнічаць у вайне, патрабаваў праз парламенцёра капітуляцыі нямецкай калоніі ў 24-гадзінны тэрмін. Нямецкі кіраўнік прапанаваў недапушчэнне разгортвання ваенных дзеянняў французскаму боку, аднак, французы таксама адхілілі гэтыя прапановы.

Першы загінулы ў сусветнай вайне брытанскі афіцэрлейтэнант Джордж Масцерман Томпсан (англ.: George Masterman ThompsonGeorge Masterman Thompson)

Уварванне[правіць | правіць зыходнік]

Увечары 6 жніўня французская паліцыя акупавала пасты мытні паблізу Аціеме, а на наступны дзень французскае ваеннае падраздзяленне з Дагамеі высунулася на захоп Агбанаке і Анеха. 7 жніўня французы акупавалі Агбанаке, фарсіравалі раку Мона і раніцай наступнага дня авалодалі Анеха. З боку праціўніка супраціву не было, а туземнае насельніцтва нават дапамагала ў пошуках нямецкіх каланістаў і спаліла дом губернатара ў Себе. Каля 460 каланістаў разам з аскары адступілі ўглыб тэрыторыі і паступова прасоўваліся на поўнач. Французскі ваенны атрад працягваў марш да Порта Сегура і далей на Ламэ, пакуль не атрымаў вестку пра авалоданне сталіцы калоніі брытанскімі саюзнікамі.

Войскі брытанскай кароны пачалі ўварванне ўвечары 7 жніўня, і неўзабаве высветлілі, што праціўнік адступіў з Ламэ на поўнач да Каміны. На працягу наступных некалькіх дзён брытанцы аалодалі ўсімі ключавымі гарадамі і пазіцыямі ўздоўж ўзбярэжжа і некаторымі паселішчамі ў глыбіні Тагаленда. 12 жніўня брытанскі дэсант высадзіўся ў Ламэ. Ва ўзаемадзеянні з французскімі падраздзяленнямі яны захапілі большую частку нямецкага пратэктарата, практычна не сустракаючы супраціву, і пачалі падрыхтоўку да прасоўвання на поўнач краіны.

13 жніўня адбыўся кароткачасовы бой у Бафіла, перастрэлка паміж французскімі і нямецкімі парамілітарнымі сіламі ў паўночна-ўсходняй частцы калоніі. У сярэдзіне жніўня завязаліся баі за Каміна, важны камунікацыйны вузел Тагаленда, дзе засяродзіліся асноўныя сілы немцаў і туземных войскаў, што іх падтрымлівалі. Нязначныя па размаху баі праходзілі з ужываннем чыгункі, калі абодва бакі шырока ўжывалі гэты транспарт для перакідання сваіх падраздзяленняў. У баі за Агбелувоэ загінуў нямецкі камандзір Пфалер, кайзераўскія войскі страцілі чвэрць сваіх сіл.

22 жніўня адбыўся вырашальны бой на рацэ Чра, што працякае на поўдзень ад Каміны. Гэты прыродны бар’ер фон Дорынг выкарыстаў, як апошні рубеж абароны, спадзяючыся ўтрымаць прасоўванне англа-французскіх фарміраванняў да адзінага вузла супраціву. Чыгуначны мост праз раку быў узарваны, падыходы да пераходу і сяло былі замініраваныя. 21 жніўня каля 460—560 нямецкіх добраахвотнікаў занялі абарону на паўночным беразе Чра. Брытанскія войскі пры падтрымцы французаў атакавалі некалькі раз праціўніка, але ўсе іх спробы былі адбітыя з вялікімі стратамі для брытанцаў. Дарэчы, у гэтым баі загінуў першы ў сусветнай вайне брытанскі афіцэрлейтэнант Джордж Масцерман Томпсан (англ.: George Masterman Thompson).

Нягледзячы на перамогу, нямецкія войскі адступілі з выгаднай мяжы, калі да іх дайшла вестка, што французскія перадавыя падраздзяленні абыходзяць з поўначы і ўсходу да Каміны, а група брытанскіх войскаў з захаду з Кетэ Крачы.

Ноччу 24 жніўня нямецкія каланісты ўзарвалі тэлеграфную станцыю ў Каміне, а 26 жніўня 1914 года, брытанска-французскія войскі ўступілі ў пасёлак. Фон Дорынг з 200 ацалелымі падначаленымі здаўся на волю пераможцаў. Астатнія нямецкія ваенныя дэзерціравалі.

Карта падзелу былой германскай калоніі Тагаленд на мандаты Лігі Нацый:
Брытанскае Тога
Французскае Тога

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

За час баёў на тэрыторыі Тагаленда брытанцы страцілі 83 чалавека, французы — 54 і немцы — 41. Да гэтага часу застаецца невядомай лічба колькі ўдзельнікаў канфлікту дэзерціравалі з абодвух бакоў.

З пачатку ўзброенага канфлікту ў Еўропе, тэлеграфная станцыя ў Каміне паспела перадаць 229 паведамленняў паміж метраполіяй, караблямі імперскага флоту і калоніямі ў Афрыцы. Першая ваенная кампанія хуткаплынна скончылася на карысць брытанскага і французскага бакоў.

У снежні 1916 года Тагаленд быў падзелены на французскую і брытанскую акупацыйныя зоны. У ліпені 1922 на месцы Нямецкага Тагаленда былі ўтвораны Брытанскі і Французскі Тагаленды, якія атрымалі статус мандатаў Лігі Нацый. Французы набылі 60 % тэрыторыі, у прыватнасці ўзбярэжжа; брытанцам перайшла меншая і горш развітая заходняя частка калоніі. У 1957 годзе брытанская калонія здабыла незалежнасць і аб’ядналася з Ганай, Французскі Тагаленд стаў незалежным ў 1960 годзе, і атрымаў назву Тогалезская рэспубліка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Chappell, M. (2005). Seizing the German Empire. The British Army in World War I: The Eastern Fronts III. Oxford: Osprey. ISBN 1-84176-401-9.
  • Killingray, D. (2012). The Conquest of Togo. Companion to World War I. London: Blackwell. ISBN 978-1-4051-2386-0.
  • Moberly, F. J. (1995) [1931]. Military Operations Togoland and the Cameroons 1914-1916. History of the Great War Based on Official Documents by Direction of the Historical Section of the Committee of Imperial Defence (Imperial War Museum and Battery Press ed.). Лондан: HMSO. ISBN 0-89839-235-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]