Паўночнаафрыканская кампанія Першай сусветнай вайны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паўночнаафрыканская кампанія Першай сусветнай вайны
Асноўны канфлікт: Афрыканскі тэатр Першай сусветнай вайны
Area of operations, Senussi Campaign, World War 1.jpgПаўночна-Усходняя Афрыка у ходзе сусветнай вайны 1914—1918
Дата 14 лістапада 19141918
Месца Паўночная Афрыка (Дарфурскі султанат, Англа-Егіпецкі Судан, Французскае Марока, Французскі Туніс, Італьянская Лівія)
Вынік Перамога Антанты.
Праціўнікі
Антанта і саюзнікі:

Сцяг Вялікабрытаніі Брытанская імперыя
Flag of Anglo-Egyptian Sudan.svg Англа-Егіпецкі Судан
Flag of Egypt (1882-1922).svg Егіпецкі султанат
British Raj Red Ensign.svg Брытанская Індыя
Францыя Францыя
Flag of Italy (1861–1946).svg Італія
Італія Італьянская Лівія

Цэнтральныя дзяржавы і саюзнікі:

Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Flag of Darfur.svg Дарфурскі султанат
Flag of Cyrenaica.svg Санусія

Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы
 
Тэатры ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны
Еўропа

Балканы✰ ІталіяЗаходняя ЕўропаУсходняя Еўропа
Блізкі Усход
АравіяПаўднёвая АравіяКаўказСінай і ПалестынаМесапатаміяПерсіяДарданэлы
Афрыка
Паўднёва-Заходняя АфрыкаТагалендКамерунУсходняя АфрыкаПаўночная Афрыка
Азія і Ціхі Акіян
СамоаЦындааМікранезія
Вайна на моры
АтлантыкаМіжземнае мораЦіхі і Індыйскі акіяны

 
Афрыканскі тэатр Першай сусветнай вайны
Заходняя АфрыкаПаўднёва-Заходняя АфрыкаУсходняя АфрыкаПаўночная Афрыка
 
Паўночнаафрыканская кампанія Першай сусветнай вайны
Заянская вайнаКампанія СенусіАгажская аперацыяПаўстанне ў Вольце-БаніДарфурская кампаніяТуарэгскае паўстанне

Паўно́чнаафрыка́нская кампа́нія Пе́ршай сусве́тнай вайны́ (19141918) — ваенная кампанія, якая доўжылася на поўначы Афрыканскага кантынента на тэрыторыі краін, калоніі і васальных дзяржаў, якія існавалі ў часы Першай сусветнай вайны.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны разгар ваенных дзеянняў у Паўночнай Афрыцы прыйшоўся на тэрыторыю Усходняй пустыні ў Лівіі і Егіпце ў ходзе кампаніі Сенусі, паміж войскамі Асманскай імперыі і паўстанцамі Сенусі супраць армій Брытанскай імперыі і Італьянскага каралеўства. 14 лістапада 1914 года, з аб’явай 35-м султанам Асманскай імперыі Мехмедам V Джыхада Саюзнікам, з садзейнічаннем немцаў разгарнуліся баявыя дзеянні, якія павінны былі адцягнуць частку сіл Брытанскай імперыі ад Сінайска-Палесцінскай кампаніі. Італьянская армія, спрабуючы выратаваць заваяванае ў італа-турэцкай вайне выступіла на баку брытанцаў. Асноўныя падзеі кампаніі Сенусі працягваліся з 23 лістапада 1915 да лютага 1917 года.

Значна заходней на тэрыторыі толькі што заваяванага французамі Марока, разгарнуліся ачаговыя баявыя дзеянні паміж французскай арміяй, якая пераадолела Сярэдні Атлас і прасоўвалася ў усходнім напрамку на Французскі Алжыр і Заянскую канфедэрацыю берберскіх плямёнаў. Дзейнічаючы мабільнымі групамі берберы наносілі сур’ёзныя і адчувальныя страты французскім каланіяльным войскам. Францыя да таго ж пакутавала ад недахопу ўзброеных фарміраванняў; дзве траціны акупацыйных сіл былі адпраўленыя на Заходні фронт, астатнія прытрымлівалася тактыцы ўтрымання асноўных ключавых аб’ектаў, гарадоў, аазісаў, вузлоў дарог, якія ўтрымліваліся мінімальна магчымымі сіламі ад набегаў намадаў.

З 1916 года на пласкагор’і Аір на поўдні Сахары, у Нігеры, пачаліся спаборніцтвы паміж мясцовымі плямёнамі туарэгаў на чале з іх лідэрам Агой Мухамадам Каасенам супраць французскіх каланіяльных войскаў. Эпіцэнтрам Туарэгскага паўстання стаў поўнач нігерскага пласкагор’я, Фецан і горада Агадэс, Ін-Гал, Асодэ, Аўдэрас на тэрыторыі сучасных Нігера і Лівіі.

1 сакавіка 1916 года паміж Англа-Егіпецкім Суданам і султанам Дарфур пачаліся ваенныя дзеянні на захадзе сучаснага Судана. Брытанскі ўрад, у сваю чаргу, арганізаваў брытанска-егіпецкую Дарфурскую экспедыцыю з мэтай процідзеяння дарфурскаму лідэру паўстанцаў султану Алі Дзінару, які, як лічылася, ва ўзаемадзеянні з паўстанцамі Сенусі, што прасоўваліся з захаду Лівійскай пустыні, павінен напасці на Егіпет з поўдня. Брытанска-французскія войскі, значна саступаючы ў сілах, адначасова пераўзыходзілі праціўніка ў сродках вядзення вайны таго часу. Так, шырокае прымяненне атрымалі маторныя аўтамабілі, аэрапланы, бесправадная сувязь; з дапамогай перадавых тэхнічных навінак, еўрапейцы множылі эфектыўнасць сваіх дзеянняў і баявыя магчымасці і часта ўносілі смуту ў шэрагі ворага сваёй хуткасцю рэагавання і манеўранасцю дзеянняў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]