Афрыканскі тэатр Першай сусветнай вайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афрыканскі тэатр Першай сусветнай вайны
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Нямецкія акопы ў Гаруа
Дата 19141918
Месца Тога, Камерун, Паўднёва-Заходняя Афрыка, Германская Усходняя Афрыка, Мазамбік, Паўночная Радэзія
Вынік Перамога Антанты.
Праціўнікі
Антанта і саюзнікі:

Сцяг Вялікабрытаніі Брытанская імперыя:

 Партугалія
Сцяг Францыі Францыя
 Бельгія

Цэнтральныя дзяржавы і саюзнікі:

Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Дарфурскі султанат
Санусія

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афрыка́нскі тэа́тр вае́нных дзе́янняў Пе́ршай сусве́тнай вайны́ (19141918 гады) — баявыя дзеянні ў час Першай сусветнай вайны, якія адбываліся ў Афрыцы паміж войскамі Германіі і Антанты.

Агульны ход баявых дзеянняў[правіць | правіць зыходнік]

У якасці адной з галоўных задач у вайне краіны Антанты ставілі захоп афрыканскіх калоній ГерманііТога, Камеруна, Усходняй і Паўднёва-Заходняй Афрыкі. Усе яны былі нядаўна набыты Германіяй і слаба абаронены. З прычыны поўнага панавання Брытанскага флоту на моры, з пачаткам вайны германскія калоніі апынуліся адрэзанымі ад метраполіі і не маглі атрымліваць адтуль падмацаванняў і боепрыпасаў. Акрамя таго, яны былі з усіх бакоў акружаны калоніямі, якія належалі іх праціўнікам — краінам Антанты.

Маленькая калонія Тога была заваяваная брытанскімі і французскімі войскамі ўжо ў жніўні 1914 года. Уварванне войскаў Паўднёва-Афрыканскага саюза ў Паўднёва-Заходнюю Афрыку затрымалася з-за паўстання бураў, канчаткова падушанага толькі да пачатку лютага 1915 года; ужо ў сярэдзіне лютага паўднёваафрыканская армія пачала наступленне, а ў ліпені 1915 года нямецкія войскі ў Паўднёва-Заходняй Афрыцы здаліся. У 1916 годзе спыніў супраціўленне Камерун, з якой большасць абаронцаў збеглі ў суседнюю Іспанскую Гвінею.

Толькі ва Усходняй Афрыцы немцам атрымалася паказаць саюзнікам сур'ёзны супраціў. Тут баі ішлі на працягу ўсёй вайны.

Баявыя дзеянні ў Усходняй Афрыцы[правіць | правіць зыходнік]

Мартырная ўстаноўка ў афрыканскай траншэі Першай сусветнай вайны. 1916 год.

Камандуючым германскімі каланіяльнымі войскамі ў Афрыцы быў палкоўнік Паўль фон Летаў-Форбек. Пад яго камандаваннем германскія сілы перайшлі мяжу германскіх і брытанскіх уладанняў і ўварваліся на тэрыторыю брытанскіх уладанняў. Германскія войскі захапілі населены пункт Тавяту. Буйная бітва адбылася 25 лістапада 1914 года каля горада Танга на ўзбярэжжы Індыйскага акіяна. Англічане пры падтрымцы двух крэйсераў, высадзілі 14 транспартаў дэсанту, немцы мелі каля 7 000 чалавек. У гэтай бітве германскія войскі атрымалі перамогу, вымусіўшы англічанаў пакінуць бераг. Лета-Форбек пачаў партызанскую вайну, асноўнай мэтай якой былі брытанскія фарты і чыгункі ў Радэзіі і Кеніі. Галоўнай крыніцай папаўнення для Лета-Форбека служыў набор добраахвотнікаў (усяго ён змог сабраць каля 12 000 чалавек, у асноўным туземцаў, але добра падрыхтаваных і дысцыплінаваных).

У 1916 году англійскія, бельгійскія і партугальскія каланіяльныя войскі пачалі сумеснае наступленне ва Усходняй Афрыцы, але перамагчы германскую армію не змаглі: веданне мясцовасці і клімату дапамагло Лета-Форбеку пратрымацца супраць значна праўзыходных сіл праціўніка працяглы час. Брытанцы неслі сур'ёзныя страты, у тым ліку ад хвароб. У лістападзе 1917 года, неадступна праследуемы праціўнікам, Лета-Форбек вывеў сваё войска на тэрыторыю партугальскай калоніі Мазамбік.

Завяршэнне баявых дзеянняў у Афрыцы[правіць | правіць зыходнік]

Германскія войскі ціснулі з усіх бакоў: да таго часу ў Мазамбіку высадзіліся англічане. Войскі Лета-Форбека, пазбягаючы сутыкнення з іх асноўнымі сіламі, нападалі на партугальскія гарнізоны, а ў жніўні 1918 года вярнуліся на германскую тэрыторыю.

Да канца 1918 года германскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю англійскай калоніі Паўночная Радэзія. Даведаўшыся пра паражэнне Германіі ў вайне, армія Лета-Форбека, якая налічвала да таго часу ўсяго каля 1 400 чалавек, вымушана была скласці зброю. Лета-Форбек, так і не пераможаны ні ў адной бітве, быў сустрэты ў Германіі як герой.

Баявыя дзеянні ў Афрыцы не мелі вырашальнага значэння ў Першай сусветнай вайне, аднак доўжыліся на працягу ўсёй вайны і, па сучаснай ацэнцы, забралі жыцці каля 100 000 чалавек.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]