Аблога Эль-Кута

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аблога Эль-Кута
Асноўны канфлікт: Месапатамская кампанія
Абарона Эль-Кута брытанскімі войскамі. 1916 г.
Абарона Эль-Кута брытанскімі войскамі. 1916 г.
Дата 7 снежня 191529 красавіка 1916
Месца Эль-Кут, Месапатамія (сучасны Ірак)
Вынік Перамога турэцкіх войскаў
Праціўнікі
Чцяг Асманскай імперыі Асманская імперыя Сцяг Вялікабрытаніі Брытанская імперыя
Камандуючыя
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Кольмар фон дэр Гольц
Чцяг Асманскай імперыі Халіль-паша
Сцяг Вялікабрытаніі Чарлз Таўнсенд
Сілы бакоў
31—41 000 31 000
Страты
10 000 забітымі і параненымі[1] 30 000 забітымі
13 000 палоннымі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абло́га Эль-Кута — эпізод Месапатамскай кампаніі Першай сусветнай вайны. Аблога і ўзяцце Кут-Эль-Амары турэцкімі войскамі пад кіраўніцтвам Кольмара фон дэр Гольца было буйным паражэннем брытанскіх экспедыцыйных войскаў у Месапатаміі.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бітва пры Эль-Куце 28 верасня 1915 года.

Бітва пры Эль-Куце і паражэнне пад Кцесіфонам[правіць | правіць зыходнік]

28 верасня 1915 года брытанска-індыйскі корпус пад камандаваннем генерала Таўнсенда разбіў пад горадам Эль-Кут турэцкія войскі пад камандаваннем генерала Нурэддзіна і рушыў да Багдада. Аднак пад Кцесіфонам англічане пацярпелі паразу ад турак, якія атрымалі да таго часу падмацаванне. Брытанскія войскі былі вымушаныя пакінуць Кцесіфон.

Адступленне да Эль-Кута[правіць | правіць зыходнік]

Пасля пакідання Кцесіфона пад націскам турэцкіх войскаў 6-я пяхотная дывізія індыйскай арміі пад камандаваннем генерал-маёра Чарлза Таўнсенда 3 снежня 1915 адступіла да горада Эль-Кута. Да таго часу брытанска-індыйскія войскі панеслі значныя страты і налічвалі каля 11 000 салдат, выключаючы кавалерыйскія часці. Таўнсенд прыняў рашэнне замацавацца ў Эль-Куце і абараняць горад замест таго, каб працягваць адступленне да Басры. Горад даваў цудоўныя магчымасці для паспяховай абароны ад колькасна праўзыходнага праціўніка. Тым не менш, брытанскія войскі, замацаваўшыся ў горадзе, былі выдаленыя ад асноўных сіл, якія размяшчаліся ў Басры.

Аблога[правіць | правіць зыходнік]

Бітва пры Кцесіфоне і адступленне ў Эль-Кут
Кольмар фон дэр Гольц

Турэцкія войскі падступілі да Эль-Кута 7 снежня 1915 года. Так як стала ясна, што туркі валодалі дастатковымі сіламі для арганізацыі поўнамаштабнай аблогі горада, Таўнсенд загадаў кавалерыі на чале з палкоўнікам Жэрадам Лічманам адступіць на поўдзень. Турэцкія войскі налічвалі каля 11 000 салдат пад камандаваннем вопытнага нямецкага генерала Кольмара фон дэр Гольца. Пасля трох няўдалых нападаў фон дэр Гольц распарадзіўся аб будаўніцтве аблогавых умацаванняў, не забываючы таксама і аб магчымай пагрозе з боку Басры.

Экспедыцыя генерала Эйлмера[правіць | правіць зыходнік]

Экспедыцыю па зняцці аблогі з Эль-Кута ўзначаліў генерал Эйлмер. У пачатку студзеня яго войскі колькасцю 19 000 салдат ужо панеслі цяжкія страты ў трох бітвах з турэцкімі войскамі. 6 студзеня войскі Эйлмера рушылі да Эль-Кута. Перадавы атрад Эйлмера пад камандаваннем генерал-маёра Янгхазбенда наступаў на Шэйх Са’ад уздоўж абодвух берагоў Тыгра. Калона Янгхазбенда сутыкнулася з турэцкімі войскамі раніцай 6 студзеня ў 3,5 км на ўсход ад Шэйх Са’ада. Усе спробы адкінуць туркаў апынуліся беспаспяховымі. На наступны дзень да месца баёў падышлі галоўныя сілы пад камандаваннем Эйлмера, якія пачалі рашучы наступ на турэцкія пазіцыі. Янгхазбенд кіраваў наступам на левым беразе Тыгра, а генерал-маёр Кэмбел — на правым. Пасля цяжкіх баёў войскі Кэмбела адкінулі турак на правым беразе, захапіўшы палонных і 2 гарматы. Тым не менш, на левым беразе турэцкія войскі вытрымалі ўсе ўдары брытанскіх войскаў. 8 студзеня брытанцы аднавілі атакі, і 9 студзеня турэцкія войскі пакінулі Шэйх Са’ад. Туркі адступілі ад Шэйх Са’ада і разбілі лагер непадалёк ад мястэчка Вадзі (у пер. з араб. — «рачная даліна») у 16 км ад Шэйх Са’ада. 13 студзеня Эйлмер атакаваў турэцкія пазіцыі ў Вадзі ўсімі наяўнымі сіламі, і пасля жорсткага бою туркі адступілі на захад, разбіўшы лагер на вузкай паласе зямлі паміж Тыграм і балоцістай далінай. Тут, на подступах да турэцкага лагеру, брытанскія войскі пацярпелі поўнае паражэнне, страціўшы ў бітве 2700 чалавек забітымі і параненымі. Гэта бітва стала фатальным для абаронцаў Эль-Кута.

Экспедыцыя генерала Корынджа і капітуляцыя Эль-Кута[правіць | правіць зыходнік]

Індыйскі салдат, які перажыў аблогу Эль-Кута. Лета 1916 г.
Халіль-паша. 1916 г.

Тым часам да месца баёў паміж брытанскімі і французскімі войскамі прыбыў галоўнакамандуючы турэцкімі войскамі Халіль-паша на чале 20-30 тысяч салдат. Генерала Эйлмера змяніў генерал Джордж Корындж. 12 сакавіка яго войскі, якія налічвалі 30 000 салдат (столькі ж, колькі і турэцкія сілы), пачалі паспяховае наступленне на турэцкія пазіцыі, але былі спыненыя туркамі 22 красавіка. Экспедыцыя па зняццю аблогі з Эль-Кута правалілася. Брытанскім войскам яна каштавала 23 000 салдат забітымі і параненымі, туркі ж страцілі непараўнальна менш — 10 000 чалавек. Тым часам 19 красавіка памёр ад тыфу славуты камандуючы турэцкімі войскамі генерал фон дэр Гольц. Гэтая акалічнасць, тым не менш, ужо ніяк не магла паўплываць на агульны ход падзей. У абложаным Эль-Куце пачаўся голад. Пасля правалу сакрэтных перамоў, у якіх прыняў удзел вядомы брытанскі выведнік Эдвард Лоўрэнс (Лоўрэнс Аравійскі), Таўнсенд капітуляваў 29 красавіка 1916 года. Брытанскія войскі пацярпелі цяжкае паражэнне. У палон трапілі каля 13 000 салдат, 50% індыйцаў і 70% брытанцаў загінулі ў палоне; па іншых дадзеных, з 8000 палонных памерлі больш за палову англічан і не менш за трэць індыйцаў[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Barber, Major Charles H. Besieged in Kut — and After Blackwood, 1917
  • Braddon, Russell The Siege Cape, 1969 / Viking Adult, 1970 г. ISBN 0-670-64386-6
  • Dixon, Dr. Norman F. On the Psychology of Military Incompetence Jonathan Cape Ltd 1976 / Pimlico 1994 pp95–109
  • Gardiner, Nikolas. 2004. 'Sepoys and the Siege of Kut-al-Amara, December 1915-April 1961', War in History, 11(3): pp. 307–326. (journal article)


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]