Паўднёвая Радэзія ў Першай сусветнай вайне
Паўднёвая Радэзія ў Першай сусветнай вайне — перыяд у гісторыі Паўднёвай Радэзіі ў 1914—1918 гг., калі Паўднёвая Радэзія, якая была залежнай ад Вялікабрытаніі, выступала ў вайне на баку краін Антанты.
Перад вайной[правіць | правіць зыходнік]

Сваю назву Радэзія атрымала ад імя Сесіла Джона Родса, які быў прэм’ер-міністрам брытанскай Капскай калоніі, палітычным дзеячам, прамыслоўцам і заснавальнікам Брытанскай Паўднёва-Афрыканскай Кампаніі. Пасля смерці Родса, з 1902 года тэрыторыя атрымала сваю назву, а таксама, нягледзячы на сваю плошчу, была падзелена на дзве часткі — Паўднёвую і Паўночную Радэзіі. Паўночная Радэзія была абвешчаная брытанскай калоніяй і заставалася ёю аж да 1964 года, калі стала Замбіяй. Паўднёвая Радэзія, юрыдычна знаходзілася пад эгідай брытанскай кароны на чале з прыватнай кампаніяй. Вялікабрытанія планавала даць Паўднёвай Радэзіі афіцыйнае самакіраванне, але гэтаму перашкодзіла Першая сусветная вайна, якая пачалася ў 1914 годзе[1].
Удзел Паўднёвай Радэзіі ў вайне[правіць | правіць зыходнік]
Паўднёвая Радэзія адправіла на фронт 5000 белых (25 % тагачаснага белага насельніцтва краіны) і 2000 чорных. У працэнтных адносінах на душу насельніцтва Радэзія паслала на еўрапейскія франты больш сваіх салдат, чым іншыя краіны Брытанскага садружнасці. У далейшым, Радэзія заўсёды выстаўляла свае сілы, каб дапамагчы брытанскім войскам ва ўсіх войнах, якія вяла Вялікабрытанія[2].
Вынік удзелу краіны ў вайне[правіць | правіць зыходнік]
У 1922 годзе завяршыўся тэрмін паўнамоцтваў створанай Сесілам Родсам Брытанскай паўднёваафрыканскай кампаніі, што на правах прыватнага валодання кіравала Паўночнай і Паўднёвай Радэзіяй. Брытанцы правялі сярод белага насельніцтва Паўднёвай Радэзіі рэферэндум. Выбіраючы паміж далучэннем да ПАС і стварэннем самакіраванай калоніі, большасць тых, хто галасаваў, выказаліся за каланіяльны статус. 1 кастрычніка 1923 Паўднёвая Радэзія была абвешчаная самакіруючыйся калоніяй з уласным урадам і парламентам. Паўночная Радэзія, дзе рэферэндум не праводзіўся, у 1924 стала брытанскім пратэктаратам. Намінальную ўладу ажыццяўляў губернатар, якога дасылалі з Лондана, на практыцы ж радэзійцы выдавалі ўласныя законы, збіралі падаткі, ажыццяўлялі адміністраванне і г. д. Усе справы, звязаныя з Паўднёвай Радэзіяй вяліся ў Лондане Упраўленнем па справах дамініёнаў[3].
Зноскі
- ↑ http://bookwu.net/book_novitnya-storiya_894/46_kraini-tropchnoi-ta-pvdennoi-afriki Архівавана 15 верасня 2018.
- ↑ http://www.right-world.net/countries/southrhodesia Архівавана 22 студзеня 2015.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2016. Праверана 28 верасня 2018.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сергей Карамаев РОДЕЗИЯ: НЕИЗВЕСТНАЯ СТРАНА
- Ивановский Сергей в Южной Африке. Родезия.
- Родезия
- Южная Родезия Архівавана 22 студзеня 2015.
- КРАЇНИ ТРОПІЧНОЇ ТА ПІВДЕННОЇ АФРИКИ Архівавана 15 верасня 2018.